Павел Латушка
6.28K subscribers
818 photos
293 videos
2.13K links
Афіцыйны канал Паўла Латушкі
– палітык, дыпламат
– кіраўнік НАУ
– намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
– экс-міністр культуры, амбасадар

Падтрымаць працу Паўла Латушкі і каманды НАУ: https://www.belarus-nau.org/donate
Download Telegram
Давление будет только нарастать

Павел Латушко про американские санкции против режима Лукашенко.

https://youtu.be/JWmQpOo0br8

– Почему США ввели новые санкции?

– Кем пополнился список представителей режима, находящихся под санкциями?

– Кто из «кошельков» Лукашенко попал под новые санкции США?

– Что будет с военно-промышленным сектором режима?

– Как на перемещениях Лукашенко скажутся санкции в отношении «Белавиа»?

Подробности в видео: https://youtu.be/JWmQpOo0br8
Лукашенко готовит детей к войне

Павел Латушко про политику режима в отношении детей и молодежи.

https://youtu.be/L2tG1tFhSXs

– Почему режим взялся за детей и молодежь?

– Какие планы у России на беларуских детей?

– Куда катится образование в Беларуси?

– Чему силовики Лукашенко будут учить детей?

– Как мы еще можем спасти детей и молодежь от планов режима?

Подробности в видео: https://youtu.be/L2tG1tFhSXs
The Wall Street Journal: «Украинских детей вывозят в лагеря в Беларусь, где они подвергаются прокремлевской пропаганде»

Ссылаясь на материалы, переданные НАУ и комментарий его руководителя Павла Латушко, издание The Wall Street Journal (WSJ) сообщило, что более двух тысяч детей в возрасте до 15 лет, в том числе детей-сирот, были вывезены с оккупированных Россией территорий Украины в Беларусь, где дети подвергались прокремлевской пропаганде.

В своей статье WSJ особо отметил роль ОАО «Беларуськалий», государственной компании по добыче калийных удобрений и крупнейшего налогоплательщика страны, а также его директора, Ивана Головатого. В 2021 г. против «Беларуськалия» были введены санкции со стороны Евросоюза и США за его роль в поддержке режима Лукашенко. 

Согласно документам, с которыми ознакомился WSJ, компания «Беларуськалий» финансирует вывоз украинских детей в Беларусь, и потратила миллионы долларов на то, чтобы с 2022 г. вывезти семь групп украинских детей, каждая составом по 310 детей, в принадлежащий «Беларуськалию» детский лагерь «Дубрава» на юге Беларуси, где дети находились от двух до трех недель за одну смену. В сентябре 2022 года на сайте компании «Беларуськалий» появилось сообщение о том, что «Дубрава» приняла 1050 детей в возрасте до 15 лет из Донбасса, включая оккупированные города Донецк и Мариуполь, а в начале апреля 2023 года компания на своем сайте сообщила о том, что более 1000 детей из Донбасса приедут в «Дубраву».

На своем сайте «Беларуськалий» заявляет, что лагерь «Дубрава» является оздоровительными учреждениями для детей. Однако, согласно внутренним документам, с которыми ознакомился WSJ, на медицинские нужды одного ребенка тратятся незначительные средства. Зато на фотографиях лагеря, размещенных в социальных сетях Беларуськалия видно, как украинских детей обучают основам обращения с оружием, проводят встречи с православными священниками Московского патриархата, и для них устраивают концерты и шоу, прославляющие президента России Владимира Путина, включая печально известное выступление сестер Груздевых, в котором они желают смерть Президенту США, Байдену, и Президенту Украины, Зеленскому.

В конце июня Народное антикризисное управление передало коммуникацию с доказательствами в Международный уголовный суд (МУС). Генеральные прокуратуры Украины и Литвы начали расследование по факту перемещения украинских детей в Беларусь.
«Партыя ўлады» Лукашэнкі

Павел Латушка пра партыю «Белая Русь».

https://youtu.be/10PY5ypJTy4

– У чым мэты і задачы партыі «Белая Русь»?

– Як яна прасоўвае інтарэсы Крамля ў Беларусі?

– Якія ідэі «рускага свету» падтрымлівае кіраўніцтва дадзенай партыі?

– Як «дынастыя» Азаронкаў лье бруд дзесяцігоддзямі?

– У якіх злачынствах удзельнічае кіраўніцтва партыі «Белая Русь»?

Падрабязнасці ў відэа: https://youtu.be/10PY5ypJTy4
Украина введет санкции на Лукашенко

Павел Латушко о взаимодействии с Украиной на предмет введения новых санкций в отношении представителей режима Лукашенко, причастных к репрессиям против беларуского народа и военным преступлениям против Украины, а также в отношении предприятий военно-промышленного комплекса, работающих в интересах России.

https://youtu.be/z0-KPDOre-4

Целью нашей санкционной политики в военно-промышленной сфере является ослабление возможности режима Лукашенко содействовать российской агрессии против Украины и производить вооружения для нужд Российской Федерации.

Мы находимся в постоянном контакте с украинской стороной по вопросам санкционного давления и ответственности. Это взаимодействие усилилось после нашего последнего визита в Киев.

Списки кандидатов на включение в санкционный перечень будут дальше дополняться, расширяться и передаваться украинской стороне, так как санкции являются одним из инструментов ответственности за совершенные и совершаемые преступления.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жив или не жив Пригожин?

Вот в чем вопрос, который прямо сейчас очень беспокоит одного усатого человека в Беларуси.

Того, кто давал Пригожину гарантии безопасности и пытался заработать политических очков на его мятеже.

А заработал только бессонную ночь. Ночь в размышлениях — а я теперь жив или не жив?
«Борітеся — поборете! Вам Бог помагає! За вас правда, за вас слава. І воля святая!»

З Днём Незалежнасці, моцная, рашучая, нязломная Украіна! З Днём незалежнасці, мужны, свабодны, нязломны ўкраінскі народ!

https://youtu.be/mXmfSfZi3yY

Руская імперыя, яе крамлёўскія гаспадары і іх салдаты марылі адабраць у вас гэты дзень, адабраць вашу незалежнасць, вашу свабоду і вашу зямлю. Яны былі ўпэўненыя, што гэта справа «трох дзён». Але яны нічога пра вас не ведалі.

Яны нічога не ведалі аб народзе, гатовым змагацца за кожны метр сваёй зямлі, гатовым знішчаць арды акупантаў любымі магчымымі і немагчымымі сродкамі. Гатовым паглядзець гэтай імперыі зла проста ў вочы, паглядзець у вочы смерці, якую яна нясе — і выклікаць у гэтых вачах страх.

Акупанты з усходу называлі сябе «другім войскам свету» — і свет доўга ў гэта верыў. Пакуль не ўбачыў сапраўднае войска — войска Украіны. Пакуль не ўбачыў мужных і нязломных украінцаў і ўкраінак, для якіх рэйтынгі ваеннай моцы і прагнозы чужых разведак не значылі нічога, калі прыйшоў час абараняць свой дом і сваю зямлю. Вы паказалі ўсяму свету, што значыць быць сапраўднымі патрыётамі і ваярамі.

Героям слава! Кожнаму і кожнай!

Цяпер і ворагі, і саюзнікі Украіны ўбачылі, як яны ўсе памыляліся. Бо яны нічога не ведалі пра вас. Затое ведаюць зараз. Менавіта так — зараз нават ворагі ведаюць тое, што ад самага пачатку ведалі вы — перамога будзе за Украінай.

І гэтая перамога зменіць свет. Бо змагаючыся за сваю незалежнасць сёння, Украіна змагаецца і падае прыклад усім народам і краінам, якія пацярпелі ад рускага імперыялізму. Перамога Украіны — гэта шанец з ім скончыць. Шанец скончыць з гэтай імперыяй.

І мы, беларусы, таксама гэта разумеем. Ва ўмовах масавых рэпрэсій, дэпартацый, гібрыднай акупацыі нашай краіны, імя якой «Саюзная дзяржава», мы падтрымліваем Украіну, як можам. Разам з усім цывілізаваным светам. І мы працягнем падтрымліваць Украіну, працягнем змагацца да перамогі. За вашу і нашу свабоду.

З Днём Незалежнасці, Украіна!
Краіны-суседзі закрыюць мяжу з Беларуссю?

Сёння адбылася анлайн-сустрэча намесніка кіраўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі і намеснікаў кіраўніка НАУ Уладзіміра Астапенкі і Арцёма Брухана па ініцыятыве АПК з намеснікам Міністра ўнутраных спраў Латвіі Касперсам Аболіньшам.

На сустрэчы была данесена пазіцыя Кабінета па пытанні магчымага закрыцця межаў у сувязі з пагрозай бяспекі краінам ЕС з боку рэжыма Лукашэнкі.

Абмяркоўваліся магчымыя захады па павялічэнні ціска на дыктатара і мінімізацыі негатыўных наступстваў для грамадзян Беларусі.

Латвійскі бок пацвердзіў, што працягне прытрымлівацца падыходу аддзялення беларускага народу ад рэжыма Лукашэнкі. Было пацверджана, што ёсць разуменне таго, што менавіта рэжым вінен у міграцыйным крызісе, размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі, а таксама прысутнасці ПВК Вагнер на тэрыторыі нашай краіны.

Таксама была адзначана важнасць каардынацыі і гарманізацыі падыходаў краін-суседзяў у абмежавальных захадах у дачыненні да рэжыму.

Асобна была абмеркавана сітуацыя вакол ПВК Вагнер і магчымага развіцця падзей на тэррыторыі Беларусі ў сувязі з выкарыстаннем рэжымам нелегальных мігрантаў для дэстабілізацыі сітуацыі на межах ЕС з Беларуссю.

Касперс Аболіньш адзначыў, што любыя рашэнні па функцыянаванні пагранічных пераходаў будуць прымацца ў каардынацыі з Польшчай і Літвой.

Сёння таксама кансультацыі па дадзеных пытаннях намеснік кіраўніка АПК Павел Латушка правёў з МУС Польшчы.

У адрас міністраў унутраных спраў Польшчы, Літвы і Латвіі пісьмова накіравана пазіцыя АПК напярэдадні сустрэчы міністраў унутраных спраў згаданых краін, запланаванай на 28 жніўня 2023 г. у Варшаве.

Па меркаванні Паўла Латушкі, сустрэча міністраў унутраных спраў Польшчы, Літвы і Латвіі і выпрацоўка скаардынаванай пазіцыі суседнімі краінамі па адказе на дзеянні рэжыму — гэта моцны сігнал рэжыму Лукашэнкі аб неабходнасці спынення дзейнасці па дэстабілізацыі сітуаціі на мяжы і ўнутраных рэпрэсій.
25 жніўня. Ці ведаеце вы, што сёння за дзень?

25 жніўня — знакавая дата для беларусаў. 25 жніўня 1991 года фактычна адбылося абвяшчэнне незалежнасці сучаснай Беларусі. У гэты дзень, пасля правалу Жнівеньскага путчу, які меў за мэту спыніць распад СССР, Вярхоўны Савет прагаласаваў за наданне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, прынятай 27 ліпеня 1990 года, статусу канстытуцыйнага закона. За абвяшчэнне незалежнасці Беларусі аддалі свае галасы 253 дэпутаты з 265.

https://youtu.be/Jk7TW7kKqzc

І амаль праз месяц, 19 верасня 1991 года, Вярхоўны Савет прыняў Закон «Аб назве Беларускай ССР», у адпаведнасці з якім яна стала называцца «Рэспубліка Беларусь», скарочана — «Беларусь». Дзяржаўнымі сімваламі былі аб'яўлены наш гістарычны герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг.

Сімбалічна таксама, што абвяшчэнне незалежнасці Беларусі адбылося на наступны ж дзень абвяшчэння незалежнасці Украіны. Абедзьве краіны, абодва народа зрабілі выбар — свая дзяржава.

Але ж зараз нас хочуць гэтага пазбавіць. Праз жудасную захопніцкую вайну ва Украіне. І праз марыянеткавы ўрад Лукашэнкі ў Беларусі, які ад самага пачатку свайго з’яўлення, амаль адразу ж пасля абвяшчэння нашай незалежнасці, зноў пацягнуў Беларусь пад Расію.

Таму сёння, 25 жніўня 2023 года, у 32-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці сучаснай Беларусі, мой заклік просты:

Узгадайце той выбар. Адчыніце вочы. Паглядзіце, ва што ўжо ўцягнуў і куды цягне нас і нашую краіну Лукашэнка. Ён цягне нас ў імперыю. У новы «савок». У вайну. У ізаляцыю за жалезнай заслонай ад усяго цывілізаванага свету, ізаляцыю ад Еўропы — да якой мы гістарычна належым.

І спытайце сябе — вы хочаце жыць у новай імперыі зла? Хочаце страціць сваю дзяржаву? Страціць Беларусь?

Веру, упэўнены, што не. Бо я — не гатовы. І буду змагацца колькі ёсць сіл. За незалежную, вольную, дэмакратычную і еўрапейскую Беларусь. Не здрадзім нашай дзяржаве, не здрадзім народу. Сёння гэта наш выклік і нашая справа.

Жыве Беларусь!
Славенія выступае за далейшы ціск на рэжым

25 жніўня Павел Латушка сустрэўся з генеральнай дырэктаркай МЗС Славеніі Матэяй Норчыч Штамчар. Кіраўнік НАУ павіншаваў прадстаўніцу МЗС Славеніі з абраннем дзяржавы ў склад непастаянных членаў Савета Бяспекі ААН. Падчас выбараў Славенія перамагла рэжым Лукашэнкі.

Галоўныя тэмы сустрэчы:

– перадача інфармацыі, звязанай са здзяйсненнем рэжымам Лукашэнкі ваенных злачынстваў у сувязі з незаконным перамяшчэннем украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь;

– прадстаўленне падрыхтаванай Цэнтрам права і дэмакратыі «Justice Hub» пры падтрымцы НАУ справаздачы па фактах здзяйснення злачынстваў супраць чалавечнасці рэжымам Лукашэнкі.

Абмеркаваны механізмы дзейнасці па прыцягненні да міжнароднай крымінальнай адказнасці прадстаўнікоў рэжыму за злачынствы. Генеральная дырэктарка выказала згоду прааналізаваць магчымасці выкарыстання інструментаў ААН у гэтых накірунках у сувязі з абраннем Славеніі ў склад непастаянных членаў Савета Бяспекі ААН.

Абмяркаваны захады па павелічэнні ціску на рэжым Лукашэнкі. Прадстаўніца МЗС Славеніі падкрэсліла, што краіна выступае за далейшы ціск на рэжым Лукашэнкі з мэтай выканання патрабаванняў беларускага грамадства, у тым ліку вызвалення палітзняволеных.

Разгледжаны праблемы беларускай дыяспары ў Славеніі: дамовіліся, што МЗС Славеніі падтрымае адпаведны запыт у Нацыянальны банк Славеніі з мэтай вырашэння праблемы, звязанай з адкрыццём рахункаў беларусамі ў камерцыйных банках краіны.

Праблема выдачы славенскіх візаў грамадзянам Беларусі, якія церпяць ад рэпрэсій рэжыму, альбо членам сем'яў рэпрэсаваных беларусаў будзе асобна разгледжана ў МЗС Славеніі.

Дамовіліся прадставіць пералік магчымых дзеянняў па падтрымцы дэмакратычных сіл Беларусі з боку Славеніі ў рамках ААН.

МЗС Славеніі прааналізуе справаздачы, падрыхтаваныя камандай НАУ, па злачынствах супраць украінскіх дзяцей і злачынствах супраць беларускіх грамадзян для таго, каб бліжэйшым часам абмеркаваць магчымыя далейшыя крокі па прыцягненні вінаватых да адказнасці.
Лукашенко лучше молчать

Павел Латушко в эфире канала «Radio NV» про вчерашние заявления диктатора.

https://youtu.be/zrsZsf_TgbA

– По какой причине Лукашенко усиливает безопасность в последние дни?

– Может ли с Лукашенко произойти то же самое, что и с Пригожиным?

– Кого Кремль рассматривает на замену диктатору?

Подробности в видео: https://youtu.be/zrsZsf_TgbA
Границу с Беларусью закроют?

Павел Латушко в эфире «24 канала».

https://youtu.be/uOPOawHvKaI

– Почему диктатору приходится оправдываться?

– Сколько вагнеровцев останется на территории Беларуси?

– С какой целью режим вбрасывает нелегальных мигрантов на территорию стран-членов НАТО?

– Возможно ли полное закрытие границ с Беларусью?

Подробности в видео: https://youtu.be/uOPOawHvKaI
Заявление Министров внутренних дел Польши, Литвы, Латвии и Эстонии — это мощный сигнал режиму Лукашенко о том, что в случае эскалации ситуации эти страны настроены решительно. Фактически ему поставлен ультиматум

Данной встрече предшествовали наши активные консультации с представителями Польши, Литвы и Латвии, где нами доносилась позиция о важности наращивания давления на режим, но при этом необходимости сохранить для беларусов возможность пересекать границу с ЕС.

https://youtu.be/Cj4mUzEmCSg

Условия, которые обозначены в заявлении, соответствовали нашим предложениям — это остановка миграционной войны и вывод группы Вагнера с территории нашей страны. Результатом этих консультаций стали такие формулировки в заявлении.

В свою очередь, Министр внутренних дел Польши Мариуш Каминский подтвердил в своем выступлении, что проводятся консультации с демократическими силами. Отдельно им были отмечены репрессии в Беларуси и большое количество политзаключенных, среди которых Алесь Беляцкий и Анджей Почобут, это также является сигналом о том, что вопрос политзаключенных стоит в повестке дня требований к режиму Лукашенко.

Закрытие товарных погранпереходов ЕС с Беларусью окажет существенное влияние на экономическую ситуацию для режима и приведет к тому, что на Лукашенко начнет оказывать давление Китай, который будет нести значительные потери от перекрытия транзита.

Перед Лукашенко поставили стакан с кипятком. Возьмется ли диктатор за этот стакан? Но если возьмет его в руки, нужно будет все равно выпить кипяток.
Постпред США при ООН заявила об участии режима в Беларуси в военных преступлениях

Постоянный представитель США при ООН в Нью-Йорке Линда Томас-Гринфилд заявила следующее: «По данным Народного антикризисного управления, с сентября 2022 года по май этого года в Беларусь с оккупированных территорий было вывезено не менее 2100 украинских детей».

Как сообщает информационное агентство Associated Press, «посол США Линда Томас-Гринфилд сделала это заявление на заседании Совета Безопасности ООН, которое США организовали в День Независимости Украины, чтобы привлечь внимание к проблеме передачи или депортации детей в возрасте от четырех месяцев не только в Россию, но и в ее союзницу Беларусь и на оккупированные Россией территории на востоке Украины».

«В 2023 году детей буквально вырывают из их домов», — отметила госпожа посол. «Россия и ее союзники забирают детей, спасающихся от насилия. Они заставляют детей покидать школы и детские дома. А местные марионеточные структуры обманом или принуждением заставляют родителей отправлять своих детей в так называемые "летние лагеря", где они оказываются отрезанными от связи и отказываются возвращать детей».

Посол отметила, что «США осведомлены о том, что беларуское руководство поддерживает незаконное перемещение украинских детей в лагеря в своей стране» и процитировала данные отчета Народного антикризисного управления.

Линда Томас-Гринфилд объявила на заседании Совета Безопасности ООН о введении санкций против 11 россиян и 2 т.н. оздоровительных учреждений. Основанием для введенных санкций стало незаконное перемещение украинских детей из оккупированных Россией территорий Украины в Россию и Беларусь.

Руководитель НАУ Павел Латушко прокомментировал заявление Постпреда США при ООН: «Важно подчеркнуть, что Постоянный представитель США при ООН является членом Кабинета Президента США и членом Совета национальной безопасности США. Заявление представителя США на таком высоком уровне и в рамках заседания важнейшей международной организации — Совбеза ООН — об участии Лукашенко в незаконном перемещении украинских детей с оккупированных территорий — это четкий месседж режиму, что ответственность неминуема.

Команда НАУ и в дальнейшем будет прилагать всевозможные усилия для привлечения к уголовной ответственности представителей системы Лукашенко, принимающих участие в военных преступлениях и в агрессии против Украины, а также в преступлениях против человечности, совершенных против граждан Беларуси после протестов 2020 года».
Лукашенко будет сидеть в тюрьме за совершенные преступления

Павел Латушко в эфире канала «FREEДOM».

https://youtu.be/dRh4hooflG8

– Какие 3 из 4 наиболее тяжких международных преступлений совершил Лукашенко?

– Что мы делаем для преследования диктатора за совершение данных преступлений?

– Какие перспективы у преследования представителей режима в рамках универсальной юрисдикции?

– Что ждет Лукашенко?

Подробности в видео: https://youtu.be/dRh4hooflG8
Первый суд над силовиком Лукашенко

Павел Латушко ко дню рождения Лукашенко про массовые преступления диктатора и ответственность за них.

https://youtu.be/xyKnxbjFQPA

– В чем уникальность суда над Гаравским в Швейцарии?

– За что его будут судить?

– Диктатор организовал заказные убийства?

– За какие преступления Лукашенко предстанет перед судом?

Подробности в видео: https://youtu.be/xyKnxbjFQPA
Адукацыя мацнейшая за ідэалогію

Сёння ў нашай краіне каля мільёна школьнікаў. Для кожнага з іх 1 верасня — асаблівы дзень. Але не менш важны гэты дзень і для тых, чые дзеці і ўнукі ідуць у школу, і нават для тых, хто не мае дзяцей. Бо менавіта ад таго, якія веды атрымаюць цяперашнія школьнікі, залежыць тое, як мы ўсе будзем жыць заўтра.

Гэта разумее і рэжым. Адукацыя ў руках дыкататара выкарыстоўваецца не для інвестыцый у будучыню, а як рэсурс для распаўсюджвання ідэалогіі. Замест павелічэння гадзін вывучэння матэматыкі, фізікі, гісторыі Беларусі і беларускай мовы, іншых важных прадметаў і дысцыплін, сёння ў беларускіх школьнікаў павялічваецца ідэалагічная нагрузка.

У інтарэсах расійскай рыторыкі перапісваюцца падручнікі гісторыі. У інтарэсах рэжыму ўводзяцца факультатывы ідэалагічнай накіраванасці. Ідэалагізацыя закранае і ВНУ. 6 кастрычніка 2022 года так званае Міністэрства адукацыі апублікавала пастанову «Аб установе вышэйшай адукацыі», якая пашырыла функцыі беларускіх ВНУ. Цяпер беларускія ўніверсітэты павінны выконваць функцыі фарміравання грамадзянскасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі. У тэксце дакумента гэтая функцыя стаіць вышэй, чым правядзенне ў ВНУ навуковых даследаванняў. Гэта дэманструе рэальныя адносіны рэжыму да адукацыі.

Сістэма адукацыі ў руках рэжыму разбураецца і дэградуе. У той час як вядучыя ВНУ свету сочаць за якасцю адукацыі, рэжым сочыць за ідэалагічнай апрацоўкай навучэнцаў. Веды ў школах і ва ўніверсітэтах улады ўсё часцей імкнуцца падмяніць ідэалогіяй. Як вынік — зніжэнне пазіцыі беларускіх ВНУ ў рэйтынгах. На гэта рэжым не звяртае ўвагі, бо ён не зацікаўлены ў адукаваных людзях, яму патрэбны паслухмяны «мабілізацыйны рэсурс».

Але спыніць прагрэс немагчыма. Сёння адукацыя ў руках сумленных настаўнікаў і выкладчыкаў, думаючых вучняў і бацькоў. Менавіта мы адказныя за тое, каб укласці ў нашых дзяцей імкненне да свабоды, навучыць іх, прывіць любоў да беларускай гісторыі, культуры, мовы. Бо менавіта ад таго, што мы ўкладзем у нашых дзяцей, будзе залежаць тое, у якой краіне мы будзем жыць заўтра.
Лукашенко придавили со всех сторон

Павел Латушко про тяжелое положение диктатора.

https://youtu.be/U2xdDCszjtA

– Почему Кремль не дает деньги режиму?

– Что Россия требует от Лукашенко?

– В каких сферах диктатор имеет больше всего проблем?

– Опасна ли группа сторонников «русского мира» в Беларуси для Лукашенко?

– Кто может «пойти на Минск»?

Подробности в видео: https://youtu.be/U2xdDCszjtA
Метод кнута и лаптя — как Лукашенко воспитывал одаренных детей в национальном детском технопарке

Вчера, в День знаний, диктатор приехал воспитывать талантливую молодежь. На этот раз, к счастью, обошлось без 4-часового «урока истории» как прошлом году. В этом смысле детям, конечно, повезло.

https://youtu.be/rQ7buC8qHLg

Не повезло им встречать 1 сентября в компании бывшего директора совхоза, который не нашел ничего лучше, чем воспитывать подрастающее, талантливое поколение так, как привык — методом кнута и лаптя.

Независимость, заявил диктатор, это понятие абсолютно относительное. И досталась она беларусам, по версии Лукашенко, вместе с суверенитетом совершенно случайно. Естественно, ведь история борьбы беларусов за независимость, восстаний против российских оккупантов, начиная от восстания Костюшко до Слуцкого збройного чына, история создания Беларуской Народной Республики и современная история, в которой беларусы продолжают борьбу за свободу и независимость — этой истории для него не существует.

Зато существуют плетки и лапти, под которыми и в которых ходили беларусы. Кнут и лапоть — это все, что смог рассказать детям совхозный диктатор про независимость и суверенитет. Которые он же, своими руками, с первых дней прихода к власти продавал России. Доведя эти торги до того, что втянул Беларусь в войну.

Об этом он тоже, естественно, ничего не рассказал. Ведь в его версии — во всем виноваты, конечно же, американцы. Те самые, что завалили весь мир «зелеными бумажками», курс которых в Беларуси стараниями Лукашенко сегодня уже 3,2 рубля. Которые создали ноутбук, с помощью которого дети определяли эмоции Лукашенко и его делегации. Диктатор и его верные слуги оказались счастливы и только один лишь директор детского технопарка Сергей Сачко испытывал страх.

Потому что это правда страшно. Страшно, когда талантливую молодежь с большими перспективами воспитывает совхозный диктатор. Страшно, когда государством управляет человек, который превратил Беларусь из перспективной европейской страны в российский военный полигон и агрессора, от которого сегодня стараются отгородиться все соседи. Диктатура — это страшно.

А независимость — это не «относительное понятие». Свобода и независимость — это именно то, чего заслуживают беларуские дети. И за что ради них должны бороться мы, их родители. Чтобы у них было будущее, за которое нам не страшно.
Каля 500 дзетак вывучаюць беларускую мову

Сёння меў вялікі гонар выступіць у Музеі Вольнай Беларусі перад беларускімі дзеткамі і іх бацькамі падчас адкрыцця навучальнага года Беларускай школы ў Варшаве.

Беларуская школа ў Варшаве існуе з верасня 2022 года і прапануе дадатковыя заняткі па прадметах, якіх няма ў замежных школах: беларуская мова і літаратура, гісторыя і мастацтва Беларусі. Анлайн навучаюцца дзеці з 24 краін свету, афлайн-заняткі адбываюцца ў Варшаве, Кракаве, Беластоку і Гданьску. За час існавання школа атрымала каля 500 заявак на навучэнне.

«На жаль, сёння мы знаходзімся за мяжой. Але наша Беларусь — яна тут, у нашым сэрцы. Важна, каб у сэрцы яна захавалася і ў нашых дзетак. Вельмі важна таксама ведаць нашу гісторыю, ганарыцца нашай беларускасцю. Бо гэта гісторыя Полацкага і Тураўскага княстваў, гэта гісторыя Вялікага княства Літоўскага, гісторыя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Купала, Колас, Багдановіч, Караткевіч, Быкаў, Шагал... Два прэзідэнты Ізраіля нарадзіліся на беларускай зямлі, шэсць Нобелеўскіх лаўрэатаў родам з Беларусі. На жаль, Алесь Бяляцкі, апошні лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, сёння за кратамі.

Вялікі паклон, вялікая падзяка спадару Алесю Лозку — дырэктару, усім беларускім настаўнікам. І вялікая падзяка бацькам як у Беларусі, так і па-за межамі. На вас вялікая адказнасць. Сёння ў Беларусі нас хочуць ідэалагічна змяніць, зрабіць з нас "рускамірскіх" людзей, змяніць нашую ментальнасць. І вельмі шмат залежыць ад бацькоў. І тут, па-за межамі Беларусі, таксама. Калі бацькі будуць свой час аддаваць адукацыі дзетак, мы захаваем беларускасць. І пазней разам з нашай беларускасцю вернемся ў Беларусь».

Жыве Беларусь!