Хведар Жычка
Пісьменнік і перакладчык Хведар Жычка (1927 — 2007).
На фота яго здымак 1950-ых гг. і ўласнаручная напісаная аўтабіяграфія.
Цікавы момант з месцам нараджэння Хв. Жычкі - гэта няісны сёння пасёлак Марс Жлобінскага раёна. У 1962 г. ён зліўся з суседнім населеным пунктам - вёскай Гелін. Штопраўда, у Беларусі і ў нашыя дні маюцца Марсы - пры чым ажно два. 👍
Першы - таксама на Гомельшчыне - у Лоеўскім раёне, другі - у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Так што пакуль Ілан Маск толькі збіраецца на Марс, беларусы ўжо даўно яго засялілі.😊
#архіў

👍16😁1
Мемарыяльная шыльда
Шыльда ў гонар Францішка Скарыны ў Вільні.
Надпіс: "З 1522 да 1525 году тут у горадзе Вільні беларускі асьветнік Францішак Скарына выдаў у Вялікім Княстве Літоўскім першыя друкаваныя кнігі".
#мастацтва

❤17👍2👏1
Літаратура ў мастацтве
" ЗУБРУ ПРЫСЬВЯЧАЕЦЦА", палатно, алей, 1980 г. Аўтар Вячка Целеш.
Твор напісаны для выставы "Мікола Гусоўскі і яго час". Цяпер знаходзіцца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музэя Беларусі.

❤17