Лагодны Цмок | Гледзіва па-беларуску
920 subscribers
67 photos
1 video
1 file
111 links
Пляцоўка зь фільмамі а сэрыяламі па-беларуску

Падрабязьней:
https://www.la-cmok.notion.site/la-cmok/a018501fa74345c2ae80a38b34775922

Зьвязак:
@la_cmok_bot
@mounaja_talaka — чат перакладнікаў

❤️ Падтрымаць: patreon.com/la_cmok

🎬 сайт: la-cmok.me
Download Telegram
🔥 Венская Кроў (18+) | Vienna Blood

3 сэзон цалкам

Залаты век Вены. Малады доктар Макс Лібэрман, вучань Зыгмунда Фройда, дапамагае дэтэктыву Оскару Райнхарту ў выведаньнях незвычайных забойстваў на вуліцах Вены 1900х гадоў.

Год: 2019 | Краіны: Вялікая Брытанія, Аўстрыя

Пераклад: Ciulenia
Рэдагаваньне: Pan Litoŭski
________

📎 Youtube-канал Ciulenia, дзе можна паглядзець агучаны трэйлер да першага сэзону, трэйлеры да астатніх сэрыяў з субтытрамі, а таксама цікавыя моманты з розных сэрыяў.

Падтрымаць Ciuleniu грашыма: patreon

#субтытры #клясычны_правапіс
#драма #дэтэктыў #трылер #гісторыя #псыхалёгія
📒 Венская Кроў. #Слоўнік

Бэлядонна
― травяністая атрутная расьліна. Народная назва ― воўчыя ягады. Калісьці кабеты капалі сок гэтае расьліны сабе ў вочы, каб зрабіць іх зіхотнымі.
Капэнгагенскі сіні ― далікатны шэра-сіні колер.
Паплін ― „папская тканіна” ― звычайна шаўковая тканіна, названая так таму што першапачаткова выраблялася для Папы рымскага.
Параплаў — Steamship
Плоцевы чын ― тоесамае што й сэкс, сэксуальны кантакт.
Прост ― нямецкі адпаведнік тоста „На здароўе”.
Хіна, хінскі —China, chinese
Шамбрэ ― баваўняная (раней ільняная) тканіна звычайна блакітнага колеру. Выкарыстоўвалася для працоўнага адзеньньня. Цікавы факт ― назва рабочага кляса „блакітныя каўнеры” зьявілася акурат праз гэтую тканіну.

Ciulenia
Вострыя брылі (16+)|Peaky Blinders
1 сэзон, 1 сэрыя

Знакамітую хэўру ангельскага горада Бірмінґэма ўзначальвае люты Томас Шэлбі — крымінальны аўтарытэт, мэта якога прасунуцца ў гэтым бязьлітасным ды жорсткім сьвеце любым шляхом.

Год: 2013 | Краіна: Вялікая Брытанія

Пераклад: Чарот
Рэдагаваньне: Xmaračos, РВ
Вокладка: Ільвіньня

💬 Ад перакладніка:

Падчас перакладу аўтар стараўся аддаваць перавагу клясычнаму правапісу беларускай мовы, але некаторыя ўжываныя хормы словаў і зваротаў будуць для яго нехарактэрныя, і зьяўляюцца перанятымі з правапісаў адрозных ад клясычнага. Напрыклад:

а) замена ў некаторых словах літары "ф": Францыя — Пранцыя, Фін — Хін, Бэлфаст — Бэлхваст і г.д.

б) пазначэньне адметы беларускага вымаўленьня — гука [йі]: йіншым, йіх і г.д.

в) ужываньне выбухнога [ґ]: дэґрадацыя, Бірмінґэм, аґэнт і г.д.

Дзякуй за ўвагу й прыемнага прагляду!

#драма #крымінал #гістарычны #субтытры #сэрыял #клясычны_правапіс
📒 Вострыя Брылі. #Слоўнік

Віж
— шпіён, даносчык, наглядчык.
З-пад крысá — нелегальна, у падпольлі.
Вы́шмараваныя — нацертыя, вымазаныя.
Клёк — розум, развага.
Хáбар — грошы або рэчы, што даюцца камусьці як подкуп з мэтай атрыманьня пэўнай выгады.
Пахо‌лік — галетнік, бедны селянін.
Блёкату аб'есьціся — з глуду зьехаць, з розуму выбіцца.
Ладзьбіт — сяржант.
Тáечка — даражэнькая, мілая, сяброўка.

— Чарот
🛣 Страчаная шаша (18+) | Lost Highway

Фрэд Мэдысан — звычайны музы́ка, які, здаецца, мірна жыве са сваёю жонкаю Рэнэ́. Аднак йім пачынаюць прыходзіць відэакасэты, на якіх хтосьці здымае йіхную хату, потым — йіх саміх. Неўзабаве нехта забівае Рэнэ́, і вінаваты ў гэтым — сам Фрэд.

Год: 1997 | Крайіна: ЗША

Пераклад: Мікіта

❗️Ёсьць лаянка

#фільм #субтытры #клясычны_правапіс #трылер #драма
Тэорыя вялікага выбуху (16+) | The big bang theory

• 5 сэрыя 1 сэзон


Два выдатныя фізікі Леанард і Шэлдан — вялікія розумы, якія разумеюць, як уладкаваны сусвет. Але іх геніяльнасць ані не дапамагае ім мець зносіны з людзьмі, асабліва з жанчынамі. Усё пачынае змяняцца, калі насупраць іх пасяляецца красуня Пэні.

Год: 2007 | Краіна: ЗША

Пераклад і агучваньне: DUDUK

Сацсеткі перакладніка:
Telegram | Twitter | Tik-Tok

Падтрымаць: https://www.donationalerts.com/r/duduk

#сэрыял #агучанае #сыткам
🎬 Бач як яны бягуць | See how they run

Лондан, 1953 год. Леа Капернік забіты. Яго нядаўна згадзілі на ролю рэжысёра кінаадаптацыі знакамітая п'есы Агаты Крысці “Пастка”. Расследуюць забойства стомлены ветэран інспектар Стопард і ягоная спрытная і знаходлівая напарніца канстэбль Сталкер.

Год: 2022 | Краіна: ЗША, Вялікая Брытанія

Пераклад і рэдагаваньне: Beranbender

#субтытры #фільм #афіцыйны_правапіс #дэтэктыў #камэдыя
✏️ Галава-ґумка (18+) | Eraserhead

Хвільм паказуе нутраны душны сьвет галоўнага героя Гэнры Спэнсэра. Ягонае жыцьцё ё панурым і турботным, усё нагадвае яму адзіноту й безвыходнасьць. Пагоршвае сітуацу сустрэча з былою дзяўчынаю й навіна аб нараджэньню заморкавага жудаснага дзіця.

Год: 1977 | Крайіна: ЗША

Пераклад: Мікіта

💬 Спаволя
(паводле В. Ластоўскага) — адпачынак ад працы на пэўны тэрмін.

#фільм #субтытры #клясычны_правапіс #трылер #жуды #арт_гаўз
@belarus_sacral — гэта ўласны досвед тутэйшага валацугі ў пошуках згубленай і невядомай Беларусі. Старыя могілкі, закінутыя маёнткі і храмы тут змяшаныя з музеямі ды мэйнстрымнымі комплексамі.
Далучайцеся. Будзем спазнаваць родную гісторыю навобмацак разам!
🌤️ Вітаем, сябры!

На календары — 1-га сьнежня. На вуліцах многіх местаў ўжо пачынаюць зьяўляцца размаітыя ліхтарыкі й аздобы, што сваім зьзянем ствараюць прыемны калядна-чароўны настрой.

Гэты дзень мы зьмеркавалі прысьвяціць фільму, што багата хто падабае акурат за чараўніцтва, дабро, а таксама цёплыя ўспаміны.

Папраўдзе, ягоны пераклад нам даслалі яшчэ летась, але з пэўных прычынаў публікуем яго толькі цяпер.

Шчыра перапрашаем каманду перакладнікаў/рэдактараў за доўгае чаканьне 💛

Зычым усім добрага вечару й прыемнага прагляду!
🪄 Гары Потэр і Філязофскі Камень (7+) | Harry Potter and Philosopher's Stone

Адзінаццацігадовы сірата Гары Потэр высьвятляе, што ён чарадзей і быў прыняты ў школу Гоґварт. Гары пакідае маркотны сьвет з апекунамі й уходзіць у сьвет чараў. Аднак яго чакаюць выпрабаваньні.

Год: 2001 | Краі: Вялікая Брытанія, ЗША

• Пераклад: Ф. Будаўнічы, Чарот, SolAriS
• Рэдагаваньне: Ф. Будаўнічы, Шыпшынавае сочыва, SolAriS

#фільм #субтытры #клясычны_правапіс
#фэнтазі #драма #падарожжы
💬 Гары Потэр і Філязофскі Камень. Прадмова да перакладу

Мы, каманда зь перакладу сэрыі фільмаў Гары Потэр, прэзэнтуем вам першы фільм з гэтае сэрыі.

Мы дбайна й рупліва працавалі над перакладам некалькі месяцаў, намагаючыся дасягнуць найлепшага выніку.

У нашым варыянце перакладу ўжываюцца пэўныя хормы словаў і зваротаў, якія ў што-дзённай размове дужа рэдка чуваць: замест пайду — пойду, прайсьці — пройсьці, хадзеце/хадзіце — ходзьце, глядзі — гледзь, чырвоная — чырвона, вялікае — вяліка, а таксама ваша, Вашаць, Вашэця, пры звароце да кагось.

Датагож мы пастанавілі перадаваць уласныя ймёны, намагаючыся захаваць іхнае арыгінальнае гучаньне. Таму падчас прагляду вы можаце заўважыць літару “ґ” і літару “ў” пасьля зычных.

Тэкст не дакладны, бо ў некаторых момантах былі зробленыя адыходы ад арыгінальнага тэксту, каб павялічыць пачуцьцё й атмасфэру школы чараў.

Дзякуй вялікі за ўвагу, і прыемнага прагляду!

Ф. Будаўнічы, Шыпшынавае сочыва, Чарот, SolAriS
🌸 Незабудкі | Forget me not (2023)
ДУБЛЯЖ
💥

Кароткі анімацыйны фільм пра гісторыю й прыгоды маленькае дзяўчынкі, што адчула сябе непатрэбнаю.

• Пераклад: А. Валькова
• Рэжысэрка дубляжу: А. Валькова
• Гукарэжысэр запісу: Г. Тачоны
• Гукі й музыка: А. Валькова
• Ролі агучылі: М. Клютко, Аляксандра, А. Валькова, Г. Тачоны

🚀 Цікавінкі аб чатырох месяцах працы над дубляжом, запісе з нуля музыкі, усіх гукаў і роляў глядзеце на канале „ТоЯ“:
youtube.com/watch?v=VWl66lviHik

* * *

☀️ Іншая творчасьць Антаніны Вальковай:

• аўтарскія песьні: dip.link/toya

тг-канал з пэрсанажамі й сусьветам; коміксы, лёр, канцэпт-арт, мэмы, цікавінкі пра пэрсанажаў і нарысы.

суполка VK: аўтарскія песьні, перасьпевы, калябарацыі; „дэмкі“ й афіцыйныя рэлізы.

❤️‍🩹 Падтрымаць выхад новых перасьпеваў і агучваньняў:
• Yoomoney 4100117230215207
• Альфабанк:
5208 1300 1743 1077
02/28
ANTANINA VALKOVA

Глядзець „Незабудкі“: youtube.com/watch?v=y7QXYlcG7WU

#дубляж
🔎👀 Шукаеце, што паглядзець на святочных выходных? ❄️🎄

Мы сабралі для вас цэлых пяць цудоўных фільмаў на роднай мове, што не толькі не дадуць засумаваць усёй сям’і, але і адораць цяплом!

👉 Чытайце тут: https://racyja.com/by/kultura/sto-pahljadzec-na-kaljadach-pa-belarusku-5-filmau-dlja-usej-sjami/

А які ваш улюблены калядны фільм? Напішыце ў каментарах 👇
Спадарства! Нарэшце выйшаў пераклад гульні „Сталкер. Цень Чарнобылю” ❤️‍🔥

Мы з суполкаю BELARUSITY рупіліва й дбайна працавалі, каб пераклад меў найвышэйшую якасьць (за працу нам аніхто не плаціў).

Пашырэньні й водгукі вітаюцца!

Таксама можна падзякаваці кубачкам гарбаты 🥰
Forwarded from BELARUSITY
🔥 S.T.A.L.K.E.R. Цень Чарнобылю цяпер ПА-БЕЛАРУСКУ

Шаноўныя сябры!
Нашая суполка BELARUSITY доўга й рупліва працавала над перакладам гульні S.T.A.L.K.E.R.: Цень Чарнобылю.

Сёньня мы нарэшце можам прынародзіці вынік.

• перакладзеныя ўсе дзейныя тэксты
• дзьве ґрафікі: кірыліца й лацінка
• зробленыя субтытры

Далучайцеся да каналу @belarusity, каб не прапусьціць абнаўленьні й новыя пераклады. Плянуем расказаць пра пераклад а працу над ім і падзяліцца слоўнікам з адметнымі словамі а выразамі.

Расказвайце пра нас сябром і дзялецеся водгукамі. Нам гэта вельмі-вельмі важна! ❤️

Трэйлер: https://youtu.be/LfZNyuomUig
Сьцягнуць пераклад: https://www.belarusity.com/stalker-soc
Ахвяраваць: https://buymeacoffee.com/belarusity
🎬 S.T.A.L.K.E.R.: Цень Чарнобылю ПА-БЕЛАРУСКУ | трэйлер перакладу | BELARUSITY

Глядзець:
https://youtu.be/LfZNyuomUig
Дабрывечар, спадарства!

Віншуем вас з чаканымі цёплымі дзянёчкамі й заразом прапануем паслухаць і паглядзець прыгожы ўтульны кліп на песьню ☀️„СОНЕЧНАЯ“ ад сьпявачкі, мастачкі й запраўднае чараўніцыТоі 🌸

📽 https://youtu.be/gv1iBZfM1zY

Дасылайце сябром і дзялецеся водгукамі ў камэнтарох пад відэа, каб падтрымаць Тою й памагчы ютубу пашыраць гэты твор :)

Зычым прыемнага прагляду й добрага вечару!
🐺 Каханьне, сьмерць і робаты | Love, Death & Robots (18+)

ДУБЛЯЖ

1 сэзон 10 эпізод — „Скідні“

Глыбака ў Аўганістане двом жаўнерам з наднатуральнымі моцамі пагражае адзін із сваіх.

• Пераклад: BIEŁARUSKI ŠAŁ
• Рэдагаваньне: Ф. Будаўнічы
• Агучваньне: BIEŁARUSKI ŠAŁ, Vožyk
• Рэжысэр дубляжу: BIEŁARUSKI ŠAŁ
• Гукарэжысэр: NENIA
• Памога: Салавейка

🕊 Папрыяць творчасьці рупліўцаў можна на іхных каналах. Прыемнага прагляду!

#агучана #дубляж #Каханьне_сьмерць_і_робаты #Love_Death_Robots
📒 Слоўнік.
Каханьне, сьмерць і робаты — „Скідні“.

Скíдзень — чалавек, здольны ператварацца ў іншую йстоту.
Стра́ўня — мейсца, дзе ядуць.
Зважа́й! — вайсковая каманда, рас. смирно!
Спачнí! — вайсковая каманда, рас. вольно!
Паце́міць — заўважыць.
Віжава́ць — пільна сачыць, выглядаць.
Зу́се клічны склон ад „зух”.
Гайня́ — рас. стая (сабак, ваўкоў).
Прыназоўнік із — бач тут.

#слоўнік
Дабрыдзень, шаноўныя чытачы!

Яшчэ ўлетку 2022-га мы плянавалі зрабіць дубляж колькіх эпізодаў сэрыялу „Каханьне, сьмерць і робаты“ (Love, Death & Robots) пад кіраўніцтвам BIEŁARUSKAHA ŠAŁU.

У жніўні мы выпусьцілі дубляж „Калі ёгурт захапіў сьвет і пачалі рыхтаваць эпізод пра скідняў: BIEŁARUSKI ŠAŁ яго пераклаў і агучыў чатырох пэрсанажаў, яшчэ аднаго агучыў Vožyk, а Ф. Будаўнічы адрэдагаваў тэкст. Не ставала адно руплівае працы гукарэжысэра, каб сьвет падзеяў запраўды адчуваўся.

Час ішоў. Дарма што ў нашым праекце адбыліся зьмены, BIEŁARUSKI ŠAŁ працягваў зьвяртацца да розных людзей па помач з гукам у дубляжы, але толькі цяпер яму ўдалося знайсьці чалавека, што дбае аб якасьці й намагаецца ўсё рабіць як найлепш, — гэта NENIA.

Сёньня пэўныя моманты былі б перакладзеныя й агучаныя йначай, але мы вельмі шчасныя, што дубляж эпізоду „Скідні“ нарэшце пабачыў сьвет ❤️

Дзякуем за ўвагу й чакаем вашых водгукаў. Бывайце здаровыя й беражэце сябе!