Forwarded from Ружовая Купіна
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
АААААААААА
⚡️⚡️Дэбютны трэйлер да серыяла «Гары Потэр» ад HBO!
Нагадаем, у шоу запланавана сем сезонаў: па адным на кожную кнігу Дж. К. Роўлінг. Прэм’ера першага – на сёлетнія каталіцкія Каляды!
#ГарыПотэр

❤6🥴2🥱1
Ружовая Купіна
АААААААААА ⚡️⚡️Дэбютны трэйлер да серыяла «Гары Потэр» ад HBO! Нагадаем, у шоу запланавана сем сезонаў: па адным на кожную кнігу Дж. К. Роўлінг. Прэм’ера першага – на сёлетнія каталіцкія Каляды! #ГарыПотэр
Прабачце, але вам не падаецца, што ў гэтым трэйлеры няма наогул нічога, ну, новага?..
💯27
Ружовая Купіна
АААААААААА ⚡️⚡️Дэбютны трэйлер да серыяла «Гары Потэр» ад HBO! Нагадаем, у шоу запланавана сем сезонаў: па адным на кожную кнігу Дж. К. Роўлінг. Прэм’ера першага – на сёлетнія каталіцкія Каляды! #ГарыПотэр
Сусвет, у якім мы раслі
І
Сусвет, у якім жывём зараз (у шэрым колеракоры)

😭29💯17🌚3👍2
Хорар-серыял на Netflix з удзелам чалавека, якая рабіла Baby Reindeer, што расказвае пра маладую пару? Сюды-ы-ы!
🔥10
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Народ, гэта #трэйлер АНТЫКАЛАНІЯЛЬНАГА ГАТЫЧНАГА ХОРАРУ! Усе сюды, Ясь, Ганка, бяжыце глядзець!
Прэм'ера ў свеце — 17 красавіка.
Прэм'ера ў свеце — 17 красавіка.
🔥23
Два новых класных серыялы на Netflix, пра якія вы маглі не чуць.
🔹 Something Very Bad Is Going to Happen — хорар-серыял на 8 эпізодаў. Рэйчал і Нікі збіраюцца пажаніцца ў доме ягоных бацькоў менш чым за тыдзень. Але вакол пачынаецца нейкая крыповая фігня з лісамі, дзецьмі, маньякамі і сямейнымі праклёнамі. Так што Рэйчал трэба добра падумаць, ці сапраўды ёй трэба выходзіць замуж за Нікі. Вельмі страшна і са сваім унікальным вайбам.
🔹 Jo Nesbø's Detective Hole — экразнізацыя дэтэктыва Ю Несбё пра суровага дэтэктыва Харры Холле. Падыйдзе, калі вы любіце олдскульныя дэтэктывы як з двухтысячных. Бо тут усё выглядае як з 2000-х, і персанажы, і мастацкыя прыёмы, і нават колеракор. Не зусім маё, але серыял зроблены якасна. Можаце даць шанец.
#рэкамендацыя

❤18🔥8❤🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Глядзім #трэйлер фільма STOP! THAT! TRAIN!
Стопудова гэтая стужка праваліцца ў пракаце, але потым стане бессмяротнай класікай 🫡
Прэм'ера — 12 чэрвеня.
Стопудова гэтая стужка праваліцца ў пракаце, але потым стане бессмяротнай класікай 🫡
Прэм'ера — 12 чэрвеня.
Forwarded from Ружовая Купіна
Закрываць гісторыю стваральнікі распачнуць ужо з 12 красавіка.
#Эйфарыя
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
Euphoria Season 3 | Trailer 2 | HBO Max
Have we finally gone too far?
#Euphoria Season 3 premieres April 12 on HBO Max.
About HBO Max:
HBO Max is the premier global streaming platform from Warner Bros. Discovery that delivers the most unique and captivating stories, ranging from the highest…

POV: ты пачынаеш глядзець серыял, і напачатку ён здаецца звычайным, але потым узнікаюць вандроўкі ў прасторы і часе.
🤣12🥰1
Emergência Radioativa — гэта той серыял, дзе ты проста сядзіш з далонню каля твару і не верыш, што гэта цалкам рэальная гісторыя.
Вы можаце пачытаць пра яе вось тут. Калі коратка: у бразільскім горадзе Гаянія ў 1980-х была клініка радыётэрапіі. Потым у яе пачаліся цёркі з уладальнікам зямлі, і клініка з'ехала, проста пакінуўшы апарат з цэзіем-137 у пустым будынку.
Прыйшло двое зборшчыкаў металалому, разабралі гэтую ўстаноўку, прыпёрлі на звалку. Уладальнік звалкі пачаў круціць капсулу, адтуль пасыпаўся цэзій. Ён падумаў — як прыгожа свеціцца! — і раздаў парашок сябрам. Сябры панеслі дамоў, жонкам і дзецям, і тыя намазвалі гэта на сябе і елі побач.
Вецер разносіў парашок па ваколіцы 10 дзён, пакуль жонка гаспадара звалкі не наказала аднаму з працаўнікоў сабраць усе абломкі ўстаноўкі ў пакет. Потым яны паехалі ў санэпідэмстанцыю на аўтобусе (!) і здалі нарэшце гэтую гаргару ўладам. І толькі потым медыцынскі фізік падумаў, што неяк дзіўна, што ў шпіталь трапіла столькі людзей з аднолькавымі сімптомамі вострай прамянёвай хваробы, і выкрыў прычыну.
А далей панеслася — ізаляцыя, эвакуацыя, сляды радыяцыі ў арганізмах 249 чалавек і 4 смерці. І ўсё таму, што людзі ў 1987-м былі не тое каб пісьменныя ў справах радыяцыі. Альбо проста — пісьменныя.
Усё гэта нам раскажуць у міні-серыяле на 5 серый на Netflix. Даволі цікава, плюс на партугальскай. Рэкамендую.
#серыял #парэальныхпадзеях #netflix

😱25❤2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пачытала навіны пра мужа Крысці Ноэм і адразу ж узгадала гэтую вялікую сцэну з «Белага лотасу».
😁9 1