Як, будучы ў лясным адпачынку, зразумець, што ў краіне масавыя пратэсты? Па персанальна адключанай сімцы 😁😁😁
Але цяпер не пра гэта: інтэрнэт гудзе праз анонс сцэнарыя верагоднай перадвыбарчай правакацыі.
Я пачытаў і не бачу прычын, чаму б такога не магло быць — у Беларусі пратэсты кожны раз суправаджаюцца пацукамі ў вядры фрау А.
Але інфармацыя Пуцілы накладаецца на страшылку, якая на днях лістом прыйшла на пошту мінскага ГУУС (усю дзіч і анонсы я замазаў), і з якой цяпер знаёмяць афіцэраў.

Як стала вядома нашаму каналу, палітычнаму зняволенаму і прэтэндэнту ў прэзідэнты Віктару Бабарыку прад’яўлены абвінавачанні па трох артыкулах КК:
ч.2 арт 235 (адмыванне сродкаў, ад 4 да 7);
ч.2 арт 243 (сыход ад падаткаў, ад 3 да 7);
ч.2 арт 431 (дача хабару, ад 2 да 7).
Сума "шкоды", нагадаю, 8 950 222,89 руб.

Хартыя'97% піша, што 7 следчых адмовіліся займацца справай палітзняволенага Сяргея Ціханоўскага і напісалі рапарты на звальненне.
Гісторыя — праўда. Толькі не 7, а 4. Па гэтай жа прычыне публічна аб прад'яўленні абвінавачвання Ціханоўскаму заявілі на дзень пазней, чым меліся — бо проста не знаходзілася ахвотных падпісаць абвінавачванне 😐😐😐
Кіраўніцтву ГСУ (гал. следчае ўпраўленне) давялося браць афіцэраў на понт: "Не хочаш? Пішы рапарт". І вось, 4 чалавекі напісалі. Але рапарты ім не задаволілі, бо там крутыя спецыялісты, якімі не раскідваюцца.
Адкуль у Хартыі'97 узялася лічба 7? Проста ў следчай групе 7 чалавек, чулі звон.

Вымушаны адыход ад тэматыкі канала, але сітуацыя экстраардынарная: у Фрунзенскім раёне (і частцы Маскоўскага — Малінаўка) Мінска жывуць сотні тысяч чалавек і сёння яны не могуць не тое што схадзіць у душ ці пачысціць зубы, а не могуць зрабіць сабе паесці і папіць.
У крамах — гіганцкія чэргі па ваду, недзе яе ўжо проста няма.
Нейкі падвоз арганізаваны, але недастаткова. Дамажыце гэтым людзям, калі ў вас свая калонка, падвязіце вады.
UPD: Каардынаты крыніц для жыхароў Захаду.
Адрасы падвозаў, дзе кучкуюцца людзі тут.
У крамах — гіганцкія чэргі па ваду, недзе яе ўжо проста няма.
Нейкі падвоз арганізаваны, але недастаткова. Дамажыце гэтым людзям, калі ў вас свая калонка, падвязіце вады.
UPD: Каардынаты крыніц для жыхароў Захаду.
53.798005, 27.168409
— Юцкаўскія крыніцы53.866311, 27.316856
— крыніца ў Пцічы.53.762147, 27.303622
— Вітаўская крыніца (пад Фаніпалем).Адрасы падвозаў, дзе кучкуюцца людзі тут.
Telegram
Минск. Официально.
❗️Подвоз питьевой воды организован в Московском и Фрунзенском районах столицы
Техника, в том числе привлеченная, направлена в 25 точек. Вот места стоянки автоцистерн:
✔️Перекресток ул. Сухаревской и ул. Лобанка
✔️Перекресток ул. Рафиева и пр. Любимова
✔️Перекресток…

Злыя языкі кажуць, што калі нічога раптам не перайграецца, то сёння акрэдытацыі на работу ў Беларусі пазбавіцца "Радыё Свабода".
UPD 26.06: Перайгралі. Макей сказаў, што ліцэнзію забіраць не будзе, але сёння сілавікі ўзяліся і за іншых СММ-шчыкаў, блізкіх да РС.

У МУС 24 чэрвеня з Генпракуратуры паступіў ліст за подпісам Канюка з указаннем на правядзенне праверкі ў дачыненні да Цапкалы (у рамках Крымінальнага Кодэксу). Публікую першую і апошнюю старонку.
Аб існаванні і сутнасці абяцанага "кампрамата" на Цапкалу ў канале ўжо паведамлялася.

У "амерыканцы" +1 менеджар Белгазпрамбанка. У пятніцу затрыманы (папярэдне, КДБ) кіраўнік гомельскага аддзялення Валерый Мікалаенка. Адваката да яго, па нашай інфармацыі, яшчэ не пусцілі. Прэтэнзіі па артыкуле 430 КК (атрыманне хабару).
***
Падзяліцца інфармацыяй, атрымаць інвайт у чат канала: @harbatbot

Стала вядома, што за паўтара месяца да заканчэння кантракта ў адпачынак сышоў дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Генадзь Коршунаў — той самы, які даў смелае інтэрв'ю "Народнай Волі" і пацвердзіў нашу інфармацыю пра вынікі красавіцкіх сацыялагічных апытанняў.
Злыя языкі пляткараць, што на ранейшае месца ён можа і не вярнуцца, бо там чакаюць больш сістэмнага Уладзіміра Літвіновіча (цяпер — начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Акадэміі кіравання), а ўся новая сацыялогія заведзена пад грыф "сакрэтна" пасля апублічвання красавіцкай у НН.

Facebook
Log in to Facebook
Log in to Facebook to start sharing and connecting with your friends, family and people you know.
Толькі што ў @harbatbot прыйшоў відэазапіс з удзелам чалавека, падобнага да аднаго з заўважных асоб гэтага лета.
Наколькі можна меркаваць, гэта тыя самыя "касеты са шлюхамі", але: пацвердзіць асобы ўдзельнікаў немагчыма, якасць відэа не бездакорная, запіс стары і зняты на старую тэхніку.
У відэа ўдзельнічаюць 3 чалавекі, два з іх жаночага полу, яны прыемна бавяць час.
Але, насуперак ранейшым публічным выказванням, ледзі атрымліваюць грошы не ад турка.
Так што, што будзем з гэтым рабіць? "Зайдросціць" (с).

Праз бот просяць пракаментаваць падзеі сённяшняга дня, але тут шмат не напішаш — і так ясна, што ўсе мы сведкі абвальнай прававой дэвальвацыі.
Я думаю, што цяпер важна, як гэта ўсё ўспрымуць служыцелі закона.
Не так даўно іншыя людзі -- некаторыя дзяржаўныя журналісты, -- адчулі, як іх інстытуцыі выкарыстоўваюцца для нечага паскуднага, і зладзілі публічны дэмарш.
Але журналісты гэта не падмурак сістэмы, гэта яе абслуга. Падмурак складаюць іншыя, выгляд законнасці надаюць іншыя.
Цяпер пачуццё чагосьці нясправядлівага, нейкага паскудства, павінны адчуць тыя суддзі, пракуроры і следчыя (адным словам -- юрысты), якія пакідалі подпіс за Бабарыку і на чыіх вачах Ярмошына і К° высмаркалася ў беларускія законы.
Калі гэтая юрыдычная каста забаіцца і прамаўчыць, ніяк сябе не праявіць, то будзем лічыць словы Макея пра трываласць рэжыму справядлівымі, а надзеі на актыўнае жаданне большасці несаспелымі.

Многія задумаліся пасля ўчорашняй канферэнцыі жаночага Трыумвірату, а дзе ж сам сп. Цапкала?
Не, ён не пакінуў краіну.
Цапкала на самаізаляцыі ў сувязі з каронай — ён кантакт 1 кола.

Напісаў на НН, што такое "ПрыватЛізінг".
https://nn.by/?c=ar&i=255159
Поўны тэкст пад пэйволам, але вось вытрымкі:
— Праз прадпрымальніцкі імпэт Віктара Бабарыкі на пачатку 2000-х Белгазпрамбанк пачаў займацца не зусім уласцівымі яму справамі: растэрміноўкамі, страхоўкай, калектарствам новых даўгоў.
— Справа была прыбытковай, але прыляцела пстрычка з Масквы, маўляў: мы баімся, што беларускія кантралёры расцэняць страхоўку і растэрміноўкі як парушэнне профільнага заканадаўства, засяродзьцеся на выключна банкаўскіх аперацыях — крэдытах і рахунках.
— Зрэшты, перад Белгазпрамбанкам ніколі не стаяла задача зарабіць усімі сіламі як мага болей — банк заўсёды лічыўся кансерватыўным праз палітыку заснавальнікаў, якія меркавалі, што больш важна не страціць, чым зарабіць.
— У выніку таму калектыву, які ўжо склаўся, не было куды падзецца, ім заставалася сысці з банка і заняцца тым жа самым, але ўжо ў самастойных юрыдычных асобах.
— Так, адразу пасля развалу профільных аддзелаў банка і ўзніклі «Агенцтва гандлю ў растэрміноўку», якое потым і стала «ПрыватЛізінгам», юрыдычныя калектары «Прававы дыялог», а таксама атрымаў страхавую ліцэнзію «Кентаўр".
— Узаемнапранікненні акцыянераў кампаній, звязаных з былымі газпрамбанкаўцамі, выглядаюць лагічна: буйныя дзеячы бізнэсу кажуць, што існуе практыка «мяняцца» акцыянерамі пры сур'ёзных абаротах, каб застрахавацца ад неспадзяванак з боку партнёраў.
— Вядома, што цяпер кампанія ў бязрадаснай сітуацыі: рахункі заблакаваныя, а адпаведныя ведамствы гуляюць з запытамі аб размарозцы ў пінг-понг.
Чым гэта пагражае?
— Натуральна, невыкананнем дамоў і ўцёкамі персаналу, што ўжо і адбываецца. Нават тым супрацоўнікам, што ў дэкрэце, кампанія не можа выплаціць грошы: а ёсць выпадкі, калі абое бацькоў працуюць у «ПрыватЛізінгу».
— Але ёсць яшчэ адна невідавочная рэч, якая можа мець глабальныя наступствы для фінансавага рынку.
Сэнс у справаздачнасці ва Упраўленне крэдытнага рэгістра Нацбанка па плацяжах ад кліентаў.
З гэтай базы іншыя банкі і кампаніі потым чэрпаюць інфармацыю аб крэдытнай гісторыі патэнцыйных кліентаў
Калі ў цябе некалькі сотняў тысяч кліентаў-даўжнікоў — а гэта якраз выпадак «Прыватлізінга», — то, натуральна, працэс аўтаматызаваны.
Гэтую паслугу платна аказвае ЗАТ «Банкаўска-фінансавая тэлесетка», якая, здаецца, ужо пачала абслугоўваць «ПрыватЛізінг» у штрафным рэжыме, бо тэрмін падпіскі сканчаецца.
Калі Упраўленне крэдытнага рэгістра Нацбанка не атрымае інфармацыю па своечасова ўнесеных плацяжах кліентаў «Прыватлізінга», то яны не адлюструюць звесткі ў крэдытнай гісторыі. Тады дзяржава стане лічыць сітуацыю «пратэрміноўкай плацяжа», і ўжо ў верасні каля 300 тысяч беларусаў могуць сутыкнуцца з праблемамі з крэдытнай гісторыяй, калі звернуцца ў нейкі банк.

Наша Ніва
«Спытайце, што такое «ПрыватЛізінг». Адкуль узялася кампанія, якая сувязь з Белгазпрамбанкам і што з ёй цяпер?
Так выйшла, што ніхто яшчэ ўцямна не тлумачыў, адкуль узялася кампанія, адкуль узялася сувязь з банкам і што з «ПрыватЛізінгам» адбываецца цяпер.
Forwarded from Наша Ніва
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Па інфармацыі канала, толькі што стралялі ў начальніка міжраённага аддзела Брэсцкага ДАІ, прама ў кабінеце, як чалавек пранёс зброю невядома. Пісталет, папярэдне, траўматычны і самаробны.
Кажуць, міліцыянера прыкрыў калега. Удакладняем.
Спраба адбылася ў МРЭА — там уваход свабодны, у тым ліку і ў кабінеты кіраўніцтва.

У @harbatbot пытаюцца, што я думаю пра затрыманых вагнераўцаў. А я думаю так:
— Ці можна верыць, што на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца баевікі з расійскіх ЧВК?
— Так. Тут даўно прахадны двор для наёмнікаў. Нават тыя грамадзяне Беларусі, якія ўдзельнічалі ў сірыйскіх і ўкраінскіх канфліктах, а потым вярнуліся дадому, спакойна тут пражываюць і да адказнасці нашымі органамі не прыцягваюцца.
— Ці можна верыць у тое, што людзі, паказаныя па дзярж. ТБ, рыхтавалі правакацыі/тэракты/узброеныя выступленні?
— Не. Тое, што нам паказалі, пра гэта ніяк не сведчыць.
Калектыўнае засяленне ў гатэль і санаторый, камуфляж на крэпкіх мужыках — гэта, наадварот, кажа пра тое, што яны тут нічога не баяліся, адчувалі сябе спакойна і не шыфраваліся.
Гэта цалкам накладаецца на апраўданні рускіх, якія ўжо пачалі выдаваць схемы і сцвярджаць, што Беларусь выкарыстоўвалася як перавалачная база для байцоў, якія транзітам ляцелі ў гарачыя пункты. Сцвярджаецца таксама, што беларускі бок быў у курсе гэтай лагістыкі.
— Навошта гэта ўсё робіцца?
— 170 "бадзяжных" баявікоў, атрымліваецца, усё яшчэ знаходзяцца на тэрыторыі краіны. Я думаю, што гэта можа стаць падставай для ўвядзення надзвычайнага становішча, каб адкласці няўдалыя для гэтай улады выбары. Гэта з практычнага.
Інфармацыйна, я думаю, іх будуць прывязваць да Ціханоўскага, які нядаўна, са спрыяння карысных ідыётаў, таксама трапіў у базу "Міратворца". Можа таксама ў кагосьці ўдасца выбіць прызнанні ў супрацоўніцтве з Ціханоўскай, каб потым Ярмошына зачытала аналаг "ліста з КДК" і апраўдала яе зняцце.
Рызыкоўная стратэгія, Расію дзёргаюць за вусы.

Захар Прилепин
Предупреждая звонки по поводу минских событий.
Среди задержанных в Минске представителей некоей ЧВК действительно есть несколько бывших бойцов из нашего батальона (который на данный момент уже не существует, напомню). То, что люди, воевавшие и воюющие в…

Вывучаем у закрытым чаце канала бязрадасную справаздачу КДК аб заробках у магілёўскай вобласці. Вось файлам. Інвайт у чат праз @harbatbot