Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно
883 subscribers
9.29K photos
699 videos
6.65K links
З любоўю да Гродна

Падтрымайце доступ гродзенцаў да праўдзівай інфармацыі без прапаганды: https://donate.stripe.com/14k3eR9RR97ggxieUU

Дасылайце ўсё, што лічыце цікавым або важлівым 👉 @suviaz_hl

Не забывайце чысціць перапіску з намі
Download Telegram
🍄 Паглядзіце, якія грыбы выраслі пад Гроднам у снежні

Праз цёплае надвор'е па ўсёй Беларусі пачалі расці грыбы. Фота зроблена ў 25 км ад Гродна, яго апублікаваў партал blizko.by.

Грыбнікі знаходзяць зялёнкі, зімовыя апенькі, лісіцы і маслякі.
🔺 Сілавікі затрымалі супрацоўнікаў «Гроднажылбуд»

Двух мужчын затрымалі проста падчас працы.

Што пра гэта вядома: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/2023/12/21/zaderzhanija-grodnozhilstroj-23/?utm_source=tg
🧙‍♂️Гродзенскі экскурсавод Міхаіл Нарынкевіч расказаў для праекта Pabach Hrodna пра сваю працу

Міхаіл зацікавіўся гісторыяй яшчэ ў дзяцінстве, з артыкулаў пра Крэйдавыя горы. Першыя экскурсія праводзіў для сяброў і сваякоў. Цяпер ён мае акрэдытацыю і праводзіць экскурсіі ў пазнавальным балахоне.

Чытайце вытрымкі з інтэрв'ю: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/articles/jekskursavod-narynkevich/?utm_source=tg
😨 У Гродзенскай вобласці істотна павялічылася колькасць забойстваў і замахаў на забойства ў параўнанні з мінулым годам.

Параўнайце лічбы: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/2023/12/21/ubijstva-grodno/?utm_source=tg
🤷 Таксама ў вобласці стала больш рэцыдываў

Гэта часткова звязана з тым, што былым вязням складана працаўладкавацца.

Статыстыка тут: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/2023/12/21/recidivisty-2023/?utm_source=tg
👜 Посмотрите, какие сумочки из бусин создают гродненки

Hrodna.life продолжает знакомится с мастерицами, которые продают свои товары в Instagram.

Очередная подборка — изделия из бусин и бисера.

Посмотреть тут: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/articles/handmade-beads/?utm_source=tg
🥴 Сразу несколько гродненских предприятий закупают алкотестеры.

На это потратят почти 700 тыс. руб.

Где установят: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/2023/12/21/pjanstvo-rabota/?utm_source=tg
Forwarded from 🏰 Hrodna History
❄️ Каляды і Новы год ужо зусім блізка. Таму, YouTube канал Hrodna 11:27 падрыхтаваў для вас цікавую нарэзку кадраў пераднавагодняга Гродна 1967 года.

🎄 Як выглядаў перадсвяточны горад у 1967 годзе, як гродзенцы рыхтаваліся да святаў, а таксама як на Савецкай плошчы людзей каталі на санях з конямі, глядзіце ў відэа: https://youtu.be/IsImIJfwkbc

P.S. Арыгінальныя кадры можна ўбачыць у дакументальным фільме "Гродненский кошелёк".

Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee
🏰 У замку Баторыя знайшлі элементы архітэктуры розных стагоддзяў. Разам з гісторыкамі архітэктары вырышылі, ці будуць захоўваць іх.

На першым паверсе палаца Стэфана Баторыя спецыялісты выявілі асновы калон, якія былі ўсталяваныя ў XVI стагоддзі. На другім знайшлі рэшткі тынкоўкі з фрэскамі.

Як і калі будзе адбывацца рэканструкцыя: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/2023/12/22/palace-bathory-second-stage/?utm_source=tg
🔺 КДБ зможа складаць адміністрацыйныя практаколы

Гэта тычыцца пэўнага шэрагу артыкулаў, заўважыла @nashaniva. Напрыклад:
▫️ незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць
▫️ прапаганда, выраб ці дэманстраванне нацысцкай сімволікі
▫️ распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў
▫️ фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці
▫️ адмова ці ўхіленне сведкі ці пацярпелага ад дачы тлумачэнняў
▫️ парушэнне абавязкаў па воінскім уліку і інш.

Поўны спіс можна знайсці ў дакуменце, які быў апублікаваны на партале pravo.by сёння.
💬 «Школьнік часам самотны, але агулам — аднаму яму ок»

Гродзенскі музыка tochka К выпусціў пяты поўнафарматны альбом пад назвай «1oK»,
заўважыў канал @tusivgrodno.

Альбом таксама адзначыў журналіст і музычны аглядальнік Аляксандр Чарнуха. У рэцэнзіі ён называе Кучмейну адным з самых таленавітых і цікавых музыкантаў Беларусі, пры тым вельмі далёкім ад кан’юнктуры і трэндаў.

Падрабязней пра альбом: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/2023/12/22/tochka-k-new-album/
💬 «Чым больш будзе інфармацыі па-англійску пра Беларусь, напісанай праз прызму бачання беларусаў, тым нашая краіна і народ будуць мець большую культурную і гістарычную вартасць сярод іншых народаў»

Праект па лічбавым самакіраванні платформы «Новая Беларусь» расказаў пра стварэнне англамоўнага партала па гісторыі Беларусі.

💡 На распрацоўку сайта, працу над матэрыяламі, прасоўванне і іншае беларусы ў Польшчы сабралі больш за € 25 тыс. Людзей, якія скіравалі грошы на праект, запрасілі ў закрытыя суполкі. Цягам двух месяцаў яны самі абралі ідэі, якія хацелі б рэалізаваць.

Падрабязней пра ідэю і рэалізацыю чытайце на Hrodna.life: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/articles/english-language-history-of-belarus/?utm_source=tg
😳 На плошчы Савецкай у Гродне ўсталююць флагшток вышынёй 60 метраў.

Гэта столькі ж, колькі складае вышыня Кафедральнага сабора Святога Францыска Ксаверыя.

Падрабязней: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/2023/12/22/flagshtok-grodno/?utm_source=tg

🤖 Ілюстрацыя зроблена з дапамогай штучнага інтэлекту
🥮 Захоўвайце рэцэпт перніка з кухарскай кнігі 1931 года

Цікавостка рэцэпта ў тым, што цеста на яго трэба гатаваць цэлых восем дзён! Калі сёння замяшаць, то да Новага Года як раз можна паспець.

🎄 У трыццатыя гады, нягледзячы на крызіс, святочны стол стараліся накрыць багаты. Колькасць блюдаў павінна была быць няпарная — 5, 7, 9, 11 і больш, хаця пасля сталі гаварыць пра 12 блюдаў — па колькасці апосталаў. За сталом мусіла сядзець парная лічба ўдзельнікаў урачыстасці (іначай, як лічылася, адзін з іх памрэ ў наступным годзе), а кожны павінен быў пакаштаваць адно блюда — іначай можа захварэць.

А вы гатуеце пернікі на зімовыя святы?
Forwarded from 🏰 Hrodna History
❄️ Вось так выглядаў Гродна ў зімку 1988 года. Фотаздымкі зробленыя з самалёта.

😏 Пішыце ў каментарах ці ўсе месцы пазналі.

Крыніца: oldgrodno.by
Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee