Незабыўны вечар суботы з Купалаўскім тэатрам: канцэрт "Кіно і музыка" на беразе Свіслачы і музычна-літаратурная сустрэча "Сніўся мне сон..." ля ратушы! 😍
Дзякуй усім, хто сёння быў разам з намі! 🤗

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Тое пачуццё, калі ўтрымацца ад танцаў немагчыма! 🎶
Да пачатку 104 сезона ў Купалаўскім тэатры застаўся тыдзень! 🎉
Каб наша сустрэча была яшчэ больш прыемнай, правядзіце гэтыя дні разам з намі! ☺️
🎙 Сёння паслухайце інтэрв'ю з народнай артысткай Беларусі Тамарай Міронавай
🏛 У сераду дачуйцеся аб гісторыі Купалаўскага тэатра і яго жыцці падчас міжсезоння
🎭 У чацвер пачытайце аб жыцці рэжысёра Льва Літвінава, які служыў у Купалаўскім тэатры ў мінулым стагоддзі
🇧🇾 У пятніцу азнаёмцеся з гісторыяй першага паказу "Паўлінкі" на Беларусі
🎻 У суботу завітайце на канцэрт "Шэдэўры сусветнай музыкі", які даюць артысты нашага аркестра
🎧 У нядзелю першымі сустракайце новую кампазіцыю на вершы Віктара Шніпа ў выкананні заслужанага артыста Беларусі Уладзіміра Рагаўцова
🎩 У панядзелак дазнайцеся аб спектаклях, якія падчас сваіх першых гастроляў у Беларусі (зусім хутка!) пакажа Казанскі акадэмічны рускі Вялікі драматычны тэатр імя В.І.Качалава
І ўжо ў аўторак рыхтуйцеся да сустрэчы з "Паўлінкай"! Чакаем у тэатры лепшых на свеце гледачоў - чакаем вас! ❤️

Усяго праз 6 дзён адкрыецца новы сезон у Купалаўскім! 🥳
Цікавы факт для вас! Магчыма, вы звярталі ўвагу на тое, што ў канцы твора Янкі Купалы Паўлінка даведваецца аб тым, што Якіма Сароку арыштавалі, і страчвае прытомнасць. 😱
У тэатры сапраўды паказаны іншы фінал "Паўлінкі". Радаснае завяршэнне п'есе падарыў рэжысёр Леў Літвінаў у 1944 годзе. У тыя ваенныя часы яму вельмі хацелася парадаваць гледачоў, таму ў яго пастаноўцы Паўлінка і Якім збеглі насустрач свайму шчасцю. У гэтай жыццесцвярджальнай версіі "Паўлінка" і дайшла да нас! 😉
Але першая спроба прыдумаць іншы фінал для п'есы Янкі Купалы была зроблена значна раней. У 1921 годзе пісьменнік Францішак Аляхновіч напісаў аднаактоўку "Заручыны Паўлінкі". У творы Аляхновіча Якіма апраўдалі і адпусцілі на волю, пана Быкоўскага арыштавалі за няправільны подпіс на вэксалі, а Сцяпан Крыніцкі дазволіў дачцы ўзяць шлюб з Сарокам. Каханне зноў перамагло! 😍

5 дзён аддзяляе нас ад 104 сезона! 🤩
Як вядома, "Паўлінка" стала першай п'есай у творчасці Янкі Купалы. Жывыя характары герояў гэтага твора дагэтуль прыцягваюць увагу. Не толькі таму, што класік быў тонкім знаўцам душы чалавека, але і таму, што прататыпамі дзеючых асоб п'есы былі суседзі класіка. 😃
Сястра Янкі Купалы Ганна сцвярджала, што Паўлінка была напісана з Ядзвігі Аблачымскай, прыгажуні з суседняй вёскі. Настаўнік Мечыслаў Багдановіч, як і Якім Сарока, спрабаваў пасватацца да дзяўчыны з чароўным голасам, але няўдала. Бадай, супраць таго быў Гілярый Аблачымскі, бацька Ядзі. Чым не Сцяпан Крыніцкі? Яго брат Пранцішак Аблачымскі, п'яніца і скнара, стаў правобразам Пустарэвіча. А Павэлак Ваяводскі з фальварка Калдукоўка падарыў рысы свайго характару пану Быкоўскаму. 😉

Сёння Адамовіч Іна Мар'янаўна, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў, сустрэлася з супрацоўнікамі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і правяла размову аб Законе "Аб народным апалчэнні" 🇧🇾
Падчас сустрэчы Іна Мар'янаўна падкрэсліла вялікую значнасць ролі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб народным апалчэнні» і звярнула ўвагу супрацоўнікаў Купалаўскага тэатра на неабходнасць забеспячэння нацыянальнай бяспекі ў бягучай ваенна-палітычнай абстаноўцы❗
Кожны беларус павінен навучыцца абараняць свой дом і сваю сям'ю, сваю родную зямлю. Добраахвотна дапамагаць захоўваць парадак у краіне - гонар для патрыётаў Беларусі 😃

Гэты цудоўны жнівеньскі дзень трупа Купалаўскага тэатра праводзіць актыўна! 🙃
Па добрай традыцыі артысты тэатра завіталі ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня» і прывезлі дзецям прадстаўленне "Музыка душы" з цудоўнымі музычнымі нумарамі 🎼
А ў 19:00 купалаўцы выступяць перад барысаўчанамі са спектаклем "Жаніцьба". Яркая пастаноўка стане адным з мерапрыемстваў, якімі закрыецца трэці сезон спартыўна-культурнага фестывалю "Вытокі. Крок да Алімпу" 🎭

4 дні - і пачнецца новы сезон у Купалаўскім! 💃
Што можа быць весялейшым за беларускую народную музыку? Бадай, што нічога! Менавіта музыка робіць спектакль "Паўлінка" незабыўным. Пад яе Паўлінка з'яўляецца на сцэне, госці танчаць лявоніху, Пранцысь Пустарэвіч і яго свацця спяваюць куплеты:
🎶 О, Лявоніха-Сымоніха была,
Ды Лявону хлеба, солі не дала!
О, Лявоніха-Сымоніха, а-ёй!
Не хадзі ламаць капусткі маёй! 🎶
Музыканты ў "Паўлінцы" такія ж дзеючыя асобы, як і астатнія: яны частуюцца гарбатай Альжбеты, жартуюць над скупасцю Сцяпана Крыніцкага, смяюцца з Адольфа Быкоўскага, калі той бессаромна хлусіць і "пад язык" вучыць Паўлінку модным танцам. 🪗
Вы, дарагія сябры, можаце пачуць жывую музыку ў выкананні нашага аркестра не толькі падчас прагляду "Паўлінкі"! Заўтра ў 17:00 аркестранты выступяць перад вамі каля Траецкага прадмесця з праграмай "Шэдэўры сусветнай музыкі". А таксама вы можаце прыйсці ў Купалаўскі тэатр на прадстаўленні "Музыка душы" і "Музыка душы. Роднае". Чакаем вас!!! 💌

28 жніўня адбыўся збор трупы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. ✨
Перад артыстамі выступілі мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра Вольга Валянцінаўна Няфёдава і генеральны дырэктар Аляксандр Віктаравіч Шастакоў. Яны выказалі спадзяванне, што акцёры добра адпачылі і гатовы да актыўнай творчай працы ў 104-м сезоне. 😉
Ірына Уладзіміраўна Дрыга, начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, абазначыла перад купалаўцамі планы на сезон і заклікала ўсіх праяўляць актыўнасць. 🎭
Падчас сустрэчы было падкрэслена, што ў новым сезоне плануецца прадставіць гледачу не менш за 4 новыя пастаноўкі. Адной з прэм'ер будзе спектакль "Двор майго дзяцінства" рэжысёра Данііла Філіповіча, ода Мінску і яго светлым вуліцам. ❤️

Да пачатку новага сезона застаўся адзін дзень! 😄
Купалаўская Паўлінка - гэта ідэал беларускай дзяўчыны. Смелая, прыгожая, разумная, жартаўлівая, вынаходлівая! Да таго ж, заўважым, яна мае моцны ўнутраны стрыжань. Сіла волі робіць яе вобраз такім сур'ёзным і глыбокім. 🤩
Дакладна паказаць усе перажыванні юнай беларускі - не самая простая задача. Зараз вобраз Паўлінкі на Купалаўскай сцэне бліскуча ўвасабляюць Настасся Варанкова і Юлія Аўчыніна. 🎭
Падчас першага паказу п'есы ў Вільні ў ролі Паўлінкі выйшла актрыса Соф'я Маркевіч. У Пецярбургу ролю Паўлінкі выканала Паўліна Мядзёлка, гэта яе вы можаце ўбачыць на карціне народнага мастака Уладзіміра Тоўсціка "9 лютага. Пецярбургская прэм'ера". На тэрыторыі Беларусі першай Паўлінкай стала актрыса Аляксандра Ліпніцкая. У розныя гады ў вобразе Паўлінкі ў тэатры і ў кіно выступалі знакамітыя артысткі Галіна Арлова, Бірута Дакальская, Раіса Кашэльнікава, Лілія Драздова і Людміла Сенчына. 💌

Усяго праз гадзінку "Паўлінка" сустрэне сваіх любімых гледачоў і адкрые ў Купалаўскім 104-ты тэатральны сезон! 🥳
Гэты год абяцае быць сапраўды насычаным: некалькі прэм'ер, гастролі, паездкі за мяжу і шмат іншых цікавостак... як жа паспець? Вельмі лёгка, бо ўсё гэта мы робім для вас, дарагія сябры! Вы - нашы крылы, наш лепшы стымул працаваць. Будзем разам у новым сезоне! Да хуткай сустрэчы! ❤️

Ура, 104 сезон пачаўся!!! 🎭
Дзякуй усім, хто сёння прыйшоў на сустрэчу з "Паўлінкай", дзякуй за вашы шчырыя ўсмешкі і апладысменты! Мы вас любім! 🥰

Адразу пасля адкрыцця сезона Купалаўскі тэатр актыўна ўзяўся за працу! 😉
Сёння на камернай сцэне гледачы могуць убачыць кранальны і эмацыйны спектакль "Чакана гучна і да болю блізка". Трагікамічная гісторыя маладога мужчыны Кэмпа і яго складаных адносін з цёткай, былой жонкай і нават з самім сабой абяцае запомніцца надоўга сваёй мудрасцю і праўдзівасцю. 😲
Таксама госці Купалаўскага тэатра могуць завітаць у Камінную залу на прадстаўленне "Музыка душы". Вось што аб гэтай музычнай сустрэчы кажа Мікіта Млечка, артыст нашага аркестра (басіст 🎸):
- "Музыка душы" - гэта гэта тое мерапрыемства. якое адлюстроўвае наш унутраны стан. "Музыка душы" дапаможа вам, дарагія гледачы, пранесціся праз час і прастору, пазнаёміцца з усімі эпохамі і ўсімі стылямі музыкі. Гэта будзе падарожжа ад класікі да джазавых кампазіцый, ад эстраднай музыкі да лацінаамерыканскіх рытмаў. Калі вы жадаеце расслабіцца сённяшнім вечарам, абавязкова прыходзьце ў нашу музычную гасцёўню! 🎼
Сардэчна запрашаем вас на сустрэчу з тэатрам! ❤️

Сёння мы развітваемся з летам! Яно падарыла нам дзве цудоўныя прэм'еры, гастролі, канцэрты на беразе Свіслачы, тэатральныя сустрэчы каля ратушы... Якім жа насычаным яно было! 🌿
Цяпер Купалаўскі тэатр рыхтуецца сустракаць восень 🍂, а разам з ёй - дарагіх гасцей з Рэспублікі Татарстан. Казанскі акадэмічны рускі Вялікі драматычны тэатр імя В.І.Качалава - адзін са старэйшых тэатраў Расіі, які за больш за 230 гадоў свайго існавання стварыў гучнае імя і дагэтуль трымае высокую планку. У гэтым годзе трупа тэатра імя Качалава ўпершыню прыедзе ў Беларусь. 🎉
На сцэне Купалаўскага тэатра артысты з Казані пакажуць свае спектаклі "Рэвізор", "Шалёны дзень, альбо Жаніцьба Фігаро", "Пікавая дама", "Скрыпач на даху", "Васа", "Баль зладзеяў" і "Калі запаляцца ліхтары". Убачыць гасцей з Казані паспеюць усе жадаючыя, бо ўсе спектаклі для беларускага гледача будуць паказвацца па некалькі разоў. 🎭
Наведаць гэтыя выдатныя пастаноўкі можна ў перыяд з 12 па 26 верасня. Спяшайцеся набыць білеты!