ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі)
300 subscribers
138 photos
2 files
76 links
Афіцыйны канал аргкамітэта Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі
Download Telegram
Завершаны збор заявак на панэлі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў Берліне (25-27 верасня 2025)

Арганізацыйны камітэт атрымаў рэкордныя 60 заявак на арганізацыю панэлей ад інстытуцый і даследчых груп. Гэта на некалькі дзясяткаў больш, чым мінулыя гады, што паказвае важнасці Кангрэса як галоўнай беларускай акадэмічнай падзеі года.

Найбольш заявак атрымана на гісторыі і філалогіі: “гісторыя” і “філалогія” па 10 адпаведна.

Грамадства, палітыка, міжнародныя стасункі і эканоміка: заяўлена 12 панэлей

Культурныя даследаванні: заяўлена 7 панэлей

Адукацыя: 5

У дадзены момант Арганізацыйны камітэт апрацоўвае і ўдакладняе звароты. Збор індывідуальных заявак будзе абвешчаны пасля 8 мая і працягнецца да 16 чэрвеня 2025 года

Сачыце за навінамі.
👍15👏1
Арганізацыйны камітэт Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор індывідуальных заявак на ўдзел у XII Кангрэсе, які адбудзецца з 25 па 27 верасня 2025 года ў Берліне (Нямеччына). Галоўны акадэмічны партнёр — Humboldt-Universität zu Berlin (Універсітэт ім. Гумбальта ў Берліне.

У 2025 годзе праца Кангрэса будзе адбывацца па 12 даследчых накірунках, якія ўключаюць усе асноўныя сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны: гісторыю, міжнародныя адносіны і паліталогію, сацыялогію, лінгвістыку, літаратуразнаўства і іншыя.

Каб прыняць удзел у Кангрэсе ў якасці выступоўцы, неабходна запоўніць анлайн-форму і прадставіць тэзісы памерам 2–4 тыс. знакаў. Дэдлайн — 16 чэрвеня 2025 года.

Асноўныя працоўныя мовы Кангрэса — беларуская і англійская; дадатковыя — нямецкая, польская, украінская, літоўская, руская. Працоўныя мовы асобных панэлей вызначаюцца іх каардынатарамі.

Для ўдзелу ў Кангрэсе дазваляецца запаўненне толькі адной заяўкі; выступаць з двума дакладамі не дазваляецца.

Збор заявак на ўдзел у Кангрэсе гасцей і журналістаў, а таксама на арганізацыю прэзентацый навуковых, культурных, выдавецкіх праектаў і г.д. будзе аб’яўлены пазней.
🔥7👍2🥰1
Арганізацыйны камітэт Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі нагадвае пра дэдлайн для збору індывідуальных заявак на ўдзел у XII Кангрэсе, які адбудзецца з 25 па 27 верасня 2025 года ў Берліне (Нямеччына). Галоўны акадэмічны партнёр — Humboldt-Universität zu Berlin (Універсітэт ім. Гумбальта ў Берліне.

Каб прыняць удзел у Кангрэсе ў якасці выступоўцы, неабходна запоўніць анлайн-форму і прадставіць тэзісы памерам 2–4 тыс. знакаў. Дэдлайн — 16 чэрвеня 2025 года.
👍51
Шаноўныя калегі,

Арганізацыйны камітэт абвяшчае збор заявак на правядзенне круглых сталоў і публічных прэзентацый у межах XIІ Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Сёлета Кангрэс адбудзецца 25-27 верасня 2025 года ў Берліне (Нямеччына) у партнёрстве з Humboldt-Universität zu Berlin.

Сёлета, акрамя дысцыплінарных панэляў і секцый, мы таксама рады запрасіць да правядзення: круглых сталоў, публічных прэзентацый (напрыклад, навуковых праектаў, кніг, культурных ініцыятыў) ці іншых публічных імпрэз.

Удзельнікі могуць прадстаўляць новыя ідэі, даследаванні або садзейнічаць адкрытаму дыялогу ў міждысцыплінарнай супольнасці. Аргкамітэт не ўводзіць строгіх тэматычных абмежаванняў - прапануйце тое, што мае актуальнае значэнне для беларускай тэматыкі ў шырокім кантэксце. Круглыя сталы, публічныя дыскусіі і прэзентацыі дапамагаюць аб’ядноўваць акадэмічную супольнасць, запуск новых праектаў і адкрытым навуковым абменам.

Для падачы заяўкі неабходна да 20 жніўны 2025 года запоўніць наступную анлайн-форму.

Дадатковыя пытанні можна задаць, напісаўшы на пошту icbs@palityka.org
4👍1
XII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, які пройдзе 25-27 верасня 2025 у Берліне (у партнёрстве з Humboldt-Universität zu Berlin) запрашае да рэгістрацыі:


Гасцей (на публічныя мерапрыемствы; можна пазначыць панэль для наведвання як слухач).

Прадстаўнікоў СМІ (акрэдытацыя).

Валанцёраў.



Зарэгістравацца можна праз электронную форму


Рэгістрацыя працягнецца да 12 верасня 2025 года.
👍9
Буйны беларускі навуковы Кангрэс у Берліне

25-27 верасня ў Берліне на базе Універсітэта Гумбальта адбудзецца буйны навуковы форум – Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Запланаваны пленарныя дыскусіі пра тое, як зараз Беларусь бачаць за мяжою, і пра тое, як развіваецца беларуская навука ў складаных умовах. Плюс больш 50-ці секцый пра розныя аспекты беларускай гісторыі і сучаснасці.
Кангрэс можна наведаць у статусе госця, праз папярэднюю рэгістрацыю да 20 верасня.
11🔥4
Звяртаем вашу ўвагу на праграму публічных мерапрыемстваў і прэзентацый, якія адбудуцца падчас Кангрэса.
👍74
Уваход праз двор, справа ад Invalidenstraße 42
👍4
Кангрэс распачаўся!
12👍1
Вітальныя словы на адкрыцці Кангрэса
7👍2
Першая панэльная дыскусія
🔥32