Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор індывідуальных заявак на ўдзел у XI Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які адбудзецца з 22 па 24 верасня 2023 года ў Гданьску (Польшча). Галоўныя польскія партнёры ХІ Кангрэса - Музей Другой Сусветнай вайны ў Гданьску, Еўрапейскі цэнтр Салідарнасці, Нацыянальны Mарскі Mузей ў Гданьску.
У 2023 годзе праца Кангрэса будзе адбывацца па 14-ці даследчых накірунках (Панэлі), якія ўключаюць усе асноўныя сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны: гісторыя, міжнародныя адносіны і паліталогія, сацыялогія, лінгвістыка, літаратуразнаўства і іншыя.
Для таго каб прыняць удзел у Кангрэсе ў якасці выступоўцы неабходна запоўніць АНЛАЙН-ФОРМУ і прадставіць тэзісы памерам 2-4 тыс. знакаў. Дэдлайн - 15 траўня 2023 года.

Шаноўныя сябры! Нагадваем, што 15 траўня завяршаецца збор індывідуальных заявак для ўдзелу ў ХI Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі (22-24 верасня 2023 года, Гданьск). Яшчэ ёсць час падаць сваю заяўку!
Ад імя арганізацыйнага камітэта Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі мусім паведаміць пра складаную фінансавую сітуацыю з Кангрэсам, які запланаваны 22-24 верасня ў Гданьску.
На вялікі жаль і цалкам незапланавана для нас асноўныя партнёры, якія фінансава падтрымлівалі Кангрэс, істотна скарацілі дапамогу на гэты год. Гэта пры тым, што цэны значна выраслі ва ўсім рэгіёне.
Асноўная місія Кангрэса – збіраць вялікую колькасць навукоўцаў і экспертаў розных дысцыплін, ствараць прастору для супольнай камунікацыі. Але сітуацыя ў гэтым годзе ставіць канцэпцыю пад пагрозу. У Арганізацыйным камітэце нават ставілася пытанне пра адмену Кангрэса ў гэтым годзе.
Пасля працяглай дыскусіі мы змушаны значна скараціць колькасць субсідый на пражыванне і транспарт, а таксама перавесці частку секцый у анлайн-рэжым. Гэта рашэнне для нас вельмі складанае, паколькі разбурае традыцыйны фармат падзеі, але на дадзены момант мы не маем іншага выбару. Вельмі спадзяемся на ваша разуменне складанай сітуацыі, у якой апынулася арганізацыйная каманда Кангрэса.
У анлайн рэжым пераводзяцца наступныя секцыі:
9. Філалогія
10. Гістарычная і культурная спадчына
11. Культура і культурныя даследаванні
Арганізацыйны камітэт
Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі

ICBS
Шаноўнае спадарства!
Ад імя арганізацыйнага камітэта Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі мусім паведаміць пра складаную фінансавую сітуацыю з Кангрэсам, які запланаваны 22-24 верасня ў Гданьску. На вялікі жаль і цалкам незапланавана для нас асноўныя партнёры, якія фінансава…
Шаноўнае спадарства!
У папярэднім публічным звароце мы паведамілі пра складаную сітуацыю, якая паўстала з фінансаваннем Кангрэса ў сувязі з чым было прынятае няпростае рашэнне пра перавод некалькіх секцый Кангрэса (культурніцкай скіраванасці) у анлайн-рэжым. Гэта рашэнне выклікала публічную дыскусію, але таксама і хвалю падтрымкі Кангрэса. Мы шчыра ўдзячныя ўсім, хто звярнуўся з прапановамі дапамогі, бо выявілася, што Кангрэс – гэта сапраўды важная з’ява для беларускай навукі, для беларускага грамадства, для нашай супольнасці.
Мы паведамляем, што зараз вядуцца перамовы пра падтрымку, якая дазволіць нам вярнуць усе секцыі ў звычайны рэжым. Выбачаемся, што сітуацыя склалася такім складаным чынам, але спадзяемся і на аднаўленне працы ўсіх секцый і панэляў, як гэта было першапачаткова запланавана.
З павагай,

Радыя паведаміць, што адкрыта рэгістрацыя для прадстаўнікоў медыя, удзельнікаў круглых сталоў, арганізатараў публічных мерапрыемстваў, валанцёраў і гасцей на XI Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, які пройдзе 22-24 верасня 2023 года ў Гданьску (Польшча).
Рэгістрацыя працягнецца да 10 верасня 2023 года.
Зарэгістравацца можна па наступнай спасылцы

Wufoo
registration form for public events' participants
Форма для рэгістрацыі ўдзельнікаў круглага стала ці іншай публічнай падзеі, а таксама прадстаўнікоў СМІ, гасцей і валанцёраў на ХІ Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які адбудзецца з 22 па 24 верасня 2023 года ў Гданьску (Польшча).
Дэдлайн для падачы…
Дэдлайн для падачы…
Пабачыў свет першы нумар філасофска-культуралагічнага часопіса «Топас» (Topos) за 2023 год. Выпуск прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння французскага філосафа Карнеліуса Кастарыядзіса. Адной з падрыхтоўчый стадый для гэтага нумара стала адмысловая панэль на Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі ў Коўне - 2023.
Артыкулы, прадстаўленыя ў выпуску, працягваюць традыцыю міждысцыплінарнай дыскусіі, накіраванай на аналіз розных аспектаў сацыягуманітарных ведаў у сучасную эпоху. У нумары разглядаюцца розныя грані філасофскай творчасці Карнэліюса Кастарыядзіса ў кантэксце ўплыву яго ідэй на грамадства, культуру і палітыку. Артыкулы прапануюць усебаковы разгляд тэорый Кастарыядзіса і іх актуальнасці ў сучасных дыскусіях аб дэмакратыі, трансфармацыі грамадства і мастацкім самавыяўленні. Нумар даступны па спасылцы.

📣 Прайдзіце апытанне для правайдэраў беларускіх адукацыйных праграм – дапамажыце SALT-2 палепшыць падтрымку
У межах праграмы EU4Belarus – SALT-2 (Support for Advanced Learning and Training) Еўразвяз правядзе конкурс грантаў для праектаў дыстанцыйнага навучання. Калі вы працуеце з такімі праектамі, то адпаведны грант можаце атрымаць і вы.
Каб палепшыць гэты і іншыя фарматы падтрымкі студэнтаў, выкладчыкаў і арганізацый беларускай адукацыі, была запушчаная апытанка: https://forms.gle/GiZLGQMGtyVi56jp9
Калі вы з'яўляецеся прадстаўніком праграмы, ініцыятывы або платформы, што распрацоўвае і праводзіць дыстанцыйныя адукацыйныя курсы любога ўзроўню, – мы просім прайсці гэтае апытанне.
З яго дапамогаю вы зможаце расказаць аб патрэбах і праблемах, з якімі сутыкаецеся ў працы. Гэта дапаможа адаптаваць праграму SALT-2 пад патрэбы арганізацый беларускай фармальнай і нефармальнай адукацыі і аказваць ім больш эфектыўную падтрымку.
Арганізатары апытання гарантуюць яго канфідэнцыйнасць.

Google Docs
Анлайн і дыстанцыйнае навучанне ў беларускай адукацыі
Аб'яднанне беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці Clearing House у межах праграмы SALT 2 (Support to Advanced Learning and Training) праводзіць апытанне прадстаўнікоў існуючых ды запланаваных да запуску анлайн адукацыйных праграм, ініцыятыў і…
Апублікаваны шорт-ліст Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі, узнагароджанне пераможцаў адбудзецца падчас Кангрэса 23 верасня ў Гданьску.
ICBS2
Шорт-ліст Прэміі Кангрэса – 2023
Шаноўнае спадарства! Прапануем Вам пазнаёміцца з шорт-лістамі Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года.Гісторыя (манаграфіі)Таццяна Астроўская. Культура і супраціў. Iнтэлігенцыя, іншадумства і самвыдат у савецкай…
Здымкі з адкрыцця Кангрэса, ласкава прадстаўленыя Музеем Другой Сусветнай вайны