📗 Кароткі расейска-беларускі вайсковы слоўнік
На зыдмку цікавы слоўнічак 1993 г. выдання. Укладальнік - журналіст, літаратар і кадравы вайсковец па адукацыі Суднік Станіслаў, які сёння адзначае 70-годдзе. 💐
Слоўнік змяшчае больш 1000 тэрмінаў па асноўных галінах вайсковай справы. У дадатку пададзеныя практычна ўсе ўжывальныя шыхтовыя і пазашыхтовыя вайсковыя каманды.👍👍👍
Слоўнік прызначаўся вайскоўцам Узброеных Сіл, навучэнцам і выкладчыкам вайсковай справы ў навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Як вядома, войска РБ так і не перайшло на беларускую, хаця планы такія напачатку існавання незалежнай Беларусі меліся.
👉 Пагартаць выданне можна тут
#рарытэт

👍13👏1
Магіла Ігната Ходзькі
Так выглядае сучасны стан магілы пісьменніка Ігната Ходзькі (1794-1861) з чыйго дня нараджэння сёння спаўняецца 230 гадоў.
Пліта ўмураваная ў рэшткі сямейнай капліцы-пахавальні ў вёсцы Войстам Смаргонскага раёна.
Сам будынак капліцы разбураны, але ў цокалі знаходзяцца некалькі магільных пліт роду Ходзькаў, у тым ліку і гэтая.

💔11🔥5🙏3❤1😱1
Хведар Жычка
Пісьменнік і перакладчык Хведар Жычка (1927 — 2007).
На фота яго здымак 1950-ых гг. і ўласнаручная напісаная аўтабіяграфія.
Цікавы момант з месцам нараджэння Хв. Жычкі - гэта няісны сёння пасёлак Марс Жлобінскага раёна. У 1962 г. ён зліўся з суседнім населеным пунктам - вёскай Гелін. Штопраўда, у Беларусі і ў нашыя дні маюцца Марсы - пры чым ажно два. 👍
Першы - таксама на Гомельшчыне - у Лоеўскім раёне, другі - у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Так што пакуль Ілан Маск толькі збіраецца на Марс, беларусы ўжо даўно яго засялілі.😊
#архіў

👍16😁1
Мемарыяльная шыльда
Шыльда ў гонар Францішка Скарыны ў Вільні.
Надпіс: "З 1522 да 1525 году тут у горадзе Вільні беларускі асьветнік Францішак Скарына выдаў у Вялікім Княстве Літоўскім першыя друкаваныя кнігі".
#мастацтва

❤17👍2👏1