Lavonczyk
173 subscribers
12 photos
2 videos
26 links
Не помирай, і на останок
Похмурий рай, сонний світанок.
Краплі роси у просвітах фіранок.
З вільна униз, голос ледь чутно.
Танучий пульс у погляді мутном.
Download Telegram
Адзіны замежны ўчастак, на каторым Лепэніха атрымала бальшыню, быў Масква. Чакана - але чаму толькі Масква? Чаму не Будапэшт, у каторым аматарка Пуціна атрымала 11 мільлёнаў крэдыту на выбары, якія мусілі стаць пачаткам нацыяналістычнага інтэрнацыяналу ў ЭЗ? Недапрацоўвая дзядзя Орбан Віктар.

Я хацеў пракаментаваць заявы (асабліва зь NYT, што даўно пакутуе на нейкую дзіўную абсэсію ЛеПэн і ўвогуле ўсім антыміграцыйным інтэрнацыяналам), што 41.5% для скрайняй правіцы азначае "страшную небясьпеку, бо анты-іміграцыйныя і анты-ісламскія ідэі становяцца прымальнымі для ўсё большай колькасьці французаў".

Па-першае, паглядзіце на перадвыбарчыя апытанкі Opinion Way/Ipsos/Ifop пра трывогі французаў. Ім пакласьці на іміграцыю. Ну ладна, мо не пакласьці, але апантанасьці ёй ды ісламам, як спрабуе гэта падаць The New York Times, верзучы пра "never has anti-immigrant and anti-Islam party has been that close to power", няма. На першым месцы стаіць pourvoir d'achat (пакупніцкая здольнасьць). Што ня дзіва - інфляцыя пасьля кавіднага банкету (я папераджаў!) б'е ўсе рэкорды, базавыя стаўкі паўзуць угару, што аўтаматычна даражэе усе крэдыты, каторых насельніцтва падчас эпохі танных грашэй набрало на акіян. Ле Пэн гэта ўчасна скеміла й збудавала перадвыбарчы маніфест менавіта на эканамічных праблемах, у каторых яна нідзе (падкрэсьлю) не абвінавачвала ЭЗ.

Па-другое, іміграцыя ды іслам былі ў маніфэсьце, так. Але глыбока пад pourvoir d'achat. Так, тамака партыйка Ле Пэн заставалася верная сваім падставовым ідэалам, і, хаця адмовілася ад Фрэксіту (бо народу Брэксіт, мякка кажучы, не зайшоў), яе прапановы ўключалі ўвядзеньне нацыянальнай прэфэрэнцыі для пранцузаў пры найме на працу, што наўпрост пярэчыла ня толькі эўрапейскім трактатам, але й самой канстутуцыі краіны. Але аматарка шансон ля рюс ўсімі сіламі спрабавала не акцэнтаваць на гэтым увагу, бо ведала, што на старой песьні пра клятых замежнікаў і кляты ЭЗ яна не абярэцца - але ўключыць у маніфэст трэба, каб не згубіць стары нацыкаўскі ляхтарат. Не акцэнтаваць увагу пасьпяхова ўдавалася аж да канца першага тура, а потым Макрон вельмі педантычна выцягнуў яе ідэі пад суфіт ды публічна расправіўся зь імі - нездарма ж ягоны адрыў ад яе за два тыдні вырас з 51/49 да 59/41.

Па-трэцяе, добрая частка французаў не галасавала ў другім туры за Ле Пэн ці за Макрона. Яны галасавалі супраць большага зла. У першым туры амаль 22 адсоткі зыйшло левым, кандыдату каторых, Меленшону, не хапіла паўтары адсоткі, каб выйсьці ў другі тур заміж сяброўкі Пуціна. Менавіта на ягоных выбарцах і наварыўся Макрон. І менавіта на цэнтра-левай платформе яму давядзецца шукаць прэм'ера, каб выйграць выбары ў Асамблею праз два месяцы.

Так што не, не сталі французы нацыкамі. Яны баяліся за сваю кішэню, і Ле Пэн выбудавала сваю праграму менавіта на "разуменьні эканамічных складанасьцяў сярэдняга грамадзяніна". Антымігранцкая рыторыка была глыбока закапаная ў ейным маніфесце й яна спадзявалася, што на яе ўвагі зьвяртаць ня будуць. Зьвярнулі. Ды так, што яна прайграла з адрывам у 16 пунктаў.
👍2
То бок Украіна хоча захаваць поле манэўру і не злаваць Лукашэнка, бо "20 даляраў гэта 20 даляраў". Прабачце, там, вядома, прагучала не пра 20 даляраў, а пра закупкі зь беларускіх НПЗ, але тым ня меней.

А тое, што з нашай тэрыторыі яшчэ нядаўна ў Кіеў, Чарнігаў, Роўна шмалялі ракетамі - не хвалюе ўжо.

Але беларусы ўсё адно вінаватыя, што не зрынулі рэжым ці не пайшлі на ракеты з голымі рукамі.

Чо непанятнава? Гэта называецца рыялпалітык.

Але, калі вы хочаце рабіць рыялпалітык, то калі ласка не патрабуйце ад іншага боку нейкай калектыўнай віны і не заклікайце яго рабіць выбар, якога не існуе. Бо гэта будзе называцца шызафрэніяй.

Больш за тое. Ня трэба заклікаць Эўропу да маральнасьці й патрабаваць адмовіцца ад расейскага газу, калі спадар Арастовіч зь Зяленскім не гатовыя самі да дыскамфорту ад адсутнасьці паставак зь беларускіх НПЗ. А тое неяк дзіўна атрымліваецца: калі Эўропа купляе газ у Пуціна, яна слабая і непрынцыповая. Калі Ўкраіна купляе газ у Лукашэнкі - просто бізнэс.

За*балі
👍34👏6👎2😢1
Сябры, мы працягваем зьбіраць грошы для выходзячых палітычных зьняволеных у Беларусі. Мы - гэта кампанія BY_Help ды фонд BYSOL. Данатнуць нам можна пад спасылку ўнізе гэтага допісу.

На сёньня палітычных вязьняў у Беларусі болей за 1100. На тле навінаў аб дзейнасьці беларусаў на запавольваньне расейскага ўварваньня ва Ўкраіну іх стане, відаць, болей.

За апошнія тры месяцы мы зрабілі выплаты амаль ста былым вязьням. Ужо мінуў больш як год ад першых палітычных "прысудаў", і ў 2022 годзе выйдзе яшчэ як мінімум некалькі дзясяткаў. Яны выходзяць у нікуды, траўмаванымі несправядлівым прысудам і почасту нялюдзкімі ўмовамі ўтрыманьня.

Мы запусьцілі чатырохузроўневую сістэму падтрымкі.

Першы ўзровень - гэта аднаразовая выплата ў памеры €300. Мы імкнемся зрабіць яе цягам аднаго тыдня з моманту атрыманьня заяўкі.

Другі ўзровень - гэта, калі трэба, дапамога з выездам з краіны.

Трэці зровень - мэдычная рэабілітацыя. Гэты кірунак рэалізуецца разам з нашымі швайцарска-нямецкімі партнэрамі.

І чацьвёрты - дапамога на новым месцы для тых, хто пераеехаў. У нас ёсьць парнэры ў Польшчы ды Літве. У іншых краінах мы надаем кансультатыўную падтрымку.

https://www.facebook.com/donate/1629762060725683/10222083446339513/
2
Зь сёньняшняга дня беларусы, якія уцяклі з Украіны ў Польшчу й ня могуць вярнуцца ў Беларусь, маюць права дастаць (задарма) трохгадовы дазвол на побыт з правам працы. З новага года тыя, каму сканчаецца пашпарт, змогуць аплікавацца на польскі праязны дакумент. Хто зьбег у Польшчу ад рэпрэсій да пачатку вайны змогуць атрымаць гуманітарную візу й потым ВНЖ, не выязджаючы з Польшчы.

Ва Ўкраіне беларускія валянтэры могуць бясплатна атрымаць хй. Сёньня ўкраінская ДМС паставіла дэпорт валянтэрцы Карыне Пацёмкінай, якая дапамагала ў Бучы. Спачатку ёй не дазвалялі здаць дакументы (бо вайна), то бок прымусова зрабілі нелегалам. А потым - дэпорт.

Тут і пытаньне пра салідарнасьць, і пра то, хто для Ўкраіны галоўны вораг. Гэта нават не Пуценг. Таго відаць і зь ім можна змагацца. Галоўны вораг Украіны - яе чынавенства. Горш за сіфіліс у апошняй стадыі.

Франак Вячорка й Валер Кавалеўскі працуюць над тым, каб гэтае "рашэньне" адмянілі. Аднак немагчыма вырашаць кожны такі выпадак свавольля ў ручным рэжыме. Украіна мусіць нарэшце пачаць імплементаваць стандарты ЕС ў публічным жыцьці, адзін зь якіх - недыскрымінацыя. І пракамунікаваць гэта не пустымі словамі Зяленскага пра тое, як ён адрозьнівае рэжым і грамадзтва, а справай стварэньня рабочай схемы легалізацыі беларусаў, якія засталіся й хочуць дапамагаць Украіне змагацца з агульным ворагам.

Інакш ёй варта йсьці ў зусім іншым ад ЭЗ накірунку. Ветлівых словаў мне ўжо брак.
19👍10👎1
Карач і Цапкала вырашылі аб’яднацца ў партыю КаЦап.

Апошнюю, так сказаць, надзею беларускай дэмакратыі.
🔥6😁3
Пятніца вечар, вырашыў трошкі пагаварыць пра срач.

Вельмі распаўсюджаная думка, што толькі беларусы не ўмеюць дамаўляцца. Гэта, насамрэч, усё фуфло. Вы сачылі за дыскусіямі ў польскім сеціве падчас разьдзіманьня Валынскага пытаньня? Гэта зараз украінцы такія сябры палякаў, а ў 2017 годзе правячая партыя (дада, якую цяпер Зяленскі хваліць як узорнага хаўрусьніка) называла ледзь не адкрытым тэкстам украінцаў ворагам, які падчас другой сусьветнай вайны ўстроіў разьню этнічных палякаў. Дык вось, там тады такое неслася, што нашыя цапкалагейты падаліся б дзіцячым карагодам.

Ці дыскусія ў Брытаніі падчас брэксіту. Такой колькасьці хлусьні адносна выхаду краіны з ЭЗ я ня бачыў. "Ня будзе ніякага іпакта на эканоміку, а тыя, хто сьцьвярджае адваротнае - хлусы й нацысты". Дада, прыхільнікаў ЕС там масава называлі нацыстамі, якія хочуць стварыць вялікі рэйх коштам незалежнасьці Брытаніі.

Срач (разам з абсалютна неабгрунтаванымі й хлусьлівымі каментамі) - штука абсалютна нармальная. Хацелася б вядома каб быў не срач, а дыскусія, аднак маем тое што мы маем. Я да таго, што ва ўменьні пасрацца беларусы далёка не самотныя.

То бок хлусьлівая атака Цапкалы на фонды байхелп і байсол магла б мець месца і ў дэмакратычнай краіне з даўнімі традыцыямі публічнае дыскусіі. Дваедушша ў патрабаваньні аўдыту нас чалавекам, які наплёў пра тое, што сабраў 4 мільёны (а выявілася што 20 тысяч, ды й тое ня ён) - таксама магло б здарыцца і ў Нямеччыне, і ў Польшчы. З гэтым трэба зьмірыцца.

Але вось што для мяне непрымальна - гэта калі мне пішуць каментары, маўляў, не разьдзімайце срач, трэба аб'ядноўвацца. Персанажы накшталт Цапкалы аб'ядноўвацца не ўмеюць. І мову яны разумеюць толькі адну - з нагі. Мову з выкрыцьцём хлусьні аб няісных 4 мільёнах яны разумеюць цудоўна. Маўчаньне ці шляхетнасьць - не.

Калі байхэлп не чапляюць - гаўняць іншых мы ня будзем. Але калі персанажы кшталту Цапкалы ці Карач ці Зянковіча беспадстаўна гоняць на нас - то мы маем поўнае права выцягнуць і выпеляскаць іхную брудную бялізну. Бо мне, шчыра, трошкі настапізьдзела, калі да нас накіроўваюць людзей атрымліваць дапамогу - і потым прыпісваюць гэтую дапамогу сабе, як "Наш Дом".
18👍8
На другія ўгодкі беларускай рэвалюцыі 2020 года я напішу набіўшае аскому "мы тады ўсё ж перамаглі".

Не, нам не здалося тады ўзяць уладу. Чаму - хай разьбіраюцца гісторыкі, калі мы гэтую ўладу нарэшце возьмем.

Я браў удзел у дэмакратычным руху пачынаючы зь 2007 года - і блізка пільнаваў палітыку ўжо зь 1998-га. І я ня памятаю аніводных выбараў, калі б я мог шчыра сам сабе сказаць, што так - цяпер на плошчу выйшла бальшыня. Цяпер сацыяльны кантракт зламаны.

Не. На плошчу шторазу выходзіла меншыня - хай нават яна ўсё болела з кожным выхадам. Бальшыні было пофігу. Бальшыня хацела нармальна жыць, бо яшчэ не разгледзелася, што можна нармальна жыць інакш і без лукашызма. Не было яшчэ тады дастатковага роўня дабрабыту, каб дазволіць сабе з'езьдзіць выпіць кавы ля палацу Шонбрун, як пісаў клясык. Бальшыня параўновала сябе з Украінай - і знаходзіла кучу нагодаў сказаць "а ў нас лепей". Ды што там - самі ўкраінцы казалі нам пра парадачак і крэпкава хазяйсьцьвенніка.

У 2015 годзе рэжым, апасаючыся паўтору крымнаша, адпусьціў цуглі і перастаў мяшацца ў непалітычны актывізм - што спрычынілася да неверагоднага практыкаваньня ў самаарганізацыі цягам наступных пяці год. Практыкаваньня, якое скончылася кампаніяй BYcovid, якая фактычна замяніла дзяржаву, што адмаўляла існаваньня віруса.

І галоўнае - да таго чаму бальшыня ўжо наезьдзілася й нагледзелася, бо ровень дабрабыту дазволяў. І калі 16 жніўня, пасьля вестак аб катаваньнях у турмах, на вуліцы выйшлі 3% насельніцтва краіны - ды й яшчэ пад забароненым сымбалем, то стала відавочна, што сацыяльны кантракт рухнуў.

Цыцэрон казаў, што раб марыць не аб свабодзе, а аб праве мець сваіх рабоў. Бандэра казаў, што нічога не спыніць ідэю, час якое настаў. Жнівень 2020 года давёў, што ідэя пранікла ў нас. Можна ўстроіць рэпрэсіі ўзроўня Паўночнай Карэі - ды толькі з агульнапрынятай ідэяй ствалом змагацца немагчыма. You can not shoot the words.

Калі ўстроіць свабодныя выбары ў сёньняшнім Туркменістане, то хутчэй за ўсё атрымаеш сабе чарговага туркменбашы. Але на першых свабодных выбарах беларусы ўжо дакладна абяруць не чарговага лукашонка. І гэта ніякімі рэпрэсіямі не выцерці. Яшчэ ў 2015 годзе ў мяне не было такой перакананасьці.

Нічога не спыніць ідэю, час каторай настаў. Нашая ідэя настала роўна два гады таму.
👍1911
Forwarded from By_Help
БЯСЬПЕКА! ВАЖНА!

Шмат хто з пратэстоўцаў дагэтуль захоўвае фоткі з маршаў у мабілах. Пры гэтым губапупсікі за апошнія два гады назапасілі кучу фотак з тэлефонаў арыштаваных, якія яны праганяюць праз праграму ідэнтыфікацыі твараў. Ствараецца адзіная база, куды зьмяшчаюцца ўсе здымкі з тэхнікі затрыманых пратэстоўцаў.

Такім чынам фармуецца ланцужок: аднаго ўзялі па адміністратыўцы - знайшлі фоткі - прышылі крыміналку - на фотках знайшлі сяброў - прыйшлі па іх - залезлі ў тэлефоны - знайші фоткі з іншымі сябрамі - ланцужок паўтараецца.

Фоткі, якія трапляюць у базу з вашых тэлефонаў, могуць дазволіць ідэнтыфікаваць людзей, якія праходзяць мяжу й раней ніколі не трапляліся.

Таму абавязкова:
- рассінхранізуйце аблокі на дадатак да закрыцьця профіляў у сацыяльных сетках. Пра апошняе ўсе памятаюць, пра першае - амаль ніхто.

- рэгулярна чысьціце тэлефон ад здымкаў

- калі хочаце захаваць здымкі на будучыню (а нам гэта будзе трэба для расьледваньня злачынстваў супраць дэманстрантаў у будучыні) - то грузіце іх у воблака ў ручным рэжыме, пасьля чаго выдаляйце з тэлефона. Не сінхранізуйце воблака з тэлефонам аўтаматычна. Трапіць тэлефон у рукі губапупсікаў - даламаюцца да воблака, бо будзе відаць, дзе яно.

Не дадавайце м*дакам працы.
👍11
Вось аб тым, што я прадказваў усю дарогу: калі выбар стаіць між унутранай палітыкай ды падтрымкай суседа, то зь цягам часу верх возьме ўнутраная палітыка (калі сусед не ў Эўрапейскім Зьвязе).

Шэсьць найбуйнейшых эканомік Эўропы не прапанавалі ў ліпені новых паставак зброі для ўкраінскай арміі. У гэтую шасьцёрку ўваходзяць і колішнія лідэры падтрымкі Кіева - Польшча й Брытанія.
Прычынай можа быць як стома ад вайны (асабліва калі ўжо некаторы час на фронце з аніводнага боку няма ніякіх моцных зрухаў), так і тое, што Эўропа сёньня напоўніцу занятая эканамічнай вайной, каторую вядзе з Пуціным. Да зімы засталося ня так даўга, і калі яна будзе дастаткова халоднай, то ніякіх запасаў газу ня хопіць, што спрычыніцца да рэцэссіі ў такіх цяжкапрамысловых эканоміках, як Нямеччына (і ўся ейная перыферыя, уключна з Польшчай). Таму ЭЗ мае літаральна некалькі месяцаў на тое, каб забясьпечыць альтэрнатыўныя пастаўкі газу.

У Брытаніі верхняя граніца рахункаў за электрычнасьць зь верасьня (падаецца) вырасьце амаль у два разы, а да верасьня - у тры. Прэм'ерскія кандыдаты дэбатуюць у першую чаргу, як перадухіліць крызіс плацяжоў, чым пра Ўкраіну. Я пісаў, што пазўаўчора быў першы дзень, калі Ўкраіна амаль зьнікла зь вядучай брытыйскай прэсы. Менавіта так зьнікала й Беларусь.

Кіеву сёньня як ніколі нельга раскідвацца саюзьнікамі.

https://www.politico.eu/article/data-show-europe-waning-military-support-ukraine
😢4👍2👎2🔥1
Россиянам безвиз и саудитам безвиз. Но есть нюанс.

ЕС предложил странам Совета сотрудничества в Заливе (GCC) поговорить о полном безвизе с шенгеном.

GCC - это Катар, Оман, ОАЭ, Саудия, Кувейт и Бахрейн. Безвиз с шенгеном пока имеет только ОАЭ. Если договоряться, то граждане ЕС также по принципу взаимности заимеют безвиз, например, в Саудию, до 2019 одну из самых закрытых стран мира.

Причина - скорее всего налаживание альтернативных каналов поставки энергоносителей. И тут средневековость устройства СА никак не помешает.
👍4
Два гады зачысткі краіны на ўзроўні Туркменістана.

Запрашэньне на адкрыты ўрок ад Лукашэнкі (пасьля шматлікіх праверак) дзяцей ну вельмі правільных бацькоў. Нельга ж, разумееце, каб нейкая шалупня макнула "гісторыка" галавой у лужыну.

Дзеці на адкрытым уроку макаюць (тройчы) пюрэра галавой у лужыну.

Усё ў нас будзе ў парадку. Калі над Лукой нават малыя сьмяюцца, і гэта пасьля такога тэрора.
25👍7
Цудоўны матэрыял Эўрарадыё аб дыскрымінацыі, зь якой пачалі сутыкацца беларусы ў замежжы пасьля пачатку вайны. Некалькі чалавек кажуць пра свой досьвед у дэталях. А я ў канцы кажу: калі вы сутыкаецеся з дыскрымінацыяй паводле прынцыпу "захацела левая пятка" - не маўчыце. У Польшчы гэта можа быць заява ў пракуратуру, ośrodek zachowań rasistowskich i ksenofobicznych, у паліцыю. Калі вам адмаўляюць у адкрыцьці рахунку - то патрабуйце пісьмовага абгрунтаваньня, бо словы "гэта праз санкцыі" ў большасьці выпадкаў ёсьць асабістым меркаваньнем дробнага банкавага чыноўніка.

Галоўнае - не маўчыце!

https://euroradio.pl/sapsavany-pashpart-yak-belarusy-sutykayucca-z-dyskryminacyyay-u-polshchy
23
🙋‍♂️Аляксей Лявончык:Консульскі склад амбасадаў у Беларусі зараз моцна скарочаны, альбо ўвогуле адсутнічае. Частка пасольстваў пасля пачатку вайны ва Украіне адмаўляе беларусам у выстаўленні міграцыйных віз увогуле. Частка ўніверсітэтаў у Эстоніі і Чэхіі адмаўляецца прымаць беларускіх студэнтаў, альбо просіць выкладчыкаў часцей іх правяраць, таму студэнты адклікаюць дакументы з універсытэтаў. Раней Беларусь хаця б была часткай Балонскага працэсу, хоць і па стандартах адукацыі не дацягвала, зараз ВНУ зачышчаюцца ад «ворагаў-актывістаў». У такой сітуацыі немагчыма партызаншчына і немагчымы тым больш ніякі грамадскі супраціў. І гэта толькі пагаршае адукацыйны працэс”
👍18💩1
ЧТО ДЕЛАТЬ ЕСЛИ МОЁ ФОТО В КНИГЕ «Я ВЫХОЖУ»

⚡️
Обратиться за личной консультацией вы можете в @help_bysol⚡️

Что произошло?

По информации беларуских правозащитников, силовики массово заводят уголовные дела на беларусов, чьи фото с протестных акций 2020 года есть в книге Л. Пирса «Я выхожу» о событиях в Беларуси. Фотографии из книги используют в качестве главного доказательства в суде. Те беларусы, которых уже осудили за участие в акциях, получили реальные сроки ограничения или лишения свободы.

Как проверить есть ли на фотографиях я или мои знакомые?

Ознакомиться с PDF-версией книги «Я выхожу» можно в посте правозащитников по ссылке.

Что делать, если моё фото есть в книге?

Напишите нам на горячую линию
@help_bysol. Если уголовного дела ещё не заведено, то у вас есть время на экстренную релокацию. При условии наличия у вас любого типа визы одной из Европейских стран, рекомендуем вам переехать в ЕС в кратчайшие сроки. При отсутствии визы стоит рассматривать экстренную релокацию в безвизовые страны, например в Грузию. При условии реального преследования, вы сможете получить гуманитарную визу в ЕС не находясь в Беларуси.

🗣Как экстренно переезжать наша редакция уже рассказывала в посте «Как собрать тревожный чемодан».

❗️Если ваши знакомые активно участвовали в протестных акциях в 2020 году, поделитесь с ними этим постом. Наша горячая линия проконсультирует по экстренной эвакуации при возможном преследовании!

⚡️
По вопросам выезда, эвакуации и адаптации — пишите нам в @help_bysol ⚡️

❤️ Поддержать команду проекта можно по ссылке.

⚡️ @bysol_evacuation
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍3💩1
ПЕРАСЬЛЕДЫ ЗА ДОНАТЫ. ТЭНДЭНЦЫІ

Мы сабралі сьведчаньні некалькіх дзясяткаў людзей, каго ў Беларусі выклікалі ў "праваахоўныя ворганы" ў справе донатаў на фонды.

ШТО ВЯДОМА?

1. Кожнаму з выкліканых паведамлялі, што на ягонай банкавай выпісцы прысутнічае транзакцыя на карысьць Facebook London альбо Facebook Stripe London альбо нейкая падобная камбінацыя. Прычым нашыя ворганы настолькі лянівыя, што пасылалі выкліканых у банк браць расшыфроўкі гэтых транзакцый (!!!)

2. У целе самой транзакцыі на адрас Фэйсбуку ніколі няма інфармацыі, на што менавіта пайшлі грошы, і сілавікі ў аніводным зь вядомых нам выпадкаў ня ведалі, на што дакладна была аплата. У выкліканых патрабавалі тэлефон, залазілі ў гісторыю плацяжоў у акаўнце ФБ і, калі знаходзілі там аплату на BY_Help ці BYSOL - патрабавалі пісаць "яўку з павіннай" і аплаціць нейкую рандомную суму на нейкі рахунак. За адмову даць тэлефон ці пісаць яўку ці данаціць немаведама каму пагражалі затрыманьнем на 72 гадзіны й угалоўкай.

ТУТ ВАЖНА: усім выкліканым, з кім мы кантачыліся ці хто апублікаваў інфу пра візыту ў гэбэ, паказвалі менавіта выпіску зь гісторыі апэрацый іхных беларускіх картак. Выняткаў не было. То бок сілавікі інфармацыю, натуральна, атрымалі адкуль прасьцей - зь беларускіх банкаў, якія ўсё зьліюць пасьля першага шчаўчка пальцамі.

Такім чынам, выдаленьне збораў на ФБ, як тут нядаўна гучна патрабаваў нейкі спадар з фондам, якога ніхто ня бачыў, тут не дапаможа.

ЧАМУ?

Па-першае, нават пасьля выдаленьня збораў застаецца запіс у гісторыі аплат вашага акаўнту. Гісторыя аплат не выдаляецца разам са зборам.

Па-другое, сьведчаньне транзакцыі на банкавай выпісцы выдаліць нельга, банкі зьліюць інфармацыю на першы пстрык пальцамі з ГБ. Калі донат на ФБ быў зроблены між 9 жніўня ды канцом сьнежня 2020 года, сілавікі аўтаматычна лічаць, што гэта быў донат на фонды.

Па-трэцяе, закрыць мой акаўнт ці акаўнт Андрэя Стрыжака (як і зноў прапаноўваў спадар з фондам, каторага ніхто ня бачыў) нічога ня дасьць. Плацяжы на адрас фондаў застануцца ў гісторыі плацяжоў вашага акаўнту.

ШТО МОЖНА ЗРАБІЦЬ?

1. Выдаліць свой акаўнт. Тут праўда нюанс, што яго можна аднавіць цягам 30 дзён. Таму калі вас ня выклікалі яшчэ - раю разважыць пра гэтую вопцыю і спадзявацца, што да выкліку міне месяц. Потым вы можаце завесьці новы акк на тое самае ймя ўжо з чыстай гісторыяй плацяжоў.

2. Калі да выкліку ў гэбэ мінула меней за 30 дзён, ці вы не жадаеце выдаляць свой акаўнт, то перад візытай раю зьнесьці ФБ з тэлефона й ветліва казаць, што пароль вы ня памятаеце. А што да плацяжа на выпісцы з банку - то ён быў у падтрымку прытулка для катоў.

3. Падпісаньне гэбэшнай "яўкі з павіннай" і выплата нейкай сумы на нейкі рахунак азначае аўтаматычнае прызнаньне, што вы рабілі такі донат. І галоўнае: гэта НІЯК (тут апроч капіталізацыі варта падкрэсьліць тройчы тлустай рысай) не гарантуе, што ў будучыні супраць вас ня будзе ўгалоўнай справы. Вы ж гэтай "яўкай" фактычна самі прызнаеце донат "экстрэмістам".

Гэта ня самыя лепшыя парады, таму што сілавікі арыентуюцца менавіта на выпіскі з банкаў, якія зьнішчыць немагчыма. Аднак во так вы можаце сябе хоць неяк забясьпечыць.
👍6🔥4
Не магу сабе ўявіць, каб Трамп паехаў у Кіеў.

Па-першае, ён быў апантаны асабістай бяспекай і абражаўся нават на раварыстаў, якія паказвалі яму сярэдні палец на дарозе. Уяўляў сабе, як бы ён абразіўся на выпадковую ракету.

Па-другое, ён напрошваўся на візыты да Пуціна й Кіма. Працягваць далей?
І трэцяе. Усё, што было зроблена Трампам разумнага, было зроблена ягоным атачэньнем. Трампісты сярод кангрэсавых рэспубліканцаў цяпер з'яўляюцца самай гучнай групкай, якая выступае за зьмяншэньне маштабаў дапамогі Ўкраіне. Далей можаце дадумаць самі.

Што Пелозі, што Байдэн маюць у галаве лёккую, сапраўды, еб*нінку, якая была зьнікла пасьля Рэйгана. And we now see it back.
👍9
Мы не абіралі расейскую мову. Нам яе навязалі, закрываючы беларускія школы й забараняючы ейны ўжытак. У сталінскім СССР за беларускасьць можна было уехаць на 25 год за нацыяналізм. І брэжняўскім проста сядзець бяз працы.

Гэта доўжылася больш за два
стагодзьдзі.

Гэта скончыцца зараз.

Таму калі нехта хоча распавесьці мне пра натуральны працэс выцясьненьня больш слабой мовы больш моцнымі - разгарніце падручнікі гісторыі.
👍35
Мы працуем з дапамогай былым палітзьняволенымі. З пытаньнямі пішыце калі ласка на @eolonir, пасьля ўступнай размовы накіруем далей на форум заяўкі.

Пішу лаканічна, рэшту ў прыват
1👍1🕊1
ШУКАЕМ ШПІТАЛЬ ДЛЯ ПІЛЬНАЙ АПЕРАЦЫІ СКАЛЕЧАНАМУ ПРАТЭСТОЎЦУ

Спадарства, усе памятаюць выпадак скалечанага "слабавікамі" Віталя Тысева, у якога пасьля зьбіцьця абвастрылася старая траўма хрыбетніцы. Яму трэба тэрмінова ставіць імплант, каб не спаралюшыла. Была дамоўленасьць з польская лякарняй, якая гатова была зрабіць аперацыю. Але некалькі дзён таму стала вядома, што лякарня ня можа правесьціт аперацыю, бо стан спадара Тысева істотна пагоршыўся за два месяцы, што мінулі.

Грамадзкая кампанія сабрала Віталю грошы на аперацыю: амаль 20 тысяч эўра. Розьніцу між зборкай ды актуальным коштам напрыканцы узяў на сябе BY_help. Гэтыя грошы ды commitment закрыць розьніцу застаюцца.
Мы шукаем магчымасьці правесьці яму аперацыю ў іншым шпіталі ў Польшчы, Чэхіі, Нямеччыне, Літве, але ў той самай Польшчы жудасныя чэргі на настолькі спецыялізаваны забег.
Калі ў вы ведаеце, як можна гэта арганізаваць - калі ласка, пішце мне ў тг @eolonir. Грошы на аперацыю былі сабраныя, нам проста трэба знайсьці шпіталь, які зробіць гэта не ў 2025 годзе, а цяпер. Бо йнакш Віталю пагражае паралюш.

Гісторыя была падрабязна апісаная Свабодай ды Белсатам:
https://www.svaboda.org/a/32336420.html
https://www.youtube.com/watch?v=1W6npdwPIsE
8