Священный Белавуд
1.47K subscribers
2.05K photos
350 videos
8 files
2.26K links
Вся (не)правда о белорусском кино.

Блог киножурналиста Тараса Тарналицкого.

Возможности: @makethebelawood

Общение: @belawoodspeech

Быстрая связь: @tarnalit_sky

Сотрудничество: holybelawood@gmail.com
Download Telegram
У ютуб-праекта "ЧынЧынЧэнел" выйшла новая серыя — "ЧынЧыны ў мундзірах"

Аўтары пішуць, што ў новым праекце галоўныя героі — чыноўнікі Сяргей Мікалаевіч і Мікалай Сяргеевіч — возьмуць варожую сталіцу за тры дні, канфіскуюць бытавую тэхніку і бліскуча правядуць аперацыю па планавым адступленні.

"Яшчэ ў часы Вялікай Айчыннай Вайны мы ўжо ведалі, чым завершыцца і як будзе праходзіць Свяшчэнная Спецаперацыя Расіі ва Украіне", — сведчыць апісанне выпуска.

https://www.youtube.com/watch?v=qz-qvSAEpWg
Дарагія чытачы канала "Священный Белавуд", сёння спаўняецца 99 год беларускаму кінематографу.

З гэтай нагоды хачу вам і самаму сабе пажадаць, каб другія сто год былі больш ёмістымі, шчаслівымі і плённамі для айчынных кінематаграфістаў і культурнай прасторы краіны.

Са святам!🥳🥳🥳
Памятаеце, як дзяржпрапаганда піярыла захапленне беларусаў ад прагляду фільма "На іншым беразе" — апошняга мегапраекта "Беларусьфільма"?

Дык вось рэчаіснасць зноў разышлася з казкамі з зомбаскрыні — гледачам фільм зусім не спадабаўся. Зараз усё пакажу.

Напрыклад, 1,3 тысячы гледачоў "Кінапошуку" ацанілі ваенную драму пра падзеленую Беларусь у 3,1 бала.

Карыстальнікі Imdb апынуліся нешматлікімі (іх пакуль усяго шасцёра) і болей радыкальнымі — яны паставілі праекту толькі 2,5 бала.

Але вось ў 7,5 балаў фільм адзначылі карыстальнікі расійскай платформы "Кіно-тэатр". Але гэта меркаванне толькі 4 карыстальнікаў.

Як бачна, усе праглядзеўшыя засталіся пад моцнымі "адчуваннямі", калі вы разумееце пра што я.
Кінематаграфіст Мікіта Лаўрэцкі выклаў у сеціва свой новы фільм — альманах СOOL (News from Belarus)

У гэтым кінематаграфічным часопісе рэжысёры, раскіданыя па ўсім свеце, экранізуюць вясёлыя і шчымлівыя беларускія сюжэты: тэлефонныя злодзеі, буслы TikTok, самы маленькі замак у свеце і ахвяры эпідэміі дэпрэсіі.

Рэжысёры-удзельнікі праекта:
Раду Жудэ
П'ер Леон
Леслі Найф
Ары Голд
Павел і Цімур Нядзведзь
Тамара Гранаткіна
Мішэль Г. Стратан
Крыстафер Смолл
Антось Сівых
Важа Шчыпко
Аглая Юнова
Андрэй Кашперскі
Віктар Лебедзеў і Ганна Дэн
Маша Герц і Асман Набіеў
Вікторыя Зянчук
Ігар Чышчэня
Юлія Астроўская
Мікіта Лаўрэцкі

З адмысловымі з'яўленнямі на экране Браяна Бэла з Weezer, Крэйга Старка з The Tarantino Gang, Ільі Бажко з Tыrmenatr 4, Уладзіміра Леона з My Dear Spies і [ВЫДАЛЕНА] у ролі самога сябе ў яго кінематаграфічным дэбюце.

А вось заява да куратара і суаўтара праекта Мікіты Лаўрэцкага:

"Я хацеў прадэманстраваць творчасць усіх крутых, крэатыўных, натхняльных мастакоў, якія прымыкаюць да беларускага руху "Кончанага кіно". З-за эканамічных умоў, у якіх мы апынуліся, нам няма чаго даказваць і губляць — і менавіта тут адбываюцца самыя захапляльныя рэчы.

У першым выпуску часопіса рэжысёры выкажуць на экране самыя шалёныя і вострыя навіны 2022 года, напісаныя адным з апошніх незалежных журналістаў, якія працуюць у Беларусі, Антонам Серанковым. Многія беларускія рэжысёры былі вымушаны эміграваць у апошнія гады, таму гэтая калекцыя таксама час ад часу дэманструе розныя творчыя шляхі, якія яны выявілі, спрабуючы ўзнавіць сваю страчаную радзіму ў кіно".

https://youtu.be/GSZPOOUh2yY?si=Zza1TfulDhxVxx5U
Если вы не знаете, как выглядит подлинное отчаяние, то я вам его сейчас продемонстрирую

Ирина Дрига, еще недавно главный цензор всей независимой белорусской культуры, зовет к себе на встречу в отдел по кинематографии при Министерстве культуры молодых авторов.

Соответствующее объявление появилось в тг-аккаунте ведомства. Процитирую эти смехотворную браваду полностью:

"В белорусском кинематографе есть четыре элемента успеха: деньги, база и технологии "Беларусьфильм", дружественный к белорусскому кино прокат и поддержка СМИ. Для того, чтобы они сработали, нужен пятый элемент - талант и креатив!Поэтому с 23 декабря и далее каждую субботу с 10 до 14 часов начальник отдела по кинематографии Ирина Дрига ждёт с идеями и проектами молодых, талантливых и умеющих работать авторов, режиссёров и продюсеров с проектами, которые они хотят реализовать на базе главной киностудии страны", — говорится в объявлении

Чиновницу интересует игровое, неигровое и анимационное кино.

"Приоритетный интерес - проекты патриотической и социально важной тематики
Материалы (синопсис, сценарий, краткая информация о проекте с указанием сроков производства и примерного бюджета) высылайте заранее на
почту:1zam@kultura.by. Звоните: 203 25 59. Приходите: Победителей,11. Каб.319. Пароль: "Пятый элемент"", — подытоживает пресс-служба ведомства.

Так почему же этот истерически смешной пост говорит о подлинном отчаянии?

Все дело в том, раньше только директора "Беларусьфильма" имели право приглашать к себе на студию свежие кадры. И даже проводили питчинги на отжатом Минкультом же кинофестивале "Лістапад". Но теперь вот дела идут так хорошо, что министерство в лице Ирины Дриги само снизошло до приглашения творческих кадров к себе на встречу.

Почему так происходит?

Есть два варианта ответа — или к государству стучаться исключительно бесталанные люди, которые ничего не умеют, или ровным счетом никто не приходит.

Из забавного еще здесь то, что зная, какие проекты Дрига запрещала, очень сложно предположить, какой проект она сможет одобрить. Это все равно, что зайти в клетку к голодному льву, положить свою голову в пасть и надеяться, что он не откусит ее. А он, уж поверьте, мигом ее отгрызёт.

И если этот пост читают люди, которые думают, что можно сегодня сыграть в компромисс с белорусской системой и снять свой собственный проект, то у меня для вас плохие новости.

В лучшем случае вас заставят снимать стерильное, никому не интересное, беззубое кино, а в худшем — предложат гнать госпропаганду, чем "Беларусьфильм" сейчас плотно и занимается. Ах да, есть ещё вариант, что вы снимете нечто киноподобное, а его в итоге положат на полку и вообще никому не покажут, кроме Худсовета министерства.

Если вас не пугает такие перспективы — добро пожаловать в дивный мир госкино Беларуси )
Дакументальны фільм "Радзіма" не прабіўся ў паўфінал намінантаў "Оскара"

Амерыканская кінаакадэмія апублікавала спіс з паўфіналістаў у дзесяці катэгорыях, у кожнай — па 15 прэтендэнтаў. У кандыдаты на намінацыю "Лепшы паўнаметражны фільм" стужка "Радзіма" дакументалістаў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзякі не трапіла. Затое ў ім ёсць дацка-польскі фільм "Апалонія, Апалонія" пра творчы шлях польска-французскай мастачкі з беларускімі каранямі і два фільмы пра украінскую вайну: "20 дзён у Марыўпалі" і "У люстэрку дальняга віду".

Поўны спіс выглядае такім чынам:

American Symphony
Apolonia, Apolonia
Beyond Utopia
Bobi Wine: The People’s President
Desperate Souls, Dark City and the Legend of Midnight Cowboy
The Eternal Memory
Four Daughters
Going to Mars: The Nikki Giovanni Project
In the Rearview
Stamped from the Beginning
Still: A Michael J. Fox Movie
A Still Small Voice
32 Sounds
To Kill a Tiger
20 Days in Mariupol

Нагадаю, што фільм "Радзіма" даследуе феномен гвалту ў беларускім войску, які рэжым выкарыстоўвае для захаванні ўлады у Беларусі.

https://deadline.com/2023/12/oscar-shortlists-2024-1235679832/
Ютуб-проект "ЧинЧинЧэнел" выпустил очередную серию проекта "ЧинЧины в мундирах"

"Простые белорусские чиновники Сергей Николаевич и Николай Сергеевич увидели своими глазами нацистов на Священной Спецоперации и вступили в равный бой с вражескими мирными жителями за трофейный самовар. Во второй главе военно-патриотического сериала "ЧинЧины в мундирах" мы вам прочитаем письмо с фронта от дважды героя СВО и трижды героя Великой Отечественной Войны своей зазнобушке и покажем, как можно любить чай", — написано в описании проекта.

https://www.youtube.com/watch?v=LOvp9jfKdvU
Ва аўторак у Вільні адбылася сустрэча культурных дзеячоў, дзе быі падведзены вынікі года ў беларускай культуры.

Цалкам тэкст вы можаце пачытаць па спасылцы, а працытую толькі частку адно кіновытворчасці:

Запрошаная экспертка Ірэна Кацяловіч адзначыла стварэнне ў пачатку года Беларускай незалежнай кінаакадэміі, прэзентацыя якой адбылася на Берлінскім міжнародным кінафестывалі.

Важнай падзеяй, на яе думку, стала прэм’ера дакументальнага фільма "Радзіма" незалежных беларускіх дакументалістаў Ганны Бадзяка і Аляксандра Міхалковіча, які быў намінаваны на Еўрапейскую кінапрэмію і патрапіў у доўгі спіс прэміі "Оскар". Гэты фільм, як выказалася Кацяловіч, у 2023 годзе "трымаў сцяг беларускага кіно".

Адзначыла яна таксама тое, што Міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў "Нефільтраванае кіно", які лукашэнкаўскімі ўладамі «быў выразаны з беларускай прасторы», удалося правесці ў Вільні.

Яшчэ адной падзеяй для беларускага кінематографа стала беларуская прэмія кінакрытыкаў "Чырвоны верас", у складзе журы якой 16 кінакрытыкаў і кіназнаўцаў. Цырымонія ўзнагароджання найлепшых фільмаў апошніх гадоў, як паведаміла Кацяловіч, адбудзецца ўжо ў лютым 2024 года.

Сярод тэндэнцый Кацяловіч адзначыла спробу беларускага кіно гуртавацца ў замежжы і адмяжоўваць сябе ад лукашэнкаўскага рэжыму. Пра гэтую тэндэнцыю сведчыць як з'яўленне ўласнай кінапрэміі, так і іншыя ініцыятывы кшталту з'езду кінематаграфістаў у Варшаве.

"Такой тэндэнцыі не было, калі ўсе жылі ў Беларусі, цяпер гэта жыццёва неабходна".

У 2023 годзе беларускія кінематаграфісты "вучыліся грукацца ў дзверы і знаходзіць сродкі".

"Беларускае незалежнае кіно заўсёды знаходзіла сродкі за мяжой. У гэтым сэнсе ўсё прымушае дзейнічаць на той жа манер». Гэтыя рухі неабходна сістэматызаваць. "Мы ў пошуку шляху".
Архіўная навіна, выдаленная ад 23 снежня 2023 года

***

На гэтым тыдні ў Мінску адбылося затрыманне наведвальнікаў "Вечара незнятага кіно"

Гаворка пра культурную падзею, якую 21 снежня ладзілі арганізатары фестывалю "Нефільтраванае кіно" ў мінскім чайным клубе на Гікала 7а-7.

Па маёй інфармацыі затрымалі некалькі чалавек, як простых наведвальнікаў, так і арганізатараў і чальцоў супольнасці kinaklub.org (арганізатары зачыненага фестываля Cinema Perpetuum Mobile, праекта "Кінабалаган", "Нефільтраванае кіно" і інш). Затрыманым прысудзілі суткі арышту, яны знаходзяцца цяпер на Акрэсціна. У чым прычына арышту і сілавікі з якога падраздзялення працавалі пакуль невядома. Таксама сярод арыштаваных, магчыма, знаходзіцца Аляксандр Мартынюк (Alex Mart), дырэктар фестывалю "Нефільтраванае кіно".

Нагадаю, што ў гэтым годзе Мінкульт цалкам адмяніў фестываль "Нефільтраванае кіно" у Беларусі, а таксама шэрага паказаў у іншых гарадах краіны. Пры гэтым фестываль правёў паказы за мяжой: ў Вільнюсе і Грузіі.

Буду сачыць за развіццём падзей і напішу дадатковы пост, калі з'явіцца дадатковая інфармацыя.
І яшчэ адна абвестка. Апошнім часам я перыядычна выдаляю пасты з канала, можа вы тое самі пабачылі. Тое робіцца, калі ідзе запрос ад зацікаўленых асоб. Кожны выпадак разглядаецца індывідуальна, агульнага падыходу да працы няма. Цяпер тактыка трохі зменіцца — пасты будуць заставацца, але ў цалкам перапісанным выглядзе, з пазначэннем факта аб просьбе інфармацыю прыбраць.

А цяпер трохі ўласных разваг наконт цяжкасцяў працы у тг-журналістыцы.

***

Са жніўня 2018 года вяду канал пра беларускае кіно "Священный Белавуд". Графік просты -- кожны дзень (ну, амаль што) па аднаму ці некалькі пастоў. Але апошнія чатыры гады даюцца неяк невыносна цяжка.

Бо губляюся ў нашай скажонай і запужанай інфапрасторы, не разумею новых правілаў гульні, які навязваюць рэжым і сілавікі.

Раней як было -- ты пішаш эксклюзіўную навіну, цябе цытуюць большасць беларускіх выданняў (ад "Зеркало" да "Хартыі'97"), а ты атрымліваеш новых падпісантаў, яшчэ больш праглядаў, плюс шанец дамовіцца з рэкламадаўцамі на рэкламу. Плюс, наутральна, прасоўваеш інфу пра айчыннае кіно. Усё нібы файна.

Але ўжо тры гады нічога з гэтага няма. Я страціў прыкладна 700 падпісантаў з 2021 года (на піку, пасля майго затрымання восенню 2020 года, было 2300+ чалавек) і працягваю іх стабільна губляць, росту статыстыкі няма, узаемапіяр не працуе, грошай на вядзенне каналу і яго прасоўванне таксама. Нічога няма, акрамя напрацаванага ўмоўнага рэфлексу "знайсці класную інфанагоду хутчэй за ўсіх і апублікаваць".

Раней яшчэ было разуменне, што канал камусьці патрэбны, але цяпер адчуваю, што хутчэй гэта абуза, якая становіцца нагодай для штотыднёвых спрэчак і адстойвання сваёй пазіцыі, чым для пазітыўных рэчаў. Бо пра што пісаць -- не зразумела. Прыкладна 15% пастоў просяць выдаліць. І гаворка часта ідзе не пра кулуарную інфармацыю ці інсайд, а натуральна -- пра інфармацыю, якая фігуруе ў адкрытым доступе.

Па шчырасці, я ўжо не разумею, за што змагаюся і надышоў час згортваць тое, што паціху памірае. Але я яшчэ падумаю, канешне.
У калядны сачэльнік трэба глядзець калядныя ж фільмы. Беларускае кіно не можа пахвастаць вялікай колькасцю святочных стужак, але ёсць фільм які дакладна варта паглядзець.

І завецца ён "Горад майстроў" — фільм-казка 1965 года, часоў позняй адлігі, зняты Уладзімірам Бычковым (аўтар цэнузраванай экранізацыі аповесці Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні").

Дзеянне фільма адбываецца ў сярэднявечным еўрапейскім горадзе. Захопнікі пад кіраўніцтвам злога герцага дэ Малікорна раптам напалі на Вольны горад Майстроў і заняволілі яго, усталяваўшы жорсткія парадкі. Групе гараджан удалося збегчы з-пад улады герцага ў бліжэйшыя лясы для падрыхтоўкі да вырашальнага бою. Свабодалюбнаму гарбуну-завею па імені Караколь, таемна закаханаму ў выдатную залаташвейку Вераніку, прадказана вызваліць горад і ажаніцца на каханай.

Болей актуальнага фільма савецкай эпохі вы дакладна не пабачыце:

https://youtu.be/L3JyppzVifQ?si=yLGtW6Ga45bFlnLj
На якія тэму сёння яшчэ можна здымаць фільмы на нацстудыя? Правільны адказ — напрыклад, на тэму пчалярства.

Трейлер менавіта такой дакументальнай стужкі "Тэрыторыя пчол" дакументаліста Юрыя Цімафеева апублікаваў афіцыйны ютуб-канал "Беларусьфільма".

Фільм знаёміць з адным з лясных промыслаў Беларусі - сыходам за пчоламі-бароўкамі на беларускім Палессі. Гэта бортніцтва, якое захавалася да нашых дзён толькі на Уборцкім Палессі. Гэта цалкам тэрыторыя Лельчыцкага раёна. Гомельскай вобласці, край лясоў, балот, рачулак і заліўных лугоў, на якіх расце мноства меданосных раслін. Бортніцтва захавалася тут амаль у нязменным выглядзе як сямейная і абшчынная традыцыя, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне. У фільме мы знаёмімся з захавальнікамі гэтай традыцыі, палескімі бортнікамі, разам з імі апускаемся ў працэс выраба калод-барцей, іх узвіжэнні на дрэвы, догляду за дзікімі пчоламі,

https://youtu.be/aye2M56mA24?si=4akWe5NdkGi9f9cN
Памёр дакументаліст-аматар Сяргей Чырык

За сваё жыцьця Чырык зняў сотні відэакасет, хоць і ня меў прафэсійнай адукацыі відэаапэратара. Сам ён прызнаваўся, што на стужках ён зафіксаваў "кіламетры нацыянальнай памяці".

Акцыі "Талакі", утварэнне Канфэдэрацыі беларускіх суполак і БНФ, першыя сьвяткаваньні Дня Незалежнасці, Дзядоў, Дня вайсковай славы, курапацкія і чарнобыльскія шэсці, пратэсты менскіх рабочых, выступы Зянона Пазьняка і візіт у Беларусь Біла Клінтана. Гістарычныя кадры Чырыка вяртаюць у эпоху, якая стала падмуркам беларускага суверенітэту.

Мужчына быў сябрам Беларускага саюзу кінематаграфістаў, апэратарам-пастаноўнікам шэрагу дакумэнтальных фільмаў, знятых у "Белвідэацэнтры".

Відэаапэратар Сяргей Чырык памёр ва ўзросце 64 гадоў. Яго ня стала 15 снежня, але вядома пра гэта стала толькі цяпер. Пра смерць Чырыка ў фэйсбуку напісаў палітоляг Сяргей Марцалеў.
Дапісаў тэкст пра польскі кінафестываль беларускага кіно "Бульбамуві 2023".

Згадаў добрыя і дрэнныя моманты падзеі, а таксама коратка напісаў пра ўсе важныя фільмы.

https://budzma.org/news/bulbamuvi-2023.html
Склаў топ-10 фільмаў, якія можна паглядзець на святы, каб адчуць іх вайб. Альбо наадварот не адчуць, калі вам гэты Новы год — адна марока.

“Гэта цудоўнае жыццё” (It's a Wonderful Life)
ЗША, 1947, рэжысёр Фрэнк Капра

“Горад майстроў” (Город мастеров)
БССР, 1965, рэжысёр Уладзімір Бычкоў

“Каляды, зноў” (Christmas, Again)
ЗША, 2014, рэжысёр Чарльз Покел

“Тры арэшкі для Папялушкі” (Tri orísky pro Popelku)
Чэхаславакія — ГДР, 1973, рэжысёр Вацлаў Ворлічак

“Мая ноч у Мод” (Ma nuit chez Maud)
Францыя, 1969, рэжысёр Эрык Рамер

“У Бруге” (In Bruges)
Велікабрытанія — ЗША, 2007, рэжысёр Марцін Макдона

“Фані і Аляксандр” (Fanny och Alexander)
Швецыя — Францыя — Германія, 1982, Інгмар Бергман

“Эдвард Рукі-нажніцы” (Edward Scissorhands)
ЗША, 1990, рэжысёр Цім Бёртан

“Мандарын” (Tangerine)
ЗША, 2015, рэжысёр Шон Бэйкер

“Пінокіа” Гільерма Дэль Тора” (Guillermo del Toro's Pinocchio)
ЗША — Мексіка — Францыя, 2022, рэжысёры Гільерма Дэль Тора і Марк Густаўсан

https://euroradio.fm/ru/prazdnichnaya-melankholiya-i-chut-volshebstva-top-10-lent-pro-rozhdestvo-i-novyy-god
Я ўжо стаміў вас гэтымі вынікамі году, але вось на самым прыканцы года вам яшчэ адзін тэкст.

Таксама трохі неабнадзейлівых трэндаў, трошкі годных фільмаў, якіх хз дзе паглядзець.

Усё як мы (не) любім.

https://euroradio.fm/vyniki-2023-goda-u-belaruskim-kino-5-vazhnykh-trendau-i-5-vartykh-filmau