Купалаўскі тэатр 🎭 | Купаловский театр 🎭
209 subscribers
878 photos
145 videos
218 links
Калі палюбіў, то гэта назаўсёды... 💌
Download Telegram
Да канца 103-га сезона ў Купалаўскім застаўся роўна тыдзень, таму спяшайцеся раздзяліць з намі самыя яркія эмоцыі ліпеня 🌟

Сённяшні дажджлівы дзень абавязкова выправіць трагікамедыя "Апошні атракцыён", дзе вы можаце паназіраць за супрацьстаяннем змрочнай Аббі і жыццярадаснай Мэрылін 🥳

На заўтра запланаваны паказ "Жаніцьбы", у якой смела пераасэнсоўваецца гогалеўская класіка. Нечаканы фінал гэтага спектакля здзівіць кожнага 😱

У чацвер у спектаклі "Чорная панна Нясвіжа" вас чакае містычная гісторыя кахання караля Жыгімонта і Барбары Радзівіл. Каханне, якое перамагае нават саму смерць! ❤️‍🔥

24 ліпеня артысты нашага тэатра пакажуць вам спектакль "Вечар" паводле п'есы Аляксея Дударава. Мудрая гісторыя жыхароў адной з беларускіх вёсак не пакіне абыякавым нікога 🤔

І па добрай традыцыі, якая шмат гадоў захоўваецца ў нашым тэатры, закрые сезон славутая "Паўлінка", якую мы так любім! 🤗

Чакаем вас у Купалаўскім тэатры, дарагія гледачы!💌
Гэтым вечарам у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы завяршыцца сто трэці сезон! 🔥

Па добрай традыцыі купалаўцы пакажуць няўміручую “Паўлінку”. Яна ж сустрэне гледачоў 29 жніўня ў пачатку новага сезона, які абяцае стаць багатым на культурныя мерапрыемствы!😍

З 12 па 26 верасня на сцэне Купалаўскага тэатра адбудуцца гастролі тэатра імя В.І. Качалава. Калектыў Казанскага тэатра прывязе і пакажа беларускаму гледачу свае лепшыя спектаклі!🤩

З першага дня новага сезона за кулісамі Купалаўскага тэатра будзе ісці актыўная творчая работа. Да канца 2023 года купалаўцы прапануюць гледачам дзве прэм’еры: спектакль “Двор майго дзяцінства” па аўтарскай п’есе рэжысёра Данііла Філіповіча і спектакль-рэквіем “А зоры тут ціхія...” па матывах твора Барыса Васільева. У 2024 годзе да канца сезона плануецца падрыхтаваць яшчэ дзве прэм’еры. А што гэта будзе? Дазвольце захаваць інтрыгу!🤭

Чакаем хуткай сустрэчы з вамі, будзем разам у нашым сто чацвёртым сезоне!❤️
У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы завяршыўся 103-ці сезон🤩

Але гэта не значыць, што ў гэтым прамежку з боку тэатра не будзе праходзіць ніякіх цікавых мерапрыемстваў! Купалаўскі, не жадаючы развітвацца са сваімі гледачамі надоўга, рыхтуе падарунак для жыхароў і гасцей сталіцы! 🤗

Так, з 29 ліпеня па 2 верасня 2023 года на беразе Свіслачы будуць праходзіць музычныя вечары, якія артысты аркестра Купалаўскага тэатра падрыхтавалі сумесна з Мінгарвыканкамам. Жадаючым акунуцца ў прыемную атмасферу летняга вечара будуць прадстаўлены наступныя канцэртныя праграмы:

🎻“Напоўнім музыкай сэрцы” (29 ліпеня);

🎻“Музыка з Купалаўскім” (5 жніўня);

🎻“Музычны вечар для душы” (12 жніўня);

🎻“Кіно і музыка” (19 жніўня);

🎻“Шэдэўры сусветнай музыкі” (26 жніўня);

🎻“Музыка восені” (2 верасня).

Канцэрты будуць пачынацца кожную суботу на наберажнай Свіслачы на пляцоўцы каля маста ў 17.00, уваход вольны. Не прапусціце сустрэчу з жывой музыкай! ❤️
Мы сумуем па нашых дарагіх гледачах! 🥺

Вядома, хутка мы сустрэнемся зноў: ужо 29 жніўня "Паўлінка" адкрые новы сезон. Але нам дужа не хапае вашых зацікаўленых вачэй, вашых добрых слоў і апладысментаў! 💔

Пакуль мы чакаем насычаны 104-ты сезон, прапануем вам:

🎼 Даведацца аб гісторыі і паўсядзённым жыцці Купалаўскага тэатра сёння ў эфіры праграмы "Зроблена ў Беларусі" на радыё "Сталіца". Пачатак ужо ў 15:15;

🎻 Завітаць на канцэрт артыстаў нашага аркестра: кожную суботу з 17.00 яны іграюць на беразе Свіслачы для ўсіх, хто любіць мастацтва;

🎹 Сачыць за 1 нацыянальным каналам Беларускага радыё: 6 жніўня з 23:00 па 23:20 першымі слухайце новую кампазіцыю на вершы Р. Барадуліна ў выкананні народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч;

🎧 Паслухаць інтэрв'ю з маладымі артыстамі Купалаўскага тэатра Ільёй Крукам і Юліяй Аўчынінай на радыё "Культура";

🎩 Азнаёміцца з афішай на верасень!

Будзем разам у міжсезонне! 💌
Рэпертуар на верасень
“Паўлінка”. 110 ГАДОЎ НА БЕЛАРУСКАЙ ЗЯМЛІ!

Пачатак мінулага стагоддзя – вызначальны час, калі беларусы з гонарам прадстаўлялі сваю ўнікальнасць усяму свету. У 1912 годзе класік беларускай літаратуры Янка Купала скончыў працаваць над тэкстам знакамітай “Паўлінкі”. 27 студзеня 1913 года ў Вільні адбыўся прэм’ерны паказ п’есы, а 9 лютага 1913 года “Паўлінку” прывезлі ў Пецярбург, дзе галоўную ролю выконвала славутая Паўліна Мядзёлка 🎭

15 жніўня 1913 года адбыўся першы паказ п’есы на роднай зямлі 🇧🇾
Рэжысёрам спектакля выступіў Фларыян Ждановіч, адзін
з заснавальнікаў Купалаўскага тэатра. “Паўлінка” прадстала перад беларускім гледачом на імправізаванай сцэне будынка мясцовай пажарнай дружыны ў Радашковічах. Праз пэўны час спектакль паказалі і на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра 😌

Сёння “Паўлінка” з'яўляецца гонарам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы: з яе пачынаецца і заканчваецца кожны тэатральны сезон 🎉
Незабыўны вечар суботы з Купалаўскім тэатрам: канцэрт "Кіно і музыка" на беразе Свіслачы і музычна-літаратурная сустрэча "Сніўся мне сон..." ля ратушы! 😍

Дзякуй усім, хто сёння быў разам з намі! 🤗
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Тое пачуццё, калі ўтрымацца ад танцаў немагчыма! 🎶
Да пачатку 104 сезона ў Купалаўскім тэатры застаўся тыдзень! 🎉

Каб наша сустрэча была яшчэ больш прыемнай, правядзіце гэтыя дні разам з намі! ☺️

🎙 Сёння паслухайце інтэрв'ю з народнай артысткай Беларусі Тамарай Міронавай

🏛 У сераду дачуйцеся аб гісторыі Купалаўскага тэатра і яго жыцці падчас міжсезоння

🎭 У чацвер пачытайце аб жыцці рэжысёра Льва Літвінава, які служыў у Купалаўскім тэатры ў мінулым стагоддзі

🇧🇾 У пятніцу азнаёмцеся з гісторыяй першага паказу "Паўлінкі" на Беларусі

🎻 У суботу завітайце на канцэрт "Шэдэўры сусветнай музыкі", які даюць артысты нашага аркестра

🎧 У нядзелю першымі сустракайце новую кампазіцыю на вершы Віктара Шніпа ў выкананні заслужанага артыста Беларусі Уладзіміра Рагаўцова

🎩 У панядзелак дазнайцеся аб спектаклях, якія падчас сваіх першых гастроляў у Беларусі (зусім хутка!) пакажа Казанскі акадэмічны рускі Вялікі драматычны тэатр імя В.І.Качалава

І ўжо ў аўторак рыхтуйцеся да сустрэчы з "Паўлінкай"! Чакаем у тэатры лепшых на свеце гледачоў - чакаем вас! ❤️
Усяго праз 6 дзён адкрыецца новы сезон у Купалаўскім! 🥳

Цікавы факт для вас! Магчыма, вы звярталі ўвагу на тое, што ў канцы твора Янкі Купалы Паўлінка даведваецца аб тым, што Якіма Сароку арыштавалі, і страчвае прытомнасць. 😱

У тэатры сапраўды паказаны іншы фінал "Паўлінкі". Радаснае завяршэнне п'есе падарыў рэжысёр Леў Літвінаў у 1944 годзе. У тыя ваенныя часы яму вельмі хацелася парадаваць гледачоў, таму ў яго пастаноўцы Паўлінка і Якім збеглі насустрач свайму шчасцю. У гэтай жыццесцвярджальнай версіі "Паўлінка" і дайшла да нас! 😉

Але першая спроба прыдумаць іншы фінал для п'есы Янкі Купалы была зроблена значна раней. У 1921 годзе пісьменнік Францішак Аляхновіч напісаў аднаактоўку "Заручыны Паўлінкі". У творы Аляхновіча Якіма апраўдалі і адпусцілі на волю, пана Быкоўскага арыштавалі за няправільны подпіс на вэксалі, а Сцяпан Крыніцкі дазволіў дачцы ўзяць шлюб з Сарокам. Каханне зноў перамагло! 😍
5 дзён аддзяляе нас ад 104 сезона! 🤩

Як вядома, "Паўлінка" стала першай п'есай у творчасці Янкі Купалы. Жывыя характары герояў гэтага твора дагэтуль прыцягваюць увагу. Не толькі таму, што класік быў тонкім знаўцам душы чалавека, але і таму, што прататыпамі дзеючых асоб п'есы былі суседзі класіка. 😃

Сястра Янкі Купалы Ганна сцвярджала, што Паўлінка была напісана з Ядзвігі Аблачымскай, прыгажуні з суседняй вёскі. Настаўнік Мечыслаў Багдановіч, як і Якім Сарока, спрабаваў пасватацца да дзяўчыны з чароўным голасам, але няўдала. Бадай, супраць таго быў Гілярый Аблачымскі, бацька Ядзі. Чым не Сцяпан Крыніцкі? Яго брат Пранцішак Аблачымскі, п'яніца і скнара, стаў правобразам Пустарэвіча. А Павэлак Ваяводскі з фальварка Калдукоўка падарыў рысы свайго характару пану Быкоўскаму. 😉
Сёння Адамовіч Іна Мар'янаўна, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў, сустрэлася з супрацоўнікамі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і правяла размову аб Законе "Аб народным апалчэнні" 🇧🇾

Падчас сустрэчы Іна Мар'янаўна падкрэсліла вялікую значнасць ролі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб народным апалчэнні» і звярнула ўвагу супрацоўнікаў Купалаўскага тэатра на неабходнасць забеспячэння нацыянальнай бяспекі ў бягучай ваенна-палітычнай абстаноўцы

Кожны беларус павінен навучыцца абараняць свой дом і сваю сям'ю, сваю родную зямлю. Добраахвотна дапамагаць захоўваць парадак у краіне - гонар для патрыётаў Беларусі 😃
Гэты цудоўны жнівеньскі дзень трупа Купалаўскага тэатра праводзіць актыўна! 🙃

Па добрай традыцыі артысты тэатра завіталі ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня» і прывезлі дзецям прадстаўленне "Музыка душы" з цудоўнымі музычнымі нумарамі 🎼

А ў 19:00 купалаўцы выступяць перад барысаўчанамі са спектаклем "Жаніцьба". Яркая пастаноўка стане адным з мерапрыемстваў, якімі закрыецца трэці сезон спартыўна-культурнага фестывалю "Вытокі. Крок да Алімпу" 🎭
4 дні - і пачнецца новы сезон у Купалаўскім! 💃

Што можа быць весялейшым за беларускую народную музыку? Бадай, што нічога! Менавіта музыка робіць спектакль "Паўлінка" незабыўным. Пад яе Паўлінка з'яўляецца на сцэне, госці танчаць лявоніху, Пранцысь Пустарэвіч і яго свацця спяваюць куплеты:

🎶 О, Лявоніха-Сымоніха была,
Ды Лявону хлеба, солі не дала!
О, Лявоніха-Сымоніха, а-ёй!
Не хадзі ламаць капусткі маёй!
🎶

Музыканты ў "Паўлінцы" такія ж дзеючыя асобы, як і астатнія: яны частуюцца гарбатай Альжбеты, жартуюць над скупасцю Сцяпана Крыніцкага, смяюцца з Адольфа Быкоўскага, калі той бессаромна хлусіць і "пад язык" вучыць Паўлінку модным танцам. 🪗

Вы, дарагія сябры, можаце пачуць жывую музыку ў выкананні нашага аркестра не толькі падчас прагляду "Паўлінкі"! Заўтра ў 17:00 аркестранты выступяць перад вамі каля Траецкага прадмесця з праграмай "Шэдэўры сусветнай музыкі". А таксама вы можаце прыйсці ў Купалаўскі тэатр на прадстаўленні "Музыка душы" і "Музыка душы. Роднае". Чакаем вас!!! 💌
28 жніўня адбыўся збор трупы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Перад артыстамі выступілі мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра Вольга Валянцінаўна Няфёдава і генеральны дырэктар Аляксандр Віктаравіч Шастакоў. Яны выказалі спадзяванне, што акцёры добра адпачылі і гатовы да актыўнай творчай працы ў 104-м сезоне. 😉

Ірына Уладзіміраўна Дрыга, начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, абазначыла перад купалаўцамі планы на сезон і заклікала ўсіх праяўляць актыўнасць. 🎭

Падчас сустрэчы было падкрэслена, што ў новым сезоне плануецца прадставіць гледачу не менш за 4 новыя пастаноўкі. Адной з прэм'ер будзе спектакль "Двор майго дзяцінства" рэжысёра Данііла Філіповіча, ода Мінску і яго светлым вуліцам. ❤️