HARBACEVIČ
1.9K subscribers
227 photos
13 videos
2 files
157 links
Арцём Гарбацэвіч. Даслаць інфармацыю, папрасіць інвайт у закрыты чат ex-"Хромого Беса" (пакуль яшчэ не прызнаны экстрэмісцкім) — @Harbacevic_bot
Download Telegram
Ілюстрацыя фінансавага стану гэтага самага Тураўскага малаказавода, які ўзводзілі на ільготныя дзяржаўныя бабкі ў інтарэсах і па праекце колішняга таварыша Румаса Ігара Чарняўскага (ён там сузаснавальнік): 54,2 млн непакрытых стратаў, 317,1 млн абавязкаў па крэдытах і лізінгу.

Імаверна, частка запісаных у крэдыты грошай могуць быць грашыма акцыянераў у выглядзе займаў. Гэта такі хітрык, які робіць выплату падаткаў трошкі прыемней.

Але, хай нават так, усё адно карціна такая, што надзеі на самаакупляльнасць завода амаль няма.
Становіцца вядома пра цэлую кампанію па арышце дзярж. функцыянераў: дырэктар мінскага ГУМа, дырэктар САК «Алімпійскі», даходзяць чуткі пра крымінальныя справы ў «БелМИС», СГЦ «Заходні», а таксама «хабарная справа» сяброў пракурора г. Віцебска ды шмат каго яшчэ.

Напамін усім тым у сістэме, хто думаў, што можна працягваць жыць у 2019-м, калі навокал 1937. Але не мае значэння, колькі подпісаў вы «сабралі» за вылучэнне таго самага кандыдата — калі вельмі трэба, то ахвяруюць і вамі.

Гэта варта трактаваць так, што пры адсутнасці іншых спосабаў вярнуць рэйтынг вырашылі пускаць кроў ужо пад выглядам барацьбы з карупцыяй. У 94-м жа пракаціла, можа і цяпер пракоціць? Псіхалагічная пастка.

Імаверна, вішанкай новай кампаніі меў стаць Румас. Пры тым, што ўсе блізкія з ім кажуць, што ў чалавека абсалютна не было палітычных амбіцый, пераемнікам Лукашэнкі яго бачылі хіба што фантазёры, у рэальнасці ён марыў атрымаць Белгазпрамбанк і займацца тым, чым умее. Ды й сюжэт з Тураўскім заводам не новы — яго яшчэ вясной 2020-га раскручваў Анфімаў, але тады на самым высокім узроўні сказалі Румаса не чапаць, а цяпер успомнілі. Чаму? Логіка раскручвання рэпрэсій менавіта такая — ужо не абавязкова быць «палітычным».

У краіне, якой кіруюць органы бяспекі, заўтра могуць паўстаць пытанні і да іншых, «нейтральных»: «А чаму рыбай займаецца гэты, а не мы? А чаму нафтай займаецца той, а не мы? Гэта ж мы выратавалі любімую». А пасадзіць цяпер можна любога.

Назіраем.
Напісаў некалькі высноваў з г.зв. УНС:

— НЭПу канец — у прыватным бізнесе вышэйшае кіраўніцтва пабачыла палітычную небяспеку. У бізнес-колах цяпер вядуць размовы «як бы не празяваць момант і паспець выехаць». Капіталы і мазгі будуць уцякаць, бо ўзмацняецца і цісне «атмосфера преднационализации», як сказаў адзін з суразмоўцаў.

— Былі думкі, што пачнецца гандаль палітвязнямі, замест гэтага пачаўся гандаль суверынітэтам — анансавана адмова ад імкнення да нейтралітэту да яшчэ большай залежнасці ад Расіі.

— Радыкалізавалася і рыторыка адносна «ўнутраных ворагаў». На Сходзе гэтым разам давалі слова ў тым ліку адкравенна беснаватай публіцы. У краіне, якая за часы Незалежнасці не ведала ўнутраных канфліктаў, нагнятаецца штучны падзел па ўкраінскім узоры.

Цалкам па спасылцы: https://nn.by/?c=ar&i=268277
Удакладненне фразы з тэкста на сайце: «Сэнс пытанняў з боку органаў пакуль незразумелы, знаёмыя Кірэйкава кажуць, што фармальна «нешта налічылі», нефармальна існуюць чуткі пра палітычную прычыну арышта».

Імаверна, палітычны складнік ужо зразумелы: кажуць, Кірэйкава западозрылі ў актыўнай падтрымцы бастуючых шахцёраў. Што звязвае яго з Салігорскам дакладна не ведаю, але нешта звязвае — свой першы гіпермаркет ён адкрываў менавіта там.

Цяжка тут падабраць небанальныя аргументы для тых, хто ўжо ладзіць гэты пагром. Але ў Green’е працуюць 4500 чалавек. І іх «выразаць»? Колькасна гэта траціна МТЗ, разам з сем’ямі ≈15 тысяч. Выставіць на вуліцу і пакрыўдзіць столькі чалавек адным махам — гэта моцны тэмп. І выразны сігнал тым, хто пры грошах, але спадзяваўся неяк пераседзець.

Але ніякай карысці ў гэтым пагроме нават для цяперашняй дзяржавы не будзе, страты з усіх бакоў. Нельга сцерці ўсіх у нуль, з нуля жыць не будзеш.


https://nn.by/?c=ar&i=268259
Некалькі крамаў (імаверна 2) забяруць сабе «Суседзі», астатнія (імаверна 4) адыдуць «Еўраопту». А вось гіпермаркет «падвіс» і пакуль не мае пакупніка.

«Бігз» праваліў сваю маркетынгавую палітыку, праваліў пазіцыянаванне і продажы. З даўгамі незразумела, імаверна, пастаўшчыкоў кінуць. Самая вялікая доля (37,3%) у «Бігзе» належыць кіпрскаму афшору "Гепракон Лімітэд». Уласніца іншых 30% у долі -- Наталля Лукомская, -- у 2005-2006 атрымала зямлю ў Драздах у адной партыі з Мясніковічам, Кабяковым і іншымі чыноўнікамі.

Імаверна, на падыходзе да банкруцтва і сетка «Домашний».

https://nn.by/?c=ar&i=268364
Сталі вядомы пункты сакрэтнага плана па выратаванні БМЗ, чый доўг крэпкія хазяйственнікі давялі пад $1,5 млрд:

— Частку доўга бярэ на сябе Мінфін (бюджэт, усе мы);
— 15% доўгу спісваецца, ранейшыя аблігацыі выкупаюцца з дысконтам у 15%;
— Доўг пралангіруецца да 2050 года (па даўгах БМЗ будуць плаціць яшчэ вашы ўнукі);
— Каля $350 мільёнаў крэдытнай запазычанасці перавялі ў статутны фонд прадпрыемства (гэта амаль як спісанне доўгу, але прыгажэй выглядае на паперы. Банкі атрымліваюць ілюзію, што іх грошы зашыты недзе там, у прадпрыемстве);
— Абмяркоўваецца крэдыт на абслугоўванне бюджэтнага займа (вы як ўзялі крэдыт, а потым яшчэ адзін крэдыт каб плаціць толькі працэнты па першым);
Вішанка. З зімы 2020-га БМЗ штомесяц крэдытуецца беларускімі банкамі на $6 млн., каб выплочваць заробкі.

У дэталях апісана тут: https://nn.by/?c=ar&i=268451

***

@harbatbot — падкажыце нетрывіяльных журналісцкіх тэм.
Шакуцін рызыкуе паўтарыць лёс Чыжа — інтрыгі царадворцаў і еўрапейскія санкцыі развальваюць бізнес.

Што ёсць цяпер:

— У "Амкадора" заблочаны фінансавыя аперацыі ў ЕС.
— Еўрапейскія партнёры адмаўляюцца ад паставак камплектуючых (дакумент).

Што стала з ранейшымі буйнымі вялікімі праектамі:

— У 2018-м Шакуцін страціў адзін са сваіх узорных актываў — пакет «Амкадора» у шклоўскім сельскагаспадарчым холдынгу ТАА «Купалаўскае» апынуўся ў дзяржаўнай уласнасці, хоць Шакуцін інвеставаў туды дзясяткі мільёнаў долараў. Aбазнаныя ўказваюць на сувязь паміж гэтай падзеяй і арыштам брата Сяргея ў тым жа 2018-м. Цяпер землі пад шкловам атрымлівае іншы бізнесмен ))))

— Няпэўны таксама лёс гіганцкага комплекса «Шантэр-Хіл» на праспекце Пераможцаў, які Шакуцін пачынаў будаваць яшчэ ў 2016-м годзе. У 2021-м, ва ўмовах краха эканомікі, незразумела, што рабіць з 142 тысячамі квадратных метраў. Як нам вядома, перапрафіляваць комплекс пад жыллё — адзінае, што рэальна цяпер прадаць, — у Шакуціна не атрымалася.

Цалкам па спасылцы: https://nn.by/?c=ar&i=268671

***

Даслаць навіну, папрасіць інвайт у чат канала з экспертамі ў эканоміцы і не толькі — @harbatbot
Іван Наскевіч напісаў дысер сумнеўнай навуковай каштоўнасці і ў неспадзяваны час, падрабязнасці: https://nn.by/?c=ar&i=268870

У чым можа быць прычына?

У юрыдычных колах ацэньваюць навуковую работу старшыні СК як дзейнасць у кірунку захавання маналітнасці сваёй арганізацыі.

Ужо некалькі месяцаў як існуюць чуткі, што існаванне Следчага камітэта ў цяперашнім выглядзе пад пагрозай, маўляў: Міністэрства ўнутраных спраў хоча самастойна расследаваць злачынствы, якія ўваходзяць у раздзел 27 Крымінальнага кодэкса (злачынствы супраць грамадскай бяспекі) і прапануе «адрэзаць» ад СК частку супрацоўнікаў пад гэтыя мэты з пераводам іх у штат МУС. 

Тое ж самае можа адбыцца і са спецыялістамі па эканоміцы, бо ДФР таксама хацеў бы расследаваць эканоміку самастойна. Таму лёс СК выглядае туманна, а Наскевіч, маўляў, дзейнічае на карысць захавання структуры і навуковая работа — як элемент яго барацьбы.

***

Ананімна паведаміць навіну, папрасіць інвайт у закрыты экспертны чат канала — @harbatbot
З РНПЦ дзіцячай анкалогіі па палітычных прычынах бягуць дактары -- вядома ўжо прынамсі пра 6 анкагематолагаў, гэта 20% ад агульнай колькасці. Звальняючыся, яны эмігруюць.

Што робіць дзяржава, каб спыніць уцёкі кадраў? Прысылае ў цэнтр ідэолага-кадэбіста, які выклікае смех медыкаў, звяртаючыся да іх словам «калегі», і абгрунтоўвае сваю кампетэнтнасць тым, што «чытаў кнігу пра цэнтр».

Апісанне бязрадаснай сітуацыі і стэнаграма выступулення кадэбіста-ідэолага па спасылцы: https://nn.by/?c=ar&i=269143

Месяц таму я апісваў такія ж каразійныя працэсы ў дарослай анкалогіі: https://nn.by/?c=ar&i=267684

Замежныя краіны ўдала карыстаюцца сітуацыяй у Беларусі, перацягваючы да сябе беларускіх медыкаў: зорак — можна "прадаваць" у прыватных цэнтрах, сярэднякамі — закрываць дзіркі ва ўласнай сістэме аховы здароўя.

У гэты ж час беларускія ўлады адмаўляюцца ад дыялогу з грамадствам і спрабуюць утрымаць кадры, адпраўляючы да іх кадэбістаў, «якія чыталі кнігі». 

***

Падказаць журналісцкую тэму (ананімна), папрасіць інвайт у экспертны чат канала — @harbatbot

***

Прыкруціў каменты да пастоў канала, цяпер можна абмяркоўваць.
"Кацярына Барысевіч" ужо — сінонім праўдзівага слова, наш беларускі Інстытут журналістыкі будзе насіць яе прозвішча.

Няма сумневаў у тым, што дзеці Барысевіч і Сарокіна ўсё жыццё будуць ганарыцца сваімі бацькамі, якія не далі абылгаць памяць бязвінна забітага.

Ніхто ніколі не будзе лічыць журналіста і доктара бандытамі, у адрозненні ад іншых удзельнікаў працэса, якім непазбежнасцю руха гісторыі наканавана сустрэцца з Барысевіч у адной судовай зале яшчэ раз, па той бок клеткі.
Сёння пазбавіўся пасады шматгадовы дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ Віктар Шадурскі.
Помста за прынцыповую пазіцыю і адмову спансіраваць каккейныя забаўкі ў Мінску — у Беларусі з заўтрашняга дня забаранілі прадаваць адну з самых папулярных Шкода Rapid «у сувязі з прадпісаннем Дзяржстандарта аб неабходнасці ўдакладнення фармулёвак у АТТС (адабрэння тыпу транспартнага сродку».
Чыжа затрымалі ў панядзелак па вяртанні з Масквы. Схематычна сэнс справы такі: будучы ў даўгах, ён нібыта хаваў прыбыткі ад некаторых яшчэ «жывых» бізнесаў насуперак судовым абавязкам. Разам з ім затрыманы чатыры менеджары. Дэталі тут.
ПВТ можа стаць страчаным вобразам таго, як маглі б выглядаць і іншыя сферы эканомікі, калі б дзяржава не сувала туды сваё сацыяльна-арыентаванае аблічча,напісаў пра тое, які лёс беснаватныя гатуюць цэнтру беларускага ІТ і хто ім супрацьстаіць.

Адзін раз, пасля летніх падзей, ПВТ ужо ўдалося адстаяць дзякуючы энэргіі дасведчанага царадворцы Усевалада Янчэўскага. Ён адбіўся з падтрымкай часткі апарата і аргументамі, што «Лукашэнка не можа сам жа і загубіць сваё найлепшае дзецішча», і што «погляды праграмістаў — гэта не здрада, а ўсяго толькі рэальнасці даты каляндара».

Тады выраслі толькі падаткі, але пагроза не сышла, і барацьба абвастраецца. Яна носіць кулуарны характар, уласцівы гэтай сістэме — аналітычныя запіскі, даносы, забегі па кабінетах. 

[…]

Праціўнікі ПВТ набіраюць сілу — гэта людзі ў аднолькавых туфлях, якія вераць у расійскую рэнту, якой з гакам хопіць і на «людзей з дзяржаўным мысленнем», і трошку на дактароў з настаўнікамі.

Айцішнікі для іх — гэта латэнтныя здраднікі, якія заўсёды будуць глядзець на Захад, а Янчэўскі — нічым не лепшы за сотні іншых звольненых менеджараў дзяржсектара, якія «правалілі» работу і дапусцілі росквіт «антыдзяржаўных» настрояў на давераным участку.

[…]

Імаверна, у справе адстойвання ПВТ Янчэўскі будзе абапірацца, сярод іншага, і на добрыя адносіны са Снапковым і новым прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Ідэя сімпатантаў ПВТ у тым, каб захаваць хоць нейкія інстытуты, абапіраючыся на якія краіна магла б вярнуцца да нармальнага жыцця ў посткрызісны час, пасля 12-гадовай стагнацыі. 

[…]

Цалкам чытаць тут: https://nn.by/?c=ar&i=270112
Нямногія разумеюць, якую рыбу вылавілі ў Конга. Калі Зінгман акажацца ў амерыканскім СІЗА, то можа нагаварыць столькі ўсяго, што ўласнікі беларускіх пашпартоў з усім вядомымі прозвішчамі ўжо наўрадці злётаюць у Афрыку.

Адзін з самых уплывовых, але таемных эмісараў рэжыма, які ў свой час нават Чыжа выкінуў з Афрыкі (дэталі па спасылцы), мае сувязі з крымінальным светам, у курсе ўсіх афрыканскіх схематозаў.

У Стары Свет перабраўся з дабраславення бацькі, вядомага ў свой час мінскага габрэя.

У агульных рысах апісаў жыццёвы шлях Зінгмана ў Беларусі: https://nn.by/?c=ar&i=270313
Беларусы, са святам 25 сакавіка! Хай адзінымі дазволенымі выбухамі ў нашых гарадах будуць грамы салютаў Волі і Незалежнасці.
Аляксандр Зайцаў, Сяргей Цяцерын, Аляксей Алексін, Міхаіл Гуцэрыеў: падрыхтавацца да кепскіх навін у панядзелак.
Адмін Саўбеліі або не той, за каго сябе выдае, або гэта нейкая future post іронія — рофліць з яшчэ неагучанага.

Рэальнасць жа ў тым, што чалавек на фота "вырашаў" пытанне выхада з СІЗА Кірэйкава (Green).

Па чутках у бізнес-асяродках, Кірэйкаву за выхад прыйшлося вываліць агулам $15 млн., з якіх тыя самыя $5 млн. — Баскаву і Кагановічу "на Дынама", $8 млн. — у "прэзідэнцкі спартыўны клуб", $2 млн. — у кампенсацыю "шкоды" для перакваліфікацыі артыкула і змены меры стрымання. Атрымаў графік плацяжоў па выхадзе.

Для справядлівасці трэба сказаць, фыркалі і банкі, якія крэдытуюць будоўлю на месцы Чэрвеньскага рынка — калі б Кірэйкаў не выйшаў, то ў катлаван прыйшлося б запускаць карасей. Але што лічба ў $5 млн. выпадкова аказалася трапнай — тое факт 😁
Калі нам кажуць “падаткі”, мы разумеем, што гэта хлусня і трэба чытаць як “палітыка пад выглядам падаткаў”. Ёсць адчуванне, што ў рамках “контрсанкцый” пад удары трапяць бізнесы з вялікай доляй заходняга капіталу, напрыклад, вялікай доляй ЕБРР. Раней у беларускіх бізнес-колах лічылася, што калі ўзяць у партнёры ЕБРР, то гэта можа стаць сімвалічным шчытом, так яно, у прынцыпе, і было. І прыход у 21vek азначае або што шчыт перастаў працаваць, або што ў гэтым і ёсць мэта — не даць еўрапейцам вярнуць інвестыцыі. Злыя языкі гавораць, што хутчэй другое. Назіраем.

Кантакт для сувязі @Harbacevic_bot