📗 Вокладка
На здымку вокладка і змест цікавага выдання, што выйшла з друку 35 гадоў таму - зборніка твораў сяброў легендарнай творчай суполкі "Тутэйшыя".
Бадай усе прозвішчы аўтараў гучаць і сёння: А. Глобус, Б. Пятровіч, А. Бадак, Г. Сагановіч, У. Сцяпан, А. Наварыч, І. Бабкоў, С. Вераціла, М. Клімковіч і іншыя. Многіх, нажаль, ужо няма з намі: Т. Сапач, П. Васючэнкі, В. Мартыненкі, У. Сіўчыкава.
Выйшла ў выдавецтве "Мастацкая літаратура" у Мінску ў 1989 г.
#рарытэт

⭐️ Партрэт Купалы
Партрэт Янкі Купалы (пастэль, акварэль, 1982) мастака Юрыя Герасіменкі-Жызнеўскага. Праца знаходзіцца ў Маркаўскай сярэдняй школе Маладзечанскага раёна.
Ю. Герасіменка (1948-1997), паходзіць з в. Даўгінава на Вялейшчыне - таленавіты партрэтыст, аўтар выдатных графічных партрэтаў беларускіх пісьменнікаў і вучоных.👍
#мастацтва

🎧 Анатоль Вялюгін - голас паэта
Прапануем вам аўдыёзапіс - цудоўны верш “Вечар” паэта Анатоля Вялюгіна (1923-1994) у аўтарскім выкананні. А. Вялюгіна не стала 30 гадоў таму, а ягоны голас і творы засталіся з намі. 👍
Слухаць
***
Улёгся пыл на вуліцы.
Туман да рэчкі туліцца.
Не плач
У самоце,
Дзяркач,
На балоце.
На прызбе зоркай блізкаю
Цыгарка ў цемры бліскае.
Здалёк
Нечакана —
Хрусь! — крок
Ля паркана.
— Куды ідзеш, Наталачка?
— У агарод, Міхалачка.—
— Па што?—
— Па цыбулю.—
— Пастой, Пацалую.
Абняўшыся,
За весніцы
Ідуць пад вартай месяца
Ў расу
Па ажыны,
Дзе сум
Дзеркачыны.
#аўдыё

⭐️ Карусь Каганец
“Карусь Каганец” (1979). Каляровы лінарыт. 44х30 см. Праца беларускага мастака Міколы Купавы (1946, Мінск).

📘 Вокладка
Вокладка дзіцячай кніжкі пісьменніка Андрэя Александровіча (1906-1963) “Як дзеці памагалі будаваць самалёт”. 1931 г. Белдзяржвыдавецтва. Твор - класічны ўзор савецкай прапагандысцкай літаратуры для дзяцей і падлеткаў, цікавы аднак як помнік эпохі.
“Піонэры
ўсім атрадам
выйшлі ў поле
палоць грады.
Працавалі
аж да поту,
а работы шмат было.
Так стараньнем
зарабілі
самалёту на крыло”.
👉 Невялічкае 12-старонкавае выданне можна пагартаць тут
#вокладка#рарытэт

На здымку ўнікальны рарытэт: першы сшытак "Пана Тадэвуша" Адама Міцкевіча ў перакладзе на беларускую мову Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
✔️Выдадзена лацінкай у Вільні ў 1859 г.
✔️На вокладцы пазначана, што перакладчык твор "перавярнуў на беларускую гаворку".
✔️Унізе пазнака "вокладка часовая" - відаць, пры поўным перакладзе меркавалася зрабіць салідную мастацкую, але гэты сшытак застаўся адзіным, што пабачыў свет - далейшы працяг выхаду быў прыпынены царскай цэнзурай.
✔️Праўда, пазней ён перавыдаваўся. Сшытак другі раз выйшаў гэтак жа сціпла і ажно ў 1908 г.

Мастак Віктар Маркавец.
"Вінцэсь Дунін Марцінкевіч з дачкой Камілай.1983" .
(Уласнасць Нацыянальнага мастацкага музея).
#мастацтва
"Вінцэсь Дунін Марцінкевіч з дачкой Камілай.1983" .
(Уласнасць Нацыянальнага мастацкага музея).
#мастацтва
📘 Вокладка
Уільям Шэкспір. "Кароль Лір". Перакладчык Юрка Гаўрук, мастак Барыс Забораў. 👍
З фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
Даведка:
Юрка Гаўрук (1905-1979) працаваў у галіне перакладу з французскай, англійскай, нямецкай, польскай, рускай, украінскай на беларускую мову. Дэбютаваў перакладам у 1925 (верш Г. Гейнэ "Ткачы").
Пераклаў п’есы У. Шэкспіра «Сон у летнюю ноч» (1925), «Гамлет» (1935), «Атэла» (1954), «Кароль Лір» (1974), «Антоній і Клеапатра» (1982).
#вокладка

📗 "Напагатове"
Прадстаўляем вашай увазе часопіс "Напагатове". Штомесячнае выданне характарызуецца як "ваенна-абарончы літаратурна-мастацкі часопіс".
Выходзіў пад рэд. Л. Аранштама, Л. Бэндэ, А. Александровіча, Я. Гольдмана, К. Крапівы, І.Шапавалава. – Менск : Дзярж. ваен. выд-ва БССР, 1932. – № 2.
Першы ў спісе - Лазар Аранштам адносін да літаратуры не меў. Курыраваў выданне як кадравы вайсковец - начальнік палітупраўлення Беларускай вайсковай акругі. Расстраляны ў 1938 г. як вораг народа.
На старонках творы П. Глебкі, В. Каваля, М. Чарота і інш.
👉 Пагартаць выданне можна прайшоўшы па спасылцы

📄 Архіўныя старонкі
Здымак паэта Анатоля Іверса (сапр. Іван Міско) (1912-1999) і напісаны ягонай рукой цікавы дакумент - заява з тлумачэннем і просьбай “перарэгістраваць” у шэрагах арганізацыі і выдаць новае пісьменніцкае пасведчанне. Прычынай прасіцель называе даносы, у якіх ён, савецкі падпольшчык, быў беспадстаўна абвінавачаны ў супрацы з акупантамі і несправядліва выключаны з шэрагаў саюза пісьменнікаў.
Цікавы і досыць нетыповы выпадак, асабліва з улікам таго, гісторыя цягнулася 20 гадоў пасля вайны і што толькі ў 1965 г. А. Іверс атрымаў нарэшце даведку, што ён сапраўды працаваў у падполлі.
#архіў

Максім Танк
“Партрэт паэта Максіма Танка”. 1987. Літаграфія. 62х46 см.
Мастак - Сямён Пятровіч Герус (1925 – 1998, Мінск).