Іван Клімчук • Тэхнабеларус
579 subscribers
15 photos
12 videos
56 links
Знаёмлю з тэхналогіямі па-беларуску.

Пішу пра цікавыя факты, мовы праграмавання, прафесіі, прадуктыўнасць і інструменты 👨‍💻

https://www.youtube.com/@ikbytech

Падпішыся, каб ведаць больш!

Для сувязі @lonhinus
Download Telegram
Такое я прапусціць не меў проста права! Electronic Arts (EA) выклала ў публічны доступ код сваёй вядомай серыі Command and Conquer!

Забіраць вось тут https://github.com/electronicarts
🔥15👍53
Беларускую мову дадалі ў папулярны генэратар субтытраў

Мабільная аплікацыя Сaptions дазваляе аўтаматычна дадаваць субтытры на створанае відэа з дапамогаю штучнага інтэлекту. Карыстальнікі заўважылі, што беларуская зьявілася ў сьпісе моваў, на якіх можна ствараць подпісы.

Зьяўленьне беларускае мовы ў Сaptions цяпер дае магчымасьць кожнаму ня толькі генэраваць субтытры на беларускай мове літаральна ў два клікі, але і перакладаць на беларускую мову відэа, агучаныя на ангельскай, нямецкай ды іншых мовах.

Пра даданьне беларускае мовы ў праграму даўно прасілі яе беларускія карыстальнікі.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
29👍3❤‍🔥1🔥1🍓1
А што, калі штучны інтэлект не канкурэнт, а памочнік?

Учора патраціў гадзіну-дзве і нарэшце Lovable.dev (сервіс для стварэння сайтаў, аналаг bolt.new і v0.dev) і Cursor разам далі першыя вынікі! 🚀

💔 У мяне даўно быў трошкі паламаны сайт быццам бы кампаніі — Alroniks Tech, які я ўсё ніяк не мог прывесці ў парадак. Патрэбы вострай у сайце няма, дый кампаніі, уласна, так сама няма (але некалі, думаю, будзе). А вось працы там было шмат, каб дарабіць.

🔮 З дапамогай Lovable я зрабіў першы прататып, скарміўшы яму некалькі фота сайтаў, што падабаюцца і падыходзяць, а потым з дапамогай Cursor дарабіў розныя тэхнічныя моманты і заліў сайт на Netlify! Асабліва зручна было мяняць колеры ў розных месцах, проста папрасіўшы Cursor знайсці і замяніць, а не самому корпацца з пошукам і Ctlr-C Ctrl-V.

🤷‍♂️ Для мяне асабіста такі падыход — проста срэбраная куля! Мне цяжка нешта пачаць рабіць маштабнае, бо я магчыма з-за прафдэфармацыі ведаю, колькі там працы і гэта пужае і дэматывуе адначасова. Але калі ў цябе ёсць памочнік, якому можна даручыць тое, што табе не падабаецца рабіць, то ўсё рухаецца значна хутчэй, як з сайтам. А як вядома з псіхалогіі, нават прамежкавы вынік падвышае ўзровень эндарфінаў і так званай «энергіі».

Адным словам, рэкамендую!
👍124🔥1
Лянота інжынера — рухавік прагрэса 🤗

Сёння па-сапраўднаму інжынерны допіс. Распавяду, як вырашаць праблемы з разумным выкарыстаннем рэсурсаў і часу!

🧑‍🔧 Так склалася, што даволі працяглы час я дапамагаю адмініць сайт адной кампаніі, а калі дакладна — інтэрнэт-краму. Асартымент крамы даволі вялікі, калі 16 тысяч актыўных найменаванняў, для кожнай амаль заўсёды ёсць фота і больш таго, на кожнае фота робіцца яшчэ некалькі копій меншых памераў, каб паказваць, дзе яны патрэбны. І вось на днях прыляцела нечаканая заяўка з паведамленнем, што скончылася месца на хостынгу.

🤑 Перад тым, як заліваць пажар грашыма (падвысіць тарыф), вырашыў паглядзець, што можна зрабіць. Пачаў з выграбання смецця, але даволі хутка выявілася, што смецця там ну ад сілы на 2 гігабайты (састарэлыя лог-файлы сінхранізацый за прошлы год і розныя кэшы), а вось што рабіць з 12 гігабайтамі фота, было дакладна незразумела.

🤔 Першай думкай было канверціраваць фота ў папулярны і даволі эфектыўны фармат webp. Аднак гэта патрабуе дапрацоўкі сайта, некаторых модуляў, а праект стары, не ўсё можа хутка атрымацца, ды і прапусціць некаторыя месцы можна. Да таго ж і часу няма, каб такім займацца.

😏 Таму падышоў да праблемы як сапраўдны лянівы інжынер. Спачатку спампаваў ўсе фота сабе на кампьютар, лакальна запусціў аптымізатар, бо на хостынгу не паставіць адпаведныя праграмы, запампаваў ўсё назад. Ад мяне патрабавалася літаральна толькі тры дзеянні, астатняе — чакаць, пакуль спампуецца, апрацуецца, запампуеца назад. Ну вы ведаеце гэтыя мемы пра праграмістаў, дзе "яно кампіліруецца", вось гэта быў я! :)

Yay! You saved 6.342 GB (65%)

Зыходныя даныя былі такія: 265 865 файлаў, агулам каля ~10.64 Гб, на хостынгу паказвала каля 12 Гб. Спачатку я намагаўся скарыстацца праграмай ImageOptim, але яна пачынала завісаць ужо пасля 300 фота, таму давялося шукаць замену. На шчасце, трапіўся open source інструмет Optimizt, які без праблем перабраў усю папку за хвілін 10 і абрадаваў вынікамі сваёй працы.

Такім чынам, памер фота стаў ~3.82 Гб, а пасля запампоўкі на хостынг каманда du -sh паказала памер у 4.4 Гб. Больш чым удвая, выдатная эканомія!

Тэхнічны куток. Файлы туды сюды цягаў праз SSH камандай rsync. Вось прыклад, толькі шляхі да файлаў памяняць на свае:

rsync -avzhr --progress --stats --info=progress \
~/images user@host:/home/user/images/
🔥19👍9🏆1
Навіны з Google I/O 2025

На канферэнцыі Google I/O 2025 былі прадстаўлены значныя абнаўленні ў галіне штучнага інтэлекту і тэхналогій.

Кампанія анансавала новыя магчымасці, звязаныя з Android XR, праектамі Gemini і Project Astra, а таксама паляпшэнні Google Search.

Асаблівая ўвага была нададзена Android XR акулярам, якія дэманстравалі магчымасці перакладу ў рэжыме рэальнага часу.

Таксама Google прадставіла эксперыментальны AI Mode, здольны рабіць складаныя пошукавыя запыты і прапановы.

Апроч таго, новая мадэль Veo 3 дазваляе генерыраваць відэа і аўдыа адначасова.

Напрыканцы канферэнцыі Google прадставіла Flow — комплексны інструмент для стварэння відэа.

Усе гэтыя навіны сведчаць пра тое, што Google намагаецца змяніць спосаб узаемадзеяння з інтэрнэтам і тэхналогіямі, дадаючы ў іх больш штучнага інтэлекту.
3👍9🔥4❤‍🔥1
Stitch ад Google амаль намаляваў мне сайт…

Сёння прыйшоў ліст ад Arnaud Benard пра тое, што Google прыдбаў яго праект Galileo AI — сервіс для стварэння дызайнаў сайтаў з дапамогай штучнага інтэлeкту, які цяпер дасяжны ўсім бясплатна і пад новым імем Stitch.

Я паспрабаваў у ім намаляваць сайт свайго праекту «Тэхнабеларус» і нешта быццам бы пачало нават атрымлівацца, але потым яго добра так папярдоліла (выбачайце). Агульную задумку ён разумее няблага, але калі пачынаеш прасіць яго выправіць нейкія дэталі, пачынае шкоднічаць. І што з гэтым рабіць, пакуль незразумела.

Калі ж даваць больш дакладныя інструкцыі і не прасіць зрабіць усё і адразу, а асобныя кампаненты, магчыма, нешта і атрымаецца. Аднак, як і з праграмаваннем праз штучны інтэлект, без сталага вопыту ў дызайне вынік хутчэй за ўсё будзе "з гаўна і палак".

Адным словам, для прафесіянала, які ведае што рабіць, ШІ добры памочнік, а дурню малаток дай, дык і пальцы сабе паадбівае і малаток зламае.
3👍11💯6
Дапамажыце вызначыцца 🙏

Думаў, як перайменаваць Айцікаст, каб было цікавей і прасцей пісаць і вымаўляць і выдумаў "Пятнічны дэплой". Як вам?
Anonymous Poll
46%
Цудоўна 😍
54%
Абышто 💩
🔥3
Forwarded from Праз космас
Сапраўды было варта чакання. Flight 10 адзін з самым паспяховых палётам за ўсю праграму Starship.

Сёння ноччу Starship упершыню паказаў, што Block 2 можа выканаць усё задуманае. Booster 16 стартаваў з усімі 33 рухавікамі, страціў адзін падчас ўзлёту, але правёў амаль ідэальны ўздым і аддзяліў Ship 37 з дапамогай бездакорнага hot stage. Пасля бустэр выканаў boostback burn, правёў серыю эксперыментаў з пасадкай, уключаючы поўнае завісанне над залівам, і пасля па плане выбухнуў пры падзенні ў ваду.

Але сапраўднай зоркай стаў Ship 37. Ён стабільна выйшаў у фазу палёту, упершыню для Block 2 выканаў усе асноўныя задачы: разгрузіў 8 мадэляў Starlink, правёў кароткі рэлайт рухавіка ў космасе і пачаў уваход у атмасферу. Падчас рээнтры быў пашкоджаны адзін з задніх плаўнікоў і частка хваставой секцыі, але карабель вытрымаў максімальныя нагрузкі, паспяхова выканаў flip and burn і нават здзейсніў пасадку, хоць хутка пасля гэтага перавярнуўся і эпічна выбухнуў.

Для SpaceX гэта рэабілітацыя Block 2 пасля некалькіх няўдач. Flight 10 стаў першым палётам, дзе Starship здолеў выканаць і разгрузку карыснай нагрузкі, і рэлайн у космасе, і вяртанне праз атмасферу. Наперадзе апошні палёт Block 2 (Ship 38 + Booster 15-2) перад пераходам да новага пакалення Block 3.

#навіны
1🔥17👍41🍾1
Вітанкі! З днём ведаў! 📚

📟 Суполка беларускамоўных каналаў пакрысе расце і пашыраецца, што не можа не радаваць, але магчыма не ўсе пра гэта ведаюць, таму!

📢 Група аўтараў падрыхтавала для вас абноўленую падборку «Кантэнт 2.0» — прастору, дзе беларускі кантэнт жыве і квітнее.

🕵️ Тут вы знойдзеце паблікі на любы густ: мемы, гісторыю і этнаграфію, архітэктуру, асвету і шмат чаго іншага. Гэта калекцыя створана, каб мы разам маглі знаходзіць нешта новае і падтрымліваць адно аднаго.

🔗 Спасылка на падборку:

https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi

Калі ў вас ёсць уласны канал і вы жадаеце падзяліцца ім — пішыце ў бот «Прышпільных коміксаў»: @pryshpilny_bot
112👍1
Віншую ўсіх датычных з Днём праграміста! 🎉🎉🎉

З боку можа здавацца, што праца простая: сядзіш сабе за камп’ютарам і штосьці там клацаеш, ды яшчэ і грошы за гэта плацяць быццам бы вялікія, аднак рэчаіснасць куды суровей.

Часам даводзіцца корпацца ў такіх нетрах кода і прадзірацца праз задумкі патрабаванняў ад бізнесу, што сам чытаеш і не верыш, што гэта наогул можа неяк працаваць. А яшчэ ночы без сну, бо нават кампілятар не ведае, у якім месцы кропка з коскай прапушчаны. Ну і войны з QA па пытаннях, навошта яны ломяць тое, што спраўна працуе (у праграміста на машыне).

Таму жадаю, каб код пісаўся лёгка, памылак было менш, а радасці ад зробленых спраў – больш!
🔥16🎉7👍43
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥1
Учора позна ноччу разбіраўся з новымі функцыямі ад каманды Тэлеграм і дадаў магчымасць дасылаць прыватныя паведамленні каналу, што часам можа быць зручна.

Аднак распрацоўшчыкі вырашылі, што за гэта варта браць грошы і па змоўчанні там стаіць пэўная сума зорак і няма кнопкі выключыць, толькі пацягнуць паўзунок, каб адрэагаваць сумму.

Я не дацягнуў да канца і не заўважыў, што там засталося 2 зоркі за паведамленне. Таму я выправіў гэтае непаразуменне і цяпер дасылаць паведамленні можна цалкам бясплатна, а падтрымаць канал можна іншымі, больш цывілізаванымі спосабамі.
111👍6