Лебяжий 97%
309 subscribers
657 photos
269 videos
6 files
204 links
Чат t.me/liabiazhy97
Прислать новость, фото/видео - @Lebiadz97_bot
Download Telegram
Гадавіна вайны.

Мінск, 24 лютага 2023. Беларусы супраць!

Фота: @motolkohelp
Вітаем, сябры!

Вы, канешне ж, чулі аб турбулентнасцях, што адбываюцца ў Расіі. Мы не павінны ігнараваць гэтыя падзеі, бо яны могуць моцна паўплываць на сітуацыю ў Беларусі. Нашая мэта заўсёды была і застаецца нязменнай: мы імкнемся да незалежнай і дэмакратычнай Беларусі! І ў бліжэйшы час перад намі можа адкрыцца новая магчымасць для пераменаў.

▪️Верым, што той досвед і разуменне, якія мы здабылі за гэтыя гады, стануць падмуркам нашай новай, больш эфектыўнай барацьбы за справядлівасць. Упэўненыя, што кожны з вас падзяляе гэтыя памкненні і ў бліжэйшы час мы адновім актыўнасць з новымі сіламі!

🤝 Зараз нам трэба ўмацаваць нашую супольнасць, таму, калі ласка, абмяркоўвайце навіны, падзеі, магчымыя крокі і планы з блізкімі, суседзямі і сябрамі, якім вы давяраеце. Рашучасць і гатоўнасць як малых груповак, так і грамадства ў цэлым, могуць вызваліць нас як ад унутранай дыктатуры, так і ад знешняга ціску.

Перамены магчымыя, калі мы ў іх верым і дзейнічаем. Яны ў нашых руках. Жыве Беларусь!

Адміністратары канала.