Historyja
5.39K subscribers
14K photos
777 videos
2.92K links
Kanał pra historyju

Kantakt: @PanHistoryjaBot
Download Telegram
12 траўня 2018 года на тэрыторыі мемарыяльнага музея-сядзібы Касцюшкі ў Мерачоўшчыне каля Косава адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка Андрэю Тадэвушу Банавентуру Касцюшку.
Магіла ўдзельнікаў паўстання 1863-64 гг. у вёсцы Мінявічы
Часам біяграфіі творцаў не меней цікавыя за іхняе мастацтва. Лёсы многіх з іх вартыя цэлых раманаў або тэлесерыялаў. Гэтым разам я вам распавяду менавіта пра такіх мастачак і мастакоў, якія пражылі неймавернае, надзвычай цікавае жыццё, каб яны для нас сталі рэальнымі людзьмі, у біяграфіях якіх адлюстраваліся цэлыя эпохі! А іх творчая спадчына сёння належыць многім народам.
Расстрэльны савецкі палігон «Камунарка» («Коммунарка») пад Масквой. Тут былі забітыя прадстаўнікі шматлікіх нацыянальнасцей. Беларусы не выключэнне. Гэта тычыцца і «простых» беларусаў, ураджэнцаў Беларусі, але таксама камуністаў, якія стваралі савецкую сістэму, таксама ў нашай краіне, у тым ліку тыя, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў савецкім сталінскім тэроры – партыйныя дзеячы, чэкісты і іншыя.
Харужы беларускай вайсковай камісіі, 1919 г.

Аўтар ілюстрацыі: падпалкоўнік Віктар Ляхар
13 траўня 1879 года нарадзіўся Янка Серада - Старшыня прэзідыуму Усебеларускага кангрэсу, першы Старшыня Рады БНР.
Historyja
Апошнія месяцы шмат дзе пісалася пра расейскіх мастакоў Мікалая Гусева і Валянціна Волкава. Першы стварыў сцяг БССР 1951 года, а другі дзве міжваенныя выявы герба БССР. Пра іх працы для немцаў у час акупацыі таксама пісалася. Пад канец XX ст. гісторыя зноў…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У лукашыстаў свая альтэрнатыўная гісторыя. Тым разам ад лекара У. Караніка мы даведаліся, што пад чырвона-зялёным сцягам "мы" бралі Берлін, а краіна была вызваленая ад нацыстаў. Пад сцягам БССР, які з'явіўся пасля вайны ў 1951 годзе.

А часам не лукашэнкаўцы апошні час усё больш любяць паўтараць фразу пра "переписывание истории"? 😛
«Наиболее агрессивно настроены Белорусский Народный Фронт и Объединенная гражданская партия. Их пропаганда сводится к двум постулатам. Первый – русофобия и антиславянизм, патологическое отторжение Союза Беларуси и России. Второй – неприятие социальной ориентированности нашей экономики, ставка на «шоковую терапию», надежда на западные кредиты. То есть старый идеологический хлам, который сегодня вряд ли сможет привлечь людей» – так у 1999 годзе выказаўся Лукашэнка перад перарэгістрацыяй партыяў і арганізацыяў. Апазіцыя адразу заявіла аб палітычным падтэксце дэкрэта, аб яго накіраванасці на абмежаванне дзейнасці партый і супярэчнасці з шэрагам міжнародных дакументаў.

Хоць працэсам кіраваў лукашэнкаўскі ідэолаг, расеец і беларусафоб Уладзімір Замяталін, не было зарэгістраванае РНЕ. У выніку расейскімі фашыстамі былі збітыя актывісты Хартыі-97 Андрэй Саннікаў, Алег Бябенін і Дзмітрый Бандарэнка. У адказ беларускія дэмакратычныя сілы выйшлі на пратэст супраць расейскіх бандытаў.
Forwarded from Haradzienski
Як ведаем, прадстаўнікі неасавецкага аўтарытарызму прычапіліся да ілюстрацыі з выявай беларускага пасляваеннага антысавецкага падпольшчыка Яўгена Жыхара і насуперак усялякай логіцы прышылі туды «реабилитацию нацизма». Усё каб зачыніць культавы «У цэнтры гарадскога жыцця». Улічваючы, што нелегітымным служыць шмат не мясцовых, якія не ведаюць і не разумеюць нашай гісторыі, для іх можа быць шокам, чаму ў нашым рэгіёне змагаліся супраць саветаў-«освободителей». Чаму так, гэта добра разумеў заходнебеларускі інтэлектуаліст Аляксей Карпюк, які ў час вайны ваяваў супраць нацыстаў і заўважаў пра своеасаблівую грамадзянскую вайну, якую тут зладзілі першыя і другія саветы. І гэта толькі адзін са шматлікіх прыкладаў.
13 траўня 1905 года нарадзілася Стэфанія Станюта - выбітная беларуская актрыса, легенда сцэны, артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Historyja
Людзей не раз папярэджвалі. Улёткі, якія раздавалі перад нелегітымным "рэферэндумам" 1995 года.
14 траўня 1995 года з парушэннямі законаў прайшоў першы ў гісторыі Рэспублікі Беларусь рэферэндум.

У выніку Лукашэнка змяніў дзяржаўную сімволіку часоў адноўленай незалежнасці — нацыянальныя герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг — на падпраўленыя савецкія сімвалы, а расейская мова набыла статус дзяржаўнай. Таксама на рэферэндуме разглядалі пытанні эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і права прэзідэнта распускаць парламент.