Пенсионеры 97% Беларусь
461 subscribers
3.2K photos
1.52K videos
20 files
3.14K links
Самое мудрое сообщество Беларуси!
Предложить новость: @fraw_marta_bot
Чат Пенсионеры 97%: @babuskyguliaut

Создан при поддержке @hvatitboyatsya
Download Telegram
Вынікі 30 гадоў праўлення Лукашэнкі

20 ліпеня спаўняецца 30 гадоў з першай інаўгурацыі Лукашэнкі. З гэтай нагоды суполка беларускіх пенсіянерак "Вязаныя берэты" вырашыла сцісла падвесці вынікі ягонага праўлення.

30 гадоў нашай краінай кіруе чалавек, у якога няма маральных прынцыпаў, у якога дрэнныя выхаванне і адукацыя, няшмат розуму. Затое шмат прагі да ўлады, жорсткасці ды хітрасці.

Пад ягоным бяздарным кіраўніцтвам наша краіна 30 гадоў амаль топчацца на месцы ў развіцці, усё больш трапляе ў залежнасьць ад Расіі. І жыве, але не дзякуючы, а выключна насуперак такому кіраўніку.

У 2020 годзе ён баязліва і маладушна не прызнаў сваю паразу на выбарах, і вось ужо чатыры гады страх змушвае яго бязлітасна пераследваць усіх нязгодных і іншадумцаў.

А ў 2022 годзе ён стаў памагатым іншага людажэра ў варварскім нападзе на Украіну.

Вось з чым увойдзе ў гісторыю “першы прэзідэнт Беларусі”.
А смотрите, мои дорогие, от кого вам всем привет:
Привет, моя любимая страна!
Чатыры гады таму мы, беларусы, ухапіліся за магчымасць змяніць ілжывага, бяздарнага прэзідэнта.

Падчас і пасля выбарчай кампаніі мы самі сябе ўразілі сваёй прагай справядлівасці, салідарнасцю, узаемадапамогай, мужнасцю.

Зараз бачна, што большасць з нас былі міралюбівымі і наіўнымі: нам здавалася, што рэжым сыдзе, калі пабачыць, як нас многа.

Ня гледзячы на жорсткае падаўленне пратэстаў, мы верым, што наша Беларусь ачысціцца ад зла.

Жыве Беларусь!
Пахне чабор!


Суполка беларускіх пенсіянерак "Вязаныя берэты".