Historyja
5.49K subscribers
13.6K photos
754 videos
2.86K links
Kanał pra historyju

Kantakt: @PanHistoryjaBot
Download Telegram
Іранічны, што пры саветах надрукавалі такую мапу "царская россия – тюрьма народов", таму што СССР таксама называлі "вязніцай народаў", толькі ўжо савецкай, камуністычнай турмой.
Forwarded from Белсат
У Віцебску фотамастаку і краязнаўцу Віктару Барысенкаву прысудзілі 7 содняў арышту за публікацыю вось гэтага фотаздымку ⬆️

На ім савецкія салдаты ў вызваленым ад нямецкіх нацыстаў Віцебску трымаюць трафейны сцяг са свастыкай. Паводле Віктара Барысенкава, гэты здымак ёсць у вольным доступе на дзясятках сайтаў.

Барысенкава абвінавацілі ў «прапагандзе нацысцкай сімволікі».

Крыніца: Facebook (Viktor Borisenkov)
Верш Станіслава Булак-Балаховіча
"За нашу і вашу свабоду"

Помнік у Лынтупах у гонар і памяць тых, якія змагаліся ў вайне з бальшавікамі ў 1919-1920 гадах.
16 жніўня 1945 года ў Маскве была падпісаная дамова аб савецка-польскай мяжы, згодна якой ад Беларусі да Польшчы адышла амаль уся Беластоцкая вобласць у складзе 17 раёнаў з абласным цэнтрам і 3 раёны Берасцейскай вобласці, дзе жыла значная колькасць беларускага насельніцтва.
16 жніўня 1874 года нарадзіўся Аляксандр Уласаў - беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, выдавец, публіцыст, адзін з арганізатараў БСГ, дэлегат Усебеларускага з'езда 1917 г. Член Рады БНР. Адзін з кіраўнікоў ТБШ. Разам з прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь, быў арыштаваны НКУС і памёр на ссылцы ў Сібіры.
Мітынг супраць падпісання новай саюзнай дамовы з Расеяй, 16 жніўня 1991 года.
Маршы ў Беларусі. 16 жніўня, 2020 года.
"Калі я сказаў, з якой мэтай гэта насамрэч робіцца, што яе словы могуць быць выкарыстаныя для апраўдання гвалту над яе ўнукамі, яна моцна расхвалявалася, таму я адыграў назад і сказаў, што пераблытаў – «імаверна, гэта было проста чарговае інтэрв’ю». Каб яна не пераймалася"

"Уласна, я яму вельмі сцісла адказвала, ніводнага кепскага слова пра немцаў я не сказала: асабіста мне немцы ў Германіі дапамаглі, мне пашанцавала. Я ў яго яшчэ спытала, што гэта такое, прайшло столькі год і вы раптам пачынаеце гэта церушыць. «Ну гэта цяпер трэба», – ён мне так адказаў"

"Вызвалілі нас амерыканцы, а 25 мая адправілі на студабекерах да Дрэздана, і можаце сабе ўявіць – мы з 25 мая па 16 верасня ехалі ў Віцебск! Нас ссаджвалі з цягніка, нас дапытвалі, чаму мы ў Германіі былі, што мы ледзь не прастытуткі і гэтак далей".

Бабулям даюць падпісваць дакументы без азнаёмлення са зместам, супрацоўнікі органаў прыходзяць без папярэджання сваякоў. Адзін з чытачоў увогуле адмовіў, каб следчы прыходзіў да яго бацькі.
Усталяваны ў 1993 годзе ў Берасці помнік ахвярам рэпрэсіі.