Купалаўскі тэатр 🎭 | Купаловский театр 🎭
226 subscribers
1.07K photos
148 videos
251 links
Калі палюбіў, то гэта назаўсёды... 💌
Download Telegram
22 чэрвеня 1941 года, пачатак Вялікай Айчыннай вайны.

У гэты чорны дзень, такі далёкі ад нас, частка трупы Купалаўскага тэатра, якая прыехала на гастролі ў Адэсу, рыхтавалася паказаць камедыю Кандрата Крапівы "Хто смяецца апошнім".

Вярнуцца ў Мінск было немагчыма: на сталіцу ўжо кідалі бомбы. Таму купалаўцы засталіся ў Адэсе і пачалі дапамагаць санітарам і пажарнікам, працягнулі выступаць перад адэсітамі. Толькі мастацтва дапамагала перажыць гэты дзень, і наступны, і яшчэ адзін...

Потым у ваенным жыцці купалаўцаў будуць эвакуацыя з Адэсы ў Томск, дзе трупа паказала шмат новых спектакляў, выступленні ў гэтым гасцінным горадзе нават на лініі фронту, праца санітарамі ў мясцовых шпіталях, дамова дырэктрысы тэатра з самім Сталіным, каб неабходнае абсталяванне перавезлі з Беларусі ў Томск, трыумфальнае вяртанне дадому ўжо з легендарнай "Паўлінкай"…Але ўсё гэта будзе потым. А зараз - толькі першы дзень вайны, самы страшны дзень.

На фотаздымках трупа Купалаўскага тэатра ў Томску падчас эвакуацыі.
Сёння ў каміннай зале Купалаўскага тэатра ў рамках адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча працоўнага калектыва тэатра разам з начальнікам галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемствай і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Дрыгай Ірынай Уладзіміраўнай.

Абмяркоўвалася тэма Экалагічнай і біялагічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, а таксама пытанні нацыянальных інтарэсаў, пагроз, ацэнкі стану і напрамкаў забеспячэння.

У рамках сустрэчы прайшло інфармаванне працоўнага калектыву аб наяўнасці рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Штогод 25 чэрвеня святкуецца Дзень сяброўства і яднання славян 🤝

Гэтае свята дапамагае захоўваць традыцыйныя каштоўнасці, умацоўваць сувязь пакаленняў, памятаць пра прыгажосць і значнасць сваіх культурных адметнасцяў: мовы, элементаў адзення, святочных дзён, танцаў, гульняў, страў 😍

Купалаўскі тэатр імкнецца ўмацоўваць культурныя сувязі, таму запрасіў у госці трупу Казанскага акадэмічнага рускага Вялікага драматычнага тэатра імя В.І. Качалава 😎 Артысты з Казані прыедуць у Мінск упершыню і прывязуць шмат цікавых пастановак, некаторыя з якіх раней былі паказаны ў Францыі, Фінляндыі, Кітаі.

Запрашаем ўсіх прыхільнкаў мастацтва атрымаць тэатральнае задавальненне ў верасні гэтага года 🎉
🎉 4, 5 і 6 ліпеня, а 19 гадзіне, Купалаўскі тэатр запрашае дарагіх гасцей у Камінную залу на прэм’еру музычнага прадстаўлення "Музыка душы. Роднае". Артысты аркестра і акцёры сумесна створаць для гледачоў атмасферу сапраўднай беларускай казкі. У праграме мерапрыемства - народная музыка, знакамітыя песні беларускіх кампазітараў, абраныя вершы і не толькі, аматараў музыкі чакае шмат прыемных сюрпрызаў і яркіх эмоцый.
3 ліпеня – дата, якая аб’яднала ўсіх, хто заўсёды сэрцам і думкамі з любімай Беларуссю. Гэта свята тых, хто жадае, каб родная зямля была шчаслівай і квітнела. Гэта свята нашай незалежнасці 🇧🇾

Купалаўскі тэатр – месца, у якім адной сям’ёй жывуць і працуюць самыя розныя людзі. Юнакі і пажылыя, людзі творчых і тэхнічных спецыяльнасцяў, ураджэнцы Беларусі і тыя, хто нарадзіліся па-за межамі нашай краіны, але зрабілі яе сваім лёсам😍

Нашы адрозненні не перашкаджаюць нам несці ў свет тыя каштоўнасці, якімі ганарыцца Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы: захаванне спрадвечных традыцый, цікаўнасць да сучаснай беларускай культуры, павага да майстроў сцэны мінулага, адкрыццё новых імёнаў, бясконцае імкненне да ўдасканалення. І Купалаўскі будзе жыць і развівацца далей таму, што мы ствараем яго гісторыю разам. Дзеля вас, дзеля мастацтва, дзеля Беларусі!💌

Віншуем вас, шаноўныя! Святкуем усёй краінай!
Ужо сёння гасцінная Камінная зала чакае ўсіх аматараў жывой музыкі на прэм’еру прадстаўлення “Музыка душы. Роднае”! Насычаная праграма, у якой будзе месца і для музыкі беларускіх кампазітараў, і для вытанчаных вершаў на вечныя тэмы, і для народнай песні, выкліча шмат эмоцый і падорыць добры і рамантычны настрой на ўвесь вечар. Таксама гасцей тэатра чакаюць прыемныя сюрпрызы ад артыстаў тэатра і ад аркестра! Не забудзьцеся набыць білеты, пачатак у 19:00!
У Купалаўскім тэатры адбылася гучная прэм'ера, і гэта не пустыя словы! 🥳

Сёння ў тэатры сапраўды было шумна і весела, таму што ў праграме новага выступлення "Музыка душы. Роднае" 🇧🇾 былі лепшыя музыка, вершы і песні - і ўсё роднае, беларускае, такое дарагое для кожнага сэрца ❤️

Падчас выступлення гледачы атрымалі мора яркіх эмоцый і падарылі артыстам аркестра і акцёрам тэатра самыя шчырыя ўсмешкі і апладысменты! 🤩

Чакаем Вас у наступны раз!💌
141 год таму ў вёсцы Вязынцы нарадзіўся Іван Дамінікавіч Луцэвіч, будучы пісьменнік Янка Купала 🫶

Магчыма, менавіта нараджэнне ў такое містычнае свята чымсьці паўплывала на светапогляд і на ўвесь лёс пісьменніка. Горкім палыном, які – верылі нашы продкі! – адганяе нячыстую сілу, пахнуць радкі яго вершаў, у якіх Купала пісаў пра долю сваіх сучаснікаў. Купальскія агні, прызначаныя для таго, каб ачысціць душу, гараць у яго словах і зачароўваюць чытачоў. Нават праз гады застаюцца яркімі, як кветкі ў святочным вянку, словы аўтара “Кургана” і “Магілы льва”, “Бандароўны” і “Раскіданага гнязда”.

Наш тэатр ганарыцца правам насіць імя Янкі Купалы. Прызнаны сусветам пісьменнік натхняе трупу на творчы пошук і на бясконцае ўдасканаленне, таму дзень яго нараджэння з’яўляецца такім значным для нас🥰
❗️РОЗЫГРЫШ КВІТКОЎ НА ПРЭМ’ЕРНЫ СПЕКТАКЛЬ ❗️

На нашай старонцы ў Instagram у гэты момант ідзе розыгрыш на прэм’еру “Казкі аб мёртвай царэўне” 🤩

Далучайцеся і выпрабуйце свой поспех 🥰
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Шчыра запрашаем кожнага гледача на нашу ПРЭМ’ЕРУ😍

11 і 12 ліпеня, а 11:30 💌

Набыць квіткі: http://kupalauski.by/performances/large_stage/kazka-ab-myertvay-tsare-ne-6-/
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, шчыры на прэм’еры ў гэтым месяцы, прадставіў маленькім гледачам спектакль «Казка аб мёртвай царэўне...» па матывах твора А.С. Пушкіна🤩

Шмат вясёлых і шчаслівых дзяцей наведалі спектакль, каб разам з героямі казкі навучыцца быць добрымі, смелымі, шчырымі і дапамагаць адзін аднаму😌

Усмешкі дзяцей сталі лепшай узнагародай для артыстаў Купалаўскага тэатра! 😍

Віншуем з прэм’ерай💌
Сёння свой дзень нараджэння святкуе рэжысёр Данііл Філіповіч! 🥳

Менавіта ён паставіў на сцэне Купалаўскага тэатра спектаклі "Скрыжаванне", "Наш космас", "Гісторыя шакаладнага дрэва", "Чакана гучна і да болю блізка", "Сніўся мне сон...", "Жаніцьба" і, канешне, "Рамэа і Джульета"💌

У сваіх спектаклях Данііл Філіповіч смела пераасэнсоўвае класіку і ўзнімае важныя для сучасных гледачоў тэмы😎

Шаноўны Данііл Ільясавіч! Мы жадаем, каб натхненне ніколі не пакідала Вас, каб заўсёды былі сілы рухацца да сваёй мары і каб на Вашых спектаклях было як мага больш удзячных гледачоў! Са святам🌟
Да канца 103-га сезона ў Купалаўскім застаўся роўна тыдзень, таму спяшайцеся раздзяліць з намі самыя яркія эмоцыі ліпеня 🌟

Сённяшні дажджлівы дзень абавязкова выправіць трагікамедыя "Апошні атракцыён", дзе вы можаце паназіраць за супрацьстаяннем змрочнай Аббі і жыццярадаснай Мэрылін 🥳

На заўтра запланаваны паказ "Жаніцьбы", у якой смела пераасэнсоўваецца гогалеўская класіка. Нечаканы фінал гэтага спектакля здзівіць кожнага 😱

У чацвер у спектаклі "Чорная панна Нясвіжа" вас чакае містычная гісторыя кахання караля Жыгімонта і Барбары Радзівіл. Каханне, якое перамагае нават саму смерць! ❤️‍🔥

24 ліпеня артысты нашага тэатра пакажуць вам спектакль "Вечар" паводле п'есы Аляксея Дударава. Мудрая гісторыя жыхароў адной з беларускіх вёсак не пакіне абыякавым нікога 🤔

І па добрай традыцыі, якая шмат гадоў захоўваецца ў нашым тэатры, закрые сезон славутая "Паўлінка", якую мы так любім! 🤗

Чакаем вас у Купалаўскім тэатры, дарагія гледачы!💌
Гэтым вечарам у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы завяршыцца сто трэці сезон! 🔥

Па добрай традыцыі купалаўцы пакажуць няўміручую “Паўлінку”. Яна ж сустрэне гледачоў 29 жніўня ў пачатку новага сезона, які абяцае стаць багатым на культурныя мерапрыемствы!😍

З 12 па 26 верасня на сцэне Купалаўскага тэатра адбудуцца гастролі тэатра імя В.І. Качалава. Калектыў Казанскага тэатра прывязе і пакажа беларускаму гледачу свае лепшыя спектаклі!🤩

З першага дня новага сезона за кулісамі Купалаўскага тэатра будзе ісці актыўная творчая работа. Да канца 2023 года купалаўцы прапануюць гледачам дзве прэм’еры: спектакль “Двор майго дзяцінства” па аўтарскай п’есе рэжысёра Данііла Філіповіча і спектакль-рэквіем “А зоры тут ціхія...” па матывах твора Барыса Васільева. У 2024 годзе да канца сезона плануецца падрыхтаваць яшчэ дзве прэм’еры. А што гэта будзе? Дазвольце захаваць інтрыгу!🤭

Чакаем хуткай сустрэчы з вамі, будзем разам у нашым сто чацвёртым сезоне!❤️