🗞 “Летапіс друку” БССР
На здымку старонкі спецыяльнага выдання беларускай кніжнай палаты - “Летапіс друку” за 1934 г.
Што ж выходзіла ў БССР 90 гадоў таму?
Вядома, найперш творы па ідэалогіі і партыйнай справе, мастацкая літаратура ў пераліку ідзе пасля медыцыны, вайсковай справы і ветэрынарыі… У пераліку зусім няшмат адзінак: Броўка Пятрусь “Так пачыналася маладосць”, Гурскі Ілля “На крэсах усходніх”, Лынькоў Міхась “На чырвоных лядах”, Купала Янка “Збор твораў” том ІІІ. і інш.
👉 пагартаць штомесячнік можна тут
#архіў

👍11😱2🥴2
📸 Стары здымак
Пісьменніца Міраслава Лукша ў студэнцкія часы (1970-ыя гг.)
Даведка:
Міраслава Лукша - журналістка і літаратарка. Нарадзілася 9 лістапада 1958, Гайнаўка, Польшча.
З 1985 г. працуе ў беларускім тыднёвіку «Ніва». Член Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа». Жыве ў Беластоку.
#здымак

❤12👍6👏1
Няма Труса
Так проста, жорстка і сталёва
Чыясьці моцная рука
Ударыла...
І труцяць словы:
«Няма Труса...»
І вось - Алеся сірацее,
На быльнягу слязьмі раса...
Далёка гусі адляцелі -
Няма Труса...
Так проста, жорстка і сталёва...
Увосень - падае краса...
І труцяць сэрца злыя словы:
«Няма Труса...»
01.09.1929, Менск
Юлі Таўбін
Даведка:
Паэт, сябра літаратурнага аб’яднання «Маладняк», Паўлю́к Трус нарадзіўся 6 мая 1904, в. Нізок, Мінскай вобл. — 30 жніўня 1929, Менск). Памёр ад тыфа ва ўзросце 25 гадоў.
#прысвячэнне

😢14💔5🙏2
Янка Сіпакоў
Здымак пісьменніка Янкі Сіпакова (1936-2011) з асабовай справы, аўтабіяграфія і рэкамендацыя на ўступленне ў СП БССР ад Рыгора Барадуліна - усё датуецца 1961 г.
У краіне саветаў разгар Адлігі і ў літаратуру прыходзяць новыя яркія творцы.
p.s. Але які файны гальштук! 😉

❤14👍8👏1💯1
📸 Стары здымак
Актыў наваполацкага аб'яднання "Крыніцы". На фота можна пазнаць Сержука Сокалава-Воюша, Уладзімера Арлова, Лявона Баршчэўскага, Ірыну Жарнасек. (Здымак 1990-ых гг. з архіву І. Жарнасек).
Даведка:
У Полацку і Наваполацку ў канцы 1980-ых пачатку 1990-ых існавала і актыўна дзейнічала беларускае культурніцкае кола, цэнтрам якога было літаратурнае аб’яднанне "Крыніцы". Апроч літаратуры чальцы сябрыны займаліся вывучэннем краю, друкам самвыдату, стварэннем беларускіх гурткоў і інш.

❤10👍5👏1