Павел Латушка
6.13K subscribers
839 photos
300 videos
2.18K links
Афіцыйны канал Паўла Латушкі
– палітык, дыпламат
– кіраўнік НАУ
– намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
– экс-міністр культуры, амбасадар

Падтрымаць працу Паўла Латушкі і каманды НАУ: https://www.belarus-nau.org/donate
Download Telegram
Літва з Беларуссю! Літва падтрымае перамены ў нашай краіне!
У ходзе сустрэч у Вільнюсе з прадстаўнікамі выканаўчай і парламенцкай уладаў Літвы абмеркаваны магчымыя варыянты выхаду з крызіснай сітуацыі ў Беларусі.
Перад усім, гаворка з боку Члена Прэзідыума Каардынацыйнага савета Паўла Латушкі ішла аб неабходнасці запусціць трэкі дыялогу: Расія — беларускае грамадства і важнасці пачатку дыялога Еўрапейскі Саюз — дзеючая ўлада як варыянт выхаду з сітуацыі,
Так сама абмеркаваны пытанні з магчымасцю вызначыць міжнародную адвакацкую кампанію, якая бы занялася аналізам фактаў здзяйснення шматлікіх злачынстваў у адносінах да грамадзян Беларусі прадстаўнікамі часткі сілавога блоку нашай краіны для далейшага прыцягнення да адказнасці.
Былі таксама абмеркаваны падыходы Еўрапейскага Саюза з боку магчымых перспектыў падтрымкі дэмакратычнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь фінансавымі інструментамі, інструментамі ў рамках гандлёвай палітыкі ЕС да Беларусі, спрашчэнні працэдур уезда грамадзян Рэспублікі Беларусь на тэрыторыю Еўрапейскага Саюза. Усе гэтыя пытанні абмеркаваны для далейшага разгляду ў рамках інстытутаў Еўрапейскага Саюза.
З боку ўладаў Літвы ёсць адназначнае разуменне таго, што сённяшняя ўлада Беларусі становіцца нелегітымнай і далейшае ажыццяўленне кантактаў на вышэйшым узроўні не будзе таксама магчымым, як і правядзенне кантактаў на іншых высокіх дзяржаўных пасадах — гэта стварае прэцэндэнтную сітуацыю ў міжнародных адносінах.
Абмеркаваны прававыя падыходы да акрэслення міжнароднай правасуб’ектнасці Беларусі пасля заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзеючага прэзідэнта краіны.
З намеснікам кіраўніка Парламента Літвы Гедымінасам Кіркіласам
Прэсс-канферэнцыя ў Парламенце Літвы.
Сустрэча за Лінасам Лінкевічусам, Міністрам замежных спраў Літвы
Прэс-канферэнцыя пасля сустрэчы ў МЗС Літвы
Дыскусія з літоўскімі палітолагамі і экспертамі па Беларусі (арганізатар: Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы)
Сустрэча з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Вільнюсе.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Агонь у сэрцах беларусаў не пагасіць ніхто і ніколі!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мы все живём в разных городах одной страны, на соседних улицах, в одних домах. Мы ходим в одни и те же магазины, наши дети проводят вместе время на одних и тех же детских площадках. Наши родители работают вместе, дружат, радуются нашим успехам. Мы выросли в одних и тех же условиях.
Но почему вы сейчас избиваете и хватаете нас, ведь многие из нас ваши друзья, знакомые, родственники, родители в конце концов? Что для вас стало триггером того, что вы сейчас иные?
Кредитные квартиры? Премии? Зарплаты? Желание получить повышение по службе через боль и страдания сотен и тысяч мирных граждан?
Победа в любом случае будет за народом, вы это прекрасно понимаете. Подумайте о будущем. Многие ваши командиры и генералы получат сроки, но у вас ещё есть шанс стать на сторону добра и в скором времени вместе с народом отпраздновать победу.
Мы не оппозиция, мы большинство!
Да падзей сённяшнега дня:
Кожнае жорсткае затрыманне мірных людзей, якія сталі на абарону сваёй пазіцыі, чарговая параза ўлады.
Бо немагчыма гвалтам забiць справядлiвасць. Таму што справядлівасць не на баку таго, у каго сіла, яна там, дзе праўда!
Вось ужо 4 тыдні ў Беларусі штодзень затрымліваюць мірных грамадзян. У тым ліку жанчын і падлеткаў.

Учора Беларусь ускалыхнула яшчэ адна хваля жорсткіх затрыманняў. Людзі, якія хаваюць свае твары за маскамі і балаклавамі, у форме без апазнавальных знакаў, людзі ў цывільным, баязліва дачакаўшыся, пакуль большасць удзельнікаў маршу мірна разыдуцца па сваіх дамах, проста на вуліцы, у дварах, жорстка хапаюць нявінных. Немагчыма глядзець, як невядомыя цягнуць за рукі і ногі жанчыну ў аўтазак. Як, уцякаючы, людзі скачуць у ваду, каб уратавацца. Чым можа быць небяспечны 12-гадовы хлопчык?

Увесь свет пабачыў беспрэцэдэнтную мірнасць простых беларусаў падчас пратэстаў. Прыбранае смецце і зняты абутак перад тым, як стаць на лаўку, каб было лепш відаць. Дапамога з вадой і ежай тым, хто знаходзіцца ў эпіцэнтры. Да ўчорашняга дня не было ніводнай разбітай вітрыны. Але і ўчора першыя пашкоджанні былі нанесеныя не мірнымі пратэстоўцамі, а ўзброенымі сілавікамі ў цывільным. Ці сапраўды вы змагаецеся з арганізаванай злачыннасцю? ЦІ НЕ СТАЛІ ВЫ САМІ ЁЙ?

У эфіры тэлеканалу СТБ міністар унутраных спраў Юры Караеў заявіў:
«Больш гуманнай, вытрыманай і халаднакроўнай міліцыі няма нідзе ў свеце».

Раней экспэрты ААН заявілі пра 450 задакумэнтаваных выпадкаў катаванняў і жорсткага абыходжання з людзьмі, пазбаўленымі волі пасля «спрэчных прэзыдэнцкіх выбараў» 9 жніўня, якія прывялі да масавых пратэстаў і арыштаў. Месцазнаходжанне і стан здароўя як найменей 6 чалавек застаецца невядомым. Экспэрты ААН атрымалі паведамленні пра гвалт у адносінах да жанчын і дзяцей, у тым ліку пра сэксуальны гвалт і згвалтаванне гумовымі дубінкамі.

А насамрэч гэта тысячы людзей, жыццё якіх ужо не будзе ранейшым. Тысяч іх блізкіх і сяброў. Бацькі, дарослыя дзеці якіх цяпер баяцца спаць адны ў цемры. Беларусь ізноў на шляху, дзе пацярпеў кожны чацвёрты.
Учора была выкрадзена Марыя Калеснікава. Сёння стала вядома, што яна затрыманая.

Сілавікі бачаць асабістую небяспеку ў членах Каардынацыйнага савету, ня маючы ніякіх законных спосабаў уплыву. Яны разлічваюць пазбавіць нас сілаў, незаконна арыштоўваючы і варварскі выціскаючы неабыякавых да лёсу краіны.

Мы ведаем, што раніцай 7-га верасня Марыю выкралі невядомыя людзі. Проста ў цэнтры Мінска, у звычайны будні дзень. Дзе знаходзіцца Марыя – невядома, да яе не дапускаюць адваката, ніякай сувязі з ёй няма.

Яшчэ двух членаў Каардынацыйнага савета пад прымусам вывезлі за межы Беларусі. Пра гэта нам паведамілі ўкраінскія партнёры.

Дакладнай і тым больш афіцыйнай інфармацыі пра тое, што адбылося, няма. Непрыкрытыя акты бандытызму з боку тых, хто ўтрымлівае ўладу, робяцца звычайнай з'явай у Беларусі.

Але новая рэальнасць такая, што ўлада змагаецца са сваім жа народам. Таму што Каардынацыйны савет — гэты мы ўсе. Мы, беларусы, якія цывілізаваным шляхам шукаем выйсце з палітычнага крызісу.

Я хачу нагадаць, што ў складзе Каардынацыйнага савета ўжо больш за 6 тысяч чалавек. Кожны з іх гатовы стаць на месцы тых, хто часова не мае магчымасці ў поўнай меры прымаць удзел у нашай працы.

Мы былі гатовыя да такога развіцця падзей, таму месца кожнага, хто выбыў, зойме 3 чалавекі з рэзерву.

Сучасныя тэхналогіі не абмяжоўваюць нас тэрытарыяльна. Дзе б мы не знаходзіліся, мы працягваем сваю справу. 24 гадзіны на суткі, 7 дзён на тыдзень. Нас высылаюць з краіны, але праз гэта мы робімся толькі мацнейшымі.

Каардынацыйны савет працуе! Наша пазіцыя і нашы патрабаванні нязменныя:
- новыя справядлівыя выбары
- вызваленне ўсіх палітзняволеных
- расследаванне усіх выпадкаў злоўжывання паўнамоцтвамі супрацоўнікамі МУС

Спыніце барацьбу з мірнымі людзьмі, якія адстойваюць сваё права на праўду, справядлівасць, бяспеку. Змаганне са сваім жа народам абавязкова прыводзіць да паразы.
Светлана Тихоновская и Премьер-министр Польши Матэуш Моравецкий на открытии Белорусского дома в Варшаве,сейчас