Historyja
5.49K subscribers
13.7K photos
759 videos
2.86K links
Kanał pra historyju

Kantakt: @PanHistoryjaBot
Download Telegram
Касцёл у Будславе, 1929 год.
Historyja
Але немагчыма ўявіць, каб ён змог пратрымацца 9 год у лесе без падтрымкі мясцовага насельніцтва, якое было незадаволенае ўладай камуністаў. Землякі дапамагалі яму то харчамі, то начлегам, а хто і супрацаю. За гэта некаторыя з іх трапілі ў турму. Яўген Жыхар…
Калі гаворка пра беларускі антысавецкі рух, варта згадаць Расціслава Лапіцкага, які быў арганізатарам і кіраўніком пасляваеннага антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне ў 1948-1950 гг. Зразумела, што заклікі да незалежнасці Беларусі былі для саветаў варожымі. У выніку Лапіцкага злапала і расстралялі ў ноч на 28 кастрычніка 1950 года ва ўрочышчы Красны Беражок ля Вілейкі. Ужо ў фармальна незалежнай Беларусі, з добрай памяццю пра яго змагаліся наследнікі саветаў – лукашэнкаўцы. У 2009 годзе яны дэмантавалі крыжы ў памяць аб беларускім патрыёце і вывезлі мемарыяльны валун. Ужо ў 2016 годзе прадстаўнік КДБ назваў Лапіцкага тэрарыстам, а ў 2018 годзе спачатку «нехта» заклеіў надпіс заклеіў надпіс «Лапіцкі – герой Нацыянальнага Cупраціўлення» на стэндзе ў Касуце пад Вілейкай, а пазней «улады» усталявалі новы стэнд, з якога выкінулі згадку пра нацыянальнага антысавецкага героя Расціслава Лапіцкага.
12 траўня 2018 года на тэрыторыі мемарыяльнага музея-сядзібы Касцюшкі ў Мерачоўшчыне каля Косава адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка Андрэю Тадэвушу Банавентуру Касцюшку.
Магіла ўдзельнікаў паўстання 1863-64 гг. у вёсцы Мінявічы
Часам біяграфіі творцаў не меней цікавыя за іхняе мастацтва. Лёсы многіх з іх вартыя цэлых раманаў або тэлесерыялаў. Гэтым разам я вам распавяду менавіта пра такіх мастачак і мастакоў, якія пражылі неймавернае, надзвычай цікавае жыццё, каб яны для нас сталі рэальнымі людзьмі, у біяграфіях якіх адлюстраваліся цэлыя эпохі! А іх творчая спадчына сёння належыць многім народам.
Расстрэльны савецкі палігон «Камунарка» («Коммунарка») пад Масквой. Тут былі забітыя прадстаўнікі шматлікіх нацыянальнасцей. Беларусы не выключэнне. Гэта тычыцца і «простых» беларусаў, ураджэнцаў Беларусі, але таксама камуністаў, якія стваралі савецкую сістэму, таксама ў нашай краіне, у тым ліку тыя, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў савецкім сталінскім тэроры – партыйныя дзеячы, чэкісты і іншыя.
Харужы беларускай вайсковай камісіі, 1919 г.

Аўтар ілюстрацыі: падпалкоўнік Віктар Ляхар
13 траўня 1879 года нарадзіўся Янка Серада - Старшыня прэзідыуму Усебеларускага кангрэсу, першы Старшыня Рады БНР.
Historyja
Апошнія месяцы шмат дзе пісалася пра расейскіх мастакоў Мікалая Гусева і Валянціна Волкава. Першы стварыў сцяг БССР 1951 года, а другі дзве міжваенныя выявы герба БССР. Пра іх працы для немцаў у час акупацыі таксама пісалася. Пад канец XX ст. гісторыя зноў…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У лукашыстаў свая альтэрнатыўная гісторыя. Тым разам ад лекара У. Караніка мы даведаліся, што пад чырвона-зялёным сцягам "мы" бралі Берлін, а краіна была вызваленая ад нацыстаў. Пад сцягам БССР, які з'явіўся пасля вайны ў 1951 годзе.

А часам не лукашэнкаўцы апошні час усё больш любяць паўтараць фразу пра "переписывание истории"? 😛
«Наиболее агрессивно настроены Белорусский Народный Фронт и Объединенная гражданская партия. Их пропаганда сводится к двум постулатам. Первый – русофобия и антиславянизм, патологическое отторжение Союза Беларуси и России. Второй – неприятие социальной ориентированности нашей экономики, ставка на «шоковую терапию», надежда на западные кредиты. То есть старый идеологический хлам, который сегодня вряд ли сможет привлечь людей» – так у 1999 годзе выказаўся Лукашэнка перад перарэгістрацыяй партыяў і арганізацыяў. Апазіцыя адразу заявіла аб палітычным падтэксце дэкрэта, аб яго накіраванасці на абмежаванне дзейнасці партый і супярэчнасці з шэрагам міжнародных дакументаў.

Хоць працэсам кіраваў лукашэнкаўскі ідэолаг, расеец і беларусафоб Уладзімір Замяталін, не было зарэгістраванае РНЕ. У выніку расейскімі фашыстамі былі збітыя актывісты Хартыі-97 Андрэй Саннікаў, Алег Бябенін і Дзмітрый Бандарэнка. У адказ беларускія дэмакратычныя сілы выйшлі на пратэст супраць расейскіх бандытаў.
Forwarded from Haradzienski
Як ведаем, прадстаўнікі неасавецкага аўтарытарызму прычапіліся да ілюстрацыі з выявай беларускага пасляваеннага антысавецкага падпольшчыка Яўгена Жыхара і насуперак усялякай логіцы прышылі туды «реабилитацию нацизма». Усё каб зачыніць культавы «У цэнтры гарадскога жыцця». Улічваючы, што нелегітымным служыць шмат не мясцовых, якія не ведаюць і не разумеюць нашай гісторыі, для іх можа быць шокам, чаму ў нашым рэгіёне змагаліся супраць саветаў-«освободителей». Чаму так, гэта добра разумеў заходнебеларускі інтэлектуаліст Аляксей Карпюк, які ў час вайны ваяваў супраць нацыстаў і заўважаў пра своеасаблівую грамадзянскую вайну, якую тут зладзілі першыя і другія саветы. І гэта толькі адзін са шматлікіх прыкладаў.
13 траўня 1905 года нарадзілася Стэфанія Станюта - выбітная беларуская актрыса, легенда сцэны, артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.