Historyja
4.59K subscribers
18.7K photos
1.02K videos
3.65K links
Kanał pra historyju

Kantakt: @PanHistoryjaBot
Download Telegram
Forwarded from Haradzienski
У 1930 годзе ў Заходняй Беларусі на старонках газеты «Народны звон» папярэджвалі перад саветамі і іх палітыкай. Як паказала гісторыя – трапна. Але не ўсе зрабілі высновы з гісторыі, так што гісторыя паўтараецца сёння.
Цікавы факт – падчас Другой сусветнай вайны, пад канец нямецкай акупацыі, з 25 сакавіка 1944-га па 3 ліпеня 1944 года калі ў горад увайшлі саветы, праспект насіў імя "25 сакавіка", у памяць пра дзень, калі ў 1918 годзе была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Усяго ў гісторыі галоўнай вуліцы беларускай сталіцы было шмат назваў: праспект быў названы імем беларускага першадрукара Скарыны, да гэтага праспектам Леніна, Сталіна, Гаўптштрасэ, Адама Міцкевіча, вуліцамі Савецкай, Захар'еўскай. Сённяшняю назву праспект Незалежнасці атрымаў 7 траўня 2005 года.
👍1
18 сакавіка 1921 года паміж савецкай Расіяй і Польшчай быў заключны Рыжскі дагавор, у выніку якога Беларусь была падзеленая на дзве часткі.

Якуб Колас пісаў:

Нас падзялілі — хто? Чужаніцы,
Цёмных дарог махляры.
К чорту іх межы! К д’яблу граніцы!..
Нашы тут гоні, бары!

Будзем мы самі гаспадарамі,
Будзем свой скарб ратаваць!
Годзе той крыўды! Ў ногу з братамі
Пойдзем наш край вызваляць.
Forwarded from Historyja
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
1920 год мог быць пачаткам зусім іншай гісторыі Беларусі. На перамовах у Рызе Польшча прапаноўвала правесьці плебісцыт аб незалежнасьці Беларусі ў яе этнічных межах. А Расея пагаджалася перадаць Польшчы ня толькі Заходнюю, але і Цэнтральную Беларусь разам зь Менскам. Так БССР канчаткова зьнікла б з мапы сьвету.

Як малявалі межы Беларусі.
"Важны напамін пра св. Казіміра. З тэрыторыяй сучаснай Беларусі яго звязвае не толькі культ, асабліва распаўсюджаны на гістарычнай Віленшчыне, ці месца смерці (Гародня), але і адзін з самых першых цудаў. У 1518 г. св. Казімір на белым кані з'явіўся перад войскам ВКЛ і паказаў месца пераправы на Дзвіне, што дало стратэгічную перавагу і дапамагло вызваліць Полацк ад аблогі маскоўцамі. Выява гэтай сцэна на гарэльефе ў віленскім Петрапаўлаўскім касцёле, канец XVII ст."

Крыніца: Кірыл Карлюк
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дзяды, 1990 год.
Forwarded from Наша Ніва
У спісе аб'ектаў пад знос аказалася сядзіба Цюндзявіцкіх канца ХІХ стагоддзя

Сядзіба калісьці належала выхадцам са шляхетнага роду. Яе пабудавалі сваякі Міхаіла Цюндзявіцкага, паплечніка Каліноўскага, якога расстралялі ў 1863 годзе ў цэнтры Мінска.

https://nn.by/?c=ar&i=270039
Неагатычны касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Смаленску, пабудаваны пад канец XIX ст. Яго аўтарам быў беларускі архітэктар і дзеяч Лявон Дубейкаўскі.
19 сакавіка 2006 года пасля правядзення сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў, беларусы выйшлі на пратэст. Пачалася серыя мітынгаў, вядомая як Плошча.
🔥2
19 сакавіка 1918 года Рада БНР прыняла палажэнне аб вярхоўнай уладзе БНР. Абвяшчалася, што ніводзін закон не будзе мець сілы без зацвярджэння яго Радай.
1
Такое "взваленные", што аж многім прадстаўнікам беларускай інтэлігенцыі і іншым дзеячас прыйшлося эміграваць з Беларусі 😐