Літархіў
711 subscribers
536 photos
1 video
37 links
Гісторыя беларускай літаратуры, фотаздымкі, архіўныя дакументы, рарытэтныя выданні, відэа- і аўдыёматэрыялы.
Download Telegram
Партрэт Янкі Брыля

Гэты алоўкавы малюнак - партрэт пісьменніка Янкі Брыля (1917-2006) не зусім звычайны - ён зроблены родным братам пісьменніка - Міхалам. Датуецца 1937 г.

На другім здымку таго ж года, зробленым у мястэчку Мір, - яны абодва: злева Янка Брыль, справа - старэйшы брат Міхал Брыль. Штопраўда, усе браты былі старэйшымі за Янку - ён быў самым малым з 10 дзяцей у сям’і Антона Данілавіча і Настассі Іванаўны Брылёў. 👍

У гэты час Янка - звычайны заходнебеларускі маладзён, нічым асаблівым не знакаміты. Толькі праз год - у 1938-ым ён дэбютуе вершамі ў часопісе «Шлях моладзі».🔥

#рарытэт
👍17👏1
📘 Да 120-годдзя з дня нараджэння паэта Алеся Дудара

#вокладка
👍18💔32🙏1
📸 Рыгор і Валянціна

18 снежня 2024 г. на 85-годзе жыцця пайшла ў лепшы свет жонка паэта Рыгора Барадуліна - Валянціна.

Мы адшукалі для вас колькі архіўных здымкаў, на якіх Рыгор Барадулін разам з жонкай і сябрам Уладзімерам Караткевічам.

Цяпер яны ўсе ізноў разам.

#рарытэт #здымак
35👍1
Доктар Эсперанта

165 гадоў таму ў снежні 1859 г. нарадзіўся Лазар Мордухавіч Заменгоф - чалавек, якому свет абавязаны мовай эсперанта.
📌 Ён нарадзіўся ў Беластоку ў яўрэйскай сям’і настаўніка нямецкай мовы. Вучыўся на афтальмолага, працаваў ў Польшчы, меў прыватную медычную практыку ў Гародні.
📌 У 1881 г. ён задумаў новы лінгвістычны праект, які быў апублікаваны 26 ліпеня 1887 г. — так свету стала вядомая мова эсперанта - найбольш папулярная з сканструяваных міжнародных моў.

Хто ведае, ці стаў бы доктар Лазар вынаходнікам такога цуду, каб не яго нараджэнне на зямлі, дзе суіснавалі побач ідыш, беларуская, польская мовы?

Вядома не😜! Так што свет абавязаны нашаму Краю яшчэ і такой цікавосткай!

#гісторыя
👍19🔥2👏1
🎄 З новым годам!

Сардэчна віншуем усіх нашых падпішчыкаў з Новым 2025-ым годам!🎅🏻

Зычым вам поспеху ў справах, імпэту ва ўсіх пачынаннях, дабрабыту і шацунку!🍰

Дзякуй за тое што былі з намі ў першы год існавання канала “Літархіў”, дзякуй што чыталі, дзяліліся нашымі допісамі і запрашалі сяброў! - нас ужо амаль 300, і спадзяемся, што ў новым годзе да нас далучацца новыя аматары літаратурных цікавостак! ☃️☃️☃️

Са святамі!🥂🥂🥂

#хроніка
🔥18👍8🙏3👏2
Канал заўзятага калекцыянера 🧐

На ім вы знойдзеце інфармацыю пра разнастайныя паштовыя маркі, банкноты і манеты, як сучасныя, так і нашых продкаў🪙

Цікавы кошт манеты, знойдзенай на агародзе тваёй бабулі, і колькі куфаляў піва за яе мог купіць твой прапрапрадзед? Тады далучайся!

Vialikaje Kniastva Numizmatyki

#нашы_партнёры
👍8
📅 Да 120 годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Хадыкі

Паэт Уладзімір Хадыка (3 студзеня 1905 - 12 мая 1940) - адзін з найбольш вядомых і таленавітых маладых паэтаў свайго часу, “Маладняковец”. Загінуў у ГУЛАГу.

Пры жыцці выйшла 3 кнігі вершаў: “Суніцы” (1926), “Выбраныя вершы” (1932), “Радасны будзень” (1935). - усе яны на фота.

Пасля смерці паэта выходзілі зборнікі яго выбраных твораў. Першы ўбачыў свет у 1959 г., аднак, як адзначалі даследчыкі, у кнізе было шмат адвольных правак, скарачэнняў, тэкставай блытаніны, тое ж назіралася і ў другім зборніку, які выйшаў у серыі “Бібліятэка беларускай паэзіі” ў 1969 г.

Самае апошняе, найбольш поўнае выданне твораў паэта, укладзенае А.Л. Вераб’ём, “На ўзвеях дзён” (1986).

#вокладка
😢15🙏6💔3🕊1