КПД. Коалиция Протестных Дворов
973 subscribers
203 photos
8 videos
130 links
Вступайте в Рой: @hiveguide_bot

Официальный канал Коалиции Протестных Дворов (КПД).

Меморандум: https://telegra.ph/Memorandum-o-sozdanii-Koalicii-07-13

Для связи: @kpd_by_bot

Добавляйте в свой чат новостной бот КПД: @kpd_voice_bot
Download Telegram
Паміж чым і чым выбіраем?

Жнівень 2020. Падавалася, што ўсім ўсё зразумела. Завадчанам, ўрачам, студэнтам, настаўнікам, спартоўцам, айцішнікам, пеньсіянэрам… Адным словам - ўсім.

Падавалася.

Але ж не ўсё. І не ўсім.

Бо былі і тыя, хто вырашыў моўчкі заплюшчыць вочы, спадзяючыся, што старонка, як заўсёды, будзе перагорнутая. Сярод іх былі і завадчане, і ўрачы, і студэнты, і настаўнікі, і спартоўцы, і айцішнікі, і пеньсіянэры… А яшчэ вайскоўцы, міліцыянты, амапаўцы, суддзі, чыноўнікі… Адным словам - усе.

Супярэчлівая думка, але ў кожнай сацыяльнай групе былі людзі, якія па-рознаму адказвалі сабе на пытаньне: “Што каштуе даражэй: уласная #Годнасьць альбо ўласныя спадзяваньні?”. І абраўшы розныя адказы, быццам бы падобныя людзі адразу ж гублялі магчымасьць зразумець адно аднаго, бо лічылі ўласны выбар адзіным правільным. І вось гэтага узаемнага паразуменьня ў 2020 і не хапіла, каб на вуліцы выйшаў не мільён, а пяць мільёнаў. Бо сапраўдная #Еднасьць не магчымая без нечага ўсеагульнага.

Працяг 👇🏻