Historyja
5.39K subscribers
14K photos
777 videos
2.92K links
Kanał pra historyju

Kantakt: @PanHistoryjaBot
Download Telegram
13 траўня 1905 года нарадзілася Стэфанія Станюта - выбітная беларуская актрыса, легенда сцэны, артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Historyja
Людзей не раз папярэджвалі. Улёткі, якія раздавалі перад нелегітымным "рэферэндумам" 1995 года.
14 траўня 1995 года з парушэннямі законаў прайшоў першы ў гісторыі Рэспублікі Беларусь рэферэндум.

У выніку Лукашэнка змяніў дзяржаўную сімволіку часоў адноўленай незалежнасці — нацыянальныя герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг — на падпраўленыя савецкія сімвалы, а расейская мова набыла статус дзяржаўнай. Таксама на рэферэндуме разглядалі пытанні эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і права прэзідэнта распускаць парламент.
14 траўня 1869 года нарадзіўся Янкель Кругер - народжаны ў Менску і з ім звязаны беларускі жывапісец жыдоўскага паходжання, настаўнік Хаіма Суціна. Неаднаразова дэманстраваў свае палотны на Парыжскіх выстаўках.

Цікавая гісторыя партрэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. У вайну гэтыя палотны, які і многія іншыя карціны Кругера, былі вывезеныя ў Нямеччыну. Пэўны жаўнер-беларус выпадкова знайшоў у адным з падвалаў невялікага нямецкага мястэчка скрутак палатна, а калі разгарнуў, то пазнаў абліччы Янкі Купалы і Якуба Коласа. Ён згарнуў партрэты ў свой мяшок. Пасля заканчэння вайны жаўнер вярнуўся ў Менск і аддаў карціны ў музей.
Не першы раз абмяркоўваючы Нюрнбергскі трыбунал, многія прыходзяць да лагічнай высновы:

"І гэта вяртае нас да думкі, якая яшчэ год назад выглядала маргінальным вар'яцтвам, а цяпер актыўна заваёўвае месца ў галовах грамадства: разбор цяперашняй сітуацыі Беларусі трэба пачынаць з прызнання і разбору грахоў камуністычнага ладу. Якраз прыйшоў час. Унукі падраслі. Сітуацыя ў нас ускладняецца тым, што цяперашняя сістэма якраз вырасла з той камуністычнай. І частка ўнукаў сядзяць у крэслах сваіх дзядоў. Хаця можа якраз тут і схаваная іголка Кашчэя".

Цытата: Беларускі Бабілон
19 дэпутатаў Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце, якія ўсталі на абарону нашага нацыянальнага гонару, незалежнасці, культуры і выступілі супраць незаконнага рэферэндуму 1995 года.

Алег Трусаў, Барыс Гюнтэр, Лявон Дзейка, Уладзімер Заблоцкі, Лявонцій Зданевіч, Мікалай Аксаміт, Сяргей Антончык, Юрась Беленькі, Ігар Гермянчук, Лявон Баршчэўскі, Валянцін Голубеў, Мікалай Крыжаноўскі, Віталь Малашка, Сяргей Навумчык, Пётра Садоўскі, Аляксандр Шут, Мікола Маркевіч, Сяргей Папкоў, Зянон Пазьняк.
Лукашэнка незадаволены зборам сродкаў на аднаўленне касцёла ў Будславе. Ён чамусьці мяркуе, што грошы пойдуць у Польшчу. І прапаноўвае стварыць спецыяльны рахунак.

Ці варта нагадваць, што грошы беларусы пераводзяць самому касцёлу, а сярод тых, хто ахвяраваў, – нават "прыбліжаны" Аляксандр Машэнскі?

Як ахвяраваць? Чытайце тут.
Гістарычныя мясціны Беларусі на карцінах: Будслаў, Мядзел, Нясвіж, Гальшаны.

Мастак: Пётр Шарыпа
Амаль на самым усходзе Беларусі ў вёсцы Канічы на Падняпроўі знаходзяцца дзве руіны. Адна неагатычнага касцёла, другая бровара. Яны не маюць ахоўнага статусу, бо не хапае грошай, а канкрэтна... 5120 рублёў. Як трапна заўважае аўтар: Калі «неверагодныя» не назбіраюць, дык, відаць, ніхто не назбірае.

Крыніца: t.me/spadczyna/5302