Сталі вядомы падрабязнасці пра сумесны беларуска-кітайскі праект "На векі вечныя"
1) Сюжэт распавядзе пра каханне, сяброўства студэнта з Беларусі і студэнткі з Кітая. Прычым больш за палову пазней будзе адбывацца ў Кітаі, а не Беларусі
2) Стужка хутчэй за ўсё будзе нагадваць турыстычную паштоўку, каб завабіць у краіну турыстаў. З беларускага боку будуць здымаць Мінск і Брэст, з кітайскага - правінцыі Ухань, Сычцань і іншыя
3) Магчыма ў праекта будзе некалькі рэжысёраў. Раней казалі, што стужку будзе здымаць размеркаваны на студыю выпускнік БДАМ Кірыл Халецкі ("Культурны код", "Кіношнікі"). Цяпер кажуць, што галоўным рэжысёрам стане Лэй Хань, які падпісаў дамову з беларускай студыяй. Магчыма Хань і Халецкі будуць сумесна працаваць над стужкай, проста пазіцыя Заняў будзе вышэйшая
https://youtu.be/BikQ3Wa76n0?si=6fkI87Pp3G3iyhq2

YouTube
«Ёсць падтрымка і паразуменне – будзе і кіно!»
У студыі радыёканала «Культура» генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Юрый Аляксей і старшыня кампаніі па вытворчасці кіно і тэлебачання правінцыі Сычуань, генеральны прадзюсар, галоўны рэжысёр фільма «На вякі вечныя» Лэй Хань .
Гаварылі…
Гаварылі…
В эту среду в Варшаве состоится вечер белорусского кино
Будут показаны три фильма с Фестиваля белорусского кино Bulbamovie:
🔸 "Раскиданное гнездо" / реж. Валерий Нескарадецкий, документальный, 27’, Словакия, 2024/
🔸 "Мара. Белорусская мечта" / реж. Саша Кулак, документальный, 62’, Франция, Великобритания, 2022/
🔸 "Последняя ночная смена" / реж. Максим Швед, документальный фильм, 19’, Польша, 2023/
👁 Гостями вечера станут Януш Гаврилюк, инициатор и организатор Варшавского фестиваля белорусского кино BULBAMOVIE, а также Максим Швед, режиссер документального фильма "Последняя ночная смена".
Событие пройдет в рамках III Летнего кинофестиваля "Под общим небом", по адресу Foksal 11 в 20:00, 28.08.2024

Facebook
PRZEGLĄD KRÓTKICH FORM Z FESTIWALU BULBAMOVIE | Pod Wspólnym Niebem III Letni Przegląd Filmowy
Event in Warsaw, Poland by Centrum Myśli Jana Pawła II and 3 others on Wednesday, August 28 2024 with 156 people interested and 26 people going. 12 posts in the discussion.
Дзясяткі мастакоў са ўсяго свету выказаліся ў падтрымку зняволенага Андрэя Гнёта
Сярод падпісантаў ліста значацца Жусцін Трые, Йоргас Ланцімас, Бела Тар, Агнешка Холанд, Жульет Бінош і іншыя. Кампанію "Мастакі за Андрэя" зарганізаваў актор Міця Савелаў і прадзюсарка, рэжысёрка Воля Чайкоўская.
Андрэй Гнёт — беларускі рэжысёр рэкламы, журналіст. Мужчыну арыштавалі ў Сербіі ў 2023 годзе, пасля запыту на пошук праз Інтэрпол ад ураду Беларусі. Нягледзячы на тое, што Інтэрпол пазней адмяніў запыт, Сербія не вызваліла Андрэя.
Заўтра апеляцыйны суд вырашыць, ці вызваліць Гнёта з-пад варты, ці экстрадваць яго у Беларусь.
https://belfilmacademy.com/be/news/20240825112142_artists-for-andrei

Сёння ў мяне эксклюзіў — напісаў рэцэнзію на яшчэ не трапіўшую ў пракат ідэалагічную стужку "Культурны код"
Караткаметражны фільм распавядае пра здымкі студэнтамі Акадэміі мастацтваў фільма пра дзяржаўныя сімвалы Беларусі: герб, сцяг, гімн.
Фільм пачнуць паказваць у Беларусі з 5 верасня, акурат перад дзяржсвятам Дня народнага адзінства.
https://euroradio.fm/sacrealizm-rodnay-dyktatury-shto-pakazali-u-idealagichnay-stuzhcy-kulturny-kod

Навіны Беларусі | euroradio.fm
Сацрэалізм роднай дыктатуры. Што паказалі ў ідэалагічнай стужцы “Культурны код”
Пад выглядам вытворчай камедыі нам прапануюць лікбез пра сімвалы дзяржавы, прынятыя сённяшнім аўтарытарным рэжымам.
Паралімпіец і прапагандыст Аляксей Талай здымаецца ў масоўцы ў расійскім фільме пра вайну
І грае там, па-ба-ба-бам, ахвяру вайны -- чырвонаармейца, пацярпеўшага ад абстрэлаў.
Гаворка пра фільм "У спісах не значыўся" па аднайменным рамане Барыса Васільева. Сярод стваральнікаў прапагандысцкай карціны — расійскі акцёр і прапагандыст Уладзімір Машкоў.
Стужку здымалі ў Мінску, у Верхнім горадзе, а цяпер працягваюць працу ў Брэсцкай крэпасці.
Таксама пра Талая здымаецца дакументальны фільм на "Беларусьфільме", які яшчэ пару год таму ніхто з дакументалістаў студыі не хацеў здымаць.
Цікава, што сам Талай пазбавіўся рук і ног, бо падлеткам падарваўся на міне часоў Вялікай Айчыннай.
Апошнім часам спартовец знакаміты наведваннем прарасійскіх і пралукашхнкаўскіх падзей, таксама яго фонд займаецца дэпартацыя дзяцей з Украіны ў Расію і Беларусь.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Экс-купалавец і зорка праекта "Чынчынчэнел" Дзмітры Ясеневіч распавёў як эвакуяваўся з Беларусі
Стрым рабіў фонд "Байсол".
Актор распавёў, як яго затрымалі ў пачатку лета, як правёў 14 сутак арышту і як з'ехаў з краіны ўрэшце.

Кінааналітык Максім Жбанкоў запусціў перадачу "100 год беларускаму кіно"
Яна выходзіць на яго ютуб-канале "ШокінгКульт". У ім аўтора у форме эсе распавядае пра этапы станаўлення беларускага кіно і знакавыя фільмы розных часоў.
Першы выпуск прысвечаны 1920-ым — стужкам "Прастытутка", "У вагні народжаная", "Кастусь Каліноўскі" і стварэнню ў Ленінградзе студыі "Белдзяржкіно" (прататыпа студыі "Беларусьфільм").
https://youtu.be/oT5GDIIv7mw?si=xQ2ExaBRrInxxs4r

1920-е: большевики, проститутки и батька Калиновский – «Белгоскино» начинается! (BY sub) #стогодкіно
Стартовый выпуск проекта "Сто лет беларуского кино" рассказывает о двадцатых годах прошлого века и первых шагах отечественного кинематографа. Революционная ярость и агитационный экстаз, критика секса на продажу и рождение беларуского психодела. Короче говоря…
Студыя "Майстэрня Уладзіміра Бокуна" зняла фільм пра аніматара Леаніда Шварцмана
Пастаноўкай займалася Кацярына Шарамет. Тэледакументальная стужка мае назву "Леанід Шварцман. Казка пра мальчыка ў старым горадзе". Яе паказа адбудзецца 11 верасня ў Мінску, у кінатэатры "Беларусь" у 18:30.
Шварцман — народжаны ў Мінску савецкі аніматар габрэйскага паходжання. За гады працы ён стварыў мноства мультфільмаў, сярод якіх: "Аленький цветочек", "Чебурашка", "Золотая антилопа", "38 попугаев", "Котёнок по имени Гав" і г.д. Памёр летам 2022 года ва ўзросце 101 года.

На мінулым тыдні пайшоў з жыцця актор Георгі Маляўскі
Акцёр памёр ва ўзросце 77 год.
Маляўскі доўгія гады працаваў у Купалаўскім тэатры і пакінуў яго трупу ў 2020 годзе.
Актор нарадзіўся ў 1946 годзе ў Мінску. У 1970-м скончыў акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (сёння — Акадэмія мастацтваў). Працаваў у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі ў Бабруйску. З 1971 года — у Купалаўскім тэатры.
Сярод яго найбольш значных роляў: А.А. ("Эмігранты" Мрожака) і Ян Дабровіч ("Ідылія" Дуніна-Марцінкевіча). Таксама сыграў дзясяткі іншых роляў на Купалаўскай сцэне. Актыўна здымаўся ў кіно і серыялах: "Чарнобыль", "Мухтар", "Падвышая градус" і інш.

Кітайскія партнёры расчараваны магчымасцямі па супрацы з "Беларусьфільмам"
Узніклі праблемы з пошукам актораў да сумеснага беларуска-кітайскага праекта "На векі вечныя". Як сцвярджаюць крыніцы з атачэння нацстудыі, "Беларусьфільм" не можа знайсці артыстаў для здымак, напружваючы пры гэтым ўсе свае сілы.
Справа простая — большасць прафесійных актораў знаходзіцца ў чорных спісах праз нелаяльнасць да ўлады, з'ехалі ў эміграцыю ці проста не гатовыя здымацца ў ідэалагічным кіно. "Беларусьфільм" падключыў нават прыватныя кампаніі і кастынг-студыі для пошуку, але ніхто не адклікнуўся. На пробы прыходзілі студэнты, масоўка, пачынаючыя акторы, але патрэбных людзей адшукаць не атрымалася. У выніку кітайскія сябры з вялікім расчараваннем з'ехалі дадому.
Пакуль незразумела ці працягнуцца здымкі праекта. Пакуль ён знаходзіцца ў падвешаным стане.
Нагадаю, што праект "На векі вечныя" — першы сумесны беларуска-кітайскі праект, дамову аб стварэнні якога ганарова падпісалі ў канцы жніўня падчас афіцыйнага візіта кітайскай дэлегацыі ў Беларусь. Ён будзе распавядаць пра сяброўства і каханне беларускіх і кітайскіх студэнтаў, здымкі пройдуць у Беларусі і Кітаі, прычым большасць падзей (70% хранаметражу) адданы менавіта пад кітайскія лакацыі. Размовы аб здымках сумеснага кітайска-беларускага праекта ідуць з канца 2010-х гадоў, але дагэтуль так нічым і не скончыліся.

Telegram
Кастинги Беларусьфильма 🎬
КИНО СНИМАЮТ ЗДЕСЬ 🎬🎥
Для наведвання ідэалагічнага фільма "Культурны код" уключылі адмінрэсурс
Сення стартуе рэспубліканскі паказ фільма "Культурны код" — ідэалагічнай стужкі "Беларусьфільма", знятай маладым рэжысёрам Кірылам Халецкім. Як піша выданне Hrodna.life, у адным з гродзенскіх кінатэатраў цалкам выкупілі тры шэрагі месцаў.
Па стане на вечар 4 верасня ў гродзенскіх кінатэатрах не прадалі ніводнага квітка на прэм’еру фільма "Культурный код". Яго паказваюць у кінатэатрах "Космас", "Чырвоная зорка" і "Кастрычнік". Але ў дзень прэм’еры здарылася цуда: выкупілі тры шэрагі месцаў.
Выданне лічыць, што пасля іх публікацыі чыноўнікі пабеглі выкупляць білеты цэлымі шэрагамі.
Нагадаю, што я ўжо паглядзеў гэты фільм і напісаў пра яго тэкст для выдання "Еўрарадыё".

З'явіўся анімацыйны фільм "Правы чалавека"
На днях праца стала даступна для прагляду на ютуб-канале "Будзьма беларусамі". Асноўная ідэя праекту – ў гульнёвай форме распавесці пра правы чалавека. Сцэнарыстамі выступілі праваабаронцы з HUMAN RIGHTS IMPACT.
Аўтары анімацыйнага фільма Ната Карнеева (адзін з рэжысёраў і аўтар малюнкаў) і Эльдар Мусін (другі рэжысёр, гукарэжысёр, аўтар анімацыі).
"Працаваць над фільмам мне было цікава, хаця і не заўсёды проста. З рэжысурай мне вельмі дапамог аніматар, з якім мы ўжо працавалі над маім аўтарскім праектам SHIREY MARA", — распавяла Карнеева.
Паводле яе, "менавіта Эльдар вызначыў асноўныя мізансцэны гэтага фільма і ўдыхнуў жыццё ў мае малюнкі, анімаваўшы іх».
"Работа з адукацыйным кантэнтам — гэта новы для мяне досвед, і я буду рада, калі наш анімацыйны фільм пабачаць людзі", - адзначыла аўтарка.
https://youtu.be/tFoj7ld4Ds4

Напісаў пра пяць дакументальных фільмаў, якія тлумачаць умовы жыцця ў сучаснай Беларусі
У спіс трапілі стужкі:
"Звычайны прэзідэнт" Юрыя Хашчавацкага
"Вакол Беларусі на роварах з маторамі" Барыса Нікалайчыка
"Смеласць" Аляксея Палуяна
"Радзіма" Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзякі
"Чыстае мастацтва" Максіма Шведа
Па спасылцы ніжей не толькі тэкст, але і спасылкі на прагляд дзвух з пяці фільмаў:
https://euroradio.fm/pyac-belaruskikh-filmau-yakiya-tlumachac-zhyccyo-va-autarytarnay-belarusi

Пяць беларускіх фільмаў, якія тлумачаць жыццё ва аўтарытарнай Беларусі
Ад трывожнага тэлефільма пра Лукашэнку да дакументальнага эсе аб моцы гвалту.
2 верасня памёр савецкі алімпійскі чэмпіён Аляксандр Мядзьведзь. Яму было 86 год.
З гэтай нагоды "Беларусьфільм" апублікаваў дакументальны фільм пра спартоўца, зроблены яшчэ ў 2013 годзе на базе Белвідэацэнтра рэжысёрам Генадзем Рабцэвым.
Запрашаю ўсіх ахвочых на прагляд
https://youtu.be/_DuyWdIp4iA?si=VS_EIDowuOC_DNRU

АЛЕКСАНДР МЕДВЕДЬ. НЕПОБЕДИМЫЙ | Документальный фильм | FullHD
Документальный фильм о Алекса́ндре Васи́льевиче Медве́де ; Род.16 сентября 1937, Белая Церковь — умер 2 сентября 2024, Минск) — советский белорусский спортсмен, борец вольного стиля, трёхкратный олимпийский чемпион, многократный чемпион мира, Европы и СССР.…
Пераможцы беларускага анімацыйнага фестывалю "Анімаёўка" змогуць вучыцца ў расійскім ВНУ
Ад гэтага года пераможцы фэсту атрымоўваюць дадатковыя балы пры паступленні ў Маскоўскі дзяржаўны інстытут культуры. «Анімаёўка» ўключана ў адмысловы пералік творчых конкурсаў для талентаў (названага ВНУ) нароўні з кіна- і анімацыйнымі фестывалямі ў Маскве, Яраслаўлі, Хабараўску, так званай Рэспубліцы Крым, заўважыла выданне Reform.news.
У адрозненне ад Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", які пасля 2020 года згубіў сваю рэпутацыю ў Еўропе, фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка» захаваў свае пазіцыі для замежных аніматараў. У апошнія гады заяўкі на ўдзел у падзеі дасылаюць мастакі з самых розных краін свету, і ў прыватнасці, у гэтым годзе арганізатары атрымалі 317 заявак з 47 краін.
"Упершыню ў конкурсах прымаюць удзел такія краіны, як Вьетнам і Трынідад і Табага", — адзначае каманда «Анімаёўкі». Але таксама сярод патэнцыйных краін-удзельніц называюцца, скажам, Аўстралія, Бельгія, Вялікабрытанія, Данія, Польшча, ЗША, Іспанія, Італія, Чэхія, Нідэрланды, ды нават Украіна. Падобна на тое, што аніматары не ў курсе той грамадска-палітычнай сітуацыі, што зараз у Беларусі.
Сёлета на прыкладзе, здавалася б, дадатковых магчымасцяў для ўдзельнікаў фэсту за "Анімаёўкай" відавочна замацавалі курс на Усход.
Трэба зазначыць, што і раней на магілёўскім фэсце прысутнічаў «расійскі ўплыў» — выступленні артыстаў і аніматараў савецкага і расійскага кіно, заўважная прысутнасць расійскай анімацыі, але да 2020 года яна ў пэўным сэнсе «разбаўлялася» і гасцямі з Польшчы, Украіны, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Бельгіі.
За апошнія ж чатыры гады гэта дамінанта расійскай прысутнасці стала, так бы мовіць, натуральнай, той, якая сама сабой зразумела. Хоць у склад журы і ўваходзяць творцы, скажам, з Казахстана, Ірана, Кітая.
Аднак у гэтым годзе аргкамітэт падзяліўся яшчэ адным "дасягненнем" "Анімаёўкі" — пераможцы магілёўскага форуму атрымаюць дадатковыя балы пры паступленні ў Маскоўскі дзяржаўны інстытут культуры. У кірунку падрыхтоўкі "Народная мастацкая культура" патэнцыйны лаўрэат здолее атрымаць прафесію ў названай ВНУ па профілі "Кіраўнік студыяй анімацыйнай відэатворчасці. Выкладчык" нароўні з пераможцамі кіна- і анімацыйных фестываляў з расійскіх гарадоў: Златауст, Самара, Масква, так званай Рэспублікі Крым. "Анімаёўка" прыраўніваецца да іх статусу.

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Пераможцы беларускага анімацыйнага фестывалю «Анімаёўка» сёлета атрымаюць дадатковыя балы пры паступленні ў маскоўскую ВНУ
Аргкамітэт Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2024» пахваліўся дадатковымі дабротамі для ўдзельнікаў магілёўскага форуму. Ад гэтага года пераможцы фэсту атрымоўваюць дадатковыя балы пры паступленні ў Маскоўскі дзяржаўны інстытут культуры.…
Серыял "Працэсы" трапіў ў фіналісты конкурса Prix Italia
Cерыял праходзіць у секцыі Digital — Fiction
Prix Italia - назва міжнароднага конкурсу, які арганізуецца ў Італіі і прысуджае найстарэйшыя і самыя прэстыжныя міжнародныя ўзнагароды для радыё, тэлебачання і інтэрнэт-творцаў, якія называюцца "Радыё Оскар". Узнагароды ўручаюцца падчас штогадовага фестывалю, які праводзіцца ў адным з буйнейшых гарадоў Італіі.
Прэмія была заснавана ў 1948 годзе RAI (тады Radio Italiana) на Капры.