Літархіў
711 subscribers
536 photos
1 video
37 links
Гісторыя беларускай літаратуры, фотаздымкі, архіўныя дакументы, рарытэтныя выданні, відэа- і аўдыёматэрыялы.
Download Telegram
📘 Вокладка

"Негарэльская арка" Анатоль Вялюгін (1923-1994).

Гэта другі зборнік паэзіі маладога пісьменніка, што выйшаў у сталіжным "Белдзяржвыдавецтве" у 1949 г. Дэбютны - "Салют у Мінску" быў надрукаваны ў 1947 г.🧐

#вокладка
👍73
📅 60 гадоў таму памёр Язэп Пушча

На здымку магіла пісьменніка Язэпа Пушчы (1902-1964) у в. Каралішчавічы Мінскага раёна. Пахаванне месціцца ў зарослым кутку старой часткі вясковых могілак.

У 1996 г. да яго падхаваная жонка Станіслава, што перажыла мужа больш чым на 30 гадоў.

#здымак
14🙏3👍1
📸 Стары здымак

На фотаздымку 1963 г. пісьменнікі: Мікола Хведаровіч, ?, Янка Брыль, ?, Ян Скрыган.

#здымак
👍122👏2🙏1
Цытата

Чалавечае жыцьцё праходзіць паміж успамінам і надзеяй.

Ігнат Ходзька

#цытата
👍15🙏2💯21👏1
📗 Кароткі расейска-беларускі вайсковы слоўнік

На зыдмку цікавы слоўнічак 1993 г. выдання. Укладальнік - журналіст, літаратар і кадравы вайсковец па адукацыі Суднік Станіслаў, які сёння адзначае 70-годдзе. 💐

Слоўнік змяшчае больш 1000 тэрмінаў па асноўных галінах вайсковай справы. У дадатку пададзеныя практычна ўсе ўжывальныя шыхтовыя і пазашыхтовыя вайсковыя каманды.👍👍👍

Слоўнік прызначаўся вайскоўцам Узброеных Сіл, навучэнцам і выкладчыкам вайсковай справы ў навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Як вядома, войска РБ так і не перайшло на беларускую, хаця планы такія напачатку існавання незалежнай Беларусі меліся.

👉 Пагартаць выданне можна тут

#рарытэт
👍13👏1
📸 Стары здымак

Ялта. Той самы белы дом ля сіняй бухты...

(Фота з архіва Літаратурнага музея Максіма Багдановіча).

#здымак
💔19😢4
Літаратура ў мастацтве

Мастак Уладзімір Батура 2015 г. праца "Уладзімір Караткевіч"

#мастацтва
17👍7
📸 Стары здымак

Анатоль Сыс і Сымон Свістуновіч. 1990-ыя гг.
(з прыватнага архіва С. Свістуновіча).

#здымак
👍125👏1
Магіла Ігната Ходзькі

Так выглядае сучасны стан магілы пісьменніка Ігната Ходзькі (1794-1861) з чыйго дня нараджэння сёння спаўняецца 230 гадоў.

Пліта ўмураваная ў рэшткі сямейнай капліцы-пахавальні ў вёсцы Войстам Смаргонскага раёна.

Сам будынак капліцы разбураны, але ў цокалі знаходзяцца некалькі магільных пліт роду Ходзькаў, у тым ліку і гэтая.

#рарытэт
💔11🔥5🙏31😱1
📸 Стары здымак

Пасмяротны фотаздымак паэта Адама Міцкевіча (1799-1855). Стамбул, Турцыя.

#рарытэт
😢14🙏52💔2
Радзіма Янішчыц

Хата ў вёсцы Рудка Пінскага раёна, дзе нарадзілася 'Палеская ластаўка' паэтка Яўгенія Янішчыц (1948–1988).

#здымак
14🙏6
Прыспеў час з чалавечым глупствам лічыцца як з рэальнай сілай.

Фрыдрых Ніцшэ

#цытата
👍9😢3💯3👎1👏1
Хведар Жычка

Пісьменнік і перакладчык Хведар Жычка (1927 — 2007).

На фота яго здымак 1950-ых гг. і ўласнаручная напісаная аўтабіяграфія.

Цікавы момант з месцам нараджэння Хв. Жычкі - гэта няісны сёння пасёлак Марс Жлобінскага раёна. У 1962 г. ён зліўся з суседнім населеным пунктам - вёскай Гелін. Штопраўда, у Беларусі і ў нашыя дні маюцца Марсы - пры чым ажно два. 👍

Першы - таксама на Гомельшчыне - у Лоеўскім раёне, другі - у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Так што пакуль Ілан Маск толькі збіраецца на Марс, беларусы ўжо даўно яго засялілі.😊

#архіў
👍16😁1
📸 Старое фота

Пісьменнік, публіцыст, сцэнарыст, выдавец, журналіст
Яўген Будзінас (1944-2007).

#здымак
👍72👏1
📃"Заяц варыць піва" - рукапіс

На здымку рукапіс знакамітага верша Уладзіміра Караткевіча з фондаў Аршанскага музея пісьменніка.

Туман плыве з нізіны сівы
над нівай голай і пустой.
"Глядзіце, заяц варыць піва" -
жартуюць людзі між сабой"...


#рарытэт
11👍6🥰4❤‍🔥3
Мемарыяльная шыльда

Шыльда ў гонар Францішка Скарыны ў Вільні.

Надпіс: "З 1522 да 1525 году тут у горадзе Вільні беларускі асьветнік Францішак Скарына выдаў у Вялікім Княстве Літоўскім першыя друкаваныя кнігі".

#мастацтва
17👍2👏1
📸 Стары здымак

Пісьменнікі Анатоль Вялюгін (1923-1994) і Сцяпан Гаўрусёў (1931-1988). 1980 год.

Фота Ул. Крука

#здымак
👍9👏1
Цытата

Час - люстэрка, у якім кожны ўбачыць сябе, як іншага.

Алесь Разанаў

#цытата
8👍3👏2🙏2💔1
📸 Стары здымак

Пісьменнікі Ян Скрыган (1905-1992), Еўдакія Лось (1929-1977), Аляксандр Капусцін (1917-1990).

1976 г.

#здымак
👍73