Літаратура ў мастацтве
" ЗУБРУ ПРЫСЬВЯЧАЕЦЦА", палатно, алей, 1980 г. Аўтар Вячка Целеш.
Твор напісаны для выставы "Мікола Гусоўскі і яго час". Цяпер знаходзіцца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музэя Беларусі.
#мастацтва

❤17
📗 “Матчына душа”
На здымку вокладка першай кнігі Уладзіміра Караткевіча - паэтычнага зборніка “Матчына душа” (1958).
Цікавыя акалічнасці:
- зборнік складаецца з 32 вершаў - 16 вершаў, паэму „Перакаці-поле“ і апавяданне ў вершах „Веларыкша“ зняў рэдактар Антон Бялевіч, палічыўшы іх слабаватымі і тэхнічна недасканалымі.
- кніга, па першаснай задуме аўтара, мела назву “Белая вясёлка”, але потым атрымала назву “Матчына душа”.
- на рукапіс кнігі (да выдання) напісаў закрытую крытычную рэцэнзію Рыгор Бярозкін, дзе адзначаў, што “Ул. Караткевічу, як паэту, бракуе рэзкай акрэсленасці грамадска-палітычнай пазіцыі” і інш. Таксама менавіта ён не пагадзіўся з аўтарскай назвай, але ўсё ж даў станоўчы вердыкт напісаўшы, што кнігу, сур’ёзна над ёе папрацаваўшы, выдаваць варта.🧐
#рарытэт

👍14🙏3
📸 Стары здымак
Пісьменнікі Алесь Дудар, Валер Маракоў, Мікола Нікановіч, 1932 г.
Лёс не быў літасцівы ні да каго з іх - першыя два былі расстраляныя 1937-ым, а М. Нікановіч, у 1930-ых пабыў у высылцы, пасля быў прызваны ў Чырвоную армію і прапаў без вестак на фронце ў 1944 г. у Чэхаславакіі.
#здымак

💔19