Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
Лукашэнка незадаволены зборам сродкаў на аднаўленне касцёла ў Будславе. Ён чамусьці мяркуе, што грошы пойдуць у Польшчу. І прапаноўвае стварыць спецыяльны рахунак.
Ці варта нагадваць, што грошы беларусы пераводзяць самому касцёлу, а сярод тых, хто ахвяраваў, – нават "прыбліжаны" Аляксандр Машэнскі?
Як ахвяраваць? Чытайце тут.

Гістарычныя мясціны Беларусі на карцінах: Будслаў, Мядзел, Нясвіж, Гальшаны.
Мастак: Пётр Шарыпа
Мастак: Пётр Шарыпа
Амаль на самым усходзе Беларусі ў вёсцы Канічы на Падняпроўі знаходзяцца дзве руіны. Адна неагатычнага касцёла, другая бровара. Яны не маюць ахоўнага статусу, бо не хапае грошай, а канкрэтна... 5120 рублёў. Як трапна заўважае аўтар: Калі «неверагодныя» не назбіраюць, дык, відаць, ніхто не назбірае.
Крыніца: t.me/spadczyna/5302
Крыніца: t.me/spadczyna/5302
15 траўня 1845 года нарадзіўся Ян Чэрскі - геолаг і географ, вядомы даследчык Сібіры, удзельнік паўстання 1863-1864 гадоў.
15 траўня 1990 года пачаў працу Вярхоўны Савет XII склікання, якому было наканавана абвясціць незалежнасць і прыняць першую Канстытуцыю суверэннай Беларусі.
Іван Размысловіч прадстаўляў БССР у ААН і вітаў беларускую незалежнасць пад беларускімі, нацыянальнымі сімваламі.
15 траўня 1915 года нарадзіўся Іван Размысловіч. Ён прайшоў усю вайну, ад Менска да Манчжурыі, але не любіў звякаць медалямі на парадах. Чалавек з прагрэсіўным мысленнем, якое не здолела затлумiць савецкая прапаганда, навуковец. Ён быў перакананы, што мы маем кампактную краіну, якой трэба арыентавацца на Еўропу і будаваць уласны лёс самастойна, без кантролю з Крамля. Казаў, што мы павінны вучыць беларускую мову, уласную гісторыю, цешыўся вернутымі ў свой час гістарычнымі сімваламі.

Forwarded from ГУРНЕВІЧ
Як без прымусу вярнуць беларускую мову. Разбіраемся з даследчыцай моўнай палітыкі, гісторыкам Аленай Маркавай
Сёння гадавіна таго самага рэферэндума, у выніку якога змянілася дзяржаўная сымболіка, а беларуская мова перастала быць адзінай дзяржаўнай. Алена Маркава даследавала беларусізацыі 1920-х і 1990-х і на ўласныя вочы бачыла тоны лістоў у падтрымку беларускай як адзінай дзяржаўнай.
"Гэта была вельмі масавая з'ява. Рабочыя калектывы пісалі лісты за беларускую мову. Не было пратэстаў, мітынгаў супраць. Была масавая хваля прыняцця нацыянальнай мовы як адзінай дзяржаўнай. Мова была знакам новага жыцця. Лісты ў падтрымку беларускай мовы пісалі нават рускія ў Беларусі", - кажа Маркава.
Паводле даследчыцы, беларускую мову неабходна абвясціць адзінай дзяржаўнай і прыняць праграму на шмат гадоў, каб без прымусу, доўга, старанна і асцярожна працаваць па пашырэнні яе ўжытку. Пра нюансы і ўсе страхі рускамоўных беларусаў яна расказвае па спасылцы ніжэй.
ЦАЛКАМ ТЭКСТ І ВІДЭА.

"Але Жалезны воўк [легенда пра сон Гедыміна] выў па-беларуску. Трэба радавацца, што старая літоўская дзяржава ВКЛ была не „турмой народаў“, як называюць Расею, і ня „могілкамі народаў“, як называлі сталінскую Расею, а калыскай народаў. У гэтай пяшчотнай імперыі ўзніклі тры мадэрныя нацыі — беларусы, украінцы і літоўцы. Вось жа мы — такія самыя спадкаемцы ВКЛ, як беларусы і ўкраінцы. Трэба прызнаць, што старая Літва нарадзіла і Польшчу — палова польскай эліты паходзіць з старой Літвы. Я б яшчэ наважыўся сказаць, што Літва нарадзіла і Ізраіль"
Літоўскі гісторык Альфрэдас Бумблаўскас
Літоўскі гісторык Альфрэдас Бумблаўскас