Суполка беларускіх пісьменнікаў
960 subscribers
4.06K photos
3 videos
1 file
1.4K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
📙 Карнэль Макушыньскі "Д’ябал з сёмага класа" па-беларуску

Навінка ад выдвецтва "Гутэнберг" -
Гістарычны дэтэктыў для дзяцей і падлеткаў.🔥

Сямнаццацігадовы Адась Цісоўскі, якога сябры завуць Д’яблам за спрытны розум, — адзіная надзея старой шляхецкай сям’і з-пад Вільні, у доме якіх пачалі адбывацца загадкавыя здарэнні. Зразумела толькі адно: таямніцу хаваюць ДЗВЕРЫ.🔥

❗️Кніга ўваходзіць у канон польскай літаратуры і вывучаецца ў 6-м класе польскай школы.

👉 Замовіць тут

#палічка
📙 Кніга пра Міколу Купрэева

"Вандроўнік. Дарогамі Міколы Купрэева" - кніга з такой назвай выйшла ў выдавецтве "Цымбераў".
Укладальнікі Леанід Галубовіч, Лявон Валасюк.👍

У выданні сабраныя ўспаміны, эсэ, паэзія і проза прысвечаныя таленавітаму пісьменніку з берасцейшчыны, што пайшоў ад нас 20 гадоў таму ў 2004 г.

#палічка
📙 "Адрэналін" - кніга Славаміра Адамовіча

Днямі пабачыла свет новая кніга паэзіі Славаміра Адамовіча "Адрэналін".👍

Гэта восьмы зборнік вершаў аўтара. Паводле анатацыі "тэксты, сабраныя ў кнізе, канкрэтныя і часам нават жорсткія, як і час, у якім тут і цяпер мы жывем".🔥

👉 Цяпер яна маецца ў продажы ў кнігарні "Чабор" ў Варшаве ( вул. Олеандрув 6/2, недалёка ад метро Палітэхніка. Таксама даступная для замовы ў інтэрнэт- краме.

#палічка
📙 Гісторыя рознічнага гандлю. Том ІІ

Выйшаў другі том калектыўнай манаграфіі "Гісторыя рознічнага гандлю", што ахоплівае "самы шалёны і галавакружны пэрыяд беларускай гісторыі — узьлёт і падзеньне імпэрыі, вялікая вайна, акупацыі, крывавы падзел краю... Як жылося людзям? Што куплялі, елі, пілі, у што апраналіся, чым забаўляліся — у гэтай вялікай навуковай працы расказваецца пра гэта вось усё"...🔥

Выданне выйшла пры падтрымцы Беларускай фундацыі Крачэўскага і Фонду Орса-Рамана.👍

👉 Кніга даступная пакуль што толькі праз кантакт з выдавецтвам vesnav@seznam.cz

#палічка
📙 "Залатое" - кніга Наталлі Кучмель

Анансаваная кніга выбранай паэзіі Наталлі Кучмель выйшла ў выдавецтве "Пфляўмбаўм".👍

Гэту ды іншыя кнігі выдавецтва можна набыць па наступных адрасах:
📌 Варшава:
Кнігарня “Кнігаўка” ul. Kłopotowskiego 4
📌 Вільня:
Кнігарня “Гартайка” Hartajka, Nemenčinės pl. 48 (дастаўка па Літве)
📌 Стакгольм:
Кнігарня Interbok, Hantverkargatan 32, Stockholm
📌 Лондан:
Анлан кнігарня выдавецтва “Скарына”

Таксама анлайн з дастаўкай поштай
📌З Варшавы: https://shorturl.at/PJL1E
📌З Вільні: knygynas.biz/collections/baltarusiskos-knygos

#палічка
📙 "Пісьмовая спадчына татараў Вялікага Княства Літоўскага і яе гісторыка-культурны кантэкст"

Выйшаў зборнік навуковых працаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Інстытут мовазнаўства ; навук. рэд.: І. А. Сынкова, М. У. Тарэлка. - 2024

Змяшчае артыкулы беларускіх навукоўцаў, прысвечаныя гісторыі і рукапіснай спадчыне татараў ВКЛ, выбітным асобам, невядомым раней пісьмовым помнікам, феноменам нематэрыяльнай культуры.👍

Кніга разлічана на шырокае кола даследчыкаў (філолагаў, гісторыкаў, культуролагаў), а таксама на ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.👍

👉 Шукайце ў "Акадэмкнізе".

#палічка
📚 Новыя кнігі - Алесь Аркуш і Вальжына Морт

Кніга “Як падае снег, як расце трава” Алеся Аркуша пабачыла свет у беластоцкім выдавецтве Фонду Kamunikat.org. Новая кніга прозы аб’яднала мастацка-дакумэнтальны раман «Мясцовы час» і шэраг апавяданьняў, напісаных у розныя гады.👍

Выйшла кніга вершаў паэткі Вальжыны Морт - “Pesem o belih jabolkih”. Кніга выдадзеная ў фармаце білінгвы — на славенскай і беларускай мовах. Перакладчыца - Крысціна Кочан. 👍

#палічка
📚 Караткевіч і Маўр у кішэнным фармаце

Выдавецтва "Папуры" выдала два томікі класікі айчыннага пісьменства - выбраныя апавяданні "Чалавек ідзе" Янкі Маўра і аповесць "Зброя" Уладзіміра Караткевіча.👍👍👍

👉 Абедзве навінкі даступныя за замаўлення на wildberries.

#палічка
📙 "Тры таварышы" па-беларуску

У сталічным выдавецтве "Папуры" выйшаў знакаміты раман Э.М. Рэмарка "Тры таварышы".👍

Выдаўцы абяцаюць, што навінка хутка з'явіцца ў кнігарні "Параграф 45" у Мінску, а таксама ўжо на гэтым тыдні паедзе па іншых кнігарнях і па іншых краінах. 🔥

👉 Таксама дасяжная яна будзе для набыцця і на WB.

#палічка
⭐️ "Роднае слова" - жнівеньскі нумар

У новым нумары:
📌 Багдановіч Ірына. Жанр літаратурнага паслання ў шматмоўнай паэзіі Беларусі XVI–XVIII стст.
📌 Мартысевіч Марыя. Сілабічны “эксперымент” у беларускай паэзіі мяжы ХХ–ХХІ стст.
📌 Крофта Ганна. Кола функцый антаганіста ў кнізе “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” Яна Баршчэўскага.
📌 Кошман Павел. Каштоўнасны змест вобраза радзімы ў творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
📌 Дрозд Дзмітрый. Хто герой быліцы “Халімон на каранацыі” Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча?
📌 Шамякіна Марыя. Самалётам у мінулае: Андрэй Александровіч.
📌 Дзятко Д. Моўны партрэт краіны: пра кнігу “Як гавораць беларусы” В. Шклярыка
Ды інш.

#палічка