Журфак БГУ
1.42K subscribers
4.94K photos
374 videos
41 files
1.16K links
Расскажем самое интересное о том, что происходит на журфаке:

✔️ Мероприятия
✔️ События
✔️ Анонсы
✔️ Важная информация
✔️ ЖурФАКТЫ

ВК: https://vk.com/journ_bsu
Инстаграм: https://instagram.com/jourbsu
Download Telegram
Да Міжнароднага дня роднай мовы было прымеркавана наведванне студэнтамі і выкладчыкамі факультэта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

📚Супрацоўнікi ўстановы арганізавалi экскурсiю па тэрыторыі бібліятэкі. Кітайскім студэнтам паказалі спецыялізаваную тэматычную чытальную залу з унікальнымі выданнямі на кiтайскай мове.

📌Вялікую цікавасць выклікалі экспанаты выстаўкі, прысвечанай выдавецкай дзейнасці Францыска Скарыны. У фондах Нацыянальнай бібліятэкі захоўваецца 10 арыгінальных выданняў беларускага першадрукара. Адно з іх прадстаўлена на выстаўцы.

📍Мерапрыемства было арганізавана кафедрай медыялінгвістыкі і рэдагавання.
Встреча с директором Emy International, генеральным дистрибьютером белорусского киновидеопроката в Китае, председателем Ассоциации организаций китайских соотечественников "Хуацяо" госпожой Ван Сяомэн состоялась 20 февраля на журфаке

Встреча прошла в формате диалога. Гостья рассказала о белорусско-китайских культурных проектах, о перспективах сотрудничества в области культуры, образования, спорта. Также она рассказала о первом белорусско-китайском совместном кинопроекте, показ которого ожидается на ММКФ "Листапад".

Встреча была организована в рамках Недели Китая по инициативе кафедры литературно-художественной критики.
✍️21 лютага студэнты i выкладчыкi факультэта журналiстыкi напicалi aгульнарэспублiканскую дыктоўку па беларускай мове «Дата гонару i памяцi».

🎉Мерапрыемства прымеркавана да Мiжнароднага дня роднай мовы i 80-годдзя Вялiкай Перамогi. Арганiзатар – кафедра медыялiнгвiстыкi i рэдагавання.

🍓— калi раптам знайшоў сябе на гэтых фотках
Круглы стол «Нейрасеткі ў адукацыі» адбыўся на журфаку 21 лютага.

✍️Выкладчыкі і студэнты абмяркоўвалі, як выкарыстоўваць нейрасеткі пры напісанні курсавых работ (напрыклад, пры складанні яе структуры ці афармленні спіса літаратуры), як даваць студэнтам заданні ў эпоху нейрасетак, ці варта ў навуковых публікацыях пазначаць, што яны створаны з выкарыстаннем ШІ.

📊Выкладчыкі падзяліліся сваім досведам сутыкнення са згенераванымі тэкстамі студэнтаў, а студэнты – спісам нейрасетак.

📍Мерапрыемства было прымеркавана да Дня роднай мовы і праведзена па ініцыятыве кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі (адказная – Аксана Чарнякевіч).

🐳— калi ведаеш не толькi пра ChatGPT, DeepSeek цi GigaChat
💥Дзень роднай мовы студэнты факультэта правялі сёння з нацыянальным каларытам!

🎉Савет стараст і студэнцкае навуковае таварыства падрыхтавалі цікавыя заданні, гульні, загадкі і шмат сюрпрызаў. Разам студэнты успомнілі лепшыя творы беларускіх пісьменнікаў, беларускія прыказкі і прымаўкі. А сапраўдных аматараў беларускай культуры чакалi нацыянальныя стравы!

💃Дзякуй, што святкавалі Дзень роднай мовы разам з намі! Спадзяёмся, вам спадабалася!

📍Памятайце, што мы можам ведаць шмат моў, але родная ў нас толькі адна!