Священный Белавуд
1.49K subscribers
2.04K photos
349 videos
8 files
2.23K links
Вся (не)правда о белорусском кино.

Блог киножурналиста Тараса Тарналицкого.

Возможности: @makethebelawood

Общение: @belawoodspeech

Быстрая связь: @tarnalit_sky

Сотрудничество: holybelawood@gmail.com
Download Telegram
Фільм "Беларусь 23.34" пакажуць на фестывалі DOK.fest München

Стужка ўдзельнічае у праграме "Кінематаграфісты ў выгнанні". Пра гэта распавяла аўтарка праекта Таня Свірэпа:

"И снова я с отличными новостями, которые были известны уже давно, но последние месяцы были слишком насыщенные событиями, и я боялась, что новость затеряется. Belarus 23.34 едет на DOK.fest München! Википедия пишет, что это второй по величине фестиваль в Германии после Berlinale. Я буду представлять фильм в Мюнхене вживую 2 и 3 мая, в кинотеатре фильм будет транслироваться также 9 мая, но уже без Q&A со мной после показа. А также модифицированная версия фильма (со всеми закрытыми лицами) будет доступна онлайн в Германии до 20-го мая".

Munich International Documentary Film Festival адзін з нямецкіх дакументальных фестываляў, які праходзіць с 1985 года. Галоўная яго мэта — пазнаёміць публіку з вартымі ўвагі дакументальнымі фільмамі, вырваўшы іх з ценю канкуруючых драматычных фільмаў.

Падзея пройдзе с 1 па 12 мая ў Мюнхене.
Беларускія дакументалісты запусцілі новы праект "Артэфакты. Музей Вольнай Беларусі"

Гэта серыя кароткаметражных дакументальных фільмаў пра легендарных беларусаў і іх рэчы, якія сталі экспанатамі беларускага музея ў Варшаве. Пра гэта піша выданне Reform.

Ідэя і канцэпцыя цыкла належыць дакументалісту Максіму Шведу ("Чыстае мастацтва", "Маршрут перабудаваны"). Акрамя яго над праектам працавалі яшчэ рэжысёры: Сяргей Кавалёў і Арцём Багуслаўскі. 

Агулам яны знялі пяць выпускаў, дзе героямі сталі: праваабаронцы Аліна Нагорная і Ігар Случак, журналіст Аляксандр Івулін, дыджэй Папа Бо, мастачка Руфіна Базлова і г.д.

Першы фільм праекта пакажуць YouTube-канале "Саша, что ты несешь?!" 27 красавіка.
"Беларусьфільм" падрыхтаваў шмат ідэалагічнага кантэнту да святкавання 9 траўня

Пра гэта распавяла кіраўніца Дэпартаменту па кінематаграфіі Ірына Дрыга.

Акрамя ігравой стужкі "Час вяртацца", прэм'ера якой адбудзецца 2 траўня, як я раней і пісаў, будуць і дакументальныя праекты.

Гэтаксама кінастудыя «Беларусьфільм» падрыхтавала для паказу дакументальныя стужкі.

"У неігравой дакументальнай форме нашы кінематаграфісты гэтаксама ствараюць фільмы. Але тут тэма крышачку больш сумная, менш гераічная — гэта дзве стужкі, прысвечаныя генацыду беларускага народа, канцэнтрацыйным лагерам і спаленым вёскам нашай краіны".

Таксама чыноўніца распавяла, што чакаецца анімацыйныя карціны з пяці навэл пра мемарыяльныя комлексы.

"Гэта гісторыя тых падзей, якім прысвечаны мемарыяльныя комплексы, і гісторыя стварэння сваіх мамерыяльных комплексаў. Там анімацыйныя тэхнікі і тэхналогіі будуць спалучацца з дакументальнымі здымкамі мемарыяльных комплексаў, так яны выглядаюць зараз. Так што ў кінатэатрах з’явяцца і новыя фільмы на ваенную тэматыку".
Реконструкцию кинотеатра «Победа» в Минске планируют завершить к 3 июля, а кинотеатра "Москва" — до конца года.

Об этом на встрече с учащимися и преподавателями Лингвогуманитарного колледжа МГЛУ сообщил председатель Мингорисполкома Владимир Кухарев, передает БелТА.

Работы в кинотеатре "Москва" начались в октябре 2023 года. Реконструкция предполагает, что к двум залам на 654 и 233 места добавят два новых на 48 мест каждый. Их расположат на месте бывших подсобных помещений.
Паразмаўляў з рэжысёркай Марай Тамковіч пра яе стужку "Пад шэрым небам", прэм'ера якой адбудзецца летам на фестывалі "Трабейка" у Нью-Йорку, моц мастацтва ў пераломныя часы, тэму палітвязняў і агулам беларускае кіно.

Нагадаю, што фільм "Пад шэрым небам" натхнёны лёсам палітзняволенай і журналісткі Кацярыны Андрэевай. Прэм'ера адбудзецца ў чэрвені ў ЗША.

https://www.youtube.com/live/gr8VDi6PIZ8?si=93DIwtkAS4KBDo63
Ютуб-канал "Падабайка" зрабіў віктарыну з удзелам фільмаў "Беларусьфільма"

У ім аўтары беларускіх ютуб-праектаў адгадваюць фільмы, знятые нацстудыяй за апошні 50 гадоў

https://youtu.be/vmTFdsMrpHE?si=k5TRrjlYtTjuN7sR
Працягваю праект "Беларускае кіно на зломе эпох" сумесна з @budzmaorg і @freebelaruscenter

Гэтым разам напісаў калонку, пра што варта не забывацца кінематаграфістам у нашыя складаныя часы.

https://budzma.org/news/pra-shto-varta-pamyatats-aychynnym-kinematagrafistam.html
Выйшаў першы эпізод новага дакументальнага ютуб-праекту "Артэфакты. Музей Вольнай Беларусі"

Ён распавядае
пра легендарных беларусаў і іх рэчы, якія сталі экспанатамі беларускага музея Вольнай Беларусі ў Варшаве.

У эпізодзе "Мова 404" праваабаронцы Аліна Нагорная і Ігар Случак расправядаюць пра сітуацыю з тытуальнай мовай беларусаў у краіне, і сваю нябачную працу па яе захаванні і распаўсюджванні. А яшчэ — гэта гісторыя сям’і, якая ва ўмовах пераследу працягвала займацца сваёй праваабарончай дзейнасцю і выхоўваць двух сыноў.

Гісторыя "партызанскага" жыцця ў беларускай дыктатуры пасля 2020 года, і паспяховага выратавання. Гісторыя кнігі Аліны Нагорнай "Мова 404" — цяпер артэфакта ў Музеі Вольнай Беларусі, — што сёння была дапоўнена і перавыдадзена ў іншай краіне.

https://youtu.be/uIqHgcD4fDk?si=Sf6L7c53eE36odAw
В Барановичах россияне за четыре дня сняли идеологический фильм "Крепость"

Фильм снимался в рамках международного гуманитарно-просветительского проекта "Киноуроки в школах России и мира". Его авторы своей миссией видят "воспитание поколений выпускников школ 2030−2040 гг. со сформированной широкой библиотекой духовно-нравственных качеств, высоким уровнем нравственной и социальной компетентности".

Что характерно, с 2022 года года "Киноуроки" проводятся не только в России, но еще и аннексированных территориях Украины: ДНР, ЛНР и в Беларуси.

Режиссер фильма — Елена Дубровская, среди актеров — школьники из Барановичей и Бреста, которых в феврале отбирали во время кастингов. В главных ролях кадет брестского кадетского училища Валентин Беняш и школьница Елизавета Мисюк.

Премьера фильма пройдет летом в Барановичах, а в сентябре фильм смогут увидеть все желающие.
Частный cтоличный кинотеатр SkyLine Cinema оштрафовали в суде

Дело в том, что мужчину и его детей не пустили в зал с попкорном и газировкой, купленными не в баре кинотеатре. Ему пришлось оставить сладости и купить новые, чтобы попасть на сеанс. Белоруса это крайне расстроило и он подал на кинотеатр в суд.

Мужчина посчитал, что его права потребителя были нарушены, а кроме того, он испытал чувство унижения, из-за чего у него повысилось артериальное давление и ему пришлось принимать лекарства. Он потребовал компенсацию морального вреда в размере 2000 рублей.

Суд изучил правила кинозала и выяснил, что зрителям действительно разрешен вход в кинозал с продуктами питания, однако исключительно с теми, которые приобретены в пункте общественного питания кинотеатра. При этом в правилах также указан исчерпывающий перечень оснований, при наличии которых зрители не допускаются в кинозал: газировка и попкорн, которые были приобретены в другом месте, в этот список оснований не входят.

При этом суд посчитал требования минчанина завышенными. В итоге SkyLine должен выплатить мужчине 100 рублей в качестве компенсации морального вреда, а государству — пошлину в размере 111 рублей.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінкульту не дасылаюць ідэі фільмаў, прысвечаныя праўладнаму погляду на 2020 год

У канцы мінулага года Дэпартамент па кіно Мінкульта, які ўзначаліла адыёзная чыноўніца Ірына Дрыга, распачало агрэсіўна шукаць сцэнары для кінавытворчасці, у тым ліку з дапамогай дзяржтэлебачання. Вытворцам, у тым ліку беларускім, прапаноўвалі супрацу ў абмен на грошы, славу, поспех.

І дзяржведамства дамаглося свайго — ім даслалі за апошнія чатыры месяцы 280 заявак з розных краін свету. Пра гэта ў ток-шоў "Яшчэ не вечар" распавяла Крысціна Мельнікава, замкіраўніцы аддзела па кінематаграфіі Мінкульта.

Кінематаграфісты дасылалі праекты ў жанрах фэнтэзі і камедыі. А вось сінопсісаў фільмаў з палітычным зместам — пра 2020 год з пункту гледжання ўлад, пра подзвіг настаўнікаў і сілавікоў і г.д. — так і не з'явіліся.

Пры гэтым Мельнікава не губляе надзеі, што такія праекты яшчэ будуць, і са свайго боку запрасіла дзяржтэлеканалы супрацоўнічаць з нацстудыяй над "серыялам пра 2020 год ці іншым праектам на патрэбную для дзяржавы тэму"
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дзяржсектару кіно не хапае грошай і прафесійных кадраў

Пра гэта распавеў праўладны кінематаграфіст Аляксандр Яфрэмаў, распачаўшы спрэчку з Таццянай Команавай, вядучым рэдактарам "Беларусьфільма". Гэта адбылося на ток-шоў АНТ "Яшчэ не вечар".

Супрацоўніца нацстудыі заявіла, што ў кінематографе галоўнае ідэя, а не грошы. Яфрэмаў ёй жорстка запярэчыў, што патрэбны і грошы, і ідэя, і прафесійныя кадры. А вось прафесіяналаў у "Беларусьфільма" цяпер як раз няма, каб здымаць досыць ігравых праектаў.

Цяжка не пагадзіцца з Яфрэмавым. Але ў адсутнасці кадраў вінна не сыход спецыялістаў на тэлебачанне, як кажа ён, а палітыка дзяржавы. Большасць кадраў студыі былі выведзены за штат, каб не плаціць ім заробак, а іншых — звольнілі, рэпрэсавалі і выдавілі з краіны. Навошта цяпер здзіўляцца, калі дзяржзамову на кіно няма каму выконваць.
Трохі крынжа ад праўладнага кінематаграфіста, экс-дэпутата і экс-чыноўніка Генадзя Давыдзькі

Кіношнік на ток-шоў "Яшчэ не вечар" дзяржтэлеканала АНТ выказаў, што 2020 года не адбылося б, калі б у Беларусі быў нармальны кінематограф. Калі б ён існаваў, ніхто супраць Лукашэнкі не пратэставаў. Жалезная логіка, што тут сказаць!

Таксама Давыдзька прыдумаў на хаду стужку пра 2020 год у жанры фэнтазі. Нібы нейкі монстар стварыў жучкоў, якія праз нос і вочы запаўзлі ў галовы беларусам, каб тыя ўзялі бчб-сцягі і выйшлі на плошчы з мітынгамі.

Так у спадара Генадзя багатая фантазія, не дарма ж ён дзіцячыя кніжкі піша.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінкульт валодае бюджэтам у дзесяць разоў меньшым, чым любая расійская прыватная студыя

Пра гэта распавеў прыватны прадусар Глеб Шпрыгаў, які шчыльна ўдзельнічае ў дзяржконкурсах па стварэнню кіно.

Па яго словах, расійскія прыватныя студыі маюць бюджэты у 150 мільёнаў беларускіх рублёў. "А Мінкульт Беларусі ад дзяржавы на стварэнне кіно атрымлівае ў дзесяць разоў меней сродкаў", — пракаментавала Крысціна Мельнікава, замкіраўніцы аддзела па кінематаграфіі Мінкульта.

А потым яны здзіўляюцца, а куды падзеліся ўсе таленавітыя кінематаграфісты. Сышлі працаваць туды, дзе ёсць грошы.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
На канале АНТ абмеркавалі камедыю "АЗС №1" і становішча беларускага кіно

Размова шла падчас ток-шоў "Яшчэ не вечар". Спачатку запрошаныя аўтары абмяркоўвалі сам фільм, а потым стан дзяржсектара кіно і тэмы, якія варта пераносіць на экраны.

"АЗС №1" — гэта камедыя пра супрацоўнікаў аўтазаправачнай станцыі, якія вырашылі уратаваць сваю кампанію ад банкруцтва. Праект зроблены ў супрацы дзяржтэлеканала АНТ з кампаніяй "Беларуснафта" па асабістаму паручэнню, як кажуць медыямэнаджэры АНТ, Аляксандра Лукашэнкі. Над працавалі спецыялісты, якія ніколі не здымалі ігравое кіно.

Пра гэты праект я раней ужо пісаў.
У анлайн-кінатэатры Vodblisk з'явіліся стужкі рэжысёра Арцёма Лобача

Арцём — беларускі кінематаграфіст і кліпмэйкер з больш чым 15-гадовым стажам. Ён скончыў Мінскі каледж мастацтваў па спецыяльнасці "дызайнер", пасля чаго працягнуў навучанне на рэжысуры кіно і тэлебачання ў Акадэміі мастацтваў у Мінску.

Таксама Лобач зрабіў некалькі дакументальных цыклаў для тэлеканалаў "Белсат" і currenttime.tv.

У доступе з'явіліся яго ігравыя стужкі "Дом", "Бліжэй, чым ты думаеш" і дакументальны фільм "Шлях дадому".

https://vodblisk.northernlightsff.com/artsiom_lobach
Мінкульт загадаў гомельскаму аблвыканкаму забяспечыць наведвальнасць новага ідэалагічнага фільма "Час вяртацца"

Ніколі такога не было -- і вось зноў.

Пра гэта сведчыць дакумент, які трапіў ў распараджэнне выдання "Флагшток". Паказ чарговага "партызанфільма" будзе весціся да 3 ліпеня ва ўсіх кінатэатрах, вучэльнях і санаторыях Гомельскай вобласці.

На прэмьерны сеанс у кінатэатр "Мір" даслалі школьнікаў у суправаджэнні атрадаў НКУС.

Нагадаю, што фільм "Час вяртацца" -- гэта перароблены нацстудыяй неажыццяўленны сумесна з Узбекістанам праект "Казбек". Новая стужка прысвечана наступальнай аперацыі "Баграціён".
Працягваю страчыць рэцэнзіі на фільмы, якія не паглядзець.

Гэтым разам -- чарга "Купалы" Уладзіміра Янкоўскага. Выглядае ён так жа недасканала, як і ў 2020 годзе, калі я яго ўпершыню пабачыў, але актуальнасць зместа толькі ўзрасла. Забаўная сітуацыя -- самы актуальны фільм "Беларусьфільма", які да таго ж шмат каму падабаецца і на які б прадаваліся квіткі, а вымушаны ляжаць на паліцы Мінкульта.

https://budzma.org/news/kupala-u-kiptsyurakh-imperyi.html
Рэжысёр і аніматар Юры Сямашка зняў свой першы паўнаметражны фільм

Стужка называецца "Лебядзіная песня Фёдара Озерава", здымкі праходзілі ў Варшаве.