ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі)
300 subscribers
138 photos
2 files
76 links
Афіцыйны канал аргкамітэта Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі
Download Telegram
Шаноўныя сябры! Нагадваем, што 15 траўня завяршаецца збор індывідуальных заявак для ўдзелу ў ХI Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі (22-24 верасня 2023 года, Гданьск). Яшчэ ёсць час падаць сваю заяўку!
Ад імя арганізацыйнага камітэта Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі мусім паведаміць пра складаную фінансавую сітуацыю з Кангрэсам, які запланаваны 22-24 верасня ў Гданьску.

На вялікі жаль і цалкам незапланавана для нас асноўныя партнёры, якія фінансава падтрымлівалі Кангрэс, істотна скарацілі дапамогу на гэты год. Гэта пры тым, што цэны значна выраслі ва ўсім рэгіёне.

Асноўная місія Кангрэса – збіраць вялікую колькасць навукоўцаў і экспертаў розных дысцыплін, ствараць прастору для супольнай камунікацыі. Але сітуацыя ў гэтым годзе ставіць канцэпцыю пад пагрозу. У Арганізацыйным камітэце нават ставілася пытанне пра адмену Кангрэса ў гэтым годзе.

Пасля працяглай дыскусіі мы змушаны значна скараціць колькасць субсідый на пражыванне і транспарт, а таксама перавесці частку секцый у анлайн-рэжым. Гэта рашэнне для нас вельмі складанае, паколькі разбурае традыцыйны фармат падзеі, але на дадзены момант мы не маем іншага выбару. Вельмі спадзяемся на ваша разуменне складанай сітуацыі, у якой апынулася арганізацыйная каманда Кангрэса.

У анлайн рэжым пераводзяцца наступныя секцыі:

9. Філалогія
10. Гістарычная і культурная спадчына
11. Культура і культурныя даследаванні

Арганізацыйны камітэт

Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі
Шаноўнае спадарства!

У папярэднім публічным звароце мы паведамілі пра складаную сітуацыю, якая паўстала з фінансаваннем Кангрэса ў сувязі з чым было прынятае няпростае рашэнне пра перавод некалькіх секцый Кангрэса (культурніцкай скіраванасці) у анлайн-рэжым. Гэта рашэнне выклікала публічную дыскусію, але таксама і хвалю падтрымкі Кангрэса. Мы шчыра ўдзячныя ўсім, хто звярнуўся з прапановамі дапамогі, бо выявілася, што Кангрэс – гэта сапраўды важная з’ява для беларускай навукі, для беларускага грамадства, для нашай супольнасці.
Мы паведамляем, што зараз вядуцца перамовы пра падтрымку, якая дазволіць нам вярнуць усе секцыі ў звычайны рэжым. Выбачаемся, што сітуацыя склалася такім складаным чынам, але спадзяемся і на аднаўленне працы ўсіх секцый і панэляў, як гэта было першапачаткова запланавана.

З павагай,
Арганізацыйны камітэт
Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі
Радыя паведаміць, што адкрыта рэгістрацыя для прадстаўнікоў медыя, удзельнікаў круглых сталоў, арганізатараў публічных мерапрыемстваў, валанцёраў і гасцей на XI Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, які пройдзе 22-24 верасня 2023 года ў Гданьску (Польшча).

Рэгістрацыя працягнецца да 10 верасня 2023 года.

Зарэгістравацца можна па наступнай спасылцы
Пабачыў свет першы нумар філасофска-культуралагічнага часопіса «Топас» (Topos) за 2023 год. Выпуск прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння французскага філосафа Карнеліуса Кастарыядзіса. Адной з падрыхтоўчый стадый для гэтага нумара стала адмысловая панэль на Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі ў Коўне - 2023.

Артыкулы, прадстаўленыя ў выпуску, працягваюць традыцыю міждысцыплінарнай дыскусіі, накіраванай на аналіз розных аспектаў сацыягуманітарных ведаў у сучасную эпоху. У нумары разглядаюцца розныя грані філасофскай творчасці Карнэліюса Кастарыядзіса ў кантэксце ўплыву яго ідэй на грамадства, культуру і палітыку. Артыкулы прапануюць усебаковы разгляд тэорый Кастарыядзіса і іх актуальнасці ў сучасных дыскусіях аб дэмакратыі, трансфармацыі грамадства і мастацкім самавыяўленні. Нумар даступны па спасылцы.
📣 Прайдзіце апытанне для правайдэраў беларускіх адукацыйных праграм – дапамажыце SALT-2 палепшыць падтрымку

У межах праграмы EU4Belarus – SALT-2 (Support for Advanced Learning and Training) Еўразвяз правядзе конкурс грантаў для праектаў дыстанцыйнага навучання. Калі вы працуеце з такімі праектамі, то адпаведны грант можаце атрымаць і вы.

Каб палепшыць гэты і іншыя фарматы падтрымкі студэнтаў, выкладчыкаў і арганізацый беларускай адукацыі, была запушчаная апытанка: https://forms.gle/GiZLGQMGtyVi56jp9

Калі вы з'яўляецеся прадстаўніком праграмы, ініцыятывы або платформы, што распрацоўвае і праводзіць дыстанцыйныя адукацыйныя курсы любога ўзроўню, – мы просім прайсці гэтае апытанне.

З яго дапамогаю вы зможаце расказаць аб патрэбах і праблемах, з якімі сутыкаецеся ў працы. Гэта дапаможа адаптаваць праграму SALT-2 пад патрэбы арганізацый беларускай фармальнай і нефармальнай адукацыі і аказваць ім больш эфектыўную падтрымку.

Арганізатары апытання гарантуюць яго канфідэнцыйнасць.
У Гданьску выдатнае надвор’е!
Прагноз надвор’я на час Кангрэсу.
Аглядаем галоўную пляцоўку - канферэнц-залю Музея Другой Сусветнай вайны
Здымкі з адкрыцця Кангрэса, ласкава прадстаўленыя Музеем Другой Сусветнай вайны