⭐️ PRADMOVA 2024 - прыём заявак!
Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA 2024 адбудзецца ў кастрычніку, лістападзе і снежні ў розных гарадах Еўропы, а таксама ў анлайн-фармаце.
Тэма гэтага года — "Між берагамі".
Даты і месцы правядзення:
📌 Вільня: 5-6 кастрычніка
(дэдлайн падачы заявак: 5 верасня)
📌 Берлін: 19-20 кастрычніка
(дэдлайн падачы заявак: 19 верасня)
📌 Анлайн: 2-3 лістапада
(дэдлайн падачы заявак: 3 кастрычніка)
📌 Варшава: 16-17 лістапада
(дэдлайн падачы заявак: 17 кастрычніка)
📌 Познань: 30 лістапада - 1 снежня
(дэдлайн падачы заявак: 31 кастрычніка)
❗️
Мы запрашаем аўтараў, рэдактараў, выдаўцоў, музыкаў і дызайнераў далучыцца да нас на гэтым культурным свяце.
❗️Для ўдзелу неабходная рэгістрацыя на: pradmova.eu.
👉 пытанні сюды:pradmova@gmail.com.
#анонс

📙 "Шолах моўчы" - новая кніга Валянціна Акудовіча
У межах ініцыятывы “33 кнігі для іншай Беларусі” у хуткім часе мае выйсці кніга філосафа і пісьменніка Валянціна Акудовіча “Шолах моўчы”. У кнізе сабраныя тэксты розных гадоў - ад праграмнага эсэ “Прачнуцца ранкам у сваёй краіне” да вершаў, прысвечаных сябрам і гумарыстычных афарызмаў пра Бога і свет. 👍
Працу над выданнем вядуць беларускае выдавецтва “Галіяфы” і македонскае Goten Publishing. 🔥

⭐️ Памяці Таццяны Сапач
Заўтра 26 жніўня, у дзень нараджэння Тацяны Сапач (1962-2010), паэткі і стваральніцы беларускай тэлевізіі ў Літве, адбудзецца імпрэза прысвечаная яе працы на тэлебачанні.👍
Доўгі час Т. Сапач вяла на Літоўскім ТБ праграму пра мясцовых беларусаў пад назвай “Віленскі сшытак”, дзе запісвала інтэрв’ю і каментары, рабіла дакументальныя фільмы і матэрыялы пра гісторыю беларускай прысутнасці ў Літве.🔥
Вядоўца імпрэзы мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.
❗️Пачатак а 18:00
👉 Цэнтр беларускай культуры і супольнасці (Вільня, Vilniaus g. 20)

⭐️ Сустрэча з Сяргеем Календам у Вільні
У пятніцу 30 жніўня віленскі кніжны клуб пры “Чытальні” ў Цэнтры беларускай супольнасці і культур абмяркуе з літаратарам Сяргеем Календам яго новую кнігу “Стрыжэ і піша”.👍
👉 Час: 18:00
Месца: Vilniaus g. 20

⭐️ Урок беларускай літаратуры ў музеі
Літаратурны музей Максіма Багдановіча прапануе правесці першы дзень новага навучальнага года разам.
1 верасня ў музеі адбудзецца літаратурны квіз “Урок беларускай літаратуры з Максімам Багдановічам”, прымеркаваны да Дня ведаў. Вучні змогуць праверыць і абнавіць пасля летняга адпачынку свае веды ў літаратуры, а таксама творчасці беларускага класіка Максіма Багдановіча. Вас чакаюць шмат цікавых, забаўных і вельмі сур’ёзных заданняў.🔥🔥🔥
❗️Уваходны квіток – 5 рублёў.
👉Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

⭐️ Выйшла новая “Літаратурная Беларусь”
У жнівеньскім выпуску літраратурна-мастацкага праекта:
📌 ЛЕКТОРЫЙ: артыкул Уладзіміра КАВАЛЕНКІ «“Заклятыя” пытанні жыцця Віктара КАЗЬКО»
📌 ПРОЗА: апавяданне «Дзікі камень, альбо Апошні літвін» Лявона ВАЛАСЮКА і эсэ Канстанціна КАСЯКА «“Дзеці” Пішчалаўскага замка»
📌 ПАЭЗІЯ: нізка новых вершаў Уладзіміра НЯКЛЯЕВА «Без Айчыны»
📌 ЧЫТАЛЬНЯ: апавяданне Міхаіла КОНАНА «Шварцброт»
📌 ПАЭЗІЯ: «стомленыя экспромты» Дануты БІЧЭЛЬ «Паміж зорак і хмар»
📌ПЕРАКЛАД: «Сустрэча з маладым чалавекам» Фрыдзеша КАРЫНТЫ ў перастварэнні з вугорскай Петэра БАРАСА
📌 КРЫТЫКА: развагі пра новыя кнігі Вінцэся МУДРОВА, Гагар ЯНАЙ (у перакладзе Паўла КАСЦЮКЕВІЧА) і Яніны ГРЫНЕВІЧ
📌 ГІСТОРЫІ: эсэ «Генерал пясчаных кар’ераў» Андрэя ЦУНСКАГА пра Жоржы АМАДУ
👉 чытаць увесь нумар тут

⭐️ Да 215-годдзя польскага рамантыка Юльюша Славацкага
3 верасня ў межах праекту “Санаторый пад клепсідрай” адбудзецца размова пра геніяльнага паэта і яго драму “Кардыян”, а таксама пра беларускія пераклады яго твораў. 👍
❗️Час: 16:00BY/15:00PL,
👉 online https://www.facebook.com/PrastoraPL
Спецыяльны госць: літаратуразнаўца і перакладчык Лявон Баршчэўскі;🔥🔥🔥
мадэратар: Андрэй Хадановіч.🔥🔥🔥

⭐️ Зміцер Бартосік у Вільні
9 верасня ў Вільні, з прэзентацыяй кнігі “Забіць упалмінзага”, прыедзе пісьменнік і бард Зміцер Бартосік.
Сустрэча адбудзецца ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры.👍
Аўтар распавядзе пра невядомыя факты беларускай гісторыі, а таксама праспявае песні.🔥🔥🔥
❗️Пачатак а 19-ай
👉 Адрас: Цэнтр беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus g. 20)

⭐️ Тыдзень беларускай культуры ў Вільні
З 9 па 15 верасня ў Цэнтры беларускай культуры й супольнасці адбудзецца тыдзень беларускай культуры.👍
У праграме: прэзентацыі кніг, пазнавальныя лекцыі, конкурсы і нават дэгустацыі!🔥🔥🔥
👉 Каб дазнацца пра гэта многае іншае, што яшчэ будзе ў праграме чытайце тут

⭐️ Сустрэча з Ганнай Янкутай
У пятніцу 13 верасьня а 18.30 Скарынаўская бібліятэка ў Лондане запрашае на сустрэчу з пісьменніцай Ганнай Янкутай.👍
Госця распавядзе пра свае кніжныя праекты апошніх гадоў, перадусім пра раман “Час пустазелля”, што пісаўся ў Варшаве вясной і летам 2022 г., прадставіць (эка)паэтычны праект “Геалогія”/“Канстытуцыя” і раскажа пра свае пераклады англамоўных аўтараў: Дж. Остэн, Ч, Дыкенс, А. К. Дойл, К. Ісігура, С. Руні) на беларускую мову.🔥🔥🔥