Forwarded from Беларускі інстытут публічнай гісторыі
23 жніўня 1939 г. міністр і наркам замежных спраў Германіі і СССР Рыбентроп і Молатаў падпісалі Дагавор аб ненападзе, вядомы як Пакт Молатава-Рыбентропа. Бакі дамовіліся цягам 10 год не нападаць адзін на аднаго.
Тады ж быў падпісаны сакрэтны пратакол. У ім Масква і Берлін дамаўляліся пра размежаванне сфераў ўплыву. Фінляндыя, Эстонія, Латвія і Літва адыходзілі пад кантроль СССР. Пры гэтым перадача Віленскай вобласці Літве прызнавалася двума бакамі.
У выпадку пераўладкавання абласцей Польшчы Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна пераходзілі пад кантроль Масквы. Лёс самой Польшчы дзяржавы планавалі вырашыць "на працягу далейшага палітычнага развіцця" "у парадку дружалюбнай узаемнай згоды". Таксама Берлін прызнаваў за Крамлем інтарэс да Бесарабіі, якая была часткай Румыніі. Дагавор аб ненападзе 31 жніўня адначасова ратыфікавалі Вярхоўны Савет СССР і Рэйхстаг Германіі.
Дакумент з'явіўся пралогам да Другой сусветнай вайны. Ужо 1 верасня 1939 г. Германія, а 17 верасня СССР напалі на Польшчу. У выніку польская дзяржава знікла з мапы Еўропы, а Заходнія Беларусь і Захоняя Украіна былі далучаныя да БССР і УССР.
10 кастрычніка 1939 г. пад націскам сталінскага кіраўніцтва ўрад Літвы пагадзіўся на размяшчэнне савецкіх ваенных базаў на сваёй тэрыторыі, а ў якасці кампенсацыі атрымаў Вільню і Віленскую вобласць.
26 лістапада 1939 г. СССР распачаў вайну з Фінляндыяй, у якой загіне шмат беларусаў. А ўлетку 1940 г. савецкія войскі ўвайшлі ў Эстонію, Латвію і Бесарабію.
Наяўнасць сакрэтнага пратаколу да Пакту аб ненападзе ў СССР адмаўлялася да 1989 году. Арыгіналы дакументаў Расея ўпершыню апублікавала толькі ў 2019 годзе.