Літархіў
711 subscribers
535 photos
1 video
37 links
Гісторыя беларускай літаратуры, фотаздымкі, архіўныя дакументы, рарытэтныя выданні, відэа- і аўдыёматэрыялы.
Download Telegram
"Накіды" Юлі Таўбін

#рарытэт
14👏2
📸 Стары здымак

Пісьменнікі Алесь Дудар, Валер Маракоў, Мікола Нікановіч, 1932 г.

Лёс не быў літасцівы ні да каго з іх - першыя два былі расстраляныя 1937-ым, а М. Нікановіч, у 1930-ых пабыў у высылцы, пасля быў прызваны ў Чырвоную армію і прапаў без вестак на фронце ў 1944 г. у Чэхаславакіі.

#здымак
💔19
📸 Стары здымак

Аляксей Пысін (1920-1981) раздае аўтографы калегам-пісьменнікам. 1978 г.
Фота Ул. Крука


#здымак
👍16🤔1
📸 Стары здымак

Група рабочых-паэтаў, што выпісвалі і распаўсюджвалі газету "Праўда". Стаяць (злева направа): другі – Алесь Гурло, трэці – Іван Чарнушэвіч, пяты – Алесь Дземідовіч. Сядзіць другі справа – Хведар Чарнушэвіч.
Здымак 1912 г.

#здымак
👍11🤔2😨1
📸 Стары здымак

За чыткай рамана «Вясьнянка» ў кабінеце рэдакцыі газеты «Чырвоная Зьмена». Злева направа: Мікола Нікановіч, Сымон Куніцкі, Пятрусь Броўка (?), Уладзіслаў Галубок. 1930-ыя гг.

#здымак
👍13
📸 Стары здымак

Пісьменнікі Уладзімір Юрэвіч, Міхась Стральцоў, Мікола Аўрамчык, Уладзімір Караткевіч, Васіль Зуёнак.
Канец 1950-ых.

#здымак
19
📘 Вокладка

Вокладка, змест і некалькі старонак рэдкага заходнебеларускага выдання 1930-ых гг. - месячніка літаратуры, мастацтва і крытыкі “Літэратурная старонка” №1 за студзень 1934 г.

#рарытэт
👍14🔥3👏1🙏1
Стары здымак

На фота 1971 г. класік айчыннай літаратурнай бібліяграфіі Ніна Барысаўна Ватацы (1908-1997).

55 гадоў яна адпрацавала ў нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, прайшоўшы шлях ад памочніка бібліятэкара да галоўнага бібліёграфа.👍👍

За яе аўтарствам выйшлі фундаментальныя бібліяграфічныя даведнікі «Мастацкая літаратура Савецкай Беларусі», «Беларускае літаратуразнаўства і крытыка», «Беларуская драматургія», даведнікі па К. Крапіве, М. Багдановічы і іншых пісьменніках.👍👍👍

#здымак
10👍6👏3
📘 Вокладка

Рэдкі беларускі савецкі часопіс - "Малады араты".
📌 Быў друкаваным органам ЦК ЛКСМБ сялянскай моладзі.
📌 Выдаваўся ў мінскім выдавецтве "Чырвоная змена" раз на два тыдні ў 1925 - 1926 гг.
📌 На старонках выдання асвятлялася жыццё сялянскай моладзі, ішла агітацыя за ўступленне ў камсамол, і ў шэрагі Чырвонай Арміі.

❗️Цікава, што адным з мастакоў-афарміцеляў часопіса быў фінскі творца Алексантэры Ахола-Вало, які ў 1918 г. дабраахвотнікам уступіў у Чырвоную Армію і пасля заканчэння савецка-польскай вайны застаўся жыць у Савецкай Беларусі. У 1930-м ён з’ехаў у Фінляндыю, дзе пражыў да 1997 года.

#рарытэт
👍11
📸 Адам Мальдзіс і Ларыса Геніюш

На фота літаратуразнаўца Адам Мальдзіс і паэтка Ларыса Геніюш.

Цікавы факт: менавіта А. Мальдзіс выратаваў архіў Л. Геніюш пасля яе смерці.
Пасля звесткі аб смерці паэткі А. Мальдзіс, тады супрацоўнік Інстытута літаратуры АН БССР, звязаўся з Алесем Адамовічам, які сябраваў з сакратаром ЦК КПБ па ідэалогіі Аляксандрам Кузьміным. Заручыўшыся яго падтрымкай, Адамовіч з Мальдзісам імгненна арганізавалі выратавальную экспедыцыю ў Зэльву і літаральна вырвалі архіў з рук мясцовых уладаў. Мяхі з дакументамі, лістамі і
рукапісамі былі дастаўленыя ў Мінск і здадзеныя ў Акадэмічную бібліятэку. Сёння Геніюшаўскі фонд 31 – адзін з самых багатых пісьменніцкіх архіваў у Беларусі.👍👍👍

#архіў
🔥118🙏2
📸 Стары здымак

Пятрусь Броўка (1905-1980) на гэтым фотаздымку, зробленым у пачатку 1960-ых гг., на сустрэчы з... чытачамі? Не, (хоць дзяўчына справа пад пахай і трымае ягоны зборнік "Пахне чабор"), пісьменнік на сустрэчы з выбаршчыкамі.

Справа ў тым, што крамя таго, што П. Броўка кіраваў пісьменніцкім саюзам, удзельнічаў ад БССР у працы ААН, ён яшчэ і неаднаразова абіраўся дэпутатам ВС СССР (1956—1980) і БССР. Адпаведна, няхай і цалкам фармальна, але час ад часу, ён мусіў з'яўляцца перад аўдыторыяй не як творца, але як народны абраннік.

#здымак
🤓5🤷‍♂3😁1
⭐️ Вітаем усіх!

Сёння хочам параіць вам незвычайны канал Усё пра ўсё, які публікуе навіны тэхналогій, гульняў і шмат чаго яшчэ! 👍

Галоўнае, матэрыял падаецца на вельмі якаснай беларускай мове кожны дзень!!🔥🔥🔥

❗️Далучайцеся: https://t.me/allabouttexnologys
👍7
📘 Вокладка

Вокладка першай кнігі Алеся Звонака "Буры ў граніце" (1929). Аформленая мастаком (подпіс злева ўнізе).

Васіль Літко (1900 — 1939) — мастак, графік і ілюстратар, у канцы 1920-х гадоў ілюстраваў беларускія кнігі.
З 1927 г. працаваў у Беларускім дзяржаўным выдавецтве. Праілюстраваў выданні кніг Янкі Маўра «Амок» і «Палескія рабінзоны», «За савецкую Беларусь» Аляксандра Чарвякова, «Угрунь» Андрэя Александровіча, «Прысады» і «На перагібе» Цішкі Гартнага і інш.

#вокладка
🔥12👍5🤔2
📸 Стары здымак

Каля муроў горадзенскага старога замку: пісьменнікі Васіль Быкаў, Сяргей Панізьнік, паэтка Данута Бічэль, гісторык Барыс Клейн. (1960-ыя).

Апошні (навуковец і дысідэнт) у сярэдзіне 1960-х разам з пісьменнікамі В. Быкавым і А. Карпюком стварыў у Горадні своеасаблівы клуб вольнадумцаў і інтэлектуалаў. У пач. 1970-х Клейн быў выключаны КПСС, пазбаўлены навуковай ступені, а ў 1992 г. выехаў з БССР у ЗША.

Апалу, як вядома, зазнаў і В. Быкаў, чые творы прасякнутыя "акопнай праўдай", дужа не падабаліся шмат каму ва ўладзе і кіраўніцтве войска.

#здымак
20👍1👏1
📸 Канферэнцыя да юбілею М. Багдановіча

На здымку 1981 г. - святкаванне 90-годдзя Максіма Багдановіча на філалагічным факультэце БДУ.

На сцэне навукоўцы і літаратары: ?, Віктар Красней, Раман Лубкіўскі (Львоў), Аляксандр Баршчэўскі (Варшава), Вячаслаў Рагойша.

На сцяне над пачэснымі выступоўцамі габелен з вершнікам...😉

#рарытэт
👍162👏1👌1
📘Беларускі піянер

На тыдні сваё 100-годдзе адзначыў часопіс “Бярозка".👍

Цікавы факт, што ў 1924 г. гэтае выданне звалася абсалютна па-іншаму - “Беларускі піянер”, ці нават больш правільна "Беларускі піонэр".

Менавіта з такой назвай часопіс для дзяцей выходзіў да 1929 г. калі рэдакцыя падзялілася на два асобныя выданні: газету “Піянер Беларусі” і часопіс “Іскры Ільіча” (выходзіў з кастрычніка 1929 да красавіка 1941).

У часе ІІ Сусветнай часопіс не выходзіў зусім, але з чэрвеня 1945 года яго выданне было адноўлена і ўжо пад сучаснай назвай – “Бярозка”.

❗️На здымках - вокладкі першых 13 нумароў выдання.

#вокладка
11👍6🤮2