Forwarded from Народное Антикризисное Управление
Звыш €2 мільярды і 25 800 працоўных месцаў толькі за год. Як беларусы сталі магутным актывам для краін ЕС
Тысячы створаных кампаній, дзясяткі тысяч працоўных месцаў, мільярды еўра даходу і моцны чалавечы капітал — гэта рэальны і бачны ўнёсак беларускага бізнесу ў эканоміку ЕС. Гэта яскравы прыклад таго, як «розум і таленты», што вымушаны ўцякаць ад дыктатуры, становяцца рухавіком росквіту свабодных грамадстваў.
«Беларускі бізнес, вымушаны пакінуць Радзіму праз беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі і саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі Расіі супраць Украіны, не стаў цяжарам для Еўрапейскага саюза. Наадварот — ён ператварыўся ў каштоўны актыў.
Беларусы інтэгруюцца, працуюць, плацяць падаткі, уносяць уклад у эканоміку краін ЕС. І яны маюць патрэбу ў прадстаўніцтве, у голасе, які будзе чутны як на нацыянальным, так і на еўрапейскім узроўні», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
Якое значэнне мае беларускі бізнэс для Еўропы ў лічбах — у картках да паста.

НАЎ як Коза Ностра.
Карпушонак вывальвае тэкст быццам бы заявы ў гішпанскую фіскалію (прычым не абы якую, а генеральную) на ангельскай мове і наступнае відэа посьціць з бразільскага Рыё. That said, калі гэта не запісы, зробленыя заранёў для паступовага выкладваньня, ці не глыбокія фэйкі, то:
1. Заявы ў Гішпаніі падаюцца на гішпанскай або на мове камунідада, у каторым чалавек знаходзіцца. Падаваў, ведаю, куды яны адпраўляюць англамоўны тэкст. Патрэбен тады пераклад англамоўнага тэксту.
2. Падала заяву і адразу з’ехала - гэта самае сьмешнае, што я толькі бачыў з прававога пункту гледжаньня. Па-першае, пры чым тут Гішпанія, калі закідваемыя забароненыя чыны адбываліся ў Польшчы, а Карпушонак не грамадзянка Гішпаніі? Па-другое, падаць заяву і з’ехаць - гэта гарантыя, што яе проста адправяць на сьметнік.
3. Латушка ўжо настолькі страшны, што ад яго трэба хавацца ў Бразіліі? Нагадала анегдот.
- Мойша, навошта вы чытаеце савецкую прэсу?
- Ай, чытаць ізраільскую - мы бедныя і няшчасныя. Чытаць савецкую - дык Ізраіль увесь сьвет кантралюе. Прыемна.
Я так разумею, што гэбуха, якая піша гэты опус (я па-ранейшаму ўпэўнены, што Вольга дзейнічае пад ціскам), пачала будаваць новы імідж Латушку. Імідж Хроснага Айца.

👍4
UPD. Прэм’ер паведаміў польскаму парляманту, што большая частка ўляцела непасрэдна з тэрыторыі Беларусі. Таму сумнёваў няма, гэта сапраўды рэакцыя на закрыцьцё мяжы, і сінепальцэнфюрэр прымаў у акцыі непасрэдны ўдзел.
Сеньня паветраную прастору Польшчы парушыла яе мінімум 19 расейскіх дронаў. Частка была зьбіта, частка рухнула, выпрацаваўшы паліва. Адзін упаў у 80 км ад Лодзі, то бок на 1/3 ўглыб тэрыторыі краіны.
Мае меркаваньне - нічога гэта ніякая не выпадковасьць ці пабочны эфэкт ад ночнай атакі на Заходнюю Ўкраіну. Гэта адбываецца адразу пасьля анонсу закрыцьця польскай мяжы для ўсяго трафіку, у тым ліку для грузаў з Кітаю. Мяркую, пуцін трохі падабдзелаўся ад перспектывы размовы зь Сі, і вырашыў "пакараць пшэкаў". А заадно і пратэставаць межы магчымага.
Бо, як вядома, расея спыняецца толькі там, дзе можна атрымаць п****.
Натаўская авіяцыя спрацавала нармальна, наколькі можна. У Польшчы эфэктыўная армія, на абарону краіна траціць больш за тры працэнты ВВП, учора ЭК дала Варшаве амаль траціну з 150-мільярднага фонду SAFE для разбудовы войска. Яны будуць гатовыя зьбіваць залётных і далей, асабліва ведаючы, што цяпер гэта ўжо не гіпатэтычны сцэнар.
Цяпер пытаньне, якой будзе рэакцыя прыдурка ў Белым Доме, закаханага ў самога сябе больш за ўсё іншае. Менавіта ягоны "самед" даў пуціну легітымацыю ў вачах часткі сьвету, і зрабіў куды сьмялейшым. Раблю стаўку: зь Белага Дому данясецца блеяньне пра "так нізьзя", безь ніякіх рэзкіх рухаў. І на гэтым скончыцца.
Ну і пытаньнечка з зоркай: ці падштурхне ночны інцыдэнт Польшчу і Румынію да таго, каб зьбіваць дроны яшчэ над украінскай тэрыторыяй, забясьпечваючы Кіеў і тым самым сябе саміх? Вось тое самае "закрыць неба", чаго Ўкраіна дамагаецца ўжо тры гады? Ці будзе чарговае "нам страшна"?

Туск паведаміў польскаму парляманту пра ўварваньне як мінімум 19 дронаў. Вялікая частка іх заляцела з тэрыторыі Беларусі.
Цяпер няма сумнёву: гэта адказ на закрыцьцё мяжы, у каторым сінепальцэнфюрэр браў непасрэдны ўдзел. Відаць, добра прыпаліў Пекін прыдурку.

😁2
Выйшаў праект пастановы аб закрыцьці Варшавай мяжы зь Беларусьсю. "З 0.01 дванаццатага верасьня і да асаблівага распараджэньня".
Псыхалягічны ціск на Пекін працягваецца.

PiS прапанаваў новы варыянт закону аб грамадзянстве, які, як і праект Наўроцкага, павялічвае тэрмін да грамадзянства да 15 гадоў. Да таго ж ён прапануе дзьве дадатковыя ўмовы:
1. Валоданьне польскай мовай на ўзроўні С1. Тут я взоржал. Большая частка палякаў ня здасьць такі.
2. Даведку аб несудзімасьці зь Беларусі. Тут я взоржал яшчэ больш.
This pig is not gonna fly, як і праект прэзідэнта, але я бачу што высьцігі на ідыятызм абвешчаныя адкрытымі.

Forwarded from Павел Латушка
Арменія дазволіла выезд беларусцы, якая знаходзілася ў міжнародным вышуку па палітычных матывах
У 2020 годзе Наталля (імя зменена з меркаванняў бяспекі) ўдзельнічала ў мірных пратэстах і ўваходзіла ў кіраўніцтва аднаго з чатаў, дзе беларусы абмяркоўвалі сітуацыю ў краіне. Яе незаконна затрымлівалі па палітычных артыкулах, і пасля допыту яна была вымушана пакінуць Беларусь.
У 2025 годзе, падчас падарожжа, калі Наталля прызямлілася ў Арменіі, ёй паведамілі, што яна не можа пакінуць краіну, бо знаходзіцца ў міжнародным вышуку па запыце рэжыму Лукашэнкі.
У падтрымку Наталлі выступілі Офіс Святланы Ціханоўскай, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка, праваабарончы цэнтр «Вясна», дабрачынныя фонды BySol і ByHelp, адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна, а таксама прававая камісія Каардынацыйнай Рады. Юрыдычную падтрымку ў Арменіі аказвала арганізацыя «Грамадскі вердыкт».
Павел Латушка накіроўваў амбасадару Арменіі ў Польшчы Аляксандру Арзуманяну асабістыя лісты з адпаведнай просьбай. Па ініцыятыве пасла Арменіі адбылася тэлефонная размова з Паўлам Латушкам, быў усталяваны кантакт з Хельсінкскім камітэтам Арменіі. Таксама кіраўнік НАУ звярнуўся да Генеральнай пракуратуры Арменіі. У выніку пасля разгляду справы Пракуратура Арменіі выдала афіцыйны дазвол на выезд грамадзянкі Беларусі, якая знаходзілася ў міжнародным вышуку па палітычных матывах.
Беларуска Наталля пакінула Арменію і прыбыла ў Еўрапейскі саюз. Зараз яна ў бяспечнай краіне разам са сваёй сям'ёй.
Гэта толькі адзін з канкрэтных прыкладаў нашай працы па дапамозе беларусам, якія апынуліся ў складаным становішчы з-за рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі.

❤4