Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно
871 subscribers
9.43K photos
732 videos
6.74K links
З любоўю да Гродна

Падтрымайце доступ гродзенцаў да праўдзівай інфармацыі без прапаганды: https://donate.stripe.com/14k3eR9RR97ggxieUU

Дасылайце ўсё, што лічыце цікавым або важлівым 👉 @suviaz_hl

Не забывайце чысціць перапіску з намі
Download Telegram
Ад 3 лютага зменіцца маршрут аўтобуса № 6 "Вуліца Рэпіна - Гарадская клінічная бальніца № 3" 🚌

Новы маршрут - «Фолюш - Гарадская клінічная бальніца №3»: прыпынк «Фолюш» - вул. Соламавай - вул. Данілава - вул. Рэпіна - вул. Лізы Чайкінай і далей без змен, назад гэтак жа
🇵🇱 Польшча анансавала змены ў выдачы віз

Кошты стануць іншымі, а працэдуру запісу плануюць персаналізаваць.

Што пра гэта вядома: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/2024/02/02/padarazeje-viza/?utm_source=tg
💻 Калі вам надакучыла працаваць з ноўтбукам у кавярні, а выйсці з дому хочацца, то захоўвайце новую лакацыю ў цэнтры Гродна.

У шматфункцыянальнай івэнт-прасторы «Тишина» адкрылі каворкінг. Заняць месца на ўвесь дзень будзе каштаваць 30 руб., але можна працаваць і па гадзінах.

Акрамя каворкінгу ў прасторы можна арандаваць месца для сваіх мерапрыемстваў.

Тут падрабязна: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/2024/02/02/coworking/?utm_source=tg
Forwarded from 🏰 Hrodna History
🧐 Вы ведалі, што самы стары аэрапорт Беларусі знаходзіцца ў Гродне?

👉 Сёння з Гродна на самалёце нікуды не паляціш, але яшчэ 50 гадоў таму з гродзенскага аэрапорта лёталі самалёты ў Мінск, Маскву, Крым і Адэсу. А сама гісторыя аэрапорта пачалася яшчэ ў пачатку XX стагоддзя. Таму, менавіта ў Гродне знаходзіцца самы стары аэрапорт у Беларусі.

✈️ У нашым новым відэа мы раскажам гісторыю гродзенскіх аэрапортаў і што з імі цяпер: https://www.youtube.com/watch?v=pW4S-ZhEk5U&list=PLRxWy9fSVCNt2kjuFqN2AOjWoXNkCnli1

Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee
🤨 Вось такія высоткі на фоне Каложскай царквы хутка могуць з’явіцца ў Гродне.

Каб гэтага не адбылося і новыя дамы не папсавалі панараму, беларусы стварылі петыцыю. Hrodna.life уважліва прачытаў тэкст зварота. Мы згодныя не з усімі тэзісамі, але зварот слушны.

Пра што петыцыя, як меркавана будзе выглядаць горад і што думаюць эксперты: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/articles/podpisy-suprac-vysotak/
Захоўвайце тры івэнты, якія можна наведаць заўтра ў Гродне!

▫️ Гродзенскі музей гісторыі і рэлігіі запрашае на выставу «Италия далёкая и близкая».
Калі: 4 лютага а 16:00
Кошт: 7 руб.

▫️ У Тэатры лялек можна будзе зрабіць ляльку сваімі рукамі, даведацца пра сістэму кіравання лялькамі, паглядзець выставу.
Калі: 4 лютага а 13:15
Кошт: 10 руб.

▫️ У Irish Pub HARAT'S пройдзе «Смузи Квиз».
Калі: 4 лютага а 15:00
Сёння ў цёці Іры страва для тых, хто змерз, як на марскім дне і згаладаў, як зграя ваўкоў

Гатуйце па рэцэпту і атрымаеце смачную страву і задавальненне ад працэсу

Калі ад пахаў суседзі пачнуць грукаць у дзверы і напрошвацца ў госці - не бяда. Гэты рэцэпт разлічаны на добрую камранію

https://telegra.ph/CHyl%D1%96-kon-karneh-02-03
🍨 Аматары кавы і смачных дэсертаў, не прапусціце Gastrofest.Кава, які ўжо ідзе!

У гэтым сезоне гродзенцаў частуюць дзесяць устаноў. Кошт за сэт — 11 руб. Абяцаюць падарункі і розыгрышы.

Сабралі прапановы ў адным месцы: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/2024/01/17/gastrofest-kava-2024/?utm_source=tg
🕸 Шукайце саломку ў хаце, падрыхтавалі для вас майстар-клас па вырабе павукоў!

Павук — гэта абярэг, які ловіць усё злое ў асяроддзі. А каб негатыў не накoпліваўся, перыядычна павукоў варта спальваць.

Падрабязней пра сэнсы і майстар-клас у карцінках: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/articles/jak-zrabic-salamianaha-pavuka/?utm_source=tg
🤔 Былы дырэктар матрацнай фабрыкі пад Гроднам хацеў стаць дэпутатам, але нешта пайшло не так.

Андрэй Барбашынскі ёсць у спісе вылучаных у кандыдаты, але адсутнічае ў спісе зарэгістраваных кандыдатаў.

Зараз Ашмянская выбарчая акруга № 28, дзе ён вылучаўся, будзе адзінай безальтэрнатыўнай.

Хто такі Андрэй Барбашынскі: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/2024/02/04/andrej-barbasynski-deputat/?utm_source=tg
🎧 Слухайце новы выпуск падкаста «Утульны горад»

У ім разам са спецыялісткай па археалогіі і суаўтаркай праекта «Крывіцкі край» Вікторыяй Тарасевіч разбіраемся з тэмай археалагічных раскопак і «археалагічных скандалаў» у Гродне.

🤔 Навошта «капаць» гарады? Дзе абавязкова праводзіць раскопкі, а дзе — не? Як зрабіць так, каб праклён скарбу не спрацаваў?

Слухайце размову цалкам у аўдыёверсіі або чытайце ў вялікім скароце асноўныя тэзісы:
https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/2024/02/04/cozy-city-podcast-s3ep18/?utm_source=tg
🔔 А вы ўжо бачылі праект новай званіцы каля Каложскай царквы?

🤷 Будоўлю званіцы вырашылі прысвяціць 80-ці годдзю вызвалення Беларусі. Яе назавуць мемарыяльнай.

Пачытайце, дзе і якой была званіца Каложы раней, а таксама глядзіце сучасны праект: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/2024/02/05/zvanica-dlia-kalozy/?utm_source=tg
🤯 Дзятлаўская раёнка заклікае далучацца да чат-бота «Перамога», але гэта не тое, пра што вы адразу падумалі.

Выданне стварыла чат-бот, куды мясцовыя могуць дасылаць прапановы і праблемы, а журналісты — збіраць інфармацыю.
Добрая спроба наладзіць камунікацыю ў гарадской прасторы, але ёсць адзін нюанс — назва бота супадае з назвай мабілізацыйнага плана «Перамога».

📌 Вядома пра мноства выпадкаў, калі пры затрыманні сілавікі запісвалі так званыя «пакаяльныя відэа», у якіх людзі казалі, што былі зарэгістраваныя ў плане «Перамога». Улады называюць беларусаў, якія там зарэгістраваліся, тэрарыстамі, а на стваральнікаў плана заведзена крымінальная справа па 12 артыкулах УК, заўважыла racyja.com. Згодна с сайтам былых сілавікоў bypol.org, мэта плана — аднаўленне законнасці і правапарадку ў Беларусі, абарона тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту краіны.
Редакция Hrodna.life изучила, что произошло в области c 30 января по 4 февраля

📌 Силовики в третий раз провели задержания на стеклозаводе «Неман» в Березовке.

📌 Как минимум шесть жителей области попали в милицию из-за донатов.

📌 В зарубежье умер гродненец, который единственный ушел в стачку на табачной фабрике.

Как прошла неделя в Гродно и области: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/2024/02/05/palitychny-tydzen-141/?utm_source=tg
🏣 В новом туристическом сезоне в Гродно появится несколько новых мест, где смогут остановиться приезжие.

Власти анонсировали открытие гостиниц, которые уже должны были работать по первоначальному плану.

Что откроют к новому сезону в Гродно: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/2024/02/05/hascinicy-u-hrodnie-u-2024/?utm_source=tg
🫡 Гродзенскія сілавікі рыхтуюцца да хуткіх выбараў. Ва ўпраўленні ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама створаць сітуацыйны штаб, які будзе рэгуляваць працу службоўцаў.

Штаб будзе мець доступ да ўсіх камер відэаназірання, якія ўсталююць на выбарчых участках. Гэта зробяць для таго, каб «праваахоўнікі мелі інфармацыю для рэагавання на якія-небудзь супрацьпраўныя дзеянні», паведаміў начальнік УУС Дзмітрый Рэзянкоў.