🏭 Гістарычныя будынкі можна знайсці ў Гродне часам у вельмі нечаканых месцах. Напрыклад, у прамзоне на Суворава!
Гэтак, Суворава, 123 выглядае як тыпова постсавецкае месца: нейкія склады, гаражы, ператвораныя ў крамы і офісы. Ну, такое...
Між іншым, міжваенны адрас гэтага месца – Беластоцкая, 123 (лагічна, бо гэта ж дарога на Беласток), а само яно – комплекс будынкаў былой фабрыкі фанеры братоў Браўн. Гэта было адно з найвялікшых прадпрыемстваў у сваім родзе ў міжваеннай Польшчы! Цікава, што другое, яшчэ буйнейшае і больш вядомае ў свеце (!) польскае прадпрыемства па вытворчасці фанеры было таксама на Гродзеншчыне - у Мастах (зараз гэта "Мастаўдрэў"). Там нават выраблялі фанеру для самалётаў, якія маглі здзейсніць трансатлантычны палёт!
Але што гэта мы на Масты адцягнулі сваю ўвагу - вяртаемся да Гродна!
Паводле Віктара Саяпіна, фабрыка пачала дзейнасць у самым канцы 20-х гг. ХХ ст.. І адразу ж сутыкнулася з праблемамі. Ужо ў пачатку лютага 1930 г. яна спыніла працу ў сувязі з забастоўкай.
👷♀️👷 У 1934 г. на фанернай фабрыцы братоў Браўн працавала каля 400 працаўнікоў, з іх большасць жанчыны. Сярод рабочых-мужчын значную частку складалі сяляне з навакольных сёл. Праца на фабрыцы была кругласутачная, у тры змены.
Дзённы заробак мужчын складаў ад 1 зл. 76 гр. да 2 зл. 50 гр., а жанчын – 1 зл. 50 гр.
Фабрыка пастаянна затрымлівала выплату заработнай платы, з-за чаго ў свой час тут праходзілі працяглыя забастоўкі. У 1934 г. запазычанасць складала тры тыдні, былі нават работнікі, з якімі не разлічыліся па зарплаце яшчэ за 1933 г. і нават за 1932 г.!
Фабрыку нацыяналізавалі ў лістападзе 1939 г. У пасляваенныя гады прадпрыемства перапрафілявалі, яно стала заводам сантэхнарыхтовак, затым у пачатку 60-х гг. гэта быў завод "Электрасвет", а потым завод тэхналагічнай рэшткі.
Цяпер тут знаходзяцца офісы, крамы, шынамантажы. З міжваенных будынкаў захавалася добрая палова!
Паводле Мечыслава Супрона

Сёння пятніца і на нашым YouTube канале новае відэа!
⚡️ У новым відэа мы распавядаем пра гісторыю першай гродзенскай электрастанцыі. Вы даведаецеся, дзе ў Гродне выкарысталі першую электрычнасць, хто адбудоўваў першую гродзенскую электрастанцыю і што Мечыслаў Гой абяцаў пабудаваць на месцы ўзарванай станцыі.
📺 Паглядзець відэа: https://youtu.be/IP11IMjW0Cw
☺️ Будзем удзячныя, калі вы паставіце пад відэа падабайку, падпішыцеся на канал Hrodna 11:27 і падзеліцеся відэа з сябрамі.
Telegram | Instagram | YouTube |Buymeacoffee

У пятніцу на нашым YouTube канале выйшла відэа прысвечанае гісторыі гродзенскай электрастанцыі. Але, на жаль, не ўсё, што мы хацелі распавесці ўвайшло ў відэа. Таму, сёння мы распавядзем яшчэ некалькі цікавых фактаў з гісторыі першай Гродзенскай электрастанцыі.
▫️ У 1912 годзе для электразабеспячэння спажыўцоў распрацавалі расклад: зімой станцыя працавана на 100% моцы з 16:00 да 1:00 і на 50% моцы з 1:00 да 6:00. Летам на 100% моцы станцыя працавала з 21:30 да 1:00 і на 50% моцы з 1:00 да 3:00.
▫️ На асобных фабрыках, заводах і ва ўстановах будавалі і пашыралі свае электрастанцыі. У 1914 годзе разам з гарадской было 15 электрастанцый.
▫️ Электрчынае асвятленне вуліц выкарыстоўвалі толькі ў цэнтры Гродна. Такім чынам асвятлялі вуліцы Мураўёўскую (сучасная Ажэшкі), Саборную (сучасная Савецкая), Замкавую, Саборную плошчу (cучасная плошча Савецкая), а таксама Губернатарскі мост (мост праз Гараднічанку на плочшы Леніна).
▫️ У 1930-я гады на станцыі працавала больш за 150 чалавек. Асноўныя карыстальнікі электрычнасці былі гродзенскія фабрыкі і заводы, а таксама чыгуначнае дэпо і вакзал, вайсковыя часткі, кінатэатры і шпіталі.
▫️ Да ТЭЦ-1 быў пад’яздны чыгуначны шлях, які перасякаў вуліцу Будзённага. Яго разабралі ў 1985 годзе. Па гэтай чыгунцы на станцыю прывозілі вугаль. На фотаздымку можна ўбачыць кавалак каляіны на тэрыторыі станцыі. (За інфармацыю пра калейку і фотаздымак дзякуй Sergiusz Kubusiepuchatowski).
📺 А калі вы яшчэ не глядзелі відэа, то самы час: https://youtu.be/IP11IMjW0Cw

👉 У траўні 1958 года камітэт Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў прыняў пастанову аб ўсталяванні мемарыяльнай дошкі на доме, у якім жыла пісьменніца Эліза Ажэшка. Урачыстае адкрыццё адбылося ў верасні 1958 года.
🧐 Цікава, што гэта была не першая дошка, якую размясцілі на доме пісьменніцы. У першы раз памятную шыльду адкрылі 21 лістапада 1926 года. Таблічкі, якія зараз размяшчаюцца на доме пісьменніцы - ужо трэція. Іх усталявалі ў 1991 годзе.
📚 На таблічках, на польскай і на беларускай мове, напісана, што “Тут з 1894 па май 1910 года жыла выдатная польская пісьменніца дэмакратка Эліза Ажэшка”.
❓ Цікава, што летам 2021 года на вуліцах Гродна адкрылі турыстычныя стэнды пра жыццё “выдатнай польскай пісьменніцы” Элізы Ажэшка. Іх адкрыццё прымеркавалі да 180-годдзя з дня нараджэння пісьменніцы. Распрацоўкай праекта займаўся Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, а фінансы вылучаў Еўрасаюз. У верасні 2023 года таблічкі зніклі з вуліц Гродна.

👉 Насамрэч, дом на вуліцы Ажэшкі, 17, дзе размяшчаецца музей Элізы Ажэшкі і філіял абласной бібліятэкі пабудавалі ў 1976 годзе. Арыгінальны драўляны дом, у якім жыла пісьменніца, разабралі, каб пашырыць вуліцу.
🧐 Бо арыгінальны будынак размяшчаўся каля самай праезжай часткі. Сучасны будынак, з газасілікатных блокаў, як копію пабудавалі на некалькі метраў далей ад дарогі. Адзіная аўтэнтычная дэталь экстэр’ера - чугунны балкон.
📷 На фота: Разборка арыгінальнага дома дзе жыла Эліза Ажэшка. На заднім плане можна ўбачыць абрысы дома-муляжа.
Крыніца: Мечыслаў Супрон
Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee

📺 Cёння пятніца і на нашым YouTube канале новае відэа!
😏 Верагодна, вы ўжо глядзелі яго раней. Бо мы ўжо публікавалі яго ў нашым Telegram-канале, але самы час асвяжыць веды яшчэ раз паглядзець відэа пра гісторыю развіцця аўтобуснага руху ў горадзе.
👉 Паглядзець відэа: https://youtu.be/he_31Og1EP0
☺️ Будзем удзячныя, калі вы паставіце пад відэа падабайку, падпішыцеся на канал Hrodna 11:27 і падзеліцеся відэа з сябрамі.
Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee
😏 Верагодна, вы ўжо глядзелі яго раней. Бо мы ўжо публікавалі яго ў нашым Telegram-канале, але самы час асвяжыць веды яшчэ раз паглядзець відэа пра гісторыю развіцця аўтобуснага руху ў горадзе.
👉 Паглядзець відэа: https://youtu.be/he_31Og1EP0
☺️ Будзем удзячныя, калі вы паставіце пад відэа падабайку, падпішыцеся на канал Hrodna 11:27 і падзеліцеся відэа з сябрамі.
Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee
28 лістапада 1990 года ў Гродне ўрачыста адкрылі помнік “Пагоня на Грунвальд”
🏛 Помнік - камень за металічнай шыльдачкай, размясцілі на Каложскай гары. Паводле гарадской легенды, менавіта адсюль, пасля ўрачыстай службы ў Каложскім храме, гродзенская харугва на чале з князем Вітаўтам вырушыла на поле пад Грунвальдам у 1410 годзе.
✝️ Падчас адкрыцця, помнік асвяцілі каталіцкі, праваслаўны і грэка-каталіцкі святары. На адкрыцці прысутнічалі ўдзельнікі навуковай канферэнцыі “Вітаўт Вялікі і яго эпоха” - гісторыкі з Беларусі, Літвы і Польшчы.
⚔️ Пасля ўсталявання помніка, у 1990-я гады Каложская гара стала месцам святкавання Дня беларускай вайсковай славы 8 верасня.

Чарговая гадавіна трагічнай страты Фары Вітаўта. Ужо 62 гады прайшоў з моманту, як гродзенцы страцілі адзін з сімвалаў горада. За гэты час адносіны да храма ў гарадскіх уладаў змяняліся:
▪️ у 1992-93 гадах улады дазволілі правесці два сезоны раскопак (кіравалі Алег Трусаў, Алесь Краўцэвіч і Ірына Ганецкая), ды нават не проста дазволілі, а былі ініцыятарамі;
▪️ але ўжо ў 2000-м годзе не дазволілі зарэгістраваць грамадскае аб’яданне “Гарадзенскія муры”, якое планавала займацца адбудовай касцёла ў якасці беларускай каталіцкай парафіі (нагадаем, тады ўвесь гродзенскі каталіцкі касцёл быў суцэльна польскім). Кіраваць аб’яднаннем тады паклікалі Алеся Краўцэвіча;
▪️ тады ж актывісты пасадзілі кветкі (без дазволу ўладаў) і паставілі па сваёй ініцыятыве інфармацыйны стэнд пра тое, што ў гэтым месцы быў храм, разбураны ўладамі. Шыльда тая прадказальна хутка знікла, яе некалькі разоў аднаўлялі, яна зноў знікала;
▪️ на 40-я ўгодкі знішчэння храма, у 2001 годзе, на месцы Фары вернікі паставілі крыж, яго асвяціў ксёндз, хор “Бацькаўшчына” заспяваў “Магутны Божа”. Крыж знік ужо наступнай ноччу, а адну з ініцыятарак руху за аднаўленне Фары Марыю Мацко пачалі цягаць па міліцыі;
▪️ пасля гэтага тэма аднаўлення і нават памяці пра Фару Вітаўта надоўга заціхла. Толькі ў 2014 годзе, даволі нечакана, прынамсі для адмінаў гэтага канала, улады ў час Фестывалю нацыянальных культур адкрылі помнік на месцы страчанага храма. Праўда, як мы яго страцілі і хто яго знішчыў, напісаць на помніку палахлівыя чыноўнікі пабаяліся;
▪️ і вось што зусім не чакана - у 2021 годзе мы даведаліся, што аднаўленне Фары Вітаўта запісана ў мэтах развіцця горада і генплане на 2030 год. Але ўжо ў 2023 годзе старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік сказаў, што аднаўленне Фары Вітаўта прыбралі з генеральнага плана Гродна. Гэта, на думку Караніка, «папахвае блюзнерствам».

🗞 Гродзенская друкарня бярэ сваю гісторыю значна раней за часы Антонія Тызенгаўза. Але, нажаль, да нашых дзён яна не здолела праіснаваць і яе закрылі ў снежні 2021 года. Якой была гісторыя гродзенскага друку, Hrodna 11:27 распавядае ў новым відэа.
📺 Гісторыя друкарні ў Гродне: https://youtu.be/c_JG0aVzQkE
P.S. Адміны канала будуць вельмі ўдзячны, калі вы паставіце падабайку новаму відэа і падпішыцеся на наш канал, калі яшчэ не падпісаныя. Таксама, вы можаце пачаставаць нас кубачкам кавы, які сагрэе нас у першы зімовы дзень. Зрабіць гэта можна — праз Buymeacoffee
Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee
📺 Гісторыя друкарні ў Гродне: https://youtu.be/c_JG0aVzQkE
P.S. Адміны канала будуць вельмі ўдзячны, калі вы паставіце падабайку новаму відэа і падпішыцеся на наш канал, калі яшчэ не падпісаныя. Таксама, вы можаце пачаставаць нас кубачкам кавы, які сагрэе нас у першы зімовы дзень. Зрабіць гэта можна — праз Buymeacoffee
Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee
😢 Сумная навіна прыйшла з Варшавы. 1 снежня памерла выбітная гісторык мастацтва і вялікая сяброўка Гродна і ўсёй Гродзеншчыны - прафесар Марыя Каламайска-Саід.
Яна ўдзельнічала ў сапраўды манументальным праекце з апісаннем касцёлаў і кляштараў Беларусі ды іншых частак былой Рэчы Паспалітай - “Materiały do Dziejów Sztuki Sakralnej”. Пад яе рэдакцыяй выходзілі самыя падрабязныя апісанні рымска-каталіцкіх храмаў былога Віленскага, Троцкага, Навагрудскага ваяводстваў. Па некаторых, самых значных храмах, гэта фактычна былі цэлыя манаграфіі. Нічога падобнага ў такім маштабе ў нас ніхто не рабіў. Таму яе заслуга для спазнання гісторыі Гродна і рэгіёну - велізарная. Пані прафесар разам са студэнтамі і калегамі інвентарызавала больш за 300 сакральных аб’ектаў былога ВКЛ!
Яна любіла Гродна, заўсёды гатовая была дапамагчы беларускім калегам, яе матэрыяламі актыўна карысталіся і карыстаюцца многія, у тым ліку і аўтары гэтага сціплага канала.
Адышоў у вечнасць вялікі чалавек, сапраўдная руплівіца ў пытанні вывучэння і захавання спадчыны.
Спачуваем родным і сябрамі пані прафесар.

Сёння свае 86 нарадзіны святкуе беларуская паэтка — Данута Бічэль-Загнетава.
🎉 Каманда Hrodna 11:27 шчыра віншуе Дануту Янаўну са святам і зычыць ёй здароўя, натхнення на напісання новых вершаў і твораў.
👉 Нягледзячы на тое, што Данута Бічэль нарадзілася ў Лідскім раёне, для Гродна яна стала сваеасаблівым паэтычным сімвалам. Яна не раз звярталася да Гродна і яе адметнасцяў у сваёй творчасці, але самым галоўным дасягненнем паэтка лічыць —
“Музей Максіма Багдановіча, які я сабрала, адчыніла. Стварыла там атмасферу гасціннасці і любові”.
🗞 Акрамя гэтага, Данута Янаўна была адной з ініцыятараў выпуску самвыдавецкай газеты “Рэанімова”, якая мела на мэце папулярызацыю класічнага правапісу беларускай мовы.

👊 За апошнія дні інфармацыйную прастору Беларусі запаланіў новы расійскі серыял "Слово пацана". І мы раптам узгадалі, што яшчэ ў 2019 удалося запісаць кароткія ўспаміны аднаго з гродзенскіх пацаноў 80-90-х, які займаўся "крышаваннем" Скідзельскага рынку. А паколькі зараз бандыцкая тэма ва ўсіх на слыху - дык мы дзелімся з вамі тымі ўспамінамі.
Пакінулі ўсё на той мове, на якой было запісана - бо яна дастаткова сакавітая.
Чытаць: https://telegra.ph/slovo-pacana-12-06

Telegraph
Гродненское "Слово пацана". Как "шанхайские" и "спортсмены" крышевали рынок в Гродно
Сериал "Слово пацана" - история про российские молодежные банды 1980-х - стал одной из самых обсуждаемых тем в белорусском Facebook. Не удивительно, ведь и в Беларуси были свои "пацаны" и полукриминальный мирок. Гродненец Валерий был его частью. В родном…
📺 Пятніца! І на нашым YouTube канале ўжо новае відэа, гэта адно з тых відэа, якое раней мы публікавалі ў нашым Telegram, але калі вы прапусцілі альбо не ведаеце гісторыю гродзенскіх тралейбусаў, то самы час паглядзець.
👉 Гісторыя тралейбуснага руху ў Гродне: https://youtu.be/IoEL_zfzguI
👍 Не забудзьце падтрымаць нас падабайкай і падпіскай. А ў каментарах можаце напісаць свае здагадкі, пра што будзе наступнае відэа.
Невялікая падказка – 15 снежня 1862 года.
Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee
👉 Гісторыя тралейбуснага руху ў Гродне: https://youtu.be/IoEL_zfzguI
👍 Не забудзьце падтрымаць нас падабайкай і падпіскай. А ў каментарах можаце напісаць свае здагадкі, пра што будзе наступнае відэа.
Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee
🤯 Так павінен быў выглядаць Гродзенскі абласны драматычны тэатр
👉 Яго планавалі пабудаваць у 1960-я гады на вуліцы Ажэшкі насупраць гарадскога парка, за помнікам пісьменніцы. Дзеля будаўніцтва планавалі “схаваць” Гараднічанку — засыпаць яе грунтам. У газеце таго часу пісалі — “Як кажуць, гульня каштуе свеч”. Планавалася, што тэатр будзе разлічаны на 800 месцаў. У ім павінна было быць фае, сцэна, памяшканні для актораў.
🏗 У выніку, ад гэтага праекта адмовіліся. А абласны драматычны тэатр пабудавалі у 1980-х гадах ў іншай кропцы горада — на месцы зруйнавана манастыра бернардынак на вуліцы Маставой. Некаторыя лічаць, што будынак тэатра — вяршыня савецкага мадэрнізму ў Гродне.

12 снежня 1586 года ў Гродне памёр Стэфан Баторый
👑 Самы час ўзгадаць некалькі цікавых момантаў з жыцця манарха. Пяць фактаў пра Баторыя чытайце ў картках, якія мы падрыхтавалі.