Павел Латушка
6.43K subscribers
777 photos
284 videos
2.07K links
Афіцыйны канал Паўла Латушкі
– палітык, дыпламат
– кіраўнік НАУ
– намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
– экс-міністр культуры, амбасадар

Падтрымаць працу Паўла Латушкі і каманды НАУ: https://www.belarus-nau.org/donate
Download Telegram
Лукашэнку ўзялі пад кантроль

Раней мы неаднаразова накіроўвалі прапановы аб удасканаленні сістэмы кантролю за санкцыямі. Цяпер мы бачым вынікі.

У адносінах да грузаў, якія едуць з ЕС у трэція краіны праз Беларусь і Расію, з нядаўняга часу прымяняюцца дадатковыя патрабаванні, накіраваныя супраць магчымага ўхілення ад санкцый. Фактычна, ўведзены механізм кантролю за эфектыўным выкананнем прынятых абмежаванняў.

Спачатку такія патрабаванні прынялі краіны Балтыі. Яшчэ 26 студзеня 2024 года кіраўнікі мытняў Літвы, Латвіі і Эстоніі зацвердзілі пагадненне Балтыйскага рэгіёна аб прымяненні адзіных мер кантролю, звязаных з выкананнем санкцый, якія прадугледжвалі патрабаванне да перавозчыкаў аб прадстаўленні дэкларацыі вытворцы. На практыцы з 23 сакавіка 2024 года аналагічныя меры пачала прымяняць Польшча.

З прапановай аб далучэнні да пагаднення краін Балтыі мы неаднаразова звярталіся да ўладаў Польшчы, у тым ліку ў лісце ад 16 лютага 2024 года. Апроч Польшчы на неабходнасць вырашаць праблему абыходу санкцый мы ўказвалі і ў нашым лісце на імя міністра замежных спраў Фінляндыі Эліны Валтанен ад 14 сакавіка 2024 года.

Нарэшце, ужо афіцыйна Польшча і Фінляндыя далучылася да пагаднення краін Балтыі. 9 траўня 2024 года кіраўнікі мытных органаў пяці дзяржаў-членаў ЕС — Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Фінляндыі — падпісалі ў Вільні Пагадненне аб прымяненні аднастайнага кантролю за ажыццяўленнем санкцый.

Мяжу ЕС з так званай Саюзнай дзяржавай Расіі і Беларусі зараз ахапілі адзіныя правілы кантролю за перамяшчэннем падсанкцыйных тавараў.

Мы працягнем нашыя намаганні па гарманізацыі прымянення санкцый да рэжыму Лукашэнкі і Расіі на ўзроўні Еўрапейскага саюза. Гэтую працу можна зрабіць яшчэ больш эфектыўнай у рамках Каардынацыйнай рады. Таму галасуйце 25-27 траўня за кааліцыю «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"».
Беларусы памятаюць!

Заўтра Радуніца, нашае традыцыйнае свята, калі мы пойдзем на могілкі ўшанаваць памяць родных, якія нас пакінулі. Мы прывядзем іх могілкі ў парадак, пакінем для іх вялікоднае яйка, узгадаем пра сваіх родных, пра свае карані за памінальнай трапезай.

Не ўсе беларусы сёння маюць магчымасць наведаць могілкі родных праз рэжым Лукашэнкі. Не ўсе могуць прыехаць дадому, каб аддаць даніну нябожчыкам. Бо Лукашэнка адбірае ў беларусаў не толькі свабоду і жыцці, але і традыцыі. І нават могілкі.

А яшчэ ў гэты дзень мы хочам папрасіць тых з вас, хто знаходзіцца ў Беларусі — наведайце могілкі Аляксандра Тарайкоўскага, Рамана Бандарэнкі, Вітольда Ашурка, Алеся Пушкіна і ўсіх тых, хто стаў ахвярай рэжыму. Пакіньце там кветкі, каб паказаць, што Беларусь памятае сваіх герояў. Нельга забываць годных беларусаў, забітых антыбеларускім і антычалавечым рэжымам Лукашэнкі.

За памінальнай трапезай узгадайце, калі ласка, імёны нашых загінулых ваяроў-добраахвотнікаў: Івана «Брэста» Марчука, Міраслава «Мыша» Лазоўскага, Зміцера «Тэрора» Апанасовіча і іншых герояў, што аддалі свае жыцці за свабоду Украіны і Беларусі.

Памяць народа, нашыя традыцыі, памяць пра нашых продкаў і герояў — гэта найважнейшая каштоўнасць. Беларусы памятаюць. Мы памятаем і таму, Жыве Беларусь!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ізаляцыя рэжыму, адкрытасць для беларускага грамадства

Павел Латушка разам з Кацярынай Ваданосавай і іншымі чальцамі і чалінямі кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» правялі сустрэчы ў Беластоку з маршалкам Падляскага ваяводства Лукашам Пракорымам і прэзідэнтам Беластока Тадэвушам Трускаляскім.

Падчас сустрэчы з маршалкам Падляскага ваяводства Лукашам Пракорымам:

– абмеркаваныя магчымасці дадатковага фінансавання праектаў этнічнай меншасці і беларускай дыяспары, якія рэалізуюцца Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку;

– атрымана папярэдняя згода па магчымасці падтрымкі стажыровак для настаўнікаў беларускай мовы з бюджэту Падляскага ваяводства;

– дамовіліся аб сустрэчы ў Бруселі ў прадстаўніцтве Падляскага ваяводства дзеля абмеркавання магчымасцей выкарыстання еўрапейскіх сродкаў на патрэбы беларускай дыяспары, якая пражывае на Беласточчыне.

Лукаш Пракорым выказаў падтрымку беларускаму грамадству і дэмакратычным сілам Беларусі. Падкрэсліў, што важна ізаляваць рэжым Лукашэнкі, але падтрымліваць беларусаў. Маршалак адзначыў, што дэмакратычная Беларусь мае непасрэдны ўплыў на бяспеку Польшчы.

Падчас сустрэчы з прэзідэнтам Беластока Тадэвушам Трускаляскім дамовіліся аб разглядзе магчымасці далучэння Беластока да сеткі гарадоў The International Cities of Refuge Network (ICORN), якія аказваюць дапамогу ахвярам рэжыму, перадусім дзеячам культуры, пісьменнікам, грамадскім дзеячам, вымушаным пакінуць свае краіны ў сувязі з рэпрэсіямі;

Тадэвуш Трускаляскі выказаў гатоўнасць спрыяць у дапамозе палітзняволеным беларусам, якія пакідаюць Беларусь пасля адбыцця пакарання ў беларускіх турмах, а таксама ў забеспячэнні іх часовым пражываннем у Беластоку да вырашэння пытанняў іх легалізацыі.

Таксама падчас сустрэчы было вырашана пытанне аб фінансаванні выдання кнігі «Імёны свабоды» Уладзіміра Арлова з бюджэтных сродкаў горада.

Выбары ў Каардынацыйную раду 3-га склікання пройдуць 25-27 траўня. Нумар нашага выбарчага спісу — #9.
Жизнь Лукашенко после президентства

Павел Латушко про встречу с экс-президентом Польши Александром Квасьневским, которая состоялась сегодня в Варшаве.

https://youtu.be/30FixPBUfIU

– Что думает экс-президент Польши про Лукашенко?

– Какие действия Польши необходимы в отношении режима?

– Как диктатор блокирует выдачу виз беларусам?

– Каким образом ЕС должен изменить свою стратегию в отношении Беларуси?

– Может ли Лукашенко направить армию в Украину в случае выдачи ордера на арест Международным уголовном судом?

– Как выглядит жизнь после президентского срока в демократическом государстве?

– Понимает ли экс-президент Польши беларуский язык?

Ответы в видео: https://youtu.be/30FixPBUfIU
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сустрэча з дыяспарай Вроцлава

Учора Павел Латушка правёў у Вроцлаве сустрэчу з больш чым 120 грамадзянамі Беларусі па праблемах, звязаных з легалізацыяй іх знаходжання ў Польшчы: выдачы відаў на жыхарства і праязных дакументаў, афармлення дакументаў для нованароджаных дзяцей беларускіх грамадзян ды іншых.

Павел Латушка адказаў на дзясяткі пытанняў на працягу дзвюх гадзін. Па выніках сустрэчы адбылася выпрацоўка пазіцыі сумесна з актывістамі дыяспары Вроцлава да сустрэчы з Ніжнесілезскім ваяводам Мацеем Авіжэнем, якая адбудзецца сёння а 13:00 і будзе прысвечана магчымым падыходам да вырашэння праблемы з доўгім часам чакання вырашэння пытанняў з легалізацыяй беларусаў, якія пражываюць у Вроцлаве і ў ваяводстве.

Удзел у сустрэчы з беларусамі прынялі таксама прадстаўнікі кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» Арцём Брухан і Алег Кулеша.

Выбары ў Каардынацыйную раду 3-га склікання пройдуць 25-27 траўня. Нумар нашага выбарчага спісу — #9.
Что мы уже сделали?

Павел Латушко в ходе встречи коалиции «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» с беларусами в Белостоке рассказал о проделанной работе и о ее конкретных результатах.

https://youtu.be/EOwk7YLmkys

– Сколько было выдано ордеров на арест сообщников Лукашенко?

– Что нами сделано для привлечения Лукашенко к ответственности?

– Каким образом нам удалось добиться появления «Сквера Свободной Беларуси» в Белостоке?

– Сколько представителей режима находятся под санкциями?

– Каким образом мы добиваемся упрощения бюрократических процедур для беларусов?

Ответы в видео: https://youtu.be/EOwk7YLmkys
Мэта — вырашыць праблему легалізацыі беларусаў у Вроцлаве да канца 2024 года

Сёння адбылася сустрэча намесніка кіраўніцы Кабінета Паўла Латушкі з ваяводам Ніжнесілезскага ваяводства Мацеем Авіжэнем, удзел у якой таксама прынялі прадстаўнікі беларускай дыяспары Вроцлава.

Ваявода прынёс прабачэнні ў сувязі з назапашанай праблемай выдачы дакументаў для беларусаў, якая вынікае з хібаў у дзейнасці папярэдняй адміністрацыі ваяводства. Ваявода адзначыў, што спадзяецца, што да канца чэрвеня ў яго будзе большае разуменне аб магчымасці атрымаць дадатковае фінансаванне дзеля павелічэння колькасці супрацоўнікаў, якія будуць займацца вырашэннем існуючай праблемы.

Павел Латушка па выніках сустрэчы з беларускай дыяспарай у Вроцлаве 14 мая 2024 года, на якой прысутнічала каля 200 беларусаў, прадставіў сістэмныя праблемы з атрыманнем пастаяннага і часовага жыхарства ў Польшчы, дакумента падарожніка і інш. Запыты, якія былі атрыманы ад беларусаў падчас сустрэчы, былі данесены да ваяводы. Мацей Авіжэнь запэўніў, што паспрабуе як мага хутчэй іх вырашыць.

Усяго 49 тысяч спраў замежных грамадзян, у тым ліку і тысяч беларусаў, патрабуюць неадкладнага вырашэння. Яны былі назапашаныя ў папярэднія гады. Агулам у ваяводстве пражывае каля 20 тысяч беларусаў.

Падчас сустрэчы Ніжнесілезскі ваявода Мацей Авіжэнь адзначыў, што разумее спецыфіку праблемы, якая існуе ў пытаннях легалізацыі беларусаў у Польшчы і канкрэтна ў Ніжнесілезскім ваяводстве, звязаную з тым, што рэжым Лукашэнкі адмовіў беларусам у праве атрымліваць новыя пашпарты ці працягваць пашпарты ў пасольствах і консульствах Беларусі за мяжой. Ваявода запэўніў, што пытанні легалізацыі беларусаў у яго як новага ваяводы Ніжнесілезскага ваяводства знаходзяцца ў фокусе ўвагі і будуць вырашацца. Для іх вырашэння будуць прымацца наступныя канкрэтныя крокі:

– запланавана павялічыць на 51 адзінку колькасць супрацоўнікаў ваяводскай адміністрацыі, якія займаюцца пытаннем выдачы дакументаў: відаў на пастаяннае і часовае жыхарства, польскіх падарожных дакументаў і г.д.;
– будзе арганізавана адмысловая адукацыйная праграма для рабочай групы з прадстаўнікоў беларускай дыяспары, якая дапаможа праінфармаваць аб правільным зборы дакументаў для найхутчэйшага вырашэння пытанняў легалізацыі.

Ваявода Ніжнесілезскага ваяводства Мацей Авіжэнь падчас сустрэчы запэўніў Паўла Латушку аб намерах вырашыць да канца бягучага года назапашаныя ў перыяд да сённяшняга дня праблемы легалізацыі беларусаў.

Дзясяткі нестандартных і спецыфічных кейсаў, а таксама кейсаў, якія патрабуюць неадкладнага вырашэння і ўтрымліваюць пытанні беларусаў у асабліва складанай сітуацыі, былі прынятыя ваяводам для найхутчэйшага разгляду і прыняцця адпаведных рашэнняў.

Павел Латушка падрыхтуе для ваяводы прапановы для магчымага ўліку пры змене закона аб замежніках, якія важна вырашыць для таго, каб паменшыць час чакання, колькасць зваротаў па пытаннях афармлення адных і тых жа дакументаў, каб выдаваць польскі падарожны дакумент на 3 гады, каб польскі падарожны дакумент сведчыў асобу замежнага грамадзяніна ў Польшчы і іншыя прапановы. Ваявода абяцаў перадаць дадзеныя прапановы ў цэнтральныя органы ўлады Польшчы.

Па выніку сустрэчы створана працоўная група з прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Вроцлаве, якая будзе камунікаваць з упаўнаважаным ваяводы, каб паскорыць вырашэнне праблем легалізацыі беларусаў.

Мацей Авіжэнь і Павел Латушка дамовіліся пра тое, што праз два месяцы адбудзецца іх сустрэча, каб прааналізаваць, што ўдалося зрабіць за гэты час для таго, каб зрушыць гэтую праблему ў бок вырашэння.
Решение проблем с выдачей водительских удостоверений в фокусе внимания городского управления Вроцлава

Павел Латушко встретился с председателем городского совета Вроцлава Агнешкой Рыбчак и с сотрудниками мэрии города Вроцлава, где были обсуждены следующие вопросы:

– проблема замены водительских удостоверений для граждан Беларуси в связи с проблемами с их легализацией на территории Польши;
– проблемы, связанные с регистрацией актов гражданского состояния для граждан Беларуси;
– вопросы социально-психологической поддержки политзаключенных.

По итогам встречи достигнута договоренность о том, что рабочая группа, состоящая из представителей беларуской диаспоры, проведет встречу в отделе по гражданским правам и в управлении записи актов гражданского состояния города Вроцлава, где будут обсуждены как конкретные проблемные вопросы, связанные с жизненными ситуациями граждан Беларуси, так и выработаны подходы общего характера для недопущения этих проблем в будущем.

Будет изучена возможность оказания социально-психологической помощи со стороны городских структур Вроцлаве для политических заключенных

Установлен прямой контакт для активистов беларуской диаспоры, которые будут отвечать за данные вопросы.
Вроцлаў: Прыкладзем усе намаганні, каб як мага хутчэй вырашыць пытанні беларусаў

Адразу пасля сустрэчы мы атрымалі адказ ад Ніжнесілезскага ваяводства наконт пытанняў беларусаў, датычных польскага праязнога дакумента, якія падымаліся ўчора на сустрэчы Паўла Латушкі з ваяводай Ніжнесілезскага ваяводства Мацеем Авіжэнем.

Ніжнесілезскае ваяводства праінфармавала пра наступнае:

«З 1 красавіка 2024 года змянілася структура Дэпартамента па грамадзянскіх справах і справах замежнікаў. У рамках гэтай змены быў створаны Аддзел дакументаў і грамадзян Еўрапейскага саюза, задачай якога з'яўляецца, у прыватнасці, вядзенне адміністрацыйных працэдур па справах аб выдачы польскага праязнога дакумента для замежніка, у тым ліку часовага польскага праязнога дакумента для замежніка, польскага дакумента, які пацвярджае асобу замежніка.

У сувязі з вышэйвыкладзеным усе незавершаныя справы, якія датычацца выдачы польскіх праязных дакументаў для грамадзян Беларусі, былі перададзены з III Аддзялення легалізацыі іншаземцаў, якое займалася шырокім колам спраў, а менавіта: справамі аб выдачы дазволаў на часовае пражыванне, дазволаў на пастаяннае пражыванне, дазволаў на доўгатэрміновае пражыванне і справамі аб выдачы Карты паляка, у новастворанае Аддзяленне дакументаў і грамадзян Еўрапейскага cаюза.

У цяперашні час мы прыкладаем усе намаганні, каб як мага хутчэй завяршыць усе незавершаныя справы, якія тычацца польскіх праязных дакументаў для грамадзян Беларусі».

Спадзяемся, што гэты першы крок будзе спрыяць змене сітуацыі з тэрмінамі разгляду спраў аб выдачы польскага праязнога дакумента.

Аб іншых кроках па вырашэнні пытанняў беларусаў у Ніжнесілезскім ваяводстве і горадзе Вроцлаве, дамоўленасць аб якіх была дасягнута падчас сустрэчы Мацея Авіжэня і Паўла Латушкі, можна прачытаць тут.
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка пракаментаваў заяву Следчага камітэта рэжыму аб пераследзе арганізатараў Дня Волі–2024

«Няма аніякіх прававых падстаў для пераследу і тым больш для канфіскацыі маёмасці. Усе, хто могуць стаць ахвярамі дзеянняў рэжыму, змогуць вярнуць уласнасць пасля транзіту ўлады і атрымаць кампенсацыі за незаконныя захады лукашэнкаўскіх хаўруснікаў. А тыя, хто гэтыя захады ініцыюе і рэалізоўвае, будуць прыцягнутыя да адказнасці. І рэжым гэта разумее. Навошта тады гэта робіць?

Звярніце ўвагу на час. Прайшло амаль 4 гады пасля выбараў 2020 года, якія Лукашэнка прайграў. Ён паспрабаваў утрымаць уладу сілай. Але нямногім больш чым праз тыдзень, 25-27 мая, – выбары ў Каардынацыйную Раду, якая з’яўляецца пагрозай для рэжыму. І мэта гэтай правакацыі – паспрабаваць знізіць яўку на іх.

Яны адчуваюць пагрозу ва ўзмацненні дэмакратычных сіл і спрабуюць дэматываваць беларусаў.

Але не ўлічваюць важную дэталь: дзеянні СК і іншых карных органаў Лукашэнкі толькі больш радыкалізуюць беларускае грамадства, большасць якога ў 2020 годзе сказала Лукашэнку ўсё, што ён дагэтуль не можа зразумець. Цяпер карныя органы спрабуюць пазбавіць беларусаў замежжа таго, што для некаторых было стрымліваючым фактарам. Выснова адна: ніхто не робіць такі ўнёсак у радыкалізацыю беларусаў, як сам рэжым.

Толькі слабы чалавек – а менавіта такім з'яўляецца Лукашэнка – можа ажыццяўляць ціск, рэпрэсіі, прыцягваць да крымінальнай адказнасці безабаронных людзей, якімі з'яўляюцца нашы мамы і бацькі, дзядулі і бабулі, браты і сёстры.

Мы будзем працягваць змагацца, каб прыцягнуць Лукашэнку і яго памагатых да міжнароднай крымінальнай адказнасці. Нам ужо ўдалося дамагчыся 6 ордараў для арышту катаў рэжыму, перш за ўсё кіраўнікоў Акрэсціна і Жодзіна; КДБ і ГУБАЗіК прызнаныя ў Сенаце Чэхіі і Сейме Літвы арганізацыямі-спосарамі тэрарызму. Мы будзем працягваць гэту працу, каб усе злачынцы разумелі: адказнасць непазбежная. І дэмакратыя ў Беларусі пераможа толькі тады, калі гэтая адказнасць наступіць».

@CabinetBelarus
«Серёга» не выступіць у Германіі?

У сувязі з запланаваным удзелам рэпера «Серёгі» (сапраўднае імя Сяргей Пархоменка) у нямецкім горадзе Бад-Зальцуфлен 18-19 траўня 2024 года ў фестывалі «Ярмарка», Павел Латушка звярнуўся ў МЗС і Бундэстаг Германіі з інфармацыяй аб маючым адбыцца мерапрыемстве з удзелам прыхільніка Лукашэнкі, які падтрымлівае дзеянні ягоных сілавікоў і падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны, з якой ён з'ехаў пад апеку рэжыму Лукашэнкі.

Намі атрыманы адказ ад Дэпартамента Усходняй Еўропы МЗС Германіі і кіраўніка парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь» у Бундэстагу Робіна Вагенера, што прадстаўленая намі інфармацыя перанакіравана органам унутраных спраў Германіі, а таксама мясцовым уладам у Бад-Зальцуфлене (горад, дзе пройдзе мерапрыемства).

«Падчас працы міністрам культуры, пасля публічнай абразлівай заявы "Серёгі" аб тым, што беларуская мова — штучнаствораная мова, мной было прынята рашэнне, што ён не будзе выступаць на аніводным мерапрыемстве, якое фінансуецца з бюджэту Міністэрства культуры. І я стрымаў гэтае слова на працягу 3.5 гадоў працы міністрам культуры.

Пасля яго неаднойчы прапаноўвалі для выступлення на імпрэзах, якія фінансаваліся з дзяржаўнага бюджэту, але аніводнага разу на іх ён так і не змог выступіць
.

Спадзяюся на тое, што той, хто прапагандуе агрэсію супраць Украіны і апраўдвае рэпрэсіі супраць беларусаў, не будзе мець магчымасці распаўсюджваць хлусню і дэзінфармацыю ў нямецкім грамадстве» адзначыў Павел Латушка.
Лукашенко не важны выехавшие беларусы

Павел Латушко про встречи с местными властями Вроцлава и Нижнесилезского воеводства по ситуации беларусов с легализацией.

https://youtu.be/mV4LpT7ZOZk

– Каким образом Лукашенко усложняет жизнь выехавшим беларусам?

– Как мы добиваемся упрощения процедур легализации для беларусов?

– Чего удалось добиться во Вроцлаве?

– Почему мы не можем дать Лукашенко право решать за нас и как с этим связаны выборы в Координационный совет?

Ответы в видео: https://youtu.be/mV4LpT7ZOZk
Ответственность неотвратима

«Ответственность неотвратима», — об этом заявил Павел Латушко в ходе лекции в Познаньском университете им. Адама Мицкевича. Участниками лекции «Преступления, совершенные режимом Лукашенко» стали польские студенты и представители беларуской диаспоры.

В ходе лекции были представлены наиболее реальные механизмы привлечения Лукашенко и его сообщников к ответственности за преступления против человечности, совершаемые в отношении беларуского народа, и военные преступления, связанные с агрессией России против Украины.

Павел Латушко подробно представил ситуацию с репрессиями в Беларуси с целью информирования польской общественности о реальной ситуации в стране. Одновременно было изложено 5 механизмов привлечения к ответственности представителей режима Лукашенко.

Павел Латушко ответил на вопросы, связанные с:
– ситуацией внутри Беларуси и непрекращающимися репрессиями;
– перспективами освобождения Украиной временно оккупированных Россией территорий и влияния войны на будущее Беларуси;
– реакцией международного сообщества на размещение тактического ядерного оружия в Беларуси;
– деятельностью демократических институтов Беларуси в эмиграции;
– вопросами защиты прав свободных спортсменов и др.

На лекции присутствовало более 50 слушателей и представителей СМИ.
Вялікая палітычная канферэнцыя 2024

19 траўня ўсе прадстаўнікі выбарчых спісаў на выбары ў Каардынацыйную раду сустрэнуцца разам, каб падзяліцца планамі і стратэгіямі. Прыходзьце і вы!

Вы можаце задаць пытанні кандыдатам, яшчэ больш пазнаёміцца з кааліцыямі і абмеркаваць выбары.

Канферэнцыя адбудзецца ў Варшаве па адрасе Targowa 56. Пачатак — у 10:15. Рэгістрацыя па спасылцы.

Выбары ў Каардынацыйную раду 3-га склікання пройдуць 25-27 траўня. Нумар нашага выбарчага спісу — #9.
Что такое Координационный совет? В чем его смысл?

Вот такие вопросы звучат от беларусов накануне выборов в этот самый Координационный совет.

https://youtu.be/6AOjW7VGJqA

И это справедливые вопросы. Абсолютно нормальные. А то, что они звучат таким образом, действительно многое говорит о том, как функционировал и чем занимался Координационный совет ранее.

Чем на сегодня является Координационный совет? Ответ вас, возможно, удивит — но давайте будем откровенны: совершенно не важно, что такое Координационный совет сегодня. И чем он был вчера.

Важно то, чем мы вместе сделаем его завтра. Ведь то, чем он станет — решим мы, беларусы. Вот что действительно важно.

Важно, что мы впервые сами сможем выбрать свой представительный орган — в таком составе, в каком он будет отражать наши интересы, наши взгляды на политику и наше видение ключевых приоритетов этой политики.

Важно то, что в новый Координационный совет попадут только те, за кого мы реально проголосуем. Только те, кому мы реально доверим свои голоса.

У нас есть выбор — заявить об этом, приняв участие в демократическом голосовании и создав реально избранный нами представительный орган. Который будет реально и прозрачно работать.

Такова наша позиция, позиция нашей коалиции — мы идем в Координационный совет, чтобы работать, а не просто поговорить. Мы идем отвечать, а не просто спросить. Мы идем делать, а не посмотреть, как делают или не делают другие.

И поэтому нам не важно, что такое Координационный совет сегодня или чем он был вчера. Нам важно, каким мы можем сделать его завтра.

С программой и первыми 9 шагами нашей коалиции после выборов можно ознакомиться в нашем Telegram-канале: https://t.me/Latushka_Ruch
Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка сустрэўся са старшынём Камітэта па справах ЕС польскага Сейма Міхалам Кабоскам

На сустрэчы Павел Латушка адзначыў небходнасць выпрацоўкі эфектыўнай стратэгіі ЕС і канкрэтных дзеянняў з боку ЕС ў дачыненні да Беларусі пры лідзіруючай ролі Польшчы.

Таксама намеснік кіраўніцы Кабінета прапанаваў стварыць групу стратэгічных партнёраў дэмакратычнай Беларусі з краін ЕС і заклікаў інвеставаць у беларускае грамадства, каб з Беларусі не зрабілі Паўночную Карэю.

Міхал Кабоска пацікавіўся патрэбамі беларускага грамадства і папрасіў акрэсліць магчымыя напрамкі падтрымкі з боку еўрапейскай супольнасці. Павел Латушка назваў сярод прыярытэтных:

☑️ фінансаванне незалежных медыя, грамадзянскіх структур і ініцыятыў;

☑️ прызнанне інстытутаў беларускіх дэмсіл;

☑️ прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці за міжнародныя злачынствы;

☑️ адкрытасць для беларусаў: не зачыняць межы, ствараць больш магчымасцей для атрымання віз;

☑️ падтрымка нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў.

Латушка і Кабоска таксама закранулі пытанне гарманізацыі санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і Расіі.

Міхал Кабоска балаціруецца ў Еўрапарламент. У выпадку абрання ён будзе намагацца трымаць пытанне Беларусі ў фокусе Еўрапарламента, які з'яўляецца адным з найважнейшых партнёраў дэмсіл.

@CabinetBelarus
Лукашенко в фокусе Минюста Польши

17 мая Павел Латушко встретился с Министром юстиции и Генеральным прокурором Польши Адамом Боднаром. Главной темой встречи стало обсуждение возможной поддержки Польшей инициативы НАУ по привлечению Лукашенко и его пособников к уголовной ответственности за совершение преступлений против человечности через Международный уголовный суд.

Павел Латушко представил информацию о драматическом положении населения Беларуси, абсолютное большинство которого выступило против диктатора Лукашенко. Обстоятельно доведена информация об огромном количестве жертв пыток, изнасилований, насильственных исчезновений, лишения свободы, убийств, а также депортации.

Справочно: Министр и Генеральный прокурор Польши А.Боднар имеет богатый опыт работы в качестве вице-президента правления Хельсинского фонда по правам человека, а также в качестве Омбудсмена Польши. Занимая данные должности, он постоянно находился в повестке правозащитной ситуации в Беларуси. Сегодня А.Боднар является одним из наиболее авторитетных юристов Польши.

Министр юстиции Польши отметил, что тема преступлений против человечности, совершаемых в Беларуси, безусловно находится в фокусе внимания и он осведомлен о масштабах репрессий. А.Боднар отметил, что лично знаком с Анджеем Почобутом и Алесем Беляцким, которые сегодня являются политическими заключенными среди тысяч политзаключенных в Беларуси.

Министр также инициативно проинформировал об осуществляемой реформе польского законодательства, которая создаст возможность более широкого применения принципа универсальной юрисдикции в Польше и, соответственно, привлечения виновных за наиболее серьезные международные преступления национальными судами Польши вне зависимости от места совершения таких преступлений. Данный подход может быть применен к лицам, совершающим преступные действия и в Беларуси.

А.Боднар высказал готовность Генеральной прокуратуры Польши содействовать расследованию дел в рамках универсальной юрисдикции, жертвами в которых являются граждане Беларуси.

А.Боднар сообщил, что его министерство проанализирует возможность реализации инициативы, представленной НАУ, по привлечению Лукашенко к ответственности в Международном уголовном суде для ее возможной дальнейшей реализации. Минюсту Польши переданы подготовленные НАУ материалы по фактам преступлений против человечности, совершенных в Беларуси.
Беларусь под оккупацией, но Лукашенко — патриот?

Те, кто рассказывают нам про оккупацию Беларуси со стороны России, почему-то одновременно категорически выступают против экономических санкций в отношении режима Лукашенко. Но где в этом логика? Если оккупант захватил и контролирует экономические ресурсы нашей страны, зачем позволять ему увеличивать эти ресурсы? Зачем помогать оккупантам?

https://youtu.be/wI3xFvqc6EA

Когда-то нацисты оккупировали Чехословакию, а на части ее территории с их разрешения образовалось формально независимое Словацкое государство. Однако, фактически это государство было сателлитом нацистской Германии, а экономика Словакии работала на нужды Третьего Рейха.

Словакия стала составной частью немецкого ВПК. Помимо продажи в Германию продуктов питания, словаки делали пушки и торпеды для немецких подводных лодок, а для нужд нацистов производилось топливо.

Согласно двухстороннему соглашению Германия взяла на себя «защиту» Словацкого государства и его территориальной целостности. Немцам разрешалось создать в Словакии военные объекты и занять их своими военными силами. В свою очередь Словакия взяла на себя обязательство, что будет проводить свою внешнюю и военную политику в тесном согласии с Третьим Рейхом.

В результате этого Словакия станет соагрессором практических во всех нападениях, которые развязала нацистская Германия, так же как и Беларусь под руководством Лукашенко, которая втянута в агрессию против Украины и продолжает до настоящего времени всячески помогать агрессору.

В итоге пронацистский режим в Словакии доруководился до того, что все закончилась словацким национальным восстанием в августе 1944 года. Словакам и в голову тогда не приходило, что товары выпускаемые для нужд немецкой экономики, экономики агрессора — это работа на благо словацкого народа.

Но теперь почему-то многим в голову приходят идеи, что режим Лукашенко нужно немедленно освободить от санкций, чтобы топливо, лес и удобрения снова пошли на экспорт, а полученная от их продажи на Западе валюта пошла на поддержание репрессивного аппарата и реализацию совместных с Россией проектов в сфере ВПК.

«Санкции нужно немедленно снять!» — слышим мы. Но люди, говорящие это, почему-то забывают, что между Беларусью и Россией благодаря Лукашенко нет реальной границы и это позволяет агрессору беспрепятственно провозить на Запад и обратно сотни различных типов товаров, необходимых для нужд России, в том числе для поддержания агрессии против Украины.

Особенно некоторых заботит судьба предприятия «Беларуськалий», руководство которого принимает активное участие в проектах т.н. Союзного государства. В частности, оно участвует в незаконной депортации украинских детей на территорию Беларуси с последующей их индоктринацией в духе идеологии «русского мира».

Но некоторые предпочитают не обращать на это внимание и заявляют, что предприятие пытаются заполучить русские олигархи. Тем временем Россия, почему-то даже в ущерб своим олигархам, которые таких привилегий не имеют, предоставляет «Беларуськалию» скидки до 40% на транспортировку по своей территории калийных удобрений.

Мы иногда слышим, что «демсилы и их призывы к санкциям погубили беларуского калийного гиганта». Но в 2023 году «Беларуськалий» практически вышел на досанкционные объемы производства и экспорта удобрений, тем самым загружая мощности и давая нашим шахтерам возможность трудиться, но без права создавать свои профсоюзы и бастовать.

Никто не вводил такие санкции, которые бы убили беларуские предприятия и оставили беларусов на улице без средств к существованию, никто не изолировал Беларусь полностью, обрекая ее жителей на голодную смерть.

Санкции устроены так, чтобы предприятия сохранялись, но те, кто несправедливо наживаются на общенациональном богатстве, лишились своих сверхприбылей. Рабочие, несмотря на санкции, получают свои зарплаты, ходят на работу.
«Дэмакратыя ў Беларусі не пераможа, пакуль не наступіць адказнасць. І мы над гэтым працуем»

Больш за 300 беларусаў Познані прыйшлі на сустрэчу са Святланай Ціханоўскай і Паўлам Латушкам падчас міжнароднага форуму ва ўніверсітэце Адама Міцкевіча.

Прадстаўнікі дыяспары актыўна задавалі пытанні і дыскутавалі. Сярод узнятых тэмаў былі праблемы легалізацыі беларусаў, атрымання пенсіяў, таксама абмяркоўваліся выбары ў Каардынацыйную раду і ціск на рэжым Лукашэнкі.

«Рэжым хоча пазбавіць нас дома фізічнага, але яны не пазбавяць нас нашага дома духоўнага. Ніколі не пазбавяць. А фізічна мы вернем наш дом, нашу родную Беларусь», — так пракаментаваў Павел Латушка жаданне рэжыму Лукашэнкі адабраць нерухомасць у беларусаў, якія пражываюць за мяжой. Таксама ён адказаў і пра вартасць удзелу ў выбарах:

«Тыя, хто сёння ідуць на выбары ў Каардынацыйную раду — яны ўжо рызыкуюць. Іх прызнаюць «экстрэмістамі», у іх адбіраюць маёмасць, адкрываюць крымінальныя справы. Але яны ўсё роўна ідуць, каб прадстаўляць інтарэсы беларусаў. Ад нас з вамі залежыць толькі адно — аддаць голас, каб не разваліўся дэмакратычны рух, каб ён быў моцны, магутны і працягваў весці барацьбу. Калі не прагаласуем — мы ўсё нашае поле аддадзім Лукашэнку. Ён баіцца нашай альтэрнатывы».

Напрыканцы Павел Латушка запэўніў, што кааліцыя «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"», калі будзе падтрымана на выбарах у Каардынацыйную раду, сярод іншых, будзе і далей актыўна займацца праблемі беларусаў, якія пражываюць за мяжой.