Кінаконг | Кіно па-беларуску
771 subscribers
67 photos
8 videos
41 links
Агучваем кіно на беларускую мову і паказваем яго ў кінатэатрах. Кіно на роднай мове ўжо глядзяць тысячы, далучайся і ты.
Download Telegram
Павіншуем вас не толькі словам, але і справай! Ад сёння ў Мінскім планетарыі убачыць прыгажосць нашага сусвету можна па-беларуску.

З Днём роднай мовы, сябры!🎉
Праца не спыняецца - фільмы перакладаюцца🎞

Цягам апошніх двух месяцаў мы ўзялі дзве сур'ёзныя вышыні:
✔️ Агучылі поўнакупальны фільм «Рознакаляровы сусвет» для Мінскага планетарыя
✔️ Зрабілі дубляж фільма «Мой сябар містар Персіваль», паказы якога адбываюцца па ўсёй Беларусі адначасова з рускамоўнай прэм'ерай.

Нягледзячы на складаныя абставіны, у якіх мы часова не можам праводзіць «Беларускія ўікэнды» ў кінатэатрах, мы не спыняем працу і працягнем радаваць вас:
🔈Бліжэйшымі днямі для самых маленькіх гледачоў на нашым ютуб-канале з'явяцца новыя серыі "Свінкі Пэпы" па-беларуску
🔈Больш дарослыя зусім хутка змогуць пабачыць шэраг сучасных блокбастараў па-беларуску анлайн. Так, вам не падалося😏

Цяпер як ніколі для нас будзе дарэчы ваша падтрымка. Давайце разам рабіць кіно па-беларуску: talaka.org/kino
Сябры, яшчэ адна радасная навіна гэтага году🎉🎄

Упершыню ў гісторыі выйшаў афіцыйны беларускі дубляж фільма кампаніі Дыснэй.
Для «Кінаконга» гэта была вялізная праца, у якой удзельнічала мноства розных людзей: ад маленькіх дзетак да заслужаных артыстаў Беларусі. Мы зладзілі дзясяткі пробаў і правялі сотні гадзін у студыі гуказапісу. І мы вельмі задаволены вынікам. Спадзяемся, спадабаецца і вам.

Ужо цяпер вы можаце паглядзець мультфільм «Уверх» на VOKA: voka.tv/movies/up-bel

У новым 2021 годзе мы будзем імкнуцца радаваць вас новымі працамі на платформе VOKA і ў кінатэатрах!
А мы да вас зноў з добрымі навінамі😏

Апошнім часам мы няшмат пісалі ў сацсетках. Але хочам паведаміць, што праца па агучцы фільмаў на беларускую мову працягваецца. Цяпер Кінаконг робіць афіцыйны дубляж фільмаў кампаніі Disney. Цягам года мы агучылі 5 новых стужак, якія вы можаце паглядзець на voka.tv у раздзеле «Сіневока». Сярод іх:
🎈 Уверх
👻 Душа
🧙🏻 Наперад
🧠 Галаваломка
👠 Папялушка

Каб адпавядаць творчым і тэхнічным стандартам кампаніі Disney, нам давялося выйсці на новы прафесійны ўзровень. Наша супраца працягваецца, і зусім хутка вы зможаце ўбачыць яшчэ адзін фільм па-беларуску. Чакайце падарунак на Каляды😉

P.S. Будзем шчыра ўдзячныя, калі вы падзеліцеся гэтай інфармацыяй з вашымі сябрамі, каб як мага больш людзей змаглі глядзець кіно на роднай мове.
⚡️Ці бачылі вы ўжо новы фільм у нашай агучцы на voka.tv?

«Аліса ў Цудазем'і» — незвычайная стужка 2010 года. Яна, як і класічны твор, застаецца актуальнай і сёння. Улічваючы зорны акцёрскі склад, «Аліса» аказалася адной з найбольш складаных прац у дубляжы. Паглядзіце і напішыце, ці атрымалася ў нас захаваць непаўторную атмасферу стужкі. Гэты ды іншыя фільмы па-беларуску глядзіце тут: voka.tv/collections/cinevoka

P.S. А яшчэ мы будзем шчыра ўдзячныя, калі вы падзеліцеся гэтай навіной з вашымі сябрамі😉
Дзве добрыя навіны ад нас:

🔹хутка выходзіць новы фільм у беларускім дубляжы
🔸мы завялі цікток, падпішыцеся на нас, а мы нікому не раскажам, што вы там ёсць🤭

www.tiktok.com/@kinakongby
⚡️Мультсерыял «Суперкніга» цяпер на беларускай!

Мы маем для вас добрыя навіны! На YouTube з’явіўся афіцыйны канал «Суперкнігі» на беларускай мове! Гэты захапляльны твор ужо заваяваў сэрцы многіх гледачоў па ўсім свеце і цяпер даступны і для беларускай аўдыторыі.

📕«Суперкніга» — гэта анімацыйны серыял, які апавядае пра прыгоды дваіх дзяцей: Крыса і Джой, і іх робата-памочніка Гізма. Яны падарожнічаюць у часе, наведваючы біблейскія мясціны і падзеі, дзе знаёмяцца з вялікімі героямі веры. Гэта не проста забаўляльны мультфільм. Ён навучае дзяцей важным жыццёвым каштоўнасцям, такім як сяброўства, адвага і вера.