🤔 Як уключыць новы Mac Mini?
📆 Учора, 29 кастрычніка, кампанія Apple анансавала абноўленую версію свайго настольнага камп'ютара Mac Mini у паменшаным корпусе, які цяпер нагадвае Apple TV па памерах. І ўсе як адзін пачалі публікаваць выявы з кнопкай уключыць/выключыць, якая размешчана знізу і нават не смешна з гэтага жартаваць.
🖱 Жарты збольшага звязаны з іншым прадуктам Apple — Magic Mause, бесправадной мышшу. Справа ў тым, што новае пакаленне мышак пастаўляецца з убудаваным акумулятарам (у мяне была калісці самая першая, там былі звычайныя батарэйкі АА) і каб зарадзіць, яе даводзіцца перакульваць на бок, бо порт зарадкі ў яе знізу, на "пузе". Такім чынам, пакуль мыш зараджаецца, карыстацца ёй нельга.
🔌 Але іншая справа — настольны камп’ютар, які па сваёй сутнасці мае намер стаяць на стале і працаваць да той пары, пакуль ёсць электрычнасць у провадзе. Выключаць яго не мае сэнсу, бо macOS, як Unix-падобная аперацыйная сістэма, спраектавана працаваць доўгі час без перазагрузак. Дый працэсар M4 даволі энергаэфектыўны, каб звяртаць увагу на лічыльнік кілават-гадзін.
🧐 Калі ж паставіць сябе на месца прамысловага дызайнера, то ідэя не выглядае дзіўнай. Гэтай кнопкай карыстацца будуць даволі рэдка. Павярнуць, каб адзін раз уключыць і другі раз, каб выключыць праз некалькі месяцаў — не цяжка. Выносіць жа гэтую кнопку на верх да інтэрфейсу, якім карыстаюцца часта — гэта проста дарма займаць карыснае месца і псаваць знешні выгляд.
А вы як лічыце? Пішыце ў каментарыях 🔽
Падпішыся: YT | TT | X | Inst | LinkedIn | Patreon
@ikbytech #тэхнабеларус

🥴5😐4👍1
Іван Клімчук • Тэхнабеларус pinned «🤔 Як уключыць новы Mac Mini? 📆 Учора, 29 кастрычніка, кампанія Apple анансавала абноўленую версію свайго настольнага камп'ютара Mac Mini у паменшаным корпусе, які цяпер нагадвае Apple TV па памерах. І ўсе як адзін пачалі публікаваць выявы з кнопкай уключыць/выключыць…»
Айцікаст Навіны #1
Іван Клімчук • Тэхнабеларус
🚀 Новы (першы) эпізод навін ад Айцікаста!
У гэтым выпуску новыя правілы блакіроўкі ў Твітары, першы драўляны спадарожнік у космасе, змены ў рэйтынгу моў праграмавання ад GitHub, скандал ад уладальніка мінскай кавярні, якая супраць ноўтбукаў і новы дамен кампаніі OpenAI.
YouTube • Apple • Spotify
Таймкоды:
00:04 Прывітанкі
00:23 Новыя правілы блакіроўкі
01:14 Першы драўляны спадарожнік
01:51 Рэйтынг моў праграмавання
02:36 Спонсарскі куток
02:57 Кавярня супраць ноўтбукаў
03:37 Новы дамен кампаніі OpenAI
04:26 Развітанкі
🖐 Падтрымаць праз Patreon
P.S. У планах дарабіць сайт, каб даваць адзіную спасылку і там ужо зручна выбіраць варыянты прагляду і падпіскі, але пакуль не стае часу займацца адразу ўсім.
#навіны • #падкаст • @ikbytech

❤13🔥6👍5
💥 Падборка беларускага змесціва «Кантэнт 2.0»
Спадарства! Мы – група аўтараў беларускага кантэнту ў Тэлеграм рады прадаставіць вам адноўленую папку «Кантэнт 2.0».
Дапрацаваны спіс годных паблікаў на самыя розныя тэмы: мемы, этнаграфія, архітэктура, тэхналогіі, навука, сэкс-асвета і шмат чаго яшчэ. Давайце разам падтрымліваць годны беларускамоўны кантэнт!
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
Калі нехта жадае далучыцца да падборкі зьвяртайцеся сюды → «Прышпільныя коміксы»

👍8❤6
🚀 Чарговы эпізод навін ад Айцікаста!
У сённяшнім выпуску новы рэкорд кошту біткоіна, DOGE, але не той, што мемкоін, спрэчная рэклама Coca-Cola, ISO-вобразы Windows для архітэктуры ARM і чарговы вялікі зыход з Твітара.
Агляд навін за прошлы, 46 тыдзень 2024 года.
YouTube • Apple • Spotify
🎙 Старонка эпізода для падпіскі
🖐 Падтрымаць праз Patreon
Прыемнага праслухоўвання!

YouTube
Чарговы вялікі зыход карыстальнікаў з Твітара | Навіны #2
🚀 Чарговы эпізод навін ад Айцікаста!
У сённяшнім выпуску новы рэкорд кошту біткоіна, DOGE, але не той, што мемкоін, спрэчная рэклама Coca-Cola, ISO-вобразы Windows для архітэктуры ARM і чарговы вялікі зыход з Твітара.
Агляд навін за прошлы, 46 тыдзень 2024…

👍12🔥2
📣 Выпуск падкасту Айцікаст • Навіны #3
Штучны інтэлект супраць махляроў, патчы для вядомай гульні Stalker 2, забарона сацсетак для падлеткаў, трывожная аналітыка па вакансіях для праграмістаў і гісторыя вызвалення JavaScript, а для асабліва цярплівых навіны падкасту ў канцы выпуску.
Агляд навін за прошлы, 48 тыдзень 2024 года.
Прыемнага праслухоўвання!
▶️ Выпуск падкасту на YouTube
🎧 Выпуск у аўдыё-фармаце онлі
🖐 Падтрымаць праз Patreon
Падпіска: YouTube • Apple • Spotify • Creators

Вызваленне JavaScript з лап карпарацыі зла | Навіны #3
Штучны інтэлект супраць махляроў, патчы для вядомай гульні Stalker 2, забарона сацсетак для падлеткаў, трывожная аналітыка па вакансіях для праграмістаў і гісторыя вызвалення JavaScript, а для асабліва цярплівых навіны падкасту ў канцы выпуску.
Агляд навін…
Агляд навін…
👍14🔥3
Іван Клімчук • Тэхнабеларус pinned «📣 Выпуск падкасту Айцікаст • Навіны #3 Штучны інтэлект супраць махляроў, патчы для вядомай гульні Stalker 2, забарона сацсетак для падлеткаў, трывожная аналітыка па вакансіях для праграмістаў і гісторыя вызвалення JavaScript, а для асабліва цярплівых навіны…»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
👍12🔥2
📣 Выпуск падкасту Айцікаст • Навіны #4
У гэтым выпуску пагаворым пра цёмныя часы для Intel, жудасныя ўмовы працы ў Apple, самае сучаснае метро і новы браўзер Dia, а так сама ўзгадаем пра рэкордную цану Bitcoin і штучны інтэлект Grok.
Агляд навін за прошлы, 49 тыдзень 2024 года.
Прыемнага праслухоўвання!
▶️ Выпуск падкасту на YouTube
🎧 Выпуск у аўдыё-фармаце онлі
🖐 Падтрымаць праз Patreon
Падпіска: YouTube • Apple • Spotify • Creators
#навіны • #падкаст • @ikbytech
У гэтым выпуску пагаворым пра цёмныя часы для Intel, жудасныя ўмовы працы ў Apple, самае сучаснае метро і новы браўзер Dia, а так сама ўзгадаем пра рэкордную цану Bitcoin і штучны інтэлект Grok.
Агляд навін за прошлы, 49 тыдзень 2024 года.
Прыемнага праслухоўвання!
▶️ Выпуск падкасту на YouTube
🎧 Выпуск у аўдыё-фармаце онлі
🖐 Падтрымаць праз Patreon
Падпіска: YouTube • Apple • Spotify • Creators
#навіны • #падкаст • @ikbytech
YouTube
Apple сочыць за супрацоўнікамі на працы і дома | Навіны #4
У гэтым выпуску пагаворым пра цёмныя часы для Intel, жудасныя ўмовы працы ў Apple, самае сучаснае метро і новы браўзер Dia, а так сама ўзгадаем пра рэкордную цану Bitcoin і штучны інтэлект Grok.
Агляд навін за прошлы, 49 тыдзень 2024 года.
🖐 Падтрымаць…

🔥10👍2
Здаецца, іншым чынам апублікаваць гэтую інфармацыю, акрамя такога вось допісу наўпрост у канал, нельга. Таму выбачаюся, што без папярэджанняў. І атрымліваецца, што пратэсціраваў новую фічу ад Тэлеграм, якая дазваляе аўтарам каналаў прымаць ахвяраванні за сваю працу.
Адносна навін пра тое, што YouTube выключыў манетызацыю для беларусаў, а з сервісаў, што яшчэ хоць неяк працуюць, застаўся толькі Patreon, выглядае кампрамісным рашэннем.

👍4💔1
P.S. Навіны па плану сёння так сама будуць, засталося трошкі дарабіць мантаж і апублікаваць.
Forwarded from Вандровар
🎉 Нечакана 36! Тры тузіны за плячыма
Я не веру ў розныя забабоны і гараскопы, але што тычыцца лічбаў, то некаторыя рэчы ў іх захапляюць. Матэматычная магія з лічбамі мне падабаецца, таму што матэматыка вельмі любіць баланс. А наша жыццё – гэта так сама пошук балансу, як бы там не было.
Метрычная вывераная сістэма прыгожа выглядае, але што тычыцца жыццёвых момантаў, мне больш да спадобы тузіны, то бок лік 12. У годзе 12 месяцаў, гадзін 12, ёсць нават падыход для планавання 12-тыднёвы год. Адным словам, лік 12 працуе, бо натуральны для людзей!
І вось на днях я падумаў, што важныя этапы майго жыцця мераліся менавіта 12-гадовымі адрэзкамі. На пачатку я нарадзіўся, ужо важнае дасягненне. Значыць быў у гэтым пэўны сэнс. У свае першыя 12 год я пачаў рыхтавацца і паступіў у ліцэй, у клас з фізіка-матэматычным ухілам, што вызначыла мой будучы прафесійны шлях. У 24 гады я ў пэўным сэнсе пачаў сваё сямейнае жыццё і ганарыцца ёсць чым – два прыгожых жэўжыка.
Чым адзначацца мае 36 год пакуль невядома, бо нават зусім нязначная з першага позірку дэталь можа перамяніць абсалютна ўсё. Што ж, будзе нагода ўспомніць у 48, што там такога было зроблена.
Едзем далей!
Tribute

Telegram
Tribute
This bot helps content creators receive financial support from their followers directly in the app.
🔥11👍7❤3
📣 Выпуск падкасту Айцікаст • Навіны #5
У гэтым выпуску пагаворым пра новыя мадэлі штучнага інтэлекту, разбярэмся, што за разумная калонка Adam, якая ўмее гаварыць па-беларуску, паглядзім на прарыўны квантавы чып ад Google, а так сама агучым дрэнныя навіны для ютубераў з Беларусі і разбяром яшчэ некалькі цікавых рэлізаў.
Агляд навін за прошлы, 50 тыдзень 2024 года.
Прыемнага праслухоўвання!
▶️ Выпуск падкасту на YouTube
🎧 Выпуск у аўдыё-фармаце онлі
💰 Падтрымаць праз Patreon
🤑 Разавы данат праз Telegram
Падпіска: YouTube • Apple • Spotify • Creators
#навіны • #падкаст • @ikbytech
У гэтым выпуску пагаворым пра новыя мадэлі штучнага інтэлекту, разбярэмся, што за разумная калонка Adam, якая ўмее гаварыць па-беларуску, паглядзім на прарыўны квантавы чып ад Google, а так сама агучым дрэнныя навіны для ютубераў з Беларусі і разбяром яшчэ некалькі цікавых рэлізаў.
Агляд навін за прошлы, 50 тыдзень 2024 года.
Прыемнага праслухоўвання!
▶️ Выпуск падкасту на YouTube
🎧 Выпуск у аўдыё-фармаце онлі
💰 Падтрымаць праз Patreon
🤑 Разавы данат праз Telegram
Падпіска: YouTube • Apple • Spotify • Creators
#навіны • #падкаст • @ikbytech
YouTube
Манетызацыя YouTube больш недаступна з Беларусі | Навіны #5
У гэтым выпуску пагаворым пра новыя мадэлі штучнага інтэлекту, разбярэмся, што за разумная калонка Adam, якая ўмее гаварыць па-беларуску, паглядзім на прарыўны квантавы чып ад Google, а так сама агучым дрэнныя навіны для ютубераў з Беларусі і разбяром яшчэ…
👍9❤4🔥1
Сябры, віншую ўсіх датычных са святам! 🎄🎄🎄
Жадаю вам здароўя, дабрабыту, свабоды ў думках і агню ў сэрцы, плёну ў справах і здзяйснення мар!
Сёння павінен быў выйсці чарговы выпуск Айцікаст Навін, але з-за вельмі напружанай працы апошнія дні я фізічна не паспеў яго запісаць і апрацаваць.
Я вырашыў зрабіць пашыраны, святочны, віншавальны выпуск, але ўжо на наступным тыдні, таму не губляйцеся, падпісвайцеся на YouTube і хутка пабачымся.
https://www.youtube.com/@ikbytech

🎄17🤝6🥰5
З новым годам! 🎉
Патрошку, неяк незаўважна дзень за днём, але вось 2024 год і скончыўся.
Упэўнены, усе гэтыя 365 дзён вы нешта рабілі, часам карыснае, часам не, але відавочна – жылі не дарма, нават калі вынік пакуль не бачны. Вы малайцы!
Дзякуй вам, за тое, што чытаеце, глядзіце, каментуеце і падтрымліваеце! Для мяне гэта лепшы вынік маёй працы. У наступным годзе дакладна працягнем і будзем рупліва працаваць над якасцю і колькасцю.
Віншую вас з Новым годам! Зычу, каб у наступным годзе справы ў вас рупіліся і вам хапіла на гэта здароўя, а яшчэ дабрабыту і шчасця, ну і добрага настрою!
Пабачымся ў наступным годзе! @ikbytech

🔥15❤6🎄3👍2
Ладна, AI маладзец. Зрабіў мне сайт, які выглядае даволі прыстойна і нават працуе без хібаў.
Маім запытам было зрабіць зручны пошукавік для брэветаў па Беларусі на бягучы сезон і я магчыма дарабіў бы да канца з дапамогай сервісу, але скончыліся бясплатныя токены. Таму працягваць давядзецца ўжо самастойна і ўласнымі рукамі.
Успомнілася яшчэ, як некалькі год таму была мода на генератары праектаў для фронтенду, каб з нуля самому не пісаць усё. Вось гэта такі генератар на стэроідах, які робіць 50-80% рознай дробязі, а ты дапісваеш ужо асноўную бізнэс-логіку. Ідэальны сімбіёз.
Сам сервіс – https://bolt.new , калі што.
#эксперыменты • #нататка • @ikbytech

🤔10👍6👀3
📣 Выпуск падкасту Айцікаст • Навіны #6
У гэтым выпуску пагаворым пра навіны штучнага інтэлекту і абнаўленні для разумных дамоў. Я так сама распавяду пра цікавы выпадак крадзяжу грошай праз дадатак да браўзера. А яшчэ пагаворым пра новыя ракеты, самую папулярную мову праграмавання мінулага года і шмат чаго іншага.
Агляд навін за прошлыя першы і другі тыдні 2025 года.
Прыемнага праслухоўвання!
▶️ Выпуск падкасту на YouTube
🎧 Выпуск у аўдыё-фармаце
💰 Падтрымаць праз Patreon
🤑 Разавы данат праз Telegram
Падпіска: YouTube • Apple • Spotify • Creators
#навіны • #падкаст • @ikbytech
У гэтым выпуску пагаворым пра навіны штучнага інтэлекту і абнаўленні для разумных дамоў. Я так сама распавяду пра цікавы выпадак крадзяжу грошай праз дадатак да браўзера. А яшчэ пагаворым пра новыя ракеты, самую папулярную мову праграмавання мінулага года і шмат чаго іншага.
Агляд навін за прошлыя першы і другі тыдні 2025 года.
Прыемнага праслухоўвання!
▶️ Выпуск падкасту на YouTube
🎧 Выпуск у аўдыё-фармаце
💰 Падтрымаць праз Patreon
🤑 Разавы данат праз Telegram
Падпіска: YouTube • Apple • Spotify • Creators
#навіны • #падкаст • @ikbytech
🔥11👍8
Сучасная беларуская літаратурная мова
Нешта з падкастам не атрымліваецца на гэтым тыдні сесці і зрабіць нармальна, нават нягледзячы на тое, што матэрыялу хапае. Сумна, не паспяваю ўсё рабіць, але дарослае жыццё – яно такое ¯\_(ツ)_/¯. Сёмы выпуск я дараблю ўсё ж, аднак выйдзе ён з даволі вялікім спазненнем.
І каб быць карысным, сёння хачу падзяліцца даволі цікавай спасылкай, якую ўчора выпадкова адкапаў, пакуль шукаў варыянты перакладу аднаго слова. Гэта курс лекцый па тэме «Сучасная беларуская літаратурная мова» ад Лобань Наталлі Пятроўны. Там адносна коратка і сціпла, але сістэмна і грунтоўна пададзена шмат цікавай інфармацыі пра сучасную беларускую мову. Тым, хто стварае кантэнт па-беларуску дакладна будзе карысна.
Не ведаю, ці можна той тэкст забраць і распаўсюдзіць у выглядзе якога-небудзь файла для зручнасці, таму даю спасылку наўпрост на сайт беларускага педагагічнага універсітэта, дзе гэтыя лекцыі апублікаваны.
https://bit.ly/sbmova
#карыснае • #рознае • @ikbytech

bspu.by
Высшее образование БГПУ
Первая ступень высшего образования обеспечивает подготовку специалистов с высшим образованием, обладающих фундаментальными и специальными знаниями и навыками.
❤14👍5❤🔥3