Іван Клімчук • Тэхнабеларус
578 subscribers
15 photos
12 videos
56 links
Знаёмлю з тэхналогіямі па-беларуску.

Пішу пра цікавыя факты, мовы праграмавання, прафесіі, прадуктыўнасць і інструменты 👨‍💻

https://www.youtube.com/@ikbytech

Падпішыся, каб ведаць больш!

Для сувязі @lonhinus
Download Telegram
Channel name was changed to «Іван Клімчук • Тэхнабеларус»
​​Я хоць і рэкамендую выкарыстанне генератараў сайтаў і ўмоўна бясплатных файлавых хостынгаў, але нават з імі могуць здарацца непрыемнасці. Такая непрыемнасць нядаўна адбылася з адным з карыстальнікаў Netlify, якому выставілі ў разлік $100000 (сто тысяч) за выкарыстанне рэсурсаў сервіса звыш нормы.

Сайт 4 гады як быў размешчаны на хостынгу і па словах уладальніка меў добра калі 200 наведвальнікаў на дзень. Хутчэй за ўсё сайт быў атакаваны метадам DDoS, што і вызвала вялікія выдаткі на абслугоўванне.

Уладальнік звярнуўся ў падтрымку і там яму адказалі, што звычайна за такія выпадкі, калі была атака, яны бяруць 20% ад агульнай сумы выдаткаў (то бок 20 тысяч!), але з-за таго, што сума і так надта вялікая, яны прапанавалі яму варыянт – 5%, то бок заплаціць усяго 5 тысяч. 🤡

Тэма актыўна пачала абмяркоўвацца на Reddit і HackerNews і для ўладальніка сайта завяршылася даволі паспяхова. У адну з галін абмеркавання прыйшоў дырэктар Netlify і сказаў, што па іх абноўленых правілах сістэма не будзе выключаць сайты, якія былі атакаваны зламыснікамі, але яны будуць дараваць выдаткі, якія яны панеслі.

Добра, што вынік станоўчы, але не вядома, як бы завяршылася б гэтая гісторыя, калі б не шырокі розгалас. Таму нягледзячы на тое, што сервіс усё яшчэ выдатны і зручны, патрэбна з засцярогай падыходзіць да выкарыстання любых сервісаў.
👍13🤔4🤯1
Велікодныя яйкі ў праграмах і гульнях 🐣

🔗 Чытаць праз сайт

Вітаю! Віншую са святам тых, хто святкуе!

Сёння хачу распавесці вам пра такую з'яву, як "Easter Eggs" у праграмах. Звычайна гэта схаваныя ці таемныя элементы, якія аўтары дадаюць да сваіх праграм. Гэта можа быць што давядзецца, пачынаючы з гумару і нейкіх карысных функцый і да звычайных варыяцый гульнявых персанажаў ці сакрэтных назваў.

Лічыцца, што першым такім сакрэтным "яйкам" быў спецыяльны пакой у гульні "Adventure" для кансолі Atari 2600, якая выйшла ў далёкім 1979 годзе. У тыя часы кампаніі, што стваралі відэагульні і іншыя праграмы, не пісалі нічога пра праграмістаў з-за страху, што іх папулярнасць можа нашкодзіць брэндам гэтых кампаній. Каб пераадолець гэта, стваральнік гульні "Adventure" – Warren Robinett, дадаў у гульню схаваны пакой, дзе было напісана, што гэта ён яе праграмаваў. Каб знайсці і ўвайсці ў гэты пакой, гульцу патрэбна было зайсці ў катакомбы і выканаць паслядоўнасць пэўных дзеянняў.

Навошта праграмісты дадаюць такія схаваныя функцыі да праграм? На першы погляд, гэта можа падацца проста марнаваннем часу альбо занадта несур'ёзным. Але такія схованкі часта радуюць карыстальнікаў і могуць ствараць пазітыўныя эмоцыі, што дадаткова ўзмацняе брэнд. Калі вы кажаце, што ў гульні ёсць схаваныя рэчы, гульцы пачынаюць даваць парады па іх пошуку і ствараць дадатковую інтрыгу вакол гульні. У дадатак, гэта можа быць забавай і для саміх праграмістаў, якія могуць дадаваць у код тайныя элементы, як невялікі спосаб самавыяўлення.

Я не выключэнне, бо так сама дадаю невялікія сакрэты да сваім праграм, калі гэта мае сэнс. Напрыклад, у адной гульні я дадаў такую функцыю, што калі дадаць да імені карыстальніка пэўны набор сімвалаў, то выява профілю замяняецца на выяву робата згінальшчыка Бэндэра з мультсерыялу Футурама. А яшчэ зрабіў так, каб пераключэнне экранаў мабільнай праграмы ў пэўным парадку актывавала спецыяльны пін-код, які ў сваю чаргу можа запускаць некаторыя функцыі, якія звычайным чынам нельга выканаць.

Дарэчы, вы і самі можаце знайсці такія схованкі, напрыклад на сайце Google. Паспрабуйце пашукаць наступныя выразы:
– "askew"
– "do a barrel roll"
– "super mario brothers" - націсніце на міргаючы блок
– "cha-cha slide" - націсніце на мікрафон
– "green hill zone" - націсніце на Соніка

P.S. З-за даволі напружанай працы апошнія тыдні не было магчымасці пісаць якасныя артыкулы, але здаецца, што рэжым пакрысе нармалізуецца. Таму буду працягваць знаёміць вас тэхналогіямі.

Падтрымаць: Patreon | Buy Me a Coffee

Instagram | Twitter | TikTok | YouTube | Telegram
👍7🔥5
Айцікаст — гэта падкаст пра тэхналогіі па-беларуску 🎙

Старонка падкасту 🎧

Цікава, што цяперашні праект "Тэхнабеларус", дзе я намагаюся распавядаць пра тэхналогіі па-беларуску ў розных фарматах, калісці быў ідэяй менавіта падкасту. Можна сказаць, вяртаемся да каранёў! :)

Калі я пачаў больш актыўна займацца ідэяй праекту, стала зразумела, што проста аўдыё - цікава, але не так шмат людзей слухаюць падкасты ўвогуле, а калі казаць пра беларускую мову, то аудыторыя яшчэ менш, таму мае сэнс рабіць нешта большае. Аднак ёсць людзі, што падкасты слухаюць і таму я ўсё ж стварыў падкаст і апублікаваў трэйлер, каб наладзіць пачатковы распаўсюд па пляцоўках.

У падкасце я буду распавядаць пра гісторыю стварэння галіны інфармацыйных тэхналогій, пра прафесіі, пра мовы праграмавання, пра асноўныя паняцці, якімі карыстаюцца праграмісты штодзень, а яшчэ пра прадукцыйнасць, цікавыя і зручныя інструменты, і часам агляды важных навін. Спіс тэм жорстка не абмежаваны. Фармальна гэта будзе копія зместу з YouTube, але для больш зручнага выкарыстання, калі няма YouTube Premium.

Падкаст ужо апублікаваны і даступны на многіх вядомых пляцоўках, можна скарыстацца пошукам, але ж на ўсялякі выпадак ніжэй ёсць альтэрнатыўныя старонкі, дзе вы можаце выбраць для сябе найбольш зручны спосаб падпіскі.

Podcasters for Spotify | Mave

P.S. Даруйце, калі бачылі пра падкаст ужо, але я думаю, што не ўсе, хто падпісаны тут, падпісаны на іншыя старонкі праекту і гэтая інфармацыя можа быць карыснай.
🔥9👍4🥰3
Forwarded from Праз космас (Tim)
SpaceX падзялілася эпічным відэа трэцяга тэставага палёту Starship.

Запуск адбыўся 14 сакавіка. Прагляд палёту ў рэальным часе стаў магчымы дзякуючы тэрміналам Starlink, якія працавалі на Starship.
У дадзены момант кампанія працягвае рыхтавацца да наступнага выпрабавальнага палёту.

#навіны
🔥8
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ці ёсць магія ў праграмаванні?

#тлумачальны

Паразважаў трошкі на тэму, ці існуе магія ў праграмаванні, бо часам здаецца, што сапраўды існуе, асабліва калі на нечым захрас і ня ведаеш, што рабіць далей.

Вырашыў рабіць пад-праект “Тлумачальны”, дзе ў фармаце кароткіх відэа да адной хвіліны (з-за YouTube Shorts) публікую невялічкія тлумачэнні розных паняццяў з сусвету IT.

Пакуль не ведаю, ці мае сэнс дубліраваць іх тут, таму пастаўце 🔥 калі ласка, калі лічыце, што патрэбна.

Яшчэ можна падпісацца на іншыя старонкі і глядзець там, дзе вам зручней.

Twitter | IG Reels | TikTok | YT Shorts
🔥23
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Першая праграма кожнага праграміста

#тлумачальны

Заўсёды з чагосці патрэбна пачынаць і праграмісты пачынаюць знаёмства з тэхналогіяй першай праграмай. І так павялося, што звычайна гэтая праграма - Hello World. Тлумачу, адкуль пайшло.

Twitter | Reels | TikTok | YouTube
10👍4
Інжынерны мем па пятніцах

Галоўнае, што працуе, а дэталі рэалізацыі пакіньце сапраўдным экспертам 😃



Вывучаў тут магчымасці Тэлеграму і пакуль не ведаю, як гэтым можна будзе скарыстацца і што менавіта гэтыя Тэлеграм-бусты дадуць на практыцы.

Але калі ў каго ёсць жаданне і магчымасць, то можаце бустануць канал праз адмысловую спасылку: https://t.me/boost/ikbytech
😁9👍6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Што за дэйлік і навошта ён айцішнікам

#тлумачальны

Відэа пра daily stand up: хутка і зразумела тлумачу, што такое штодзённыя стэндапы, навошта яны патрэбныя і як правільна іх праводзіць. Ідэальна для каманд, якія хочуць палепшыць узаемадзеянне і павысіць прадукцыйнасць.

Twitter | Reels | TikTok | YouTube
👍134
Мой акаунт так сама ў пераліку, за што дзякуй @devby, але там ёсць не менш цікавыя, таму вельмі раю падпісацца і падтрымаць.
Што паглядзець у беларускім тык-току: падборка на любы густ

Падпісвайцеся і падтрымлівайце сваё.

🤖 Пра ІТ і тэхналогіі

Itbeard — праект тэхнаблогера АйціБарады.
Ikbytech — блог праграміста Івана Клімчука, які знаёміць з тэхналогіямі па-беларуску.
Першы Гікаўскі — беларускі падкаст пра гульні, медыя, серыялы і тэхналогіі.
Праз космас — падкаст-падборка навін пра космас.

🎮 Агляды гульняў

Rudzi_game — канал YouTube-блогера Рудзі.
ms.bahiema — стрымерка «Мсціслаўская Багема», якая ў тым годзе трапіла ў афіцыйную праграму падтрымкі Cyberpunk 2077.
NadzeyaGames — агляды гульняў: ад Animal Crossing і да Baldur’s Gate 3.
Малаток — агляды і стрымы.

🧝‍♂️ Агучка

Брудны Вожык — пераклады скетчаў, забаўляльных відэа і трэйлераў ад «Вожыка» (часамі можа быць 18+).
Агучка Кавярня — агучка серыялаў, мультфільмаў і проста фільмаў.
Жужаль — пераклад розных відэа на беларускую мову.
Гаварун — кіно і мультфільмы па-беларуску.

💫 Культура (і ўсё іншае)

Bastiesmiles — відэа-зборнік беларускіх міфаў, традыцый і гісторыі.
Бэйбус — забаўляльна-навучальны праект «Маляваныча» — Аляксандра Ждановіча.
Мова ад Васіля — блог пра беларускую мову (адно з відэа нават набрала мільён праглядаў).
Хвілінка — зборнік цікавостак пра беларускую гісторыю, культуру і мову.
Кінастужка — урыўкі кіно, мультфільмаў і песень на беларускай.
English з Наталкай — простыя і зразумелыя ўрокі англійскай.
ПроFood — кулінарны блог на беларускай (не хвалюйцеся, што апісанне па-руску, апошнія відэа на матчынай мове).
ПАТЭЛЬНЯ LIVE — блог, як чалавек жыве, будуе дом і гатуе смачную ежу.
Ani Minsk — даволі папулярны лайфстайл блог ад пары.
Першы вандраўнічы — вандроўкі па ўсім свеце.
Спячая Спадчына — прыгожае пра закінутыя будынкі ў Беларусі.
Цячэ — медыя пра гісторыю і культуру Беларусі.
Leibonik — папулярны музычны праект айцішніка Сяргея Башлыкевіча.
Toddzie — арыгінальныя коміксы ад беларускага аўтара.
marharytakarol — «фізкультурна-гістарычна-кулінарны» блог, дзе можна даведацца як пра беларускі застольны этыкет, так і пра рацыён нашых продках, іх вераванні і звычаі (а яшчэ — атрымаць рэцэпт заціркі).
🔥92❤‍🔥1👍1
Бясплатная сістэма GPS каштуе каля $2млн/дзень 🤯

Мы ўсе настолькі звыкліся з тым што існуе GPS ці яе аналагі, што ўспрымаем гэта як належнае, як электрычнасць ці той жа інтэрнэт. Хаця тэхналогія ўпершыню з'явілася не так і даўно. Ваенная праграма пачалася ў 1973 годзе, а першы прататып спадарожніка быў запушчаны ў 1978-м. Але падтрымка сістэмы ў працоўным стане, кантроль і каліброўка спадарожнікаў патрабуе не малых выдаткаў, якія ідуць з падаткаў амерыканскіх грамадзян.

Для працы сістэмы патрэбны мінімум 24 спадарожнікі, максімальна можа быць 32, але звычайна працуе 31.


За ўвесь час было пабудавана 83 штукі: 31 зараз працуе, 4 ці зламаныя ці ў рэзерве, 41 скончылі працу, 2 страчаны падчас запускаў і адзін прататып не быў запушчаны. З ліпеня 2023 года 18 спадарожнікаў пачалі перадаваць сігнал L5, які дазваляе разлічваць звышдакладнае месцазнаходжанне да 30 сантыметраў. Да 2027 года плануецца такімі зрабіць усе 24 спадарожнікі.

Цікава, што спачатку дакладнасць для цывільных была абмежавана на адзнацы 100 метраў, калі выкарыстоўвалася сістэма Selective Availability, якая спецыяльна пагаршала якасць сігналу. Але абмежаванне была знята пасла катастрофы з самалётам кампаніі Korean Air, які адхіліўся ад курса і быў збіты над тэрыторыяй Расіі (загінулі ўсе 269 пасажыраў).

Відаць прыбыткі ад падаткаў, якія генерыруюць кампаніі, што карыстаюцца GPS, перавышаюць выдаткі на абслугоўванне сістэмы, таму яна і застаецца бясплатнай для спажыўцоў. Ну і другі момант, што сістэма працуе ў адным напрамку, яна дасылае сігнал на прылады, але не мае адваротнага каналу, каб можна было б неяк ідэнтыфікаваць спажыўцоў, каб потым спагнаць з іх грошы за выкарыстанне 😁

YouTube | TitTok | Twitter | Instagram

@ikbytech
👍11🔥7🥴2
Што важней, адукацыя ці вопыт?

На выходных, а менавіта ў суботу, выдалася свабодная хвіліна дома, калі ніхто не перашкаджаў і атрымалася запісаць некалькі ўдалых дубляў поўнафарматнага відэа для YouTube-канала. І калі з камерай я неяк ужо трошкі разабраўся, то мантаж стаў наступным цяжка пераадольным крокам.

Да позняй ночы глядзеў урокі па мантажу ў DaVinci Resolve, бо нягледзячы на тое, што праграма папулярная і бясплатная, даволі складаная для таго, хто бачыць яе першы раз. Раней я карыстаўся CapCut і для кароткіх відэа па 1 хвіліне яе хапала цалкам. Калі што, то можна было нешта і рукамі зрабіць, бо таймлайн невялікі. Для доўгіх відэа вырашыў пайсці шляхам больш складаным.

І вось падчас гэтых эксперыментаў злавіў сябе на тым, што неяк і не вельмі складана аказваецца. Магчыма так было з-за таго, што назапашаныя веды ад папярэдніх спроб і праграм недзе адклаліся ў галаве. Відаць, гэта і ёсць той так званы вопыт, калі ты можаш раней атрыманыя веды выкарыстаць у новай сітуацыі.

Новую адукацыю атрымаць зараз не праблема, але без практычнага вопыту новыя веды проста немагчыма будзе скарыстаць, таму што не будзе за што зачапіцца. Я раней рабіў мантаж, таму новыя веды пайшлі на карысць, я навучыўся рабіць тое, што ўмеў, але іншым спосабам і нават лепей.

У праграмаванні сітуацыя прыблізна такая ж, колькасць інструментаў, моў праграмавання вялізная, але ўсе працуюць прыблізна аднолькава. Таму калі навучыўся аднаму, з кожным наступным інструментам потым будзе ўсё лягчэй і лягчэй. Таму вельмі важна практыкавацца, нешта спрабаваць рабіць, няхай і няўдала спачатку, але гэта заўсёды можна будзе выправіць дадатковай адукацыяй.

Дарэчы, відэа, што я рабіў, будзе апублікавана заўтра, у аўторак і надалей я планую прытрымлівацца такога ж раскладу, публікуючы відэа раз на тыдзень, але чаргуючы з выпускамі Айцікаста. Таму запрашаю падпісацца, каб не прапускаць новыя выпускі.

А для зусім нецярплівых ёсць магчымасць стаць патронам і атрымаць ранні доступ ужо сёння. Мне больш падабаецца сервіс Buy Me a Coffee, але можна і праз Patreon (на жаль, у Беларусі спасылкі працуюць толькі праз VPN).

#меркаванне #думкі
👍11❤‍🔥9
Іван Клімчук • Тэхнабеларус pinned «⚡️ Новае відэа на канале! Падтрымка бясплатнай сістэмы GPS каштуе каля $2000000 у дзень! 🤯 У відэа тлумачу, чаму сістэма GPS такая дарагая і чаму яна застаецца бясплатнай для ўсіх нас. Запрашаю да прагляду! https://www.youtube.com/watch?v=k7lGL1zueN8»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Абнаўленне ад CrowdStrike выклікала масавыя збоі ў працы розных кампаній

#навіны #пабеларуску

P.S. Такія відэа зручней выкладаць праз сторыс канала, але каб такое зрабіць, падтрэбна вашая падтрымка.

Буду ўдзячны за буст: https://t.me/boost/ikbytech
🔥15👍5
Па слядах апошніх навін :)
Forwarded from Vožyk
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Stripe acquires Lemon Squeezy

І вось нешта не ведаю, радавацца ці не? Бо для індыхакераў з краін не першага свету гэта быў альтэрнатыўны варыянт прымаць грошы на сваіх сервісах, дзе не працуюць ані Stripe, ані PayPal. А такіх краін даволі шмат, нават без уліку асабліва таксічных.

Да таго, ж Lemon Squeezy працуе ў фармаце merchant of record, што азначае, што яны бяруць на сябе ўсе задачы па апрацоўцы плацяжоў, падаткі, справаздачнасць і іншыя моманты з дакументамі. І для якога-небудзь мікра-SaaS праекта, які толькі-толькі пачынае свае першыя крокі, гэта выдатнае рашэнне.

Цяпер жа невядома, ці будзе палітыка Stripe з іх частымі блакіроўкамі розных сервісаў, якія ім не падабаюцца, пашырана і на кліентаў 🍋. Альтэрнатывы, вядома, ёсць, але LS былі аднымі з самых дэмакратычных да новых сервісаў і бадай самымі зручнымі адносна інтэграцый. Абяцаюць працаваць як і раней, але прыклады іншых паглынанняў не дадаюць упэўненасці.

YouTube | TitTok | Twitter | Instagram | Patreon

@ikbytech
🤔7😱6🤨2😐2