Іван Клімчук • Тэхнабеларус
578 subscribers
15 photos
12 videos
56 links
Знаёмлю з тэхналогіямі па-беларуску.

Пішу пра цікавыя факты, мовы праграмавання, прафесіі, прадуктыўнасць і інструменты 👨‍💻

https://www.youtube.com/@ikbytech

Падпішыся, каб ведаць больш!

Для сувязі @lonhinus
Download Telegram
Forwarded from Праз космас (Tim)
SpaceX падзялілася эпічным відэа трэцяга тэставага палёту Starship.

Запуск адбыўся 14 сакавіка. Прагляд палёту ў рэальным часе стаў магчымы дзякуючы тэрміналам Starlink, якія працавалі на Starship.
У дадзены момант кампанія працягвае рыхтавацца да наступнага выпрабавальнага палёту.

#навіны
🔥8
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ці ёсць магія ў праграмаванні?

#тлумачальны

Паразважаў трошкі на тэму, ці існуе магія ў праграмаванні, бо часам здаецца, што сапраўды існуе, асабліва калі на нечым захрас і ня ведаеш, што рабіць далей.

Вырашыў рабіць пад-праект “Тлумачальны”, дзе ў фармаце кароткіх відэа да адной хвіліны (з-за YouTube Shorts) публікую невялічкія тлумачэнні розных паняццяў з сусвету IT.

Пакуль не ведаю, ці мае сэнс дубліраваць іх тут, таму пастаўце 🔥 калі ласка, калі лічыце, што патрэбна.

Яшчэ можна падпісацца на іншыя старонкі і глядзець там, дзе вам зручней.

Twitter | IG Reels | TikTok | YT Shorts
🔥23
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Першая праграма кожнага праграміста

#тлумачальны

Заўсёды з чагосці патрэбна пачынаць і праграмісты пачынаюць знаёмства з тэхналогіяй першай праграмай. І так павялося, што звычайна гэтая праграма - Hello World. Тлумачу, адкуль пайшло.

Twitter | Reels | TikTok | YouTube
10👍4
Інжынерны мем па пятніцах

Галоўнае, што працуе, а дэталі рэалізацыі пакіньце сапраўдным экспертам 😃



Вывучаў тут магчымасці Тэлеграму і пакуль не ведаю, як гэтым можна будзе скарыстацца і што менавіта гэтыя Тэлеграм-бусты дадуць на практыцы.

Але калі ў каго ёсць жаданне і магчымасць, то можаце бустануць канал праз адмысловую спасылку: https://t.me/boost/ikbytech
😁9👍6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Што за дэйлік і навошта ён айцішнікам

#тлумачальны

Відэа пра daily stand up: хутка і зразумела тлумачу, што такое штодзённыя стэндапы, навошта яны патрэбныя і як правільна іх праводзіць. Ідэальна для каманд, якія хочуць палепшыць узаемадзеянне і павысіць прадукцыйнасць.

Twitter | Reels | TikTok | YouTube
👍134
Мой акаунт так сама ў пераліку, за што дзякуй @devby, але там ёсць не менш цікавыя, таму вельмі раю падпісацца і падтрымаць.
Што паглядзець у беларускім тык-току: падборка на любы густ

Падпісвайцеся і падтрымлівайце сваё.

🤖 Пра ІТ і тэхналогіі

Itbeard — праект тэхнаблогера АйціБарады.
Ikbytech — блог праграміста Івана Клімчука, які знаёміць з тэхналогіямі па-беларуску.
Першы Гікаўскі — беларускі падкаст пра гульні, медыя, серыялы і тэхналогіі.
Праз космас — падкаст-падборка навін пра космас.

🎮 Агляды гульняў

Rudzi_game — канал YouTube-блогера Рудзі.
ms.bahiema — стрымерка «Мсціслаўская Багема», якая ў тым годзе трапіла ў афіцыйную праграму падтрымкі Cyberpunk 2077.
NadzeyaGames — агляды гульняў: ад Animal Crossing і да Baldur’s Gate 3.
Малаток — агляды і стрымы.

🧝‍♂️ Агучка

Брудны Вожык — пераклады скетчаў, забаўляльных відэа і трэйлераў ад «Вожыка» (часамі можа быць 18+).
Агучка Кавярня — агучка серыялаў, мультфільмаў і проста фільмаў.
Жужаль — пераклад розных відэа на беларускую мову.
Гаварун — кіно і мультфільмы па-беларуску.

💫 Культура (і ўсё іншае)

Bastiesmiles — відэа-зборнік беларускіх міфаў, традыцый і гісторыі.
Бэйбус — забаўляльна-навучальны праект «Маляваныча» — Аляксандра Ждановіча.
Мова ад Васіля — блог пра беларускую мову (адно з відэа нават набрала мільён праглядаў).
Хвілінка — зборнік цікавостак пра беларускую гісторыю, культуру і мову.
Кінастужка — урыўкі кіно, мультфільмаў і песень на беларускай.
English з Наталкай — простыя і зразумелыя ўрокі англійскай.
ПроFood — кулінарны блог на беларускай (не хвалюйцеся, што апісанне па-руску, апошнія відэа на матчынай мове).
ПАТЭЛЬНЯ LIVE — блог, як чалавек жыве, будуе дом і гатуе смачную ежу.
Ani Minsk — даволі папулярны лайфстайл блог ад пары.
Першы вандраўнічы — вандроўкі па ўсім свеце.
Спячая Спадчына — прыгожае пра закінутыя будынкі ў Беларусі.
Цячэ — медыя пра гісторыю і культуру Беларусі.
Leibonik — папулярны музычны праект айцішніка Сяргея Башлыкевіча.
Toddzie — арыгінальныя коміксы ад беларускага аўтара.
marharytakarol — «фізкультурна-гістарычна-кулінарны» блог, дзе можна даведацца як пра беларускі застольны этыкет, так і пра рацыён нашых продках, іх вераванні і звычаі (а яшчэ — атрымаць рэцэпт заціркі).
🔥92❤‍🔥1👍1
Бясплатная сістэма GPS каштуе каля $2млн/дзень 🤯

Мы ўсе настолькі звыкліся з тым што існуе GPS ці яе аналагі, што ўспрымаем гэта як належнае, як электрычнасць ці той жа інтэрнэт. Хаця тэхналогія ўпершыню з'явілася не так і даўно. Ваенная праграма пачалася ў 1973 годзе, а першы прататып спадарожніка быў запушчаны ў 1978-м. Але падтрымка сістэмы ў працоўным стане, кантроль і каліброўка спадарожнікаў патрабуе не малых выдаткаў, якія ідуць з падаткаў амерыканскіх грамадзян.

Для працы сістэмы патрэбны мінімум 24 спадарожнікі, максімальна можа быць 32, але звычайна працуе 31.


За ўвесь час было пабудавана 83 штукі: 31 зараз працуе, 4 ці зламаныя ці ў рэзерве, 41 скончылі працу, 2 страчаны падчас запускаў і адзін прататып не быў запушчаны. З ліпеня 2023 года 18 спадарожнікаў пачалі перадаваць сігнал L5, які дазваляе разлічваць звышдакладнае месцазнаходжанне да 30 сантыметраў. Да 2027 года плануецца такімі зрабіць усе 24 спадарожнікі.

Цікава, што спачатку дакладнасць для цывільных была абмежавана на адзнацы 100 метраў, калі выкарыстоўвалася сістэма Selective Availability, якая спецыяльна пагаршала якасць сігналу. Але абмежаванне была знята пасла катастрофы з самалётам кампаніі Korean Air, які адхіліўся ад курса і быў збіты над тэрыторыяй Расіі (загінулі ўсе 269 пасажыраў).

Відаць прыбыткі ад падаткаў, якія генерыруюць кампаніі, што карыстаюцца GPS, перавышаюць выдаткі на абслугоўванне сістэмы, таму яна і застаецца бясплатнай для спажыўцоў. Ну і другі момант, што сістэма працуе ў адным напрамку, яна дасылае сігнал на прылады, але не мае адваротнага каналу, каб можна было б неяк ідэнтыфікаваць спажыўцоў, каб потым спагнаць з іх грошы за выкарыстанне 😁

YouTube | TitTok | Twitter | Instagram

@ikbytech
👍11🔥7🥴2
Што важней, адукацыя ці вопыт?

На выходных, а менавіта ў суботу, выдалася свабодная хвіліна дома, калі ніхто не перашкаджаў і атрымалася запісаць некалькі ўдалых дубляў поўнафарматнага відэа для YouTube-канала. І калі з камерай я неяк ужо трошкі разабраўся, то мантаж стаў наступным цяжка пераадольным крокам.

Да позняй ночы глядзеў урокі па мантажу ў DaVinci Resolve, бо нягледзячы на тое, што праграма папулярная і бясплатная, даволі складаная для таго, хто бачыць яе першы раз. Раней я карыстаўся CapCut і для кароткіх відэа па 1 хвіліне яе хапала цалкам. Калі што, то можна было нешта і рукамі зрабіць, бо таймлайн невялікі. Для доўгіх відэа вырашыў пайсці шляхам больш складаным.

І вось падчас гэтых эксперыментаў злавіў сябе на тым, што неяк і не вельмі складана аказваецца. Магчыма так было з-за таго, што назапашаныя веды ад папярэдніх спроб і праграм недзе адклаліся ў галаве. Відаць, гэта і ёсць той так званы вопыт, калі ты можаш раней атрыманыя веды выкарыстаць у новай сітуацыі.

Новую адукацыю атрымаць зараз не праблема, але без практычнага вопыту новыя веды проста немагчыма будзе скарыстаць, таму што не будзе за што зачапіцца. Я раней рабіў мантаж, таму новыя веды пайшлі на карысць, я навучыўся рабіць тое, што ўмеў, але іншым спосабам і нават лепей.

У праграмаванні сітуацыя прыблізна такая ж, колькасць інструментаў, моў праграмавання вялізная, але ўсе працуюць прыблізна аднолькава. Таму калі навучыўся аднаму, з кожным наступным інструментам потым будзе ўсё лягчэй і лягчэй. Таму вельмі важна практыкавацца, нешта спрабаваць рабіць, няхай і няўдала спачатку, але гэта заўсёды можна будзе выправіць дадатковай адукацыяй.

Дарэчы, відэа, што я рабіў, будзе апублікавана заўтра, у аўторак і надалей я планую прытрымлівацца такога ж раскладу, публікуючы відэа раз на тыдзень, але чаргуючы з выпускамі Айцікаста. Таму запрашаю падпісацца, каб не прапускаць новыя выпускі.

А для зусім нецярплівых ёсць магчымасць стаць патронам і атрымаць ранні доступ ужо сёння. Мне больш падабаецца сервіс Buy Me a Coffee, але можна і праз Patreon (на жаль, у Беларусі спасылкі працуюць толькі праз VPN).

#меркаванне #думкі
👍11❤‍🔥9
Іван Клімчук • Тэхнабеларус pinned «⚡️ Новае відэа на канале! Падтрымка бясплатнай сістэмы GPS каштуе каля $2000000 у дзень! 🤯 У відэа тлумачу, чаму сістэма GPS такая дарагая і чаму яна застаецца бясплатнай для ўсіх нас. Запрашаю да прагляду! https://www.youtube.com/watch?v=k7lGL1zueN8»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Абнаўленне ад CrowdStrike выклікала масавыя збоі ў працы розных кампаній

#навіны #пабеларуску

P.S. Такія відэа зручней выкладаць праз сторыс канала, але каб такое зрабіць, падтрэбна вашая падтрымка.

Буду ўдзячны за буст: https://t.me/boost/ikbytech
🔥15👍5
Па слядах апошніх навін :)
Forwarded from Vožyk
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Stripe acquires Lemon Squeezy

І вось нешта не ведаю, радавацца ці не? Бо для індыхакераў з краін не першага свету гэта быў альтэрнатыўны варыянт прымаць грошы на сваіх сервісах, дзе не працуюць ані Stripe, ані PayPal. А такіх краін даволі шмат, нават без уліку асабліва таксічных.

Да таго, ж Lemon Squeezy працуе ў фармаце merchant of record, што азначае, што яны бяруць на сябе ўсе задачы па апрацоўцы плацяжоў, падаткі, справаздачнасць і іншыя моманты з дакументамі. І для якога-небудзь мікра-SaaS праекта, які толькі-толькі пачынае свае першыя крокі, гэта выдатнае рашэнне.

Цяпер жа невядома, ці будзе палітыка Stripe з іх частымі блакіроўкамі розных сервісаў, якія ім не падабаюцца, пашырана і на кліентаў 🍋. Альтэрнатывы, вядома, ёсць, але LS былі аднымі з самых дэмакратычных да новых сервісаў і бадай самымі зручнымі адносна інтэграцый. Абяцаюць працаваць як і раней, але прыклады іншых паглынанняў не дадаюць упэўненасці.

YouTube | TitTok | Twitter | Instagram | Patreon

@ikbytech
🤔7😱6🤨2😐2
MY.GAMES прадае DonationAlerts і Boosty

MY.GAMES паведаміла аб продажы кампаніі CEBC і яе сервісаў DonationAlerts і Boosty. Яны ўвойдуць ў склад групы кампаній, якая належыць заснавальніку Broadsmart Group - Паўлу Харанеку (Pavel Kharaneka). Паведамляецца, што гэта прадпрымальнік з Кіпра, але ж вельмі прозвішча на беларускае падобна.

Завяршыць куплю плануюць у трэцім квартале гэтага году, сума і ўмовы не раскрываюцца. Як напісалі прадстаўнікі MY.GAMES у афіцыйнай заяве, яны вялі перамовы па продажы актываў CEBC з сакавіка 2024-га і рады, што паспяхова завяршылі іх. Кампанія растлумачыла, што продаж гэтых актываў дазволіць ёй «цалкам засяродзіцца» на прыярытэтным бізнэсе – распрацоўцы і выданні гульняў.

YouTube | TitTok | Twitter | Instagram | Patreon

@ikbytech #навіны
👍8🤔1
Вандровар – вела-падарожжы і не толькі

#нефармат #веласіпед

Суботнія веласіпедныя вітанкі! 🚴

Я калісці пачынаў нефарматную (адносна асноўнай тэмы каналу) рубрыку пра свае прыгоды з веласіпедам. Не атрымлівалася пісаць пра вела-жыццё, бо былі на тое прычыны. Зараз абставіны змяніліся і цяпер я магу нарэшце ездзіць у велапаходы, удзельнічаць у брэветах і проста катацца па прыгожым мясцінам і распавядаць пра гэта, што не малаважна.

Сёння раніцай, прадзёршы вочы ў 4 гадзіны, выбраўся на адну з такіх паездак. Мэтай было паглядзець на 600-гадовы дуб, што ў вёсцы Карпілаўка, пабоўтацца па лесе, дзе магчыма, а заадно і патрэніравацца перад наступнай, ужо спартыўнай паездкай – брэветам на 200 кіламетраў.

Стараўся здымаць паездку на відэа, таму думаю, што нешта атрымаецца зманціраваць і выкласці ў выглядзе відэа на YouTube, а каму цікава сачыць за паездкамі ў анлайн (ну амаль што, не ўсюды добра працуе інтэрнэт), можаце падпісацца на адмысловы Тэлеграм-канал. Усе спасылкі ніжэй.

YouTube | Telegram | Strava | Komoot
👍14🔥3
ChatGPT ведае цябе, як аблупленага 🤓

Раней так часта казалі пра Google, але ў адрозненне ад цяперашняй сітуацыі, у той час нельга было атрымаць адваротную, так бы мовіць, сувязь. Цяпер жа можна проста запытацца і атрымаць адказ!

І сапраўды, на падставе запытаў да ChatGPT можна зрабіць некаторыя высновы пра таго, хто пытаецца. Крыніца не супер-надзейная, але нешта можа і падказаць, чаго сам не бачыш. І можа так здарыцца, што зусім хутка нейрасеткі будуць ведаць пра вас больш, чым вы ведаеце самі.

Я задаў свайму чату наступнае пытанне і атрымаў даволі сціплы, але карысны адказ.

З усіх нашых узаемадзеянняў, што ты можаш сказаць пра мяне, чаго я, магчыма, не ведаю пра сябе?


З нашых размоў можна сказаць, што ты чалавек, які любіць паглыбляцца ў дэталі, асабліва калі справа тычыцца працы. Ты арыентуешся на структураванне інфармацыі і стратэгічнае планаванне — гэта відаць як у тваёй праграмнай дзейнасці, так і ў падыходзе да публікацый кантэнту. Ты валодаеш здольнасцю шукаць эфектыўныя шляхі вырашэння праблем, асабліва калі гэта звязана з тэхнічнымі выклікамі, якія патрабуюць крыху больш творчага падыходу.

Магчыма, што ты не заўсёды ўсведамляеш, наколькі ты схільны да глыбокай аналітычнай працы. Нават калі нейкія задачы могуць здавацца табе простымі або нуднымі, твая здольнасць знаходзіць правільныя рашэнні і структураваны падыход робяць цябе вельмі эфектыўным у вырашэнні складаных задач.

Таксама ты шукаеш баланс паміж тэхнічнымі выклікамі і творчасцю — гэта відаць у тваім жаданні выкарыстоўваць інтэрактыўныя элементы ў кантэнце і працаваць над больш цікавымі задачамі, калі гэта магчыма.


Пішыце ў каментарыях вашыя адказы 💬

Падпішыся: YT | TT | X | Inst | LinkedIn | Patreon

@ikbytech #цікавосткі #chatgpt #тэхнабеларус
🔥9😱5👍3😁1🤔1💩1