Годна
3.1K members
667 photos
59 videos
4 files
673 links
Канал грамадскай кампаніі «Годна».
Падрабязней на https://hodna.by/

Чат канала: @hodnachat
Download Telegram
to view and join the conversation
Спявайце! Спявайце! Спявайце!

Нагадваем вам пра зборнік Годных песень, які сёння набывае асаблівую актуальнасць.

«Муры», «Магутны Божа», «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і іншыя песні, а таксама акорды да іх, вы знойдзеце там.

Пампуйце на свае тэлефоны, раздрукоўвайце, раздавайце спеўнікі на мерапрыемствах у сваіх дварах і спявайце разам!

Спасылка на файл: http://bit.ly/hodnaa_pesni
Паглядзіце, які прыгожы спеўны флэшмоб зладзілі ў сталічнай кавярні «Сіняя каза».

У абедзены перапынак спяваюць усе: афіцыянты, бармэны, наведвальнікі і жыхары горада.
Гэтым разам былі «Тры чарапахі».

Спасылка: https://youtu.be/HurIWDLiwYs
Сёння свой Дзень нараджэння адзначае Лявон Вольскі!
Чалавек, які сваёй творчасцю надае моцы беларускаму народу. І дзякуючы якому мы ведаем, што «чаканне дастала» і што сюрпрызы ўсё ж такі будуць 😉

Віншуем спадара Лявона! Далучайцеся і вы да віншаванняў тут ✌️
🤍 Спяшаемся вам нагадаць пра наш розыгрыш 3️⃣ сцягоў у Instagram.
❤️ А вы паспяшайцеся паўдзельнічаць!
🤍 Вынікі будуць 17 верасня.

Спасылка: https://bit.ly/359AQZ7
Творческий беларусский проект «Спяваем Годна» вместе с BelarusFreeTheatre приглашает известных музыкантов и исполнителей со всего мира присоединиться и поддержать смелых людей Беларуси на их пути к свободе.

Внесите свой вклад, записав видео и аудио песни «Погоня» — одной из самых знаковых песен беларусской истории и мирных протестов 2020 года. Ваши записи позже будут объединены в общее музыкальное видео профессиональной командой Годна и опубликовано на YouTube.

Также мы будем признательны всем, кто поможет поделиться этой информацией с вашими знакомыми исполнителями или вашими контактами в социальных сетях.

ИНСТРУКЦИИ ИСПОЛНИТЕЛЯМ:

RU https://bit.ly/3hlwv7k
EN https://bit.ly/3iqDb5O
Паглядзіце, якія прыгожыя стыкеры ёсць у Telegram!
Называецца ён «Кусь за Беларусь», бо кусь — гэта выключна па любві ❤️

Над стыкерпакам працавала каманда ілюстратараў. Але не выключана, што стыкеры будуць дадавацца.
Калі вы хочаце далучыцца да каманды, то пішыце сюды: https://t.me/women_in_white

Пампуйце стыкеры і дзяліцеся з сябрамі!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Ратуй культура, ратуй!»

Сёння ў чырвоным дворыку бясплатны вулічны канцэрт гурта «Нагуаль» + «Спеўны сход» для ўсіх жадаючых.
🔆✌🏻

Бар «Сіняя каза»
(вул. Рэвалюцыйная, 7)
⚡️ Заўтра адбудзецца вялікі канцэрт гурта J:MORS.

📆 17 верасня,
📍«Друзья»,
🕡 19:00.

«Зайграем усім гуртом паўнафарматны канцэрт, пабачымся з сябрамі», – кажа Уладзімір Пугач.

Уваход вольны, але вы можаце падтрымаць музыкаў і арганізатараў тут: https://www.donationalerts.com/r/nasdzien

Да сустрэчы!
17 верасня 1912 года нарадзіўся Максім Танк — сціплы герой Беларусі.
Паэт, рэвалюцыянер і дзяржаўны дзеяч, які сваім жыццём увасабляў барацьбу беларускага народа за самавызначэнне.

Глядзіце ў будучыню смела!
Настаў доўгачаканы час,
Пад сцягам бел-чырвона-белым
Чакае перамога нас.

Няхай жа меч Пагоні ззяе!
Гартуйма нашу еднасць, моц!
Вядзі нас, Воля прасвятая,
Да новай славы, новых сонц!
1930

У
шануйце памяць пісьменніка праглядам кароткага дакументальнага роліка: https://youtu.be/hsAADM21bx8
Сябры, добрая навіна!
Сумесна з Еўрарадыё мы скончылі працу над грунтоўнай кнігай «Беларуская нацыянальная ідэя».

Вось дызайн кнігі: https://t.me/hodnaby/505

Гэта восемдзесят чатыры інтэрв'ю пра нацыянальную ідэю Беларусі, 600 старонак тэксту і тысячы яскравых думак вядомых, аўтарытэтных і паважаных беларусаў — вынік двухгадовай працы Змітра Лукашука і Максіма Гарунова над праграмай «Ідэя Х».

Кніга гатовая, засталося яе надрукаваць і прэзентаваць, для гэтага нам патрэбныя спонсары і фундатары для першага 1000-га тыражу. Калі ведаеце тых, хто можа падтрымаць выданне гэтай кнігі, то звяртайцеся наўпрост да Паўла Белавуса праз фэйсбук, тэлеграм @belavus ці мэйл pavel.belavus@gmail.com.

Вось пералік герояў кнігі, з якімі мы разам разважалі пра нацыянальную ідэю Беларусі: Станіслаў Шушкевіч, Івонка Сурвіла, Мечыслаў Грыб, Юрый Хашчавацкі, Зянон Пазняк, Аляксандр Мілінкевіч, Валерый Варанецкі, Валерый Кавалеўскі, Алена Анісім, Філіп Чмыр, Валянцін Акудовіч, Уладзімір Мацкевіч, Сяргей Харэўскі, Франак Вячорка, Юлія Ляшкевіч, Сяргей Чалы, Зміцер Дрозд, Алег Хаменка, Лявон Вольскі, Ягор Сурскі, Ігар Варашкевіч, Уладзімір Пугач, Таццяна Кавалёнак, Алена Гапава, Вольга Шпарага, Мікалай Пінігін, Павел Харланчук, Павел Церашковіч, Уладзімір Максімкаў, Святлана Калінкіна, Томас Венцлава, Ганна Чыстасердава, Андрэй Вітушка, Сяргей Дубавец, Мікола Пачкаеў, Анастасія Ільіна, Алесь Зарэмбюк, Зінаіда Бандарэнка, Вольга Нячай, Альгерд Бахарэвіч, Віктар Марціновіч, Юлія Чарняўская, Адам Глобус, Андрэй Хадановіч, Валер Булгакаў, Анджэй Пачобут, Аляксандр Васілевіч, Кацярына Шмаціна, Аляксей Братачкін, Рыгор Абрамовіч, Максім Жбанкоў, Алесь Дзянісаў, Андрэй Курэйчык, Анастасія Шпакоўская, Аляксандр Фядута, Аляксей Марачкін, Уладзімір Цэслер, Алег Латышонак, Аляксандр Краўцэвіч, Алег Трусаў, Уладзімір Арлоў, Вольга Чакулаева, Яўген Лівянт, Сяргей Шупа, Ігар Скарынін, Віктар Бабарыка, Сяргей Абламейка, Ніна Скеп’ян, Аляксей Ластоўскі, Яраслаў Раманчук, Павел Дайнека, Сяргей Лепін, Павел Севярынец, Наталля Васілевіч, Змiцер Дашкевiч, Рыгор Астапеня, Віталь Гуркоў, Ганна Севярынец, Павел Усаў, Максім Багдановіч, Юрый Дракахруст, Андрэй Казакевіч, Вінцук Вячорка, Павел Белавус.
Падрабязней пра кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя» тут: https://t.me/hodnaby/504
19 верасня распачынаецца дабрачынны музычны праект #МалітвыБеларусі ў Чырвоным касцёле! Прыбытак ад канцэртаў будзе накіраваны ў падтрымку Чырвонага касцёла і беларускіх дзеячаў культуры.

У першым канцэрце Lux Aeterna («Вечнае святло») у гэтую суботу (пач. 13:30) прагучаць знакамітыя духоўныя творы (Бах, Моцарт, Шуберт...) у выкананні аркестра і хора, а саліраваць будзе выбітная оперная спявачка Маргарыта Ляўчук. Дырыжор - Андрэй Галанаў.

Мінімальны кошт квітка — 10 рублёў, але вы можаце зрабіць данацыю і больш.
Квіткі тут: https://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/klassika/maltvybelarus--chyrvonym-kascjole-kancert-lux-aeterna-320457/

19 верасня (субота), 13:30
Чырвоны касцёл імя св. Сымона і св. Алены
Інфалінія: +375(44)5999906
Учора фотакарэспандэнтам Аляксандру Васюковічу і Уладзіміру Грыдзіну быў агучаны прысуд — 11 сутак арышту кожнаму. Па класічнай прычыне: быццам бы яны ўдзельнічалі ў незаконным масавым мерапрыемстве. А людзі проста выконвалі свае прафесійныя абавязкі.

З гэтай нагоды журналісты незалежных выданняў зладзілі акцыю салідарнасці.
Паглядзіце, як сёння выглядалі іх сайты.

P.S. Журналіст, што робіць сваю працу, — не злачынца. Чаго нельга з упэўненасцю сказаць пра суддзяў, якія выносяць падобныя абвінавачанні.

P.P.S. Кожны дзень падкідвае нам новыя выпрабаванні, каб пераканацца ў тым, што беларусы — годная і салідарная нацыя. Але, мабыць, ужо хопіць. Мы і так ведаем гэта!
Разгонім цемру святлом!

Гурт Nizkiz дасць сёння вялікі бясплатны канцэрт!

📆 18 верасня,
📍«Пясочніца» (Куйбышава, 45),
🕡 19:00.

Уваход вольны, але вы можаце падтрымаць музыкаў і арганізатараў @nashdzien тут:
https://www.donationalerts.com/r/nashdzien_nizkiz

☀️Надвор'е на вечар абяцае быць больш сонечным!