Куфар старажытнасцяў
2.64K subscribers
3.97K photos
7 videos
132 links
Музейны праект прысвечаны беларускай гісторыі і культуры. Збіраем, уратоўваем цікавосткі. Калі ў Вас ёсць рарытэты, пішыце.

Калі ёсць пытанні ды прапановы, пішыце на пошту: karaliou1982@gmail.com
Download Telegram
Сёння 135 год з дня нараджэння Алеся Гаруна, вядомага паэта.
Цікавы факт - ён яшчэ быў і выдатным шахматыстам.
Вось успаміны пра яго:
"Алесь быў дасканалы шахматыст, найлепшы з усіх нас, хто гуляў з ім. Гулялі часта. Звычайна ён, гуляючы на ​​памяць, гэта значыць без дошкі, складаў адну партыю, а ўсе мы - іншую партыю, ён расцягваўся на юрцах (нарах), накрываў твар хустачкай, і гульня пачыналася. Мы рэдка выгравалі... У шахматнай гульні мяне найбольш уражвала, што Алесь ніколі не нерваваўся. Хіба толькі, калі ён часам забываўся палажэнне тае ці іншае фігуры пасля нашых даўніх нарадаў, можна было згледзіць незадавальненне на ягоным твары" (успаміны А.Эсана, які быў арыштантам разам з Гаруном)
Многія напэўна глядзелі папулярны серыял "Ход каралевы" пра шахматы.
Гераіня там таксама грала ўяўляючы шахматную дошку на столі. А ў нас з заплюшчанымі вачыма крута граў Алесь Гарун.

Чытайма творы Алеся Гаруна
Як кажуць, знайдзіце 20 адрозненняў.
Плошча Свабоды. Касцёл Дзевы Марыі і гадзіннікавая вежа.
Розніца паміж фотаздымкамі ўсяго 10 год.
1940-я і 1950-я.
Бачна як перарабляюць пад спартыўны комплекc.
Так, нажаль, нявечылася беларуская спадчына.

Добра, што цяпер вярнуўся першапачатковы выгляд Катэдры (праўда без вежы якая справа на здымку).
Учора, 11 сакавіка, быў дзень нараджэння грэка-каталіцкага архімандрыта Льва Гарошкі (1911-1977). Ягоны лёс звязаны з Вільняй, Львовам, Аўстрыяй, Парыжам, Лонданам.
У 1946 годзе ён падрыхтаваў і выдаў у Рыме ўніяцкі малітоўнік "Божым шляхам".
Гэта фактычна быў першы падручнік веры для беларусаў на выгнанні.
Там былі прынагодныя малітвы, кароценькі катэхізм, царкоўны спеўнік і нават каляндар з пасхаліяй па-беларуску.
У пасляваенны час былі там малітвы: за загінулых у вайне, малітва сіраты, просьба ў няшчасці, малітва за беларускі народ.

А які зручны кішэнны фармат!

Немагчымае на Бацькаўшчыне (беларускамоўны друк такіх кніг) нашыя суайчыньнікі рабілі на чужыне!

У зборах музейнага праекта Куфар старажытнасцяў захоўваецца асобнік малітоўніка, які належыў пісьменніку, вязню Гулага, Сяргею Грахоўскаму.

А пазнаёміцца з тэкстам выдання можна тут: https://knihi.com/Leu_Haroska/Bozym_slacham_Malitaunik_dla_bielarusau.html#
У Ружанскім палацы адчынілася выстава "Нябёсная варта Беларусі", якая прадстаўляе калекцыю
абразоў праекта «Куфар старажытнасцяў» (прыватны
збор музеязнаўца, экскурсавода Паўла Каралёва).

Хрыстос, Багародзіца, святы Мікола, Юрый
Пераможца – нябёснае войска, на якое спадзяваўся
беларускі народ у цяжкія часы выпрабаванняў. Да
абразоў, якія прадстаўлены зараз на выставе, больш за
сотню гадоў звярталіся з самымі патаемнымі думкамі
і просьбамі нашы продкі.

Асаблівасць праекта ў тым, што экспануюцца і
ліштвы – мастацкі элемент вонкавага аздаблення
сялянскай хаты. Ліштвы былі перавезены з вёскі
Кудрычы Пінскага раёна, якая славіцца наяўнасцю
яшчэ саламяных стрэхаў на дамах.

Можна сцвярджаць, што абразы і ліштвы –
уратаваная спадчына. Многія з твораў знаходзіліся ў
кепскім стане, аднак праведзеныя ратавальныя
мерапрыемствы дазволілі вярнуць і падкрэсліць
прыгажосць беларускага мастацтва.

Праект «Куфар старажытнасцяў» дзякуе за
магчымасць паказаць калекцыю ў прасторы музейнага
комплекса Ружанскага палаца. Гаспадары палаца,
Сапегі, з даўніх часоў, таксама зберагалі і калекцыянавалі
ўнікальныя зборы.

Выстава дзейнічае да 30 красавіка 2022 года.
Пасля праект будзе мець працяг.
Запрашаем усіх ахвочых да супрацы дзеля ратавання беларускай спадчыны.
Вы таксама можаце перадаць розныя рэчы
(прадметы з гісторыяй) для захавання і
папулярызацыі. Захаваем спадчыну разам!
Зараз паблізу ад Беларусі шмат эмігрантаў, бежанцаў. Варта, калі маеце магчымасць, ім дапамагаць.
Прыгадаем беларускіх дзеячоў, якія зведалі падобны лёс.

Якуб Колас. У 1918–21 г., за часамі грамадзянскай вайны ў Расіі, жыў у 70 км. ад Курска. Спыніўся ў цешчы, і жончынага брата. Праз дзясяткі год пасля гэтага ён прыгадваў: “Палавіну Куршчыны абхадзіў. Каб цяпер мне тыя ногі”

Змітрок Бядуля. Памёр у эвакуацыцыі падчас вайны (1941 г.), здарыўся сардэчны прыступ калі даганяў цягнік. Пахаваны быў у горадзе Уральск (Казахстан). Толькі нядаўна прах перанеслі ў Менск.

Янка Купала. У 1941–42 гг. жыў у эвакуацыі каля горада Казань. Адсюль адправіўся ў камандзіроўку ў Маскву, дзе трагічна і таямніча загінуў. Сёння у пасёлку Пячышчы (пад Казанню) дзейнічае музей Купалы.

Барыс Кіт, будучы канструктар амерыканскай ракетнай тэхнікі, у канцы вайны 1941-45 г. эміграваў у Германію, пасля ЗША. Памёр у Франкфурце-на-Майне на 108-м годзе жыцця.

Наталля Арсеннева – паэтэса. Большасць свайго жыцця правяла як эмігрантка ў ЗША
Як Вам такое дэфіле мінскіх манекеншчыц на прычэпе, дзе перавозіліся жалезна-бетонныя вырабы! Фота зроблена на вуліцы Маскоўскай, тады яшчэ там ездзілі трамваі.
Сёння (чацвер) у 21.05 на 106,2 фм. будзе радыё эфір пра Купалу (і пра музей яго імя, пра выставачныя праекты).

Стараўся разбавіць сур'ёзную размову цікавосткамі, адметнымі гісторыямі. Хто хоча, паслухайце.

А для ілюстрацыі рэдкі здымак: Янка Купала адпачывае ў гасцініцы "Масква" (1935 - 1938 г.?).
Вельмі цікавы калаж. Плошча Перамогі (раней Круглая) ў розны перыяд часу: 1944 год (бачныя разбурэнні) 1964 год і 2013 г.
Апублікаваў у сваім фэйсбуку Дзмітрый Маслій.