Кастрычніцкія куткі | дызайн & проза
305 subscribers
200 photos
1 video
1 file
37 links
Творчыя асобы, якія бяруцца за ўсё й спрабуюць не згубіць глузд. Больш пра напаўненьне канала > https://t.me/ikutki/4.

! Ужываецца нецэнзурная лексіка й закранаюцца тэмы ментальнага здароўя

Cувязь cа мною @kutocak_bot
Download Telegram
#цяжкасьці_перакладу
Хвілінка крынжу й падняцьця настрою: "Адзін з вучняў пераклаў Містэр Дзік, як Містэр Чэлес". Я баюся, што мне прынясуць на наступную лекцыю. П.с. Дакладна, па-гэтаму імёны й прозьвішчы не перакладаюцца 😨
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#цяжкасьці_перакладу
Гумно (драўлянае гаспадарчае збудаванне сялянскай сядзібы прызначанае для прасушвання і абмалоту снапоў зерня) - гумно - Threshing floor - Die Tenne.
Гланды - гланды - gland - die Halsmandeln.
Енчыць - ныть - whimper - meckern.
Іначай - иначе - differently - anders.
Вартоўня - сторожка - lodge - das Wächterhäuschen.
Кляштар - католический монастырь - catholic monastery - das katholisch Kloster.
Поўсьць - шерсть животных - fur - das Fell.
Збочыць - посторониться- step aside - ausweichen.
Патыліца - затылок - nape - der Hinterkopf.
Човен (вёславая, радзей — са здымнай мачтай лодка, выдзяўбаная з адзінага камля дрэва. Звычайна не мае кіля. Чоўнам у больш шырокім сэнсе таксама можа называцца любая невялікія лодка. На тэрыторыі Верасніцкага і Азяранскага сельскіх саветаў Жыткавіцкага раёна сустракаецца дыялектызм «буса», які літаральна азначае дзяўбаную лодку. Найстарэйшы (8200—7600 гады да н.э.), на цяперашні час, човен знойдзены ў Песэ (Нідэрланды)) - чёлн, челнок - dugout canoe - Der Einbaum.
#дзёньнік_чытачкі
Ой, даражэнькія, нарэшце дачытала я "Чорны замак Альшанскі". І вось, што мне цікава: "Вы чыталі нешта, пры гэтым усё разумелі, але практычна нічога не запомнілася?" Таму вы можаце пераказаць сюжэт, як у кароткім зьместу й тое не дакладна. Магчыма, кніга мяне проста не зачапіла, такое бывае. Тым больш я зь дзяцінства грэбую літаратуру пра вайну, або нешта ў сэтынге савка. Магчыма, я проста чытала зь вялікімі перапынкамі, бо "вяртаемся да першага пункту". Калі шчыра, мне дзіўна ўсьведамляць гэта, бо "Дзікае паляваньне караля Стаха" ў свой час адкрыла для мяне класічную беларускую літаратуру зноў. Цікава пачытаць уражаньне тых, хто таксама прачытаў гэты раман і адчуў нешта асаблівае, або ўбачыў там некія сэнсы й матывы. P.s. Цяпер чытаю "Аліса ў Цудазем’і" ва арыгінале + Анатоль Цітоў "Геральдыка Беларусі (ад пачаткаў - да канца XX стагоддзя)", каб зрабіць некалькі гэрбаў для лору.
"Начная споведзь самой сабе"
Папросту ад запалу звар'яцець,
І прагна жадаць сэрцы адданыя іншым.
Усхваляваны ўздых - супраціўленьне дакучлівым думкам.
Але настаў час выйсьць з гэтага замкнёнага колу,
Бо ярлык "трэцяй лішняй" ужо ніжэй за маю годнасьць.
Няхай імгненьне ператварыцца ў натхненьне!
Узброіўшыся чарніламі, я захаваю сваі захапленьні на паперы.
А тая дзівота - дар, які набліжае мяне да мастацкай грамады.
Павольны ўздых, цяпер усё устае на сваі месцы.
Магчыма, так і мусіць быць?
Асяродзьзе - толькі скопішча эмоцый,
Паглынаючы якія падымаецца мой дух.
Як песьні з плэеру, дапамагаюць уляўляць гісторыі наяве.
Так будзе ўсім сумленьней: мне й мелодыям маім...
#цяжкасьці_перакладу
Ушчыплівы = язвительный = toxic, mordacious = anzüglich
Шчыкаць = щипать = tweak = zwacken
Навісь = навес = a canopy = der Haube
Цэбар = ушат = a tub = der Waschbottich
Круглая драўляная кадка з ручкамі ў форме вушэй. У гэтых «вушах» маюцца адтуліны, куды прасоўвалі палку для зручнасьці нашэньня.
Шорганьне = шарканье = shuffle = das Gescharre
Млявы = апатичны = apathetic = apathisch
Лінды/бібікі/тылылы біць, або гульма гуляць = баклуши бить = twiddle one's thumbs = auf der Bärenhauf liegen
Гэты выраз пазначае бяздзейнае прагулянку, гультайства й ляноту.
Гультай = лентяй = lazybones = der Faulpelz
Гутнік = стеклодув = glass-blower = der Bläser
Дбаць = заботиться = take care of = sorgen (für + Akk. )
Даручыць = поручить = entrust = einen Auftrag für etwas vergeben
#пісьменьніцкія_нататкі
Я, відаць, шалёная) Перакладаю й пішу пралог адначасова, каб час дарэмна не страчаць (магчыма, пазьней пачну й на ангельскую перакладаць).
#пісьменьніцкія_нататкі
Я думала, што 1000 словаў штодзённа - гэта мала. І ведаеце? Я не ўпэўненая, што 500 напішу 👨‍💻
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#пісьменьніцкія_нататкі
Нарэшце скончыўся мой першы навучальны дзень новага семестру. Нечакана прадмет "Стылістыка" мяне дужа захапіў, бо ён поўнасьцю прысьвячаны пісьменьніцтву, як выдатна й прыгожа пісацб тэксты розных стыляў і жанраў. Дарэчы, паміж лекцыямі я падыйшла да выкладчыцы, каб дакладніць некаторыя моманты, якія былі мне цікавыя ў кантэксьце маёй кнігі. І што б вы думалі? Яна пачала пытаць, пра што пішу) Спытала, ці можна пачытать))))) І я такая... Проста ўспамінаю сюжэт... І такая... Пук-пук, пык-мык... Але яна парадзіла адну рэч: калі пачну перакладаць на ангельскую, няблага знайсьці native speaker, каб ён па тэксту прайшоўся.
#пісьменьніцкія_нататкі
Новая зарадка для лаптопу купленая, таму я магу супакойна працягваць пісаць. Дарэчы, смешная рэч: цяпер у мяне можа быць дзьве зарадкі пад запас, бо родзічы нечаму заказалі блок харчаваньня, не спытаўшы мяне, і паспрабуем зламаную аддаць у рэмонт.
Ой, сёньня ж 14 лютага) Дзень усіх закаханых. Што ж вам пажадаць такое асаблівае? Калі вы любіце сябе, вы незалежныя ад увагі асяродзя, і шчырае каханьне само прыйдзе, бо такія людзі заўсыды вабяць іншых. Ну, а яшчэ магу апавесьці пра 3 пэйрынга з кнігі на ваш выбар.
#зноў_палае
Я: Мам, я зрабіла неправільную нататку, таму не прыйшла на сваю лекцыю. Супакой мяне, калі ласка.
Маці: Кася, усё добра. З кім не бывае. Але ў наступны раз абавязкова папяраджай некага, бо калі з вучнямі нешта кепскае адбудзіцца цябе могуць пасадзіць.
Я: Дзякуй, зараз я буду 10 разоў правяраць свой расклад.
#пісьменьніцкія_нататкі
Нарэшце прыехаў міні-ўвільгатняльнік паветры. І ведаеце, каб трохі атрымаць трохі натхненьня? Наліла туды вады з пахам рому, а зараз буду спрабаваць нешта напісаць 👌
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Я тут пайшла на «Парфюмшчыка», дзьве гадзіны з антрактам. Падчас яго абавязкова першымі ўражаньнямі падзялюся❤️‍🔥
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Як я й абяцала, сёньня я апавяду вам пра сьпектакль "Парфюмшчык", на які я хадзіла разам з маці, бо яна таксама фанатка гэтага раману (хоць нешта ў нас маецца агульнае). Але давайце не адхіляцца ад тэмы) Як мне кажа брашура, паставіў гэты спектакль прадзюсарскі цэнтр "Невский" (ага, расейцы). Я не асабліва разьбяраюся ў іхняй тэатральнай эстрадзе, таму проста апавяду пра сваі ўражаньні.

Што зь сябе ўяўлял сьпектакль? Маналог галоўнага героя, які складаўся зь дзівух актаў, падчас якога той апавядаў гісторыю свайго жыцьця ад нараджэньня да гэтага моманту. Яшчэ адна важная частка аповяду - танцорка, якая ўвасабляла сабою пахі й саму парфуму. Праз кароткія танцавальныя нумары й інакшыя іх узаемадзеяньні глядачам паказвалі залежнасьць і запальваньне галоўнага героя ад пахаў вакол, а асабліва паха цнатлівага жаночага цела. Але, думаю, мы інакш бачым вобраз парфюмшчыка. Аўтар спрабуе спакусіць чытачоў цікавым апісаньнем араматаў, як галоўны герой ахвяраў сваей нявінасьцю, якая створаная ім дзякуючы парфуму. А мэта чытача не забыць, што перад ім у першую чаргу жорсткі забойца, а потым геніальная творчая асоба. На жаль, гэтых чараў я не адчула так сільна, як бы мне хацелася. Мясцовы парфюмшчык больш скардзіўся на свае жыцьцё, агідна сьмяяўся час ад часу й крычаў, што ён геній. Магчыма, я нечага не разумею? Агіднасьць парфюмшчыка ў кантрасту паміж ангельскім выглядам і жудаснымі ўчынкамі. Курва, нават калі ён звычайны нарцыс, нельга такім яго паказваць гледачу, бо сэнс кнігі адразу страчваецца. Гэтая дэталь адзінае, што трохі мяне абурыла падчас прагляду, але танцы часткова функцыю зачароўваньня выконвалі танцы, таму...

Замеркаваньне: Думаю, час страчаны нездарма. Маці вось дужа спадабалася. Дарэчы, гэта першае экранізацыя кнігі, якую я пабачыла. Магчыма, калі будзе вольны час, пагляджу фільм і серыял (ага, такое таксама існуе). Яшчэ я выпадкова сустрэла там сваіх былых аднакласьніцаў, пагутыралі трохі падчас антракту пра будні. А скончу я крынджом: некія доўбні прывялі дзяцей на +18 сьпектакль (хто чытаў, той зразумее ўсю маю зьбянтэжаннасьць). І іх жа нехта пусьціў! Вось так і жывем 👌

П.с. Дарэчы, мой даўні агляд на саму кнігу.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#пісьменьніцкія_нататкі
#цяжкасьці_перакладу
#тваёй_крывёю_я_напішу_свае_імя
Усе: Выпраўляюць памылкі падчас рэдактуры й пачынаюць перакладаць
Я: Дадаю больш двухсэнсоўных жартаў і пачынаю перакладаць 👌
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#зноў_палае
*Маі вучні паведамляюць, што ў іх можа праходзіць рэпетыцыя падчас маей лекцыі*
Мая рэакцыя на іхнюю думку: "Ура, раней паеду дадому"
Я: "Якога чорта тады я купіла шавуху за 3.90 рублёў, калі ў мяне няма фортачцы?"
#пісьменьніцкія_нататкі
#тваёй_крывёю_я_напішу_свае_імя
Нечакана апошняй ноччу й увесь гэты дзень мяне я мела натхненьне, таму я змагла дапісаць цэлую сцэну. 🥳
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1338 словаў. Цікава, ці змагу я расьпісаць гутарку Марыі, Аляксандра й Аляксея за гарбатай так жа? 🤔
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сёньня цудоўны дзень, каб нагадаць вам, што патрыярхат - зло) Любыя маі жанчыны й тыя, хто лічаць сабе прыналежнымі да гэтага полу, віншую вас зь Міжнарожным жаночым днём, сьвятам які прызваны ня толькі нагадаць пра змаганьне нашых папярэдніцаў, але і пра тое, што яно, відавочна, ўсё яшчэ працягваецца. Кожная з вас, нягледзячы на сваё стаўленьне да феміністычнага руху, калі выглядае й жыве так, як жадае, а не дазваляе іншым кіраваць сабою, уносіць свой уклад у тое, каб жанчыны ўдзельнічалі ў розных сьферах нашага жыцьця. І гэта неймаверна! Яшчэ фемінізм не пра тое, якая ты. А у першую чаргу пра шматлікі выбар. Ну, і вынік: будзе сабою й ідзіце за сваімі марамі ❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM